Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.5K photos
467 videos
77 files
19.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітвязня Уладзіміра Гундара перавялі на турэмны рэжым

Пра гэта паведамляе "Берасцейская Вясна".

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.

Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Акрамя гэтага, у лісце да родных ён паведаміў, што яго хочуць перавесці ў турму.

Напачатку кастрычніка блізкім стала вядома, што Гундара ўсё ж адправілі ў магілёўскую турму № 4. Па якой прычыне і ці быў суд па замене рэжыму — сваякам не патлумачылі.

💌Падтрымайце Уладзіміра: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Кірыл Гняздзілаў, Максім Беляновіч, Аляксандр Галуза, Аляксандр Леановіч, Ігар Хрыстафораў, Аляксандр Сакалоўскі, Валерый Раманоўскі, Ала Сакаленка, Антон Пруднікаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/113038

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🎧Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання — падкаст «Вясна прыйдзе»

Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары, таму праваабаронцы працягваюць кампанію «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Сёння ўзгадваем трэці выпуск падкаста «Вясна прыйдзе» — ён прысвечаны сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання.

Як жывуць сваякі асуджаных і што яны адчуваюць?

💎SoundCloud | Apple Podcasts | Castbox | Youtube
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Старонка ў Facebook «Светлик. Светлогорск»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Владимир Лисица»;
📍TikTok-акаунты «Страна для жизни», «Ksenia Mija».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
💵Фінансавая дапамога сям'і ў Беларусі

Яе гісторыю распавядае BYSOL.

«У 2022 годзе я атрымаў вялікі штраф за падпіскі ў тэлеграме — я быў вымушаны тэрмінова з'ехаць з Беларусі.

Дома ў мяне засталіся маці і сястра з інваліднасцю. Ім цяжка, бо дапамога, якую яны атрымліваюць, складае каля 300 беларускіх рублёў. А грошай на медыцынскія выдаткі ім патрэбна больш.

Калі я жыў у Беларусі, я падтрымліваў іх, як мог. Але цяпер я сам апынуўся ў складаным становішчы, таму што ўладкоўваю сваё жыццё ў новай краіне. Прашу паклапаціцца аб маёй сям'і на той час, пакуль я не ўстану на ногі і сам не змагу ім дапамагаць».

Падтрымаць сям'ю на BYSOL
🗓Агляд навінаў палітвязняў з 26 верасня па 10 кастрычніка

Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 15 палітвязняў.

🔹Пяць палітзняволеных былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹У калоніі пагоршыўся стан здароўя палітвязня Аляксея Ільінчыка і Васіля Бераснева.

🔹Палітвязняў Уладзіміра Гундара і Ягора Лянкевіча перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

🔹Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча змясцілі ў ПКТ.

🔹Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.
У Оршы за «экстрэмізм» затрымалі Алену Янушэўскую

Праўладныя тэлеграм-каналы здзекліва напісалі, што цяпер жанчына «не закрые дачны сезон, а пойдзе ў ізалятар».

Яе паведамляе @vitebsk_info, 5 кастрычніка суддзя Дзмітрый Разумовіч разглядаў адміністрацыйны працэс у дачыненні да жанчыны. Яго вынік — невядомы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна»

1:49 У Вільні і Беластоку прэзентавалі Зборнік выбраных вершаў паэтаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях турмы НКУС у Мінску.

10:21 «Яшчэ да калоніі ў яго была выдалена адна нырка з-за анкалогіі». Пра стан палітвязня Васіля Бераснева распавядае праваабаронца Ігар Казмерчак.

18:27 Лявон Вольскі анансаваў новы альбом ад Volski, лонгплэй якога будзе мець назву «Лісты палітвязням».

26:41 У Вроцлаве падчас Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры зладзілася акцыя падтрымкі палітвязняў.

29:35 Кніга «Камера #18», прысвечаная адной з камер Акрэсціна жніўня 2020 года.

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
🕯Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем!

Праваабарончы цэнтр «Вясна», Free Belarus Center i «Мемарыял» распачынаюць серыю публікацый, прысвечаных паэтам, нявінна забітым у сумна вядомую «чорную ноч» — з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Тады савецкі рэжым расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.

Больш даведацца пра творчасць расстраляных беларускіх паэтаў можна з праекту FBC «Executed Poetry» ці з праекту Сяргея Будкіна «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ».
🇺🇳ААН прызнала затрыманне журналіста Ігара Лосіка парушэннем міжнароднага права

Рабочая група Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па адвольных затрыманнях прызнала, што ўрад Беларусі парушыў міжнароднае права ў галіне правоў чалавека, кінуўшы за краты журналіста Ігара Лосіка.

Адказваючы на судовую петыцыю праваабарончай арганізацыі Freedom Now і міжнароднай юрыдычнай фірмы Dechert LLP, ААН прыйшла да высновы, што «арышт і затрыманне спадара Лосіка былі заснаваныя выключна на яго журналісцкай дзейнасці і рэалізацыі ім свабоды выказвання меркаванняў і асацыяцый», піша @radiosvaboda.

Нагадаем, Ігару прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі па «справе Ціханоўскага». Пазней 2 гады пазбаўлення волі прызначылі яго жонцы — Дар‘і. Чатырохгадовая дачка Лосікаў Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

💌Падтрымаць Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку
💌Падтрымаць Дар'ю: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🌏Дайджэст міжнародных навінаў пра абаронцаў правоў чалавека

У кастрычніку, па-ранейшаму, працягваюцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах, іх дзейнасць адзначаецца высокімі ўзнагародамі.

• Нобелеўская прэмія міру ўручаная іранскай праваабаронцы;
• У Расіі завяршаецца суд над сустаршынёй Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял» Алегам Арловым;
• Рух у абарону правоў выбаршчыкаў «Голас» уцягнулі ў «дыскрэдытацыю»;
• У Таджыкістане апазіцыйнага актывіста асудзілі да 8,5 гадоў пазбаўлення волі;
• У Крыме ахвярам палітычна матываваных прысудаў вынеслі больш за 900 год калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113045
«Абражаў не прэзідэнта, а Лукашэнку»: паўтара гады калоніі вынес суд жыхару Брэста

Суд Маскоўскага раёна Брэста вынес прысуд Паўлу Каралевічу, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Па матэрыялах абвінавачання, Павел 18 ліпеня 2021 года ў суполцы пад назвай «Анлайн Брэст» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте», размясціў паведамленне, якое «прынізіла гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і з’яўляецца для яго абразлівым. Таксама 11 жніўня 2021 года ў той жа суполцы размясціў яшчэ адно паведамленне абразлівага зместу.

У судзе Каралевіч вінаватым сябе прызнаў часткова, бо каментары абразлівага зместу ім былі пакінутыя ў дачыненні да канкрэтна Лукашэнкі, а не ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113046

💌Падтрымайце Паўла:
СІЗА-7,224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37. Паўлу Віктаравічу Каралевічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz