Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Ператрус у Наваполацку У бацькоў актывіста Аляксея Трубкіна, які з 2006 года не жыве ў Беларусі, сілавікі праводзяць ператрус Падрабязнасці пакуль невядомыя.
Затрымалі бацьку актывіста Аляксея Трубкіна
Пра гэта Аляксей расказаў @radiosvaboda.
Анатолю Трубкіну 69 год, забралі кампутар і кнігі. У чым вінавацяць, невядома — магчыма, у тым, што не адразу адчыніў дзьверы.
Нагадаем, сёння з'явілася інфармацыя, што ў бацькоў актывіста, які з 2006 года не жыве ў Беларусі, сілавікі праводзяць ператрус.

Тэлеграм-канал Лявона Вольскага прызнаны «экстрэмісцкім»
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Лідскага раёну 28 лістапада.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы «Екологiчна Платформа», «ЖИЛИЩНО-КОММУНАЛЬНАЯ. ПУХОВИЧИ ДЛЯ ЖИЗНИ», «Народны дэпутат»;
📍Instagram-старонка «talaka_in_italia»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Николай Масловский»;
📍TikTok-старонкі «anatoykoipe», «Андреевич».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітзняволеную Дар‘ю Лосік з 32-годдзем
Дар'ю, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка 2022 года. У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня ёй прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году.
Муж Дар'і адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
Сёння палітзняволеная адзначае Дзень народзнаў у зняволенні.
💌Павіншуйце Дар'ю: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻Напісаць анлайн

🎉Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. Сярод іх — праваабаронцы «Вясны» Уладзь Лабковіч і Дзіяна Пінчук. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца 10 снежня.
У намінацыі «Праваабронца года-2023» у спіс увайшлі:
• Алег Агееў;
• Павел Левінаў;
• Наталля Мацкевіч.
У намінацыі «Журналіст(ка) года-2023» вылучаныя:
• Алег Груздзіловіч;
• Аляксандр Манцэвіч;
• Дзіяна Пінчук.
У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023» названыя:
• Служба эвакуацыі «BYSOL»;
• Ініцыятыва «Права на абарону»;
• Марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно».
У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, «Праваабарончая салідарнасць года-2023», намінаваныя:
• Васіль Бераснеў;
• Уладзь Лабковіч;
• Паліна Шарэнда-Панасюк.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113463

У Гомелі затрымалі дырэктара IT‑кампаніі «Элітсофт» — ён хацеў балатавацца ў дэпутаты
Затрыманы — Юрый Баль. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што затрыманы за «экстрэмісцкія» падпіскі ў Facebook і што планаваў балатавацца ў гарадскія дэпутаты. Таксама Юрыя прымушаюць назваць ягоны заробак.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Затрыманы — Юрый Баль. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што затрыманы за «экстрэмісцкія» падпіскі ў Facebook і што планаваў балатавацца ў гарадскія дэпутаты. Таксама Юрыя прымушаюць назваць ягоны заробак.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❤️Грамадскі актывіст Васіль Палякоў выйшаў на волю
Пра гэта паведамляе @viasnaHomel.
Нагадаем, ён быў затрыманы 1 лістапада і двойчы асуджаны да 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Падчас зняволення Васіль трымаў галадоўку.

Праваабаронцы падрыхтавалі справаздачу ў ААН аб выкананні дзяржавай рэкамендацый трэцяга цыкла Універсальнага перыядычнага агляду
У рамках агляду 2020 года Беларусь атрымала 266 рэкамендацыі. Цыкл працягнецца да 2025 года, калі дзяржава прадставіць інфармацыю аб тым, як выканала гэтыя рэкамендацыі.
Рэкамендацыі, атрыманыя Беларуссю, датычацца ратыфікацыі міжнародных дагавораў, прававых і інстытуцыйных рэформаў, грамадзянскіх і палітычных правоў, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў, правоў жанчын і іншых уразлівых груп.
Для таго, каб зафіксаваць, на якім этапе ў выкананні рэкамендацый дзяржава знаходзіцца на дадзены момант, беларускай праваабарончай кааліцыяй пры ўдзеле іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці была падрыхтаваная прамежкавая справаздача.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113465

⁉️Ці могуць чалавека прымусіць выходзіць на суботнік ці ўборку ўраджаю, калі ён не хоча?
На нацыянальным, а таксама рэгіянальным і мясцовым узроўнях ўсяму працуючаму насельніцтву рэгулярна навязваецца «добраахвотная» неаплатная праца.
Асноўнай прыкметай тут з'яўляецца факт добраахвотнасці і згоды выконваць працу, якая не рэгламентавана працоўнай дамовай.
Таму, калі такая згода работніка адсутнічае, то яго нельга прымусіць да «добраахвотнай» працы. Таксама адмова работніка ад такой працы не можа з'яўляцца падставай для спынення працоўных адносін.
Аднак, нягледзячы на тэарэтычна добраахвотны характар падобных работ, на практыцы рабочым і служачым цяжка ўхіліцца ад удзелу ў іх, пад пагрозай розных негатыўных наступстваў: ад пагаршэння стасункаў з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі, да адмены дадатковых выплатаў і непрадаўжэння кантрактаў, і гэтак далей.
🔹Што такое прымусовая праца ў Беларусі?
📝Рабочы Рух праводзіць апытанне аб прымусовай працы палітвязняў Беларусі — прайсці анкету можна па спасылцы

Хапун у Брэсце: затрымалі каля 15 асобаў
Паводле крыніц @belsat, КДБшнікі правялі масавыя затрыманні ў Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна.
Затрымалі каля 15 асобаў, імаверна за падтрымку Украіны. Вобшукі прайшлі таксама у інтэрнаце ўніверсітэту.
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

❗️Адбыўся ператрус у галоўнага рэжысёра Віцебскай ТРК Сяргея Арлова
@vitebsk_info піша, што сілавікі прыйшлі ўчора ў будынак ТРК для затрымання галоўнага рэжысёра: ператрусы правялі ў ягоным кабінеце і дома. Што ставіцца яму ў віну — невядома.
Сяргей — стваральнік многіх дакументальных фільмаў і праграм (найбольш вядомая стужка «Ефрасіння Полацкая», а яго цыкл «Сямейны альбом» стаў пераможцам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat»).
З'яўляецца акадэмікам Міжнароднай Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Арганізатар тэлемарафона па зборы сродкаў на аднаўленне Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Дырэктар тэлеканала 6ТВК і арганізатар рэгіянальнага тэлеканала «Віцебск».

⁉️Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
У Беларусі налічваецца восем лячэбна-працоўных прафілакторыяй (ЛПП), але іх колькасць і месцаў у іх МУС плануе пашырыць. Так, івацэвіцкую калонію № 5, дзе цяпер утрымліваюцца ў тым ліку палітвязні, расфармоўваюць — на яе базе будзе створаны ЛПП.
«Вясна» распавядае, колькі людзей і ў якім парадку штогод накіроўваюць у ЛПП, на якія працы іх прыцягваюць, а таксама спрабуе разабрацца, ці сапраўды дзяржава такім чынам клапоціцца аб здароўі грамадства ці выкарыстоўвае ЛПП як магчымасць прыцягнення людзей на нізкааплатныя працы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113233
📝Рабочы Рух праводзіць апытанне аб прымусовай працы палітвязняў Беларусі — запоўніць анкету можна па спасылцы

ГУБАЗіК затрымаў дзвюх жанчын
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўраджэнка Брэста і ўраджэнка Мінска ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўраджэнка Брэста і ўраджэнка Мінска ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇲🇩Сёння дэпутаты парламента Малдовы выйшлі з пікетам у падтрымку беларускіх палітвязняў да будынка амбасады Беларусі ў Кішынёве
Акцыя была прысвечана Міжнароднаму дню салідарнасці з Беларуссю.
Пікет быў арганізаваны дэпутатамі Парламэнцкай групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
Адзін з плакатаў быў прысвечаны Алесю Бяляцкаму.

Instagram-старонка добраахвотніка «Янкі» прызнаная «экстрэмісцкай» — на яе падпісаныя амаль 230 000 чалавек
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Лідскага раёну 29 лістапада. Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапіў і Telegram-канал «Беларускі Янкі».
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы «SVDK | Słužba Vajarskaj Dapamohi Kalinoŭskaha», «Beer&History»;
📍Instagram-старонкі «ТОК | TALK», «budzma», «lordiuz».
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Лідскага раёну 29 лістапада. Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапіў і Telegram-канал «Беларускі Янкі».
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы «SVDK | Słužba Vajarskaj Dapamohi Kalinoŭskaha», «Beer&History»;
📍Instagram-старонкі «ТОК | TALK», «budzma», «lordiuz».
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Адвакатку Анастасію Лазарэнку перавялі ў гомельскую калонію
Палітзняволеную затрымалі 2 чэрвеня 2022 года. У Мінгарсудзе 11 траўня яе асудзілі да 6 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Анастасію прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за «зліў дадзеных сілавікоў і суддзяў у ЧКБ», а таксама за ўдзел у «Маршы за свабоду» ў жніўні 2020-га. Сваю віну Лазарэнка на судзе не прызнала. На волі ў яе засталіся сталы бацька і сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.
Стала вядома, што напачатку лістапада Анастасію ўжо этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4. Днямі КДБ унёс жанчыну ў «спіс тэрарыстаў».
Гісторыю Анастасіі можна прачытаць у матэрыяле да Дня палітвязняў ад Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека і праекта «Права на абарону».
💌Падтрымайце Анастасію лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна

У Брэсце затрымалі 15 навучэнцаў мясцовых навучальных устаноў — у тым ліку дзяржуніверсітэта імя Пушкіна
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманыя ў сацыяльных сетках, пабліках і чатах распаўсюджвалі нацысцкія, фашысцкія, экстрэмісцкія матэрыялы і парнаграфію.
Паведамляецца, што чацвёра затрыманых змешчаны ў ІЧУ, астатнія — «пакуль яшчэ на волі».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманыя ў сацыяльных сетках, пабліках і чатах распаўсюджвалі нацысцкія, фашысцкія, экстрэмісцкія матэрыялы і парнаграфію.
Паведамляецца, што чацвёра затрыманых змешчаны ў ІЧУ, астатнія — «пакуль яшчэ на волі».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
✊Беларусы сабралі больш за 20 000 еўра для дзяцей палітвязняў
У канцы лістапада BYSOL адкрыў калядны збор для дзяцей, чые бацькі апынуліся ў турме па палітычных матывах. За гэты час беларусы сабралі ўжо больш за 20 000 еўра.
Паведамляецца, што на падарунак для кожнага дзіця будуць вылучаныя €100.
Вы яшчэ можаце падтрымаць калядны збор для дзяцей палітвязняў па спасылцы