Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
«Раварысты выношвалі і абмяркоўвалі планы па звяржэнні ўлады». Сілавікі пацвердзілі аблаву на дзясяткі чалавек у Наваполацку

У Наваполацку і Полацку затрымалі больш за 30 чалавек, звязаных з чатам аматараў велапрабегаў, расказалі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«На жаль, назіраецца негатыўная тэндэнцыя ўступлення ў закрытыя, невядомыя чаты. Як паказвае практыка, мэта стварэння такіх суполак нясе дэструктыўны характар. З прыкладаў — чат аматараў велапрабегаў. У дадзеным чаце пачалі публікаваць розныя заклікі да выхаду на несанкцыянаваныя мерапрыемствы.

Як следства, гэты чат ператварыўся ў супольнасць, у якой выношвалі і абмяркоўвалі планы па звяржэнні дзейнай улады неканстытуцыйным шляхам. З гэтай нагоды праваахоўнымі органамі было затрымана больш за 30 чалавек»,
— паведамілі ў прапагандысцім рэпартажы.

Крыніца: Люстэрка
🗣«Незразумела, чаму ў 21 стагоддзі хтосьці мусіць спаць на дошках у выглядзе пакарання», — былы палітвязень ПК-15

Былы палітзняволены магілёўскай калоніі № 15 (імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары, дзе часта ўтрымліваюцца зняволеныя. Ён таксама прайшоў праз ізалятар. Паводле былога палітвязня, шмат палітвязняў з «каранціна» з'язджалі ў атрад праз «суткі» ў ШІЗА — ў якасці «прафілактыкі». Прыводзім яго расповяд.

«Выглядае так, што час спыніўся і ўсе парадкі перайшлі з савецкіх гадоў — з нейкіх 30-х. Узімку можна насіць тэрмабялізну, але забіраюць майткі, і абавязкова трэба ў ШІЗА хадзіць без іх, бо зімовая форма адзення ў ШІЗА майткі не прадугледжвае. Гэта вельмі дзіўныя рэчы. На мяжы смешнага і шакуючага».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113774
spis ekstremistau.pdf
8.5 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 13 чалавек — цяпер у ім 3654 прозвішчы

29 снежня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі Сняжану Цадаву — жанчыну, якая выклала ў TikTok відэа інцыдэнта супрацоўніка ДАІ і сваёй дачкі.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
ЦВК запрасіў назіраць за выбарамі* «салідных парламентарыяў» з краін СНД

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ўжо накіравала запрашэнні калегам у краінах СНД для ўдзелу ў назіранні за адзіным днём галасавання, які пройдзе 25 лютага 2024 года, распавёў у эфіры тэлеканала СТБ кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.

Назіральнікаў, акрамя ЦВК, могуць запрашаць Лукашэнка, парламент, урад і Міністэрства замежных спраў, нагадаў Ігар Карпенка.

«Магу адказаць за ЦВК. Мы ўжо накіравалі запрашэнні цэнтральным выбарчым камісіям краін СНД. Магу супакоіць усіх тых, каго хвалюе, ці будуць у нас міжнародныя назіральнікі. Магу адказаць адкрыта: будуць», — сказаў ён.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113778

🔹«Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі». Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*
Уладзімір Каранік наведаў Гродзенскі медуніверсітэт, дзе разважаў пра «змяняльнасць» улады

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік наведаў медыцынскі ўніверсітэт, дзе перконваў супрацоўнікаў і студэнтаў у неабходнасці запланаваных «выбараў».

«У вас ёсць выбарчае права, і кожны сам прымае рашэнне, ісці на выбары, ці не, але мы просім гэтым правам скарыстацца. Не раз паўтараў, што будучыня любой краіны павінна вызначацца ў кабінках для галасавання, а не на плошчах».

Пасля гэтых слоў ён заявіў пра нейкую міфічную змяняльнасць улады ў Беларусі:

«Дэкларуецца змяняльнасць улады. Грамадства павінна быць гатовае да таго, што электаральная кампанія будзе прыводзіць пасля пэўнага перыяду да выбару новага кіраўніка. Павінны быць створаныя ўсе механізмы, якія забяспечаць, каб да ўлады прыходзілі тыя людзі, якія будуць працаваць у інтарэсах краіны, яе грамадзян».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113779
⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо больш за тры гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штотыднёва. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
На Піншчыне падлеткаў прывучаюць да ўдзелу ў выбарах

«Юныя парламентарыі» Пінскага раёна прынялі ўдзел у пасяджэнні райвыканкама. Падлеткі з «раённага дзіцячага парламента» сустрэліся з кіраўніком Пінскага раёна Ігарам Брылевічам.

Напярэдадні гэтай важнай для юных парламентарыяў сустрэчы экскурсію па райвыканкаму правёў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі. Ён распавёў падлеткам пра спецыфіку працы кожнага аддзела райвыканкама, працу дэпутатаў і пра важнасць удзелу ў выбарчых кампаніях.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113782
🗣️Недахоп паветра, перапоўненая камера, ноч са святлом. Пра што беларусы распавядалі падчас дакументавання ў 2023 годзе

У 2023 годзе праваабаронцы «Вясны» задакументавалі 194 пацярпелых ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. Людзі распавядалі, што сутыкнуліся з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання ў месцах зняволення, жорсткім абыходжаннем з боку супрацоўнікаў міліцыі, палітычна матываванымі судамі, адвольнымі затрыманнямі, пагрозамі гвалтам і наступствамі ад гэтага – фізічнымі і псіхалагічнымі.

Праваабаронцы распавялі пра асаблівасці дакументавання ў 2023 годзе.

«Пацярпелыя распавядалі пра фізічны гвалт, які быў ужыты да іх пры затрыманні або ў месцах пазбаўлення волі. Дзяліліся інфармацыяй таксама пра пагрозы сэксуальнага гвалту і забойствы».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113784

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram:
@ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
Затрыманы каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з затрыманым. Сілавікі не змаглі зняць з ім «пакаяльнае» відэа, бо мужчына адмовіўся каментаваць свае дзеянні на камеру.

Арцём Кабылкоў паходзіць з Ульскай парафіі, з'яўляецца актыўным вернікам, ходзіць у пілігрымкі, быў членам моладзевага душпастырства і пэўны час навучаўся ў Пінскай духоўнай семінарыі. Хлопец жыў у невялічкай вёсачцы ў Віцебскай вобласці, піша @christianvision.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся ў краіну на святы

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Ён больш за год жыве ў Польшчы, а на святы вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманы — Станіслаў Дубоўскі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
За «экстрэмізм» у Мёрах аштрафавалі дырэктара мясцовай ЖКГ і былога работніка Дэпартамента аховы

Суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч 5 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пастанавіла пакараць штрафам у памеры 925 рублёў дырэктара мясцовай ЖКГ Ігара Войтава. Раней мужчына цягам 22 гадоў узначальваў Мёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС РБ, за што мае медаль «За бездакорную службу» трэцяй ступені.

У судовай пастанове запісана, што Ігар Іванавіч у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў відэаролікі «Белсата».

На судовым паседжанні Войтаў не прысутнічаў, аднак, паводле дадзеных, якія паступілі з мясцовага аддзялення міліцыі, ён пацвердзіў дачыненне да здзейсненага правапарушэння і прызнаў віну.

Крыніца: Віцебская Вясна
📍Палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык адзначае 45-годдзе ў зняволенні

Нагадаем, Андрэя затрымалі 25 лістапада 2021 года. Пасля затрымання фрылансера сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода». У Магілёўскім абласным судзе 8 чэрвеня палітвязня асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-1 КК). Суд праходзіў у закрытым рэжыме ў Магілёве.

Цяпер ён адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. Сёння Андрэю споўнілася 45 гадоў.

Памятайце, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя аркушы, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.

💌Павіншаваць Андрэя: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэй Аляксеевіч Кузнечык
💻Напісаць анлайн
❗️У Беларусі +14 новых палітвязняў

Гэта Уладзімір Гусеў, Аляксандр Масевіч, Юрый Альхавік, Ірына Санкоўская, Уладзімір Лук’янчук, Максім Кронда, Андрэй Алешчык, Віктар Мелехаў, Павел Пашукевіч, Юрый Шчарбак, Павел Нядзелін, Ілля Курапаткін, Дзмітрый Казакоў, Ганна Стражэвіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/113789

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
👩Жанчыны ў зняволенні: хто яны і за што сядзяць

Праваабаронцы «Вясны» сабралі і прааналізавалі дадзеныя па крымінальным пераследзе ў дачыненні да жанчын у Беларусі.

🔹Па дадзеных праваабаронцаў «Вясны» на 25 снежня ў Беларусі налічваецца 174 палітвязынкі. Усяго з 2020 года да крымінальнай адказнасці па палітычных матывах было прыцягнута не менш за 895 жанчын;

🔹У зняволенні 35 маладых дзяўчат ва ўзросце да 31 года, 13 — пенсіянерак;

🔹151 жанчыну асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады», 59 — за «абразу Лукашэнкі»;

🔹9 жанчын абвінавацілі ў «акце тэрарызму»;

🔹14 жанчынам прысудзілі ад 10 да 15 гадоў калоніі, а 3 — тэрміны ад 17 да 20 гадоў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113787
🎥Voice of Belarus: шанец для беларускай мовы

Сумесны праект Voice of Belarus, праваабарончага цэнтру «Вясна» і «Маланка Медыя» асвятляе важныя для беларусаў тэмы на англійскай мове.

У новым відэа мы паказваем, як рэжым Лукашэнкі забівае беларускую мову, культуру і знішчае гістарычную спадчыну.

https://www.youtube.com/watch?v=gH8PdQqLUcw
🗣Ператрус, фізічны гвалт, эміграцыя. Пра што беларусы распавядалі падчас дакументавання ў 2023 годзе

У 2023 годзе праваабаронцы «Вясны» задакументавалі 194 пацярпелых ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

Людзі распавядалі, што сутыкнуліся з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання ў месцах зняволення, жорсткім абыходжаннем з боку супрацоўнікаў міліцыі, палітычна матываванымі судамі, адвольнымі затрыманнямі, пагрозамі гвалтам і наступствамі ад гэтага — фізічнымі і псіхалагічнымі.

Каманда дакументавання сабрала 23 найбольш сустракаемых словаў і выразаў у гісторыях людзей, якія прайшлі дакументаванне ў 2023 годзе: эміграцыя, затрыманне, ператрус, Мінск, кайданкі, аўтазак, суд, пагрозы, ноч са святлом, АМАП, крымінальная справа, РУУС, СК, не было матрацаў, фізічны гвалт, допыт, міліцыя, «стакан», Акрэсціна, не вадзілі ў душ, перапоўненая камера, КДБ, недахоп паветра.

🔹Недахоп паветра, перапоўненая камера, ноч са святлом. Пра што беларусы распавядалі падчас дакументавання ў 2023 годзе
«У Беларусі канчаткова страцілі прыкметы выбараў». Павел Сапелка пра выбарчую кампанію ў нашай краіне

Аналітык кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Павел Сапелка зазначыў, што выбары — гэта не толькі дзень галасавання, але і ў цэлым усе механізмы і магчымасці, звязаныя з выбарам тых ці іншых кандыдатаў. У тым ліку гэта магчымасці для ўдзелу ў працы камісій, магчымасці рэалізацыі правоў і свабоды.

«Людзі ж не могуць цяпер выказаць сваю думку, абазначыць свае палітычныя погляды ці сімпатыі. Таму кампанія ў цэлым праходзіць непрыкметна і ананімна, нават у параўнанні з рэферэндумам у 2022 годзе. Тады хоць імітавалі абмеркаванне зменаў у Канстытуцыю, грамадскую актыўнасць. Цяперашнія выбары практычна не асвятляюць, не падкрэсліваюць значнага палітычнага характару гэтай кампаніі».

На ягоную думку, выбары ў Беларусі «канчаткова страцілі прыкметы выбараў: відавочна, што ўлады не бачаць цяпер ніякага сэнсу ў дэманстрацыі свайго меркавання, наяўнасці праўладных сілаў, ідэй і кандыдатаў».

Чытаць па спасылцы
🌟«Калядная зорка свеціць над усімі, незалежна ад кратаў». Гід па віншаваннях палітвязняў са святамі

Святы ідуць і абуджаюць надзею на новы, свежы і лепшы год, які чакае нас наперадзе. Пры гэтым за кратамі застаюцца тысячы нашых суайчыннікаў, да якіх не даляціць «бурбонавы барытон» Фрэнка Сінатры і пах сапраўднага каляднага стала. Але мы хочам і можам віншаваць закладнікаў сістэмы, паказваць, што памятаем пра іх і спадзяемся на хуткую сустрэчу.

Сойка разам з «Вясной» сабрала асноўныя спосабы паведаміць палітвязням пра «новую радасць». Выбірайце той спосаб падтрымкі, які падыходзіць вам.

Чытаць па спасылцы
​​Аператару Ціханоўскага, які збег з Беларусі, адмовілі ў палітычным прытулку ў Швецыі

Канстанціна Сярогіна затрымлівалі з другім аператарам Арцёмам Сакавым, якога асудзілі ў выніку да 16 гадоў калоніі, у чэрвені 2020 года. Але яму ўдалося пазбегнуць крымінальнага пераследу і збегчы з Беларусі. Вось тут мы распавядалі яго гісторыю. Так Канстанцін з сям'ёй праз некаторы час апынуліся ў Швецыі. Ён прасіў прадаставіць палітычны прытулак у сувязі з ягоным пераследам на Радзіме, але днямі яму адмовілі.

«Гэта самае жудаснае, што я мог ад іх пачуць. Я вельмі гэтым узрушаны. І гэта пасля больш 22 гадзін інтэрв'ю і масы прадстаўленых доказаў з майго боку. Справу яны пачалі разглядаць 4 снежня, і па сутнасці яны прынялі рашэнне за 2 тыдні па такім вялізным і аб'ёмным кейсу. Мне адмовілі ў першай інстанцыі, але ёсць магчымасць падаць апеляцыю і абскардзіць гэта рашэнне ў міграцыйным судзе. І я буду выкарыстоўваць усе магчымасці».

🔹«Мне падаецца, сёння нас прымуць». Аператар Ціханоўскага, які застаўся на волі, распавёў пра пераслед каманды
❗️Супраць палітвязня Алега Рубца ўзбудзілі новую крымінальную справу. Ён зноў у ШІЗА

У чэрвені 2022 года па рашэнні суда пінчука, асуджанага да 5,5 гадоў калоніі, перавялі з калоніі ў жодзінскую турму № 8. Ужо некалькі месяцаў запар Алега ўтрымліваюць у ШІЗА. А цяпер ягоныя сваякі ў сваіх сацыяльных сетках паведамілі, што супраць хлопца ўзбудзілі крымінальнаю справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы):

“...Снова ШИЗО, неизвестно на сколько, и самое печальное, на Олега завели новое уголовное дело по 411 статье (злостное нарушение режима), видимо полгода в ШИЗО не прошли даром...ему грозит добавление к уже существующему сроку (до двух лет)”.

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец 
💻Напісаць анлайн