Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана, які на мінулым тыдні выйшаў па амністыі

«Пакаяльнае відэа» з ім з'явілася на праўладным тэлеграм-канале. У ім Рамуальд кажа, што быў затрыманы за тое, што захоўваў на тэлефоне матэрыялы з «экстрэмісцкай» сімволікай. Акрамя яго, таксама былі затрыманыя 5 чалавек — сярод іх палітвязень Дзмітрый Паўтарак.

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. На мінулым тыдні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

UPD. З Рамуальдам Уланам усё добра, ён дома

@nashaniva паведамляе, што насамрэч былога палітвязня сёння не затрымлівалі. Інфармацыя ж пра яго і іншых затрыманне з'явілася таму, што толькі сёння сілавікі выклалі ў сваіх каналах відэа, знятае пэўны час таму, калі спадар Улан яшчэ знаходзіўся на «хіміі».
⚡️Затрыманая Алена Анісім

Крыніца @euroradio паведамляе, што па экс-дэпутатку прыйшлі на яе працу ў Акадэміі навук.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана, які на мінулым тыдні выйшаў па амністыі «Пакаяльнае відэа» з ім з'явілася на праўладным тэлеграм-канале. У ім Рамуальд кажа, што быў затрыманы за тое, што захоўваў на тэлефоне матэрыялы з «экстрэмісцкай» сімволікай.…
З былым палітвязнем Рамуальдам Уланам усё добра, ён дома

@nashaniva паведамляе, што насамрэч былога палітвязня сёння не затрымлівалі. Інфармацыя ж пра яго і іншых затрыманне з'явілася таму, што толькі сёння сілавікі выклалі ў сваіх каналах відэа, знятае пэўны час таму, калі спадар Улан яшчэ знаходзіўся на «хіміі».
📍Палітвязень Віктар Хлябец выйшаў на волю

Віктар — Выхадзец з Белаазёрска, мае на ўтрыманні малую дачку. У Віктара ёсць інваліднасць, ён хварэе на цукровы дыябет, інсуліназалежны. Мужчыну затрымалі 26 лютага 2022 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады».

Суд Бярозаўскага раёна 28 ліпеня асудзіў палітвязня на 1,5 года калоніі за каментар пра забітага супрацоўніка КДБ. Тэрмін Хлябец адбываў у наваполацкай калоніі № 1. Учора, 17 траўня, палітвязен выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша "Берасцейская Вясна". У зняволенні ён утрымліваўся 1 год, 2 месяцы і 21 дзень.
Учора адзначаўся Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.

Правы людзей ЛГБТК+ у Беларусі сістэматычна парушаюцца. Незаўважнасць у грамадстве і адсутнасць сур’ёзнага абмеркавання сітуацыі з правамі ЛГБТК+ прывяла да таго, што ў 2020 годзе прадстаўнікі і прадстаўніцы ЛГБТК+ сталі мішэнню для ўлады і сілавікоў.

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваў справаздачу «Катаванні людзей ЛГБТК+ і гамафобная палітыка рэжыму», у распавядае:

• Як сілавікі прымянялі фізічны і псіхалагічны гвалт за прыналежнасць да ЛГБТК+
• Як абражалі людзей ЛГБТК+
• Як колер, даўжыня валасоў ці адзенне станавіліся падставай да гвалту і катаванняў
• Як улады выкарыстоўваюць вымушаны камін-аўт у якасці рэпрэсій

Справаздача напісаная ў суаўтарстве з Прававой ініцыятывай і грунтуецца на звестках Міжнароднага камітэта і ПЦ «Вясна».

➡️ Поўную справаздачу чытайце на сайце
💵Падтрымка Рэгіны Лавор, якая была вымушана пакінуць Беларусь праз пагрозу

Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі».

Яе гісторыю распавядае BYSOL.

«Мне было забаронена ўсё: хадзіць у касцёл, карыстацца прыбіральняй на вуліцы, сустрэчы з мамай і іншымі сваякамі. 12 красавіка мяне забралі з дому ў кайданках нібыта за парушэнне рэжыму, маўляў, не адчыніла дзверы супрацоўніку падчас праверкі. Я знаходзілася ў ШІЗА з 12 па 22 красавіка.

Мяне прымушалі распранацца дагала на відэакамеру, трымалі ў адзіночнай камеры без ацяплення, без матраца, коўдры, бялізны, без прагулак, без перадач, чатыры разы на дзень выводзілі на ператрус у кайданках, два разы за ноч прымушалі ўставаць з ложка і называць сваё імя і артыкул.

22 красавіка я выйшла з ізалятара і адразу з'ехала з Беларусі. Цяпер я вымушана звярнуцца па фінансавую дапамогу, бо уцякала толькі з адным заплечнікам».

Падтрымаць Рэгіну на BYSOL
🌿Сабіна Брыло — Марфе Рабковай: «Вы вельмі патрэбныя тут людзям»

З нагоды Дня Палітвязняў Беларусі «Вясна» публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. Сёння публікуем ліст паэткі і журналісткі Сабіны Брыло да каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» і праваабаронцы Марфы Рабковай, якую зняволілі амаль на 15 гадоў калоніі.

«Калі я распытваю пра Вас кагосьці з агульных знаёмых, альбо нехта сам пра Вас распавядае, то яны апісваюць Вас як вельмі разумнага, разважлівага і моцнага чалавека – і ў той жа час далікатнага і чуллівага.

Разам са сваімі добрымі сябрамі я малюся, каб Магутныя Сілы, якія апекваюцца Вашым лёсам, трымалі Вас і дапамаглі Вам перажыць цяжкія часы. І каб гэтыя часы скараціліся. Бо Вы вельмі патрэбныя тут людзям».

Ліст цалкам 👉 bit.ly/42Za3cM

💌Падтрымайце Марфу: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Сілавікі знішчылі 25 кніг палітзняволенга журналіста Дзяніса Івашына

Гаворка ідзе пра кнігі «З невичерпного джерела», «Абэцэда», «Беларускі нацыяналізм», «Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам», «Вайсковы слоўнік», «108 дзён і начэй у засьценках КДБ», «О сектантах», «Таталітарызм», «Прапаганда», «Хрышчэньне нацыі», «Беларусь за 10 падарожжаў», «Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху», «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі», «З невичерпного джерела», «Гібридная война», «Крим за завісою», «Хроника гибридной войны», «Смисли і війни», «Росія: ідентичность агресора», «Вторжение в Украину», «Донбасс в огне», «ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу», «Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді», «Тенденціі у світі», «Індекс війни».

Крыніца: @dzianisivashyn

💌Падтрымаць палітвязня лістамі і паштоўкамі вы можаце па адрасе: ПК №15, 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, 11 атрад, Івашын Дзяніс Яўгенавіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤡Ужо «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал Зянона Пазняка зноў прызналі «экстрэмісцкім»

У сакавіку інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Зянон Пазьняк» была прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 27 сакавіка.

Аднак гэта не перашкодзіла 12 траўня правесці пасяджэнне ў судзе Савецкага раёну Мінска, падчас якога вышэй згаданы тэлеграм-канал зноў быў прызнаны «экстрэмісцкім».
Прысуд Раману Пратасевічу ўступіў у сілу

Пра гэта паведамляе ТАСС.

На пытанне аб тым, ці ўзяты Пратасевіч пад варту, прадстаўнік абласнога суда адказала, што «гэта ў парадку выканання».

Нагадаем, Мінскі абласны суд 3 траўня агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сцяпану — 20 гадоў, Яну — 19 гадоў, Раману — 8 гадоў.

Як патлумачыла пасля суда прапагандыстам пракурорка, мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту ў дачыненні да Пратасевіча была пакінутая без змены:

«Пасля ўступлення прысуду ў законную сілу ў частцы выканання прысуду ён будзе ўзяты пад варту і адпраўлены адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму».
Беларускія суды прызналі «экстрэмісцкімі» шэраг Чайлдфры-суполак

Гаворка ідзе пра Facebook-старонку «Чайлдфри. Элита общества», суполку ва «Укантакце» «Чайлдфри», Instagram-старонку «Чайлдфри».

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:

📍Telegram-каналы «Приключения беларусов в Киеве», «Орша Микруха», «Дзённiк экстрэмiста», «Лист для записей».
📍Відэа «Беларусы прыехалі ваяваць супраць пуціна і лукашэнкі – некаторыя ўкраінцы былі ў шоку: Як так? А мы думалі, усе беларусы за бацьку», «Баец палка Каліноўскага: Нашая канчатковая мэта – площа Незалежнасці», «Беларускі ваяр распавёў пра стан палка Калiноўскага | Беларусский воин про полк Калиновского», «Лукашенка павінен баяцца: Украiна ўражаная батальёнам Калiноўскага | Украина восхищена беларусами», «У Лукашенко будет две недели после победы Украины / План: Б», «Позывной Леший».
«Трэба ўсяму свету нагадваць, што ў нас у Беларусі людзей катуюць і забіваюць у турмах толькі за тое, што яны не згодныя з уладамі». Брат Вітольда Ашурка заклікае далучыцца да Дня Палітвязняў

Брат загінулага ў калоніі палітвязня заклікае ўсіх беларусаў далучацца да Дня палітзняволеных Беларусі:

«Мне шкада, што гэта дзень смерці майго брата, бо я хачу, каб ён жыў. Але, калі так атрымалася, што гэта першы палітзняволены, які быў наўпрост забіты ў турме... А палітзняволеных у нас тысячы.

Трэба ўсяму свету нагадваць, што ў нас у Беларусі людзей катуюць і забіваюць у турмах толькі за тое, што яны не згодныя з уладамі. Трэба нагадваць, што ў нас тысячы людзей за кратамі пад пагрозай смерці і катаванняў. І што робяць з людзьмі ў турмах, мы дазнаемся ўжо пасля таго, як яны выходзяць на волю. Таму трэба ўвесь час нагадваць свету ўсімі магчымымі спосабамі пра гэта і выцягваць людзей з турмаў».

🔹«Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства», — Андрэй Ашурак
21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі