Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Ад актывісткі Вольгі Маёравай паўтара месяца няма звестак

Сваякі палітзняволенай паведамілі "Свабодзе", што, меркавана, Вольгу змясцілі ў ШІЗА:

«Апошні ліст быў у сярэдзіне траўня, як прывезлі ў гомельскую калонію. Але потым — як абрэзала. Не выключана, што змясцілі ў ШІЗА. А за што і на які тэрмін, невядома, і даведацца немагчыма. З фінансавых меркаванняў адвакат да яе не ездзіць»

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды дванаццаці фігурантам "справы Аўтуховіча". Маёраву асудзілі да 20 гадоў калоніі.

Вольгу прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На судзе яна не прызнала віну. Яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. У адным з лістоў яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет. У зняволенні яна знаходзіцца ўжо 2 гады, 6 месяцаў і 1 дзень.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Вольга Уладзіміраўна Маёрава
💻 Напісаць анлайн
У Фаніпалі чарговыя хапуны па крымінальнай справе

У жніўні 2022-га года сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года ў Фаніпалі. Лічба фігурантаў гэтай справы ідзе на дзясяткі — шмат каго па ёй ўжо асудзілі да пазбаўлення або абмежавання волі.

Праваабаронцам стала вядома, што сёння ў Фаніпалі адбываюцца чарговыя ператрусы і затрыманні па гэтай справе.

🔹«Хапуны», прысуд у 2 гады калоніі, заклікі міліцыянтаў «здацца» ў мясцовым чаце: што вядома пра «фаніпальскую справу» за падзеі 2020 года

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
⚡️Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі

Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні вынес прысуд па справе палітзняволенага Эдуарда Бабарыкі.

Яго абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 КК (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 КК (ухіленні ад выплаты падаткаў). Пад вартай Эдуарда ўтрымліваюць больш за тры гады.

Суддзя Уладзімір Арэшка прысудзіў Эдуарду 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнега рэжыму. Нагадаем, пракурор Аляксандр Кароль запрашваў для Бабарыкі 10 гадоў калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112121

💌Падтрымаць Эдуарда:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандысты апублікавалі відэа з Эдуардам Бабарыкам падчас сённяшняга пасяджэння

Ён быў на працэсе у закутых кайданкамі за спіной рукамі.

🔹Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі. Ён не прызнаў віну
💔Эдуард Бабарыка на судовым працэсе

Стала вядома, што дзяржаўнае абвінавачванне адмовілася ад прад’яўленага Эдуарду абвінавачвання ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам).

🔹Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі. Ён не прызнаў віну

💌Падтрымаць Эдуарда: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Дзяржабвінавачванне па справе Эдуарда Бабарыкі падтрымліваў сумнавядомы пракурор Аляксандр Кароль

Ён вядомы сваім удзелам у гучных палітычна матываваных справах. Кароль падтрымліваў абвінавачванне па справе «Вясны», фігурантамі якой выступалі Алесь Бяляцкі, Валянцін СтэфановічУладзь Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў. Ён запрасіў ім вялікія тэрміны зняволення.

Таксама Кароль падтрымліваў дзяржабвінавачванне па справах мастака Алеся Пушкіна, а таксама Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.

У 2021 годзе Аляксандар Кароль атрымаў з рук Лукашэнкі медаль «За працоўныя заслугі».

🔹Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі. Ён не прызнаў віну
⚡️Эдуарду Бабарыку не залічылі ў агульны тэрмін паўтара года ўтрымання пад вартай

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года. Менавіта тады Эдуард стаў падазраваным па новай крымінальнай справе, па якой яго сёння асудзілі. Да гэтага яго ўтрымлівалі максімальныя 18 месяцаў паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры»).

Акрамя гэтага, ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) на судзе перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

🔹Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі. Ён не прызнаў віну
Гарадзенца асудзілі на два гады калоніі за каментары ў Тэлеграме

У судзе Ленінскага раёна Гродна асудзілі Дзяніса Салагуба паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх).

Суддзя Наталля Козел прызначыла Дзянісу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) і кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым 4500 рублёў.

Вядома, што Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён пакідаў «абразлівыя і пратэсныя каментары» ў Telegram у 2020 годзе.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Ушачи», «Витебск — Старооршанка»;
📍TikTok-старонкі «ЧАГО БРЭШАШ?», «EIZ», «@mаlinaby».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандысты апублікавалі відэа з Сяргеем Ціханоўскім

Сцвярджаецца, што гэта кадры ад 5 ліпеня.

Раней паведамлялася, што Святлана Ціханоўская з 10 сакавіка нічога не ведае пра Сяргея — днямі з'явіліся чуткі, што з палітвязнем за кратамі здарыўся няшчасны выпадак.
Палітзняволены Мікалай Кавалеўскі цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Мужчына быў асуджаны да 1,5 гадоў «хіміі» за тое, што размясціў каментар «дрышч» пад публікацыяй, якая была прысвечана супрацоўніку АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзіславу Шукайлу.

Як паведамляе @MAYDAYMog, 5 ліпеня Мікалай выйшаў на волю.
❗️«Крымінальная справа або перавод грошай у РНПЦ». Беларус распавёў пра пераслед за данаты

З канца 2022 года беларусаў пачалі актыўна выклікаць у КДБ з нагоды данатаў у фонды салідарнасці ў 2020-ым годзе. Сілавікі ставяць умову — пералічыць у некалькі разоў большую за данат суму на спецыяльныя рахункі, альбо супраць іх будзе распачатая крымінальная справа паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) або арт. 290 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Беларус, які прайшоў праз допыт у КДБ, распавёў «Вясне», за што яму прапанавалі перавесці грошы ў памеры ад 8 000 да 20 000 даляраў на рахунак лякарні, на якіх умовах працуе дамоўленнасць з КДБ, а таксама пра праблемы з выездам праз літоўскую мяжу.

«Яны сказалі: "Раней мы лічылі суму ў дзесяціразовым памеры ад даната, а цяпер у некаторых выпадках — да старазовага памеру. У вашым — гэта будзе прыкладна ад 20 да 50-разовага памера. То бок у вас агулам 400$, значыць, будзе 8 000-20 000$».

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112127
Сілавікі затрымалі былую памочніцу суддзі за зліў звестак у «ЧКБ»

Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Дар'ю Дакучыц, былую памочніцу суддзі Першамайскага раёна.

У «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, яна кажа, што перадала ў «ЧКБ» дадзеныя аб суддзі і пакідала «гнеўныя каментары».
Кацярыну Леў за каментары ў сацсетках пакаралі пазбаўленнем волі і штрафам

Суд Наваполацкага раёна вынес прысуд мясцовай жыхарцы Кацярыне Леў, абвінаваціўшы яе ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 КК. Яе пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафам у 3 700 рублёў. Справу разглядала суддзя Сняжана Калінічэнка.

У судовым працэсе абражанымі прадстаўнікамі ўлады выступілі намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама Віталь Казлоў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік, а таксама першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Падвойскі.

Гэтая тройца трапіла ў скандал, калі ў лютым 2022 года «Кіберпартызаны» апублікавалі зліў іх размовы з верасня 2020 года. Тэлефонная гутарка Падвойскага, Мельніка і Казлова стала доказам таго, што міліцыя паказвае суддзям, якія рашэнні выносіць удзельнікам мірных пратэстаў.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112126
У Пінску юнака асудзілі на два гады «хіміі» за тэлеграм-каментар пра Лукашэнку

Суд Пінскага раёна і горада Пінска 22 чэрвеня ў выязным рэжыме разгледзеў справу супраць пінчука Кірыла Барысава. Маладога чалавека абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК.

Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, у якасці дзяржабвінаваўцы выступаў Ілля Гузарэвіч.

Пра прысуд стала вядома з відэа мясцовага дзяржаўнага тэлебачання. Так, закадравы голас паведамляе, што падставай для крымінальнай справы стаў тэлеграм-каментар пра Лукашэнку з нецэнзурнай лексікай.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112131
😔Палітвязня Сяргея Трацюка хочуць перавесці на турэмны рэжым

Сяргей — жыхар Брэста, да зняволення працаваў токарам, мае непаўнагадовую дачку. Яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у акцый пратэсту ў Брэсце ў жніўні 2020 года.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках”. Сяргею прызначылі 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Са студзеня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22.

Цяпер стала вядома, што ў Івацэвічах 7 ліпеня адбудзецца суд па замене Трацюку рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Васіля Аўрусевіча яго могуць перавесці на турэмны рэжым.

💌Падтрымайце Сяргея: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сяргей Іванавіч Трацюк
💻Напісаць анлайн
❗️Беларускія памежнікі на мяжы прымушаюць беларусаў «добраахвотна» адмаўляцца ад «Картак Паляка» — інакш пагражаюць суткамі

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што ўладальнікаў «Картак Паляка» пры праходжанні беларускай мяжы адпраўляюць «на размову» з супрацоўнікамі КДБ — справа ў тым, што памежнікі бачаць на візе «Мэта выдання 24», што сведчыць аб тым, што яе атрымалі на падставе гэтага дакумента.

Вядома пра выпадкі, калі кдбшнікі прапануюць «добраахвотна» адмовіцца ад «Карткі Паляка» і наўпрост на мяжы напісаць заяву консулу. Калі чалавек адмаўляецца гэта рабіць — яму пагражаюць суткамі.

Вядома пра як мінімум дзясятак такіх выпадкаў.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»