Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📝Патрабуем прытрымлівацца міжнародных абавязкаў Беларусі ў сферы сэксуальных і рэпрадукцыйных правоў

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі ў сувязі з ініцыятывай Генпракуратуры прыняць комплекс мераў, нібыта накіраваных на «абарону дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі».

«Пытанні сэксуальнай ідэнтычнасці, гендэрнай ідэнтыфікацыі і рэпрадуктыўнага выбару грамадзян і грамадзянак адносяцца да пытанняў асабістага жыцця і не павінны кантралявацца дзяржаўным інстытуцыямі.

Несупадзенне маральных установак грамадзян і грамадзянак не з’яўляецца дастатковай падставай альбо абгрунтаваннем для пераследу ці для абвяшчэння ладу жыцця злачынным».

Заява цалкам 👉
spring96.org/be/news/112096
Апеляцыю палітзняволенага медыяменеджара Канстанціна Залатых пакінулі без задавальнення

Вярхоўны суд 4 ліпеня разгледзеў апеляцыйную скаргу дырэктара эканамічнай незалежнай газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых, пакаранага 4 гадамі зняволення па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў. Прысуд першай інстанцыі пакінуты без зменаў.

З анонса на сайце Вярхоўнага суда толькі вынікае, што на працэс быў прызначаны суддзя Уладзімір Чаравач — у сярэдзіне чэрвеня ён гэтак жа не знайшоў падстаў, каб змякчыць пакаранне іншаму журналісту Генадзю Мажэйку, піша @bajby.
❗️Намесніка старшыні праўлення Тэхнабанка Дзмітрыя Богуша пачнуць судзіць 12 ліпеня

Дзмітрый 8 гадоў працаваў у банкаўскай сферы, быў намеснікам старшыні праўлення ААТ "Тэхнабанк". Пасля заняўся бізнесам — пабудаваў ветрапаркі на дзвюх пляцоўках у Гродзенскай вобласці.

У снежні 2022 года палітвязня затрымалі па артыкуле аб "распальванні варожасці" — ён нібыта пісаў у сацсетках каментары з пагрозамі ў адрас Лукашэнкі і сілавікоў. Па словах Богуша ў "пакаяльным" інтэрв'ю па БТ, публічна выказацца ў сацсетках яго падштурхнулі фатаграфіі з збітымі маладымі людзьмі, затрыманымі на акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года.

Канчаткова яму прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). Суд над ім распачнецца 12 ліпеня ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Любоў Сімахіна.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзмітрый Міхайлавіч Богуш
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Уладзіслаў Адамушка
🔺Вольга Заяц
🔺Валерый Пацярухін
🔺Іван Яснікаў
🔺Вольга Залатар
🔺Віталь Кірнога
🔺Андрэй Любецкі
🔺Іван Ракіць 
🔺Алег Канавалаў
🔺Салім Мамедаў
🔺Іван Марозаў
🔺Вячаслаў Бяганскі
🔺Міхаіл Калішук
🔺Яўген Рубашка
🔺Аніта Бакуновіч
🔺Уладзіслаў Зяневіч
🔺Дзмітрый Караткевіч 
🔺Аляксандр Міронаў
🔺Тамаз Піпія
🔺Яўген Глушкоў
🔺Кацярына Макарэвіч
🔺Павел Пернікаў
🔺Андрэй Разуваеў
🔺Сяргей Спарыш
🔺Таццяна Канеўская
🔺Мікіта Найдзёнаў
🔺Ірына Слаўнікава
🔺Юрый Чудзіновіч

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Палітзняволенага журналіста Паўла Мажэйку пачнуць судзіць 10 ліпеня

Суд над гарадзенскім журналістам і грамадскім дзеячом пачнецца 10 ліпеня а 14:15 у Гродзенскім абласным судзе. Так сям'і Мажэйкі паведамілі ў канцэлярыі суду, піша @radiosvaboda

Нагадаем, Павел быў затрыманы напрыканцы жніўня 2022 года па вяртанні ў Беларусь. У сакавіку стала вядома, што Мажэйку абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК).

💌Падтрымайце Паўла: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка
💻Напісаць анлайн
Ужо амаль пяць месяцаў няма ніякай інфармацыі ад Марыі Калеснікавай

Пра гэта DW распавяла сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч.

Блізкім Марыі нават не паведамляецца, у камеры якога тыпу яна знаходзіцца, а апошні ліст ад яе прыйшоў 15 лютага. Бацьку, які жыве ў Беларусі, бачыцца з Марыяй не даюць — «на нашыя запыты прыходзіць адказ, што яна ні з кім не хоча мець зносін».

Нагадаем, кіраўніцу выбарчага штаба Віктара Бабарыкі затрымалі 7 верасня 2020 года. Праз год Мінскі абласны суд прызначыў ёй 11 гадоў зняволення. Пазней КДБ дадаў Марыю ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

У мінуым лістападзе палітзняволеную змясцілі ў ШІЗА гомельскай жаночай калоніі, адкуль яе даставілі ў хірургічнае аддзяленне гомельскай бальніцы хуткай дапамогі і прааперавалі з прычыны прабадной язвы і перытаніту. Вядома, што шпіталізацыі папярэднічала непрапарцыйна жорсткае абыходжанне ў ШІЗА.

💌Падтрымайце Марыю: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
ГУБАЗіК затрымаў украінку за «распальванне варожасці паміж Украінай і Расіяй»

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з грамадзянкай Украіны, якая з мінулага лютага жыве ў Беларусі. На ім затрыманая кажа, што «размяшчала фота і відэа негатыўнага зместу на адрас Расійскай Федэрацыі».

Мяркуючы па відэа ГУБАЗіКа, пад «распальваннем варожасці» маюцца на ўвазе зборы на патрэбы украінскай арміі, рэпартаж The New York Times пра тое, як расіяне каралі смерцю мірных жыхароў Бучы, а таксама фотаздымкі з наступствамі расійскіх абстрэлаў украінскіх гарадоў.

Праўладныя каналы пішуць, што жанчына «панясе пакаранне і будзе дэпартаваная».
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Вадзім Говін, Юрый Паўлючык, Яўген Кушнараў, Алег Ягоранкаў, Павел Янчук, Аляксандр Хомчанка, Канстанцін Ступнікаў, Вольга Мацко, Сяргей Луферэнка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112104

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
😡Супрацоўніцу IT-кампаніі "Гейм Стрым" Ксенію Алькенаву хутка пачнуць судзіць за данаты

Ксенія — супрацоўніца IT-кампаніі "Гейм Стрым". Яе затрымалі 11 сакавіка ў Мінску. Паводле сілавікоў, у 2020-2021 гадах праз данаты ў Facebook яна зрабіла 9 плацяжоў у фонды салідарнасці на агульную суму 425$. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з ператрусу, падчас якога ў Алькенавай знойдзены і канфіскаваны БЧБ-сцяг, 20 000$ і аргтэхніка.

Цяпер яе абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) — пры гэтым у рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года гэтая фармулёўка адсутнічае.

Суд над палітзняволенай распачнецца 10 ліпеня ў Мінгарсудзе. Справу разглядаць будзе суддзя Яўген Хаткевіч.

💌Падтрымайце Ксенію грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ксенія Аляксандраўна Алькенава
💻Напісаць анлайн
За падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеных фармаваннях ва Украіне асудзілі жыхара Астравеччыны

Гродзенскі абласны суд вынес прысуд 23-гадоваму жыхару Астравецкага раёна Васілю Якімаву паводле артыкула аб падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеных фармаваннях у замежнай дзяржаве (ч. 1 арт. 361-3 КК). Справу разглядаў суддзя Васіль Скок.

Як паведамляла Генпракуратура, Якімаў выказаў жаданне, а затым акрэсліў намер уступіць у адно з падраздзяленняў батальёна Палка імя Кастуся Каліноўскага. З гэтай мэтай ён нібыта прадаставіў свае персанальныя дадзеныя для прыёму ва ўзброенае фарміраванне. Адначасова ажыццяўляў збор інфармацыі аб месцах набыцця ваеннай амуніцыі, абмундзіравання і іншай экіпіроўкі для выкарыстання ва ўмовах баявых дзеянняў.

Супрацьпраўныя намеры Васіль не паспеў рэалізаваць, паколькі яго затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

У выніку хлопцу прызначылі два гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112106
❗️Фігуранта "справы Ціханоўскага" Аляксандра Арановіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Аляксандр — удзельнік каманды "Страна для жизни", разам з камандай ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме. Жыў горадзе Старыя Дарогі. Ездзіў на заробкі ў Расію, да рэпрэсій працаваў кіроўцам.

Яго абвінавацілі ў "арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак" (арт. 342 КК) і "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках" (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў старой дымавой шашкі. 27 красавіка 2021 года суд прызначыў яму 6 гадоў калоніі.

Стала вядома, што ў Івацэвічах 7 ліпеня адбудзецца суд па замене Арановічу рэжыму і ўмоваў утрымання. Па рашэнні суддзі Васіля Аўрусевіча яго могуць перавесці ў турму.

💌Падтрымайце Аляксандра: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Арановічу Аляксандру Валянцінавічу
💻Напісаць анлайн
📝Колькасць затрыманых вырасла амаль у 1,5 разы — агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені

📍Вядома пра не менш як 560 затрыманняў і пра 409 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага пераследу: прызначана не менш як 184 адміністрацыйныя арышты і 151 штраф. Чвэрць затрыманых — жанчыны;
📍Праваабаронца Наста Лойка асуджаная да 7 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываваных абвінавачваннях;
📍Праваабаронцамі рэгулярна выяўляюцца і дакументуюцца факты прымянення катаванняў і забароненых відаў абыходжання ў ходзе расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў;
📍Унутраная палітыка беларускіх уладаў характарызуецца поўнай адсутнасцю павагі да правоў чалавека і асноўных свабод.

Справаздача цалкам 👉
spring96.org/be/news/112109

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам
Затрыманні, арышты, звальненні, прапагандысцкі фільм: як у апошнія месяцы пераследуюць супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Напрыканцы траўня ў Полацкім дзяржаўным універсітэце пракацілася хваля затрыманняў, пад якую трапілі паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Праваабаронцы «Вясны» распавядалі пра суды за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаванае пікетаванне». У хуткім часе некаторых з іх звольнілі з працы.

Учора праўладны тэлеканал «Звязда» распавёў і паказаў у спецыяльным выпуску «По ту сторону "Змагарства"» некаторыя падрабязнасці пераследу супрацоўнікаў і супрацоўніц універсітэта.

«Частка супрацоўнікаў, якая падтрымала ў той ці іншай меры гэтыя пратэсты, былі звязаныя з замежжам, іх дзеці навучаліся за мяжой, і яны па сутнасці на гэтых пратэсных акцыях зрабілі сабе пэўны хайп, каб потым на гэтай падтрымцы мець нейкія дывідэнды».

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112110
🎉Павіншуйце палітвязня Алега Зайца з Днём народзінаў

Алег — трансгендарны мужчына. Ён вырабляе бранзалеты і іншыя сувеніры, якія можна набыць у краме Свята-Елісавецінскага манастыра.

Ягонае затрыманне адбылося 29 сакавіка. У кватэры быў праведзены ператрус супрацоўнікамі КДБ. Алег спачатку знаходзіўся некалькі тыдняў у СІЗА КДБ, затым — на экспертызе ў РНПЦ псіхічнага здароўя, цяпер пераведзены ў СІЗА-1.

Раней Алег неаднаразова затрымліваўся паводле палітычных артыкулаў. Ва ўсіх выпадках на знак пратэсту ён аб'яўляў і трымаў сухую галадоўку. Алег мае захворванне страўніка, а таксама праблемы з апорна-рухальным апаратам (ампутаваны пальцы на нагах).

6 ліпеня Алег адзначыць 40-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

❗️Звярніце, калі ласка, увагу, што пры дасыланні лістоў або пасылак у СІЗА-1, варта ўказаць яго пашпартнае прозвішча: Заяц Вольга Аляксееўна
❗️255 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За чэрвень па «пратэсных» крымінальных справах асудзілі не менш за 58 чалавек

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя чэрвеньскага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

🔹Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 58 чалавек, з якіх 18 жанчын і 40 мужчын;
🔹Ім агулам прысудзілі 255 гадоў пазбаўлення волі, 41 год «хатняй хіміі», 11 гадоў і 6 месяцаў «хіміі», 144 300 рублёў у якасці штрафаў, 15 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, альбо пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады;
🔹Пазбаўленне воінскіх званняў у дачыненні да 6 чалавек.

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі і яе абмежаваннем, суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў.

Справаздача цалкам 👉 spring96.org/be/news/112112
🇺🇳Спецдакладчыца ААН па Беларусі: «Сітуацыя з правамі чалавека катастрафічная»

Спецыяльная дакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой новы даклад на 53-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ). Яна адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі «катастрафічная і толькі пагаршаецца».

🔹«Адсутнасць адказнасці за парушэнні правоў чалавека спараджае атмасферу страху сярод ахвяр і іх сем'яў»;

🔹«У Беларусі ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці за адвольнае затрыманне дзясяткаў тысяч мірных дэманстрантаў у 2020 годзе, а таксама за гвалт або катаванні, якім падвергліся многія з іх»;

🔹«У мяне ёсць важкія падставы меркаваць, што ўмовы ўтрымання ў турмах наўмысна становяцца больш жорсткімі для асуджаных па палітычных матывах, змяшчаючы іх у карцэры за дробныя парушэнні турэмных правілаў».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112113
Жанчыну асудзілі на 3,5 гады «хатняй хіміі» за абразу начальніка Карэліцкага РАУС і паклёп на Лукашэнку

У судзе Карэліцкага раёна асудзілі Вікторыю Качан паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Ірына Каско прызначыла Вікторыі тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна з 2020 па 2022 год пакідала абразлівыя і паклёпніцкія каментары ў тэлеграм-чаце «Карэлічы 97%». Вікторыя абразіла начальніка Карэліцкага РАУС Аляксея Гавраша і абвінаваціла Лукашэнку ў забойстве людзей.

З Вікторыі спагналі на карысць Аляксея Гавраша 1000 рублёў маральнай шкоды.

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112115
Дапамога Вользе Крондзе, асуджанай двойчы за абразу аднаго і таго ж міліцыянта: першы раз — за эмодзі 💩, другі — за «абаср..ся і зняславіўся»

Рамесніца з Івацэвічаў Вольга Кронда вельмі абмежаваная ў заробках.

Прадаваць свае вырабы без пошты Кронда амаль што не можа — часы яе выхаду з дому вельмі абмежаваныя. Бо за інтэрнэт-каментары жанчына асуджана да «хатняй хіміі», і міліцыя забараніла ёй выходзіць з дому ў выходныя ды святочныя дні. То бок гандляваць у дні, калі можна найлепей прадаць свой тавар, Вользе забаронена.

Да таго ж, жанчына самастойна гадуе малую дачку, якой зараз патрэбна лекаванне.

Але ж ёсць спосаб дапамагчы Вользе: на яе Instagram-старонцы можна замовіць шапкі, вышыўку ці іншыя аксэсуары (і нават нягледзячы на накладзеныя абмежаванні, грошы дойдуць).

Паглядзець на прыклады працы Вольгі, дапамагчы ёй можна, звярнуўшыся да старонкі: 👉 instagram.com/olga.kronda3301

🔹«Яшчэ ні адзін "хатні хімік" спакойна не дасядзеў свой тэрмін». Чаму «хатняя хімія» — не квіток на волю?
Два гады «хіміі» прызначылі пінчуку за каментар пра Лукашэнку пад пастом пра завышаныя кошты на лекі

У судзе горада Пінска і Пінскага раёна да двух гадоў «хіміі» за каментар пра Лукашэнку пад пастом у «Аднакласніках» аб завышаных коштах на лекі асудзілі цесляра-бетоншчыка Руслана Шукалу. Суддзя Яўгенія Мельнік прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Паводле версіі абвінавачвання, мужчына, «маючы намер і мэту на прыніжэнне гонару і годнасці ў непрыстойнай форме Аляксандра Лукашэнкі», у сацсетцы «Аднакласнікі» пасля прагляду публікацыі ў выглядзе малюнка Лукашэнкі з тэкстам, які змяшчаецца над ім, размясціў для публічнага агляду ў адкрытай публічнай супольнасці нецэнзурны каментар у дачыненні да яго.

На судзе Руслан распавёў, што, праглядаючы стужку навін у «Аднакласніках», убачыў публікацыю з выявай Лукашэнкі, пад якой быў тэкст аб завышаных цэнах на лекавыя прэпараты.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112119