Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Гродзенскім абласным судзе 26 траўня пройдзе пасяджэнне аб ліквідацыі Раённага грамадскага аб'яднання «Ашмянская цыганская суполка».

Арганізацыя зарэгістраваная з 2003 года. На 1 студзеня 2022 года ў ёй было 22 чалавекі, у 2014 — 30. Публічных мерапрыемстваў апошнім часам яны не праводзілі, піша Hrodna.life.

Старшыня суполкі, ён жа барон — Артур Ягораў. Паведамляецца, што ўвогуле на Ашмяншчыне жыве больш за 200 прадстаўнікоў народнасці рома.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🗣«У мяне кроў цячэ па нагах, а яны глядзяць і смяюцца»

«Вясна» і «Палітвязынка» на відэа сабралі толькі малую частку таго, што палітзняволеныя перажываюць за кратамі. З нагоды Дня палітвязняў Беларусі мы хочам, каб іх галасы былі пачутыя

📍Сведчанні былога вязня калоніі № 17 пра загінулага там Вітольда Ашурка агучвае праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.

📍Сведчанні былога вязня калоніі № 2 Віталя Жука чытае былы палітзняволены журналіст Аляксандр Івулін.

📍Сведчанні былой палітзняволенай калоніі № 4 Вольгі Класкоўскай агучвае праваабаронца «Вясны» Яна Галаган.

21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
«Ім спрабуюць данесці думку, што на іх усе забыліся, што яны нікому не патрэбныя». Павел Сапелка пра блакаванне лістоў палітвязням

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка каментуе адзін з метадаў ціску на палітвязняў і тых, хто хоча іх падтрымаць, — блакаванне карэспандэнцыі.

«Рэжым блакавання уваходнай і выходнай карэспандэнцыі — па сутнасці элемент забароненага абыходжання, знаходжанне ў стане так званага "інкамунікада" — без сувязі са знешнім светам.

Нам застаецца толькі спадзявацца на тое, што хаця б частка з тых лістоў, якія мы пішам, трапіць да адрасатаў. Таксама здараецца, што ў гэтай сцяне адчужэння з'яўляецца прабоіна, і на нейкі час у некаторых палітзняволеных ліставанне ўзнаўляецца.

Але нават у іншым выпадку, лісты палітзняволеным у месцы несвабоды паказваюць адміністрацыям пастаянную ўвагу і зацікаўленасць грамадскасці і інстытутаў грамадянскай супольнасці ў падтрымцы зняволеных».

🔹Паляць, выкідваюць, «губляюць»: як і навошта палітвязням блакуюць ліставанне
Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманні ў Дзяржынску

Вядома, што ў аднаго з затрыманых адбыўся ператрус дома і на працы.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На мінскай «хіміі» сілавікі зладзілі маскі-шоу

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 18 траўня ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 55 у Мінску адбылася жорсткая паглыбленая праверка «хімікаў». З чым былі звязаныя «маскі-шоу» — невядома. За дзень да гэтага «хімікаў» не выпусцілі на працы.

Па папярэдняй інфармацыі, затрыманы мінімум адзін асуджаны.

У ПУАТ № 55 утрымліваецца не менш за 27 палітзняволеных асуджаных да «хіміі».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманні і ператрусы ў Баранавічах

Падрабязнасці высвятляюцца.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
😔Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага пасля 2 мясяцаў у ШІЗА адправілі ў ПКТ

У лістападзе Дзмітрыю прысудзілі 5 гадоў калоніі. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, канчаткова яму прызначылі 20 гадоў зняволення. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.

Родныя палітвязня днямі дайшоў ліст ад яго. Ён паведаміў, што амаль 2 месяцы яго ўтрымлівалі ў ШІЗА, а з 3 траўня яго на тры месяцы змясцілі ў ПКТ. За ўвесь час у зняволенні ён адбыў 110 сутак у штрыфным ізалятары.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі
💻Напісаць анлайн
🌿Юля Цімафеева – Леаніду Судаленку: «Я ўдзячная за вашу працу і веру ў новую Беларусь»

З нагоды Дня Палітвязняў Беларусі «Вясна» публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. Сёння публікуем ліст паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай праваабаронцу, старшыні Гомельскага аддзялення «Вясны» Леаніду Судаленку, якога асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

«У вашых інтэрв’ю гучыць зацятасць і адданасць сваёй справе, такой неабходнай і важнай у цяперашняй Беларусі, такой неабходнай Гомельшчыне, адкуль я таксама родам.

Галоўнае багацце Беларусі — гэта людзі, якія любяць сваю справу, якія вераць у правільнасць свайго шляху, якія нягледзячы на пагрозу страціць свабоду, здароўе ці нават жыццё працягваюць служыць сваёй місіі».

Ліст цалкам 👉 bit.ly/41SnM47

💌Падтрымайце Леаніда: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Леанідавіч Судаленка
💻Напісаць анлайн

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Затрыманні на баранавіцкай чыгунцы

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што пасля дыверсій на чыгунцы ў Расіі два тыдні таму, у Баранавіцкім аддзяленні БЧ «на размову» выклікалі каля 10 машыністаў. Вядома, што супраць некаторых з іх пасля распачалі крымінальныя справы за абразы ў інтэрнэце. Паведамляецца, што машыністаў звольнілі з працы.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта

Справу разглядаюць у судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзяць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку яго жонка і дзеці.

Нагадаем, вядомы рэпэтытар, суўладальнік цэнтру «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў былі затрыманыя напачатку году — іх вінавацяць паводле «народнага» арт. 342 КК.
🌿Сёння пройдуць першыя акцыі з нагоды Дня Палітвязняў Беларусі

• Вільня 🇱🇹
15:00 – 17:00. Падпісанне паштовак і лістоў для палітзняволеных у Беларусі. CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
• Сан-Францыска 🇺🇸 19:00, Выказванне салідарнасці з беларусамі за кратамі — падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням, Belmont, CA, Падрабязнасці
• Анлайн-акцыя Amnesty International 💻 19:00, Amnesty International прапануе пагаварыць пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, а таксама даведацца, як мы можам падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў зняволенні. Спікеркі: Наталля Сацункевіч (праваабаронца «Вясны»), Дзіяна Пінчук (праваабаронца і журналістка «Вясны»). Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя. Падрабязнасці
• Гамбург 🇩🇪 19:00 – 20:30, Чытанне «Зэкамерона» Максіма Знака нямецкім акцёрам Янам Уплегерам і панэльная дыскусія з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам і юрысткай Людмілай Казак. Staats- und Universitätsbibliothek Hamburg, Von-Melle-Park 3.

Спіс усіх мерапрыемстваў з нагоды Дня Палітвязняў можна паглядзець па спасылцы
⁉️Што адбылося за год з экаактывістамі ў зняволенні?

У 2022 годзе Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём Палітвязняў у Беларусі. У гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітвязень актывіст Вітольд Ашурак.

Не ўсе ведаюць, але Вітольд быў не толькі палітычным, але і экалагічным актывістам. У мінулым годзе @ecohomengo далучыўся да Дня Палітвязняў і распавёў пра дзейнасць экаабаронцаў, якія сталі вязнямі сумлення. Сёння «Экадом» расказвае, што адбылося з палітзняволенымі экаактывістамі за апошні год.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3pXHZYG
«Пачынае здавацца, што нацысты ў Трэцім рэйху паляць недзе ў баку» — брат Вітольда Ашурка пра сітуацыю за кратамі

Андрэй Ашурак
разумее тое, што былыя вязні, якія вызваляюцца з шклоўскай калоніі, вельмі баяцца дзяліцца перажытым там:

«Гэтыя людзі, канешне, вельмі запалоханыя. Мне адзін вязень распавядаў, што яны [супрацоўнікі калоніі] рабілі там — проста страх боскі! Таму я не здзіўлены, што гэтыя людзі такія запалоханыя і баяцца. Пасля яго аповедаў і таго, што прачытаеш ад іншых былых вязняў, пачынае здавацца, што нацысты ў Трэцім рэйху паляць недзе ў баку...

Ні адзін нармалёвы чалавек не можа рабіць такія рэчы: збіваць, катаваць, ціснуць. Што вы робіце?! А пасля гэтага яны ж ідуць дахаты да жонак і кажуць, што стаміліся на працы. Ну-ну, вось такая і праца...».

🔹«Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства», — Андрэй Ашурак
21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі
❗️У Беларусі +28 новых палітвязняў

Гэта Мікіта Найдзёнаў, Анастасія Дулгеру, Дзмітрый Міцкевіч, Алена Міцкевіч, Уладзіслаў Дуброўскі, Ігар Буднік, Сяргей Дзешчыц, Дзяніс Нядбайнік, Віктар Сабалеўскі, Святлана Сабалеўская, Паліна Пачапская, Вольга Колас, Паліна Савіч, Марыя Некрашэвіч, Таццяна Некрашэвіч, Злата Філіпенка, Ганна Гузава, Ірына Савіч, Святлана Касінская, Мар'яна Хадасевіч, Валерыя Баяровіч, Дзмітрый Баяровіч, Віталь Прынеслік, Уладзіслаў Адамушка, Вольга Мацкевіч, Юрый Брэйва, Таццяна Радчанка, Аляксандр Захожы.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3OphYfi

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
❗️«Пісаў лісты ў МВФ з заклікамі да ўвядзення санкцый супраць беларусі, абражаў Лукашэнку»: 5 год калоніі прысудзілі мінскаму блогеру

Брэсцкі абласны суд завяршыў разгляд крымінальнай справы 42–гадовага жыхара Мінска Аляксандра Гурніка. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі пададак, або ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК), заклікаў да санкцый, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі (арт. 361-1 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Судовы працэс вёў суддзя Дзмітрый Куроўскі.

Гурніка затрымалі напрыканцы чэрвеня 2022 года, разбіўшы пры гэтым акно яго кватэры. Вядома, што пры затрыманні Аляксандра моцна збілі.

Мужчыну ўжо збівалі раней, у 2020 годзе: ён трапіў пад хвалю катаванняў на Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў. Паводле апублікаванага на яго старонцы медыцынскага заключэння, яго жорстка збілі падчас затрымання на выхадзе з дому і на Акрэсціна, на яго целе было 47 гематом.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3BCrBj8
🎉Павіншуйце сяброўку Прэзідыума БСДП Людмілу Волкаву з Днём народзінаў

У траўні 2022 года Людміле прызначылі 2 гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Акрамя таго суддзя задаволіла пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту.

Падчас следства было выяўлена дзесяць эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых пратэстах 2020 году, за якія яе асудзілі.

У Людмілы на свабодзе застаўся 7-гадовы сын Васіль. Яго яна выхоўвае адна.

Сёння палітзняволеная адзначае 31-годдзе ў гомельскай калоніі.

💌Павіншуйце яе лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Людміла Вітальеўна Волкава
💻Напісаць анлайн
У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ сем беларусаў — цяпер у ім 1058 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек.

Сярод іх маці з дачкой Іна і Валерыя Глінскія, фельчар Артур Хлус, арганізатар аэраздымак Глеб Гладкоўскі, супрацоўнік банка Васіль Ермакоў, Сяргей Ботвіч, Аляксандр Пасцярняк.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1051 чалавек, з іх 308 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1065 пазіцый, аднак 7 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🥺«Пісаць і атрымліваць лісты — самае важнае за кратамі». Паслухайце кранальны расповед экс-палітзняволенай галоўнай рэдактаркі газеты «Новы Час» Аксаны Колб

21 траўня — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета праваабаронцы яго тэмай прапануюць ліст і права на ліставанне, якога беларускія ўлады пазбавілі сотні палітычных зняволеных.

Галоўная рэдактарка газеты «Новы Час» Аксана Колб, якую пасля амаль двух месяцаў на «Валадарцы» асудзілі да 2,5 гадоў «хіміі», распавяла «Вясне» пра важнасць лістоў за кратамі з уласнага досведу.
‼️Ад кіраўніка "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага няма ніякіх звестак ужо 25 дзён

Вядома, што Бяляцкага этапавалі напрыканцы красавіка ў горацкую калонію № 9. Але нават афіцыйнага падцверждання яго знаходжання там дагэтуль няма.

Нагадаем, 3 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска пакараў Алеся Бяляцкага пазбаўленнем волі тэрмінам на 10 гадоў, а яго калегаў Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — на 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна. Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 21 красавіка, Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў. Праваабаронцы ўтрымліваюцца ў зняволенні больш за 22 месяцы.

💌Падтрымайце Алеся лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
«Крым — гэта ўзор таго, у што можа пераўтварыцца Беларусь». У Вільні адкрылася выстава пра гісторыі крымскіх татар

18 траўня ў Вільні на Лукішскай плошчы адкрылася выстава «Гісторыі з акупаванага Крыма». Яна прысвечана асабістым гісторыям крымскіх татар, якія зазналі рэпрэсіі пасля 2014 года — калі паўвостраў акупавала Расія.

Дата адкрыцця выставы абрана невыпадкова. 18 траўня адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду крымска-татарскага народа — тады ў 1944 годзе савецкая ўлада пачала гвалтоўную дэпартацыю крымскіх татар з паўвострава ў аддаленыя рэгіёны СССР. Усяго было дэпартавана каля 200 тысяч крымскіх татар. Многія з іх памерлі па дарозе і ў ссылцы.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/45hRFxm