⚖️У Мінску судзяць пяцярых мужчынаў за вывешаныя нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны
У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня пачалі судзіць пяцярых беларусаў: Ігара Цяпцеева, Юрыя Несцярэнку, Віктара Грынько, Уладзіміра Савельева, Ігара Цікача. Іх справу разглядае суддзя Вера Галаўкова.
Вядома, што па справе быў таксама затрыманы і Валерый Балабешка, але ў раскладзе суда яго няма, а сам ён не знаходзіцца пад вартай.
Паводле следства, мужчыны ў пачатку кастрычніка ў Мінску вывесілі сшытыя разам нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на апоры лініі электраперадач. Цяпер у залежнасці ад ролі кожнага ім прад'явілі абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
«Вясна» распавядае, што інкрымінуюць фігурантам справы

💵Дапамога былому палітвязню Міхаілу Прачу
Міхаіл быў асуджаны да 1,5 гадоў «хіміі» паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і арт. 391 КК (абраза суддзі).
Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён намаляваў 13 чырвоных трохкутнікаў з беларускім арнаментам на прыпынку грамадскага транспарту, а таксама ў тым, што ён напісаў на плоце дома суддзі Чэрвеньскага раёна Інэсы Раеўскай слова «продажная».
1 красавіка Міхаіл выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Пазней ён быў вымушаны з'ехаць у Польшчу.
Падтрымаць мужчыну на BYSOL

🤡Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 12 чэрвеня. Як паведамляе ведамства, «удзельнікі ініцыятывы "SYMPA" распаўсюджваюць заведама ілжывыя звесткі аб праблемных аспектах у сістэме дзяржаўнага кіравання. Ініцыятыва рэалізуецца пры донарстве Шведскага агенцтва па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве "SIDA"».
Як паведамляецца на сайце Sympa, місія праекта — прасоўванне рэформы сістэмы публічнага адміністравання ў Беларусі ў адпаведнасці з сучаснымі прынцыпамі і практыкамі. Праект аб'ядноўвае людзей, якія жадаюць палепшыць якасць кіравання ў нашай краіне і даследуюць гэтую праблематыку.

🎪Старонка ў «Аднакласніках» «Наталья Качанова» прызнаная «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Барысаўскага раёну 12 чэрвеня. Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:
📍Telegram-каналы, чаты і боты «ДНСбот», «Цэнтр Беларускай Салiдарнасцi», «ДВОР Горецкого 37-39-41-35-31-29», BEL | «Лятучыя навiны»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Беларусь: падзеi», «Валерий Цепкало», «BELARUS LITVIN», «Вясна праваабарончая», «БЕСПРЕДЕЛ ДОБРУШСКИЙ РАЙОН»;
📍Instagram-старонкі «belaruscanada», «nadzeya.cо.uк»;
📍YouTube-канал «Палеская Вясна»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Вiцебская Вясна», «Онлайн-платформа голос»;
📍Facebook-старонкі «Быхов мой родной город!», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!», «Полк Калiноўскага».

🗣Чуль, Марач, Бабарыка: былы вязень аб сустрэчах з іншымі палітычнымі «Валадаркі»
Аляксандра затрымалі ў снежні 2022 года. Спачатку хлопца арыштавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Пасля ў яго знайшлі фота з пратэстаў і ў выніку асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі».
За свае 113 дзён няволі ён сядзеў разам з палітзняволенымі Данілам Чулём, Андрэем Марачам і Іллём Ш. А таксама бачыўся з Эдуардам Бабарыкам. «Вясна» пагаварыла з былым вязнем пра ўмовы ўтрымання ў няволі, пра жорсткія вобшукі ў камерах, пра настолку «VOLODAROCHKA» і котак у СІЗА-1.
«Быў выпадак, калі мяне вяла на сустрэчу з адвакатам дзяўчына-канваірка. Мы спыніліся на лесвічным пралёце, дзе сядзела маленькае кацяня. Я наважыўся папрасіць дазволу ў таварыша начальніцы пагладзіць кацяня. На маё здзіўленне яна дазволіла. Гэта здарылася ў тыя часы, калі я цяжэй за ўсё перажываў свой арышт».
Чытаць па спасылцы

На мітынгу ў Жэневе запатрабавалі вызвалення прафсаюзных лідараў Беларусі
Сёння, 15 чэрвеня, у Жэневе адбыўся мітынг у падтрымку зняволеных прафсаюзных лідараў і актывістаў Беларусі. Дзясяткі ўдзельнікаў акцыі патрабавалі неадкладнага вызвалення палітычных вязняў з боку ўрада Беларусі.
Крыніца: Salidarnast

Для актывістцы Галіны Смірновай запрасілі 2 гады «хатняй хіміі», а для Андрэя Сініцы — 3 гады калоніі
Сёння ў Бабруйску пачалі судзіць трох бабруйчан: Галіну Смірнову, Андрэя Сініцу і Аляксандра Леоненка. Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядае суддзя Вольга Серакова.
На сённяшнім пасяджэнні пракурор запрасіў для палітвязняў наступныя тэрміны: Галіне і Аляксандру — па 2 гады «хатняй хіміі», а Андрэю — 3 гады зняволення.
Прысуд бабруйчанам будзе агучаны ў панядзелак.
💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-5, 213826, Бабруйск, 1-шы Пераезны завулак, 10, Галіна Міхайлаўна Смірнова, Андрэй Рыгоравіч Сініца
💻 Напісаць анлайн

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітвязня Аляксандра Раентава з Днём народзінаў
Заўтра палітвязень адзначыць 39-годдзе ў зняволенні.
Нагадаем, Раентаў першы раз быў жорстка затрыманы 29 жніўня ў тралейбусе разам са сваёй сястрой Наталляй. Відэа затрымання разляцелася па СМІ і сацыяльных сетках. Тады Аляксандр атрымаў арышт, на яго сястру была заведзеная крымінальная справа. Па крымінальнай справе ён быў затрыманы ў пачатку снежня. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК і па арт. 363 КК. 17 траўня 2021 года Аляксандра пакаралі 5 гадамі калоніі.
Нядаўна палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму № 8. Вядома, што ў мінулым чэрвені палітвязня змяшчалі ў ПКТ.
💌Павіншуйце Аляксандра: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Аляксандр Сяргеевіч Раентаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

💵Дапамога ў рэлакацыі былога палітвязня па «справе Зельцэра»
Яго гісторыю распавядае BYSOL:
«Я былы палітвязень па "справе Зэльцэра". Тэрмін у выглядзе пазбаўлення волі (2 гады) і штраф у 100 базавых за сваё меркаванне. Сродкі неабходныя для пераезду і вяртанне пазыкі родным.
Цяпер мне бракуе гэтай сумы, каб закрыць усе пытанні і не быць вінным нікому. Не хацеў звяртацца да апошняга, але зразумеў, што не змагу самастойна хутка сабраць сродкі. Тут знаходзіцца немагчыма, сталае хаджэнне ў РУУС, праверкі дома, усё заблакавалі ад банкаўскіх картак да хатняга інтэрнэту. Усё, што было на рахунках, не вяртаюць.
Гэтыя ўсе "бонусы" мне ўвесь час нагадваюць аб тым, што жыцці мне тут не дадуць нягледзячы на адбыты тэрмін. Вырашыў з'ехаць і не чакаць на чарговыя "сюрпрызы" з іх боку. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто падтрымае».
Падтрымаць былога палітвязня на BYSOL

У Гомелі асудзілі кіроўцу са Светлагорска за распальванне сацыяльнай варожасці
Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу жыхара Светлагорска Уладзіміра Адзінца, абвінавачанага ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.
Кіроўцу Светлагорскага камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Светач» затрымалі на працоўным месцы 6 студзеня. Спачатку супраць яго аформілі адміністрацыйную справу, пасля яму прад’явілі абвінавачанне крымінальнай — нібыта Адзінец пакідаў у сацсетках негатыўныя каментары ў адрас прадстаўнікоў улады.
5 чэрвеня Уладзіміра асудзілі да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

📍Бабруйчаніна, якога абвінавачваюць у фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці, пачнуць судзіць 29 чэрвеня
Дзмітрый Слук быў затрыманыі 10 лютага ў Мінску наўпрост на вуліцы. Пасля 10 сутак у ізалятары на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА № 1.
Яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 290-1 Крымінальнага кодэксу (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) за данаты арганізацыі, прызнанай "тэрарыстычнай" у Беларусі. Яму пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Суд над ім распачнецца 29 чэрвеня ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу будзе разнглядаць суддзя Дзмітрый Астапенка.
КДБ у сакавіку дадаў палітвязня ў "спіс тэрарыстаў", праз гэта яму нельга даслаць грашовы перавод. Але вы можаце падтрымаць яго пасылкай, лістом і тэлеграмай.
💌Падтрымаць Дзмітрыя: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Слук Дзмітрый Васільевіч

Затрыманую спявачку Патрыцыю Свіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпендыі Лукашэнкі, будуць судзіць па крымінальнай справе
«Пакаяльнае відэа» з дзяўчынай з'явілася 18 траўня. На ім дзяўчына расказвала, што з'яўлялася лаўрэатам стыпендыі па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2020 годзе яна, паводле ўласных слоў, «удзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту».
Таксама яна казала, што публікавала ў сацсетках «негатыўныя паведамленні» пра сілавікоў, аб «спецаперацыі, якая праводзіцца на тэрыторыі Украіны» і «распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі».
Па інфармацыі праваабаронцаў, Патрыцыю перавялі ў Жодзіна, папярэдне, ёй інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК.
💌Падтрымайце Патрыцыю: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Свіцінай Патрыцыі Валер'еўне

Затрыманне ў мінскім аэрапорце
У Мінскім аэрапорце 14 чэрвеня быў затрыманы Валерый Перыявец. Жыхар сталіцы вяртаўся дамоў з Турцыі. Прычынай затрымання стала праверка тэлефона, у якім знайшлі фотаздымак з мінскага марша пратэсту ў жніўні 2020 года.
🔗Хроніка палітычнага пераследу 16 чэрвеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава завочна асудзілі да 18 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 28 красавіка да 18 гадоў калоніі завочна асудзілі былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава. Суддзя Алена Ананіч таксама прызначыла яму штраф у памеры 1300 базавых велічыняў (48 100 рублёў).
Станіслава абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). Разгляд справы цягнуўся тры тыдні ў закрытым рэжыме.
Станіслаў — падпалкоўнік ГУБАЗІКу, падчас службы супрацоўнічаў з BYPOL. Напрыканцы 2020-га ён з'ехаў з Беларусі. Па яго словах, апошняй кропляй для яго стала гібель Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 году.

❗️Фінансавала «экстрэмісцкую дзейнасць», пералічыла грошы палку імя Каліноўскага: вынесены прысуд Анастасіі Петрачэнцы
У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд былой менэджарцы кампаніі па распрацоўцы праграмнага забяспячэння Анастасіі Петрачэнцы. Яе абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.
Прычынай пераследу стала тое, што Анастасія пералічыла грошы палку імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне, які складаецца з беларускіх дабраахвотнікаў.
Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў пазбаўленнем волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.

Арыштаваны вядомы магілёўскі бард Аляксандр Баль
Падпісанты @MAYDAYMog паведамілі, што ў чацвер, 15 чэрвеня, быў арыштаваны музыка Аляксандр Баль. Падрабязнасцяў не паведамляецца, у тым ліку і прычыны затрымання.
Аляксандр — бард з вялікай колькасцю прэмій, былы супрацоўнік магілёўскага драматычнага тэатра, з якога яго звольнілі пасля падзеяў 2020 года.
У тым жа годзе пасля масавых рэпрэсій з боку сілавікоў музыка напісаў песню «На радзіме маёй бяда».
🔗Хроніка палітычнага пераследу 16 чэрвеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Падпісанты @MAYDAYMog паведамілі, што ў чацвер, 15 чэрвеня, быў арыштаваны музыка Аляксандр Баль. Падрабязнасцяў не паведамляецца, у тым ліку і прычыны затрымання.
Аляксандр — бард з вялікай колькасцю прэмій, былы супрацоўнік магілёўскага драматычнага тэатра, з якога яго звольнілі пасля падзеяў 2020 года.
У тым жа годзе пасля масавых рэпрэсій з боку сілавікоў музыка напісаў песню «На радзіме маёй бяда».
🔗Хроніка палітычнага пераследу 16 чэрвеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
«Сцэнар заснаваны на негалосных правілах жыцця зняволеных і турэмным слэнгу». Як вязні СІЗА-1 стварылі настольную гульню «VOLODAROCHKA»
Распавядае былы вязень «Валадаркі», які правёў у зняволенні 113 дзён.
«У маёй камеры ў 2021 годзе сядзеў Эдуард Пальчыс, які разам з Іллём зрабілі настольную гульню. Гэта была гульня-хадзілка, сцэнар якой заснаваны на негалосных правілах жыцця зняволеных і турэмным слэнгу. Напрыклад, калі гульнявая фішка трапляе на ячэйку з назвай “Карцар”, гулец прапускае пэўную колькасць крокаў.
На той момант разам з хлопцамі ў камеры быў гейм-дызайнер. Ён вельмі падрабязна распрацаваў і аформіў гульню. Выглядала, нібы яе набылі ў краме. Пазней мне перадалі гульню, каб я яе захаваў. Але, на жаль, у мяне скралі рэчы разам з настолкаю».
🗣Чуль, Марач, Бабарыка: былы вязень аб сустрэчах з іншымі палітычнымі «Валадаркі»
Распавядае былы вязень «Валадаркі», які правёў у зняволенні 113 дзён.
«У маёй камеры ў 2021 годзе сядзеў Эдуард Пальчыс, які разам з Іллём зрабілі настольную гульню. Гэта была гульня-хадзілка, сцэнар якой заснаваны на негалосных правілах жыцця зняволеных і турэмным слэнгу. Напрыклад, калі гульнявая фішка трапляе на ячэйку з назвай “Карцар”, гулец прапускае пэўную колькасць крокаў.
На той момант разам з хлопцамі ў камеры быў гейм-дызайнер. Ён вельмі падрабязна распрацаваў і аформіў гульню. Выглядала, нібы яе набылі ў краме. Пазней мне перадалі гульню, каб я яе захаваў. Але, на жаль, у мяне скралі рэчы разам з настолкаю».
🗣Чуль, Марач, Бабарыка: былы вязень аб сустрэчах з іншымі палітычнымі «Валадаркі»
💵Фінансавая дапамога сям'і Марыны Кіявец
Шматдзетную маці неаднарозава затрымлівалі, судзілі і нават пагражалі «пасадзіць на бутэльку». У выніку Марына разам з дзецьмі была вымушана з'ехаць у Польшчу.
«У Польшчы я пакуль не магу працаваць, бо малодшаму сыну не знайшлося месца ў дзіцячых садках, і я вымушана быць з ім.
У сярэдняга ёсць падазрэнні на аўтызм, таму мы ўвесь час ездзім па псіхолагах (сказалі, што гэта, магчыма, абвастрэнне на фоне псіхалагічных траўмаў, бо ў Беларусі ў нас не было дыягназаў такіх). У дзіцяці дызартрыя і мы змушаныя займацца з лагапедам.
Цяпер праходзім абследаванне ў напрамку выяўлення аўтызму, а гэта таксама не танна.
Мне патрэбна дапамога з аплатай кватэры, пакуль я не магу выйсці на працу, і аплатай абследавання дзіцяці».
💳Падтрымаць фінансава сям'ю Марыны
🔹Збівалі патэльняй, пакуль пілі каву з кавамашыны затрыманага: падрабязнасці «рэйда» ў Іванаве