Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.1K photos
463 videos
73 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Падорым лета дзецям палітвязняў!

BYSOL хоча падарыць дзецям палітзняволеных, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы. На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра.

💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL
«Усё жудаснае скончыцца, а гонар і годнасць застануцца непахіснымі». Адвакат Уладзімір Пыльчанка напісаў адкрыты ліст адвакатцы Анастасіі Лазарэнка

«Маю спадзеў, што гэты ліст дойдзе та цябе, так ці інакш. Бо інфармацыйны век такі, што незалежна ад чыіх-небудзь жаданняў захоўваюцца амаль усе звесткі, якія здольны прарвацца нават праз тоўчу халодных муроў.

А нават калі і не — ты гэты ліст зможаш пабачыць пасля вызвалення, якое, безумоўна, адбудзецца. І адбудзецца значна раней, чым у тыя бязглуздыя тэрміны, якія малююць у партыйных пісульках пад назвай «вырак суда».

Нягледзячы на адлегласць і мяжу, што раздзяляе дзьве паралельныя рэальнасці, я меў магчымасць хутка дазнавацца пра твой стан і вынікі судзілішча. Кажуць, ты сябе вельмі годна паводзіла, не зважаючы на цыркавое шоў. Так трымаць!».

💌Падтрымаць Анастасію: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна
💻
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
✍️Далучайцеся да акцыі «Напішы адвакату!»
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя. Кожны аўторак

1:32 Дзень палітвязня ў Беларусі — 21 траўня

11:49 Майстэрня паштовак салідарнасці адзначыла 3 гады існавання

21:43 Як беларусы Эстоніі і Даніі пішуць лісты палітвязням

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
📍На судзе па справе Сяргея Франчука абвешчаны перапынак

У Мінскім гарадскім судзе 28 красавіка Франчука асудзілі на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Але ўжо 13 траўня ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска распачаўся разгляд новай справы супраць Франчука паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Вольга Серакова.

Па інфармацыі праваабаронцаў, разгляд справы быў прыпынены да разгляду апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Цягам гэтага часу Сяргей будзе знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА.

Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка штабу палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Сяргей Віктаравіч Франчук
💻Напісаць анлайн
💔32 месяцы за кратамі знаходзіцца Марфа Рабкова

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
На пяць год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму асудзілі жыхара Гомеля

Гомельскім абласным судом у закрытым судовым пасяджэнні вынеснены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Віктара Яроменкі, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч.1 арт. 130 КК і іншых злачынствах.

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 21 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук.

Акалічнасці справы, апроч прысуду, пакуль праваабаронцам невядомыя. Вядома, што мабільны тэлефон, які належыць абвінавачанаму, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Чытаць па спасылцы
🌿Ганна Комар – Андрэю Чапюку: «Надзея мусіць быць дзеяннем, а не чаканнем»

З нагоды Дня Палітвязняў Беларусі «Вясна» публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. Сёння публікуем ліст паэткі і перакладчыцы Ганны Комар валанцёру «Вясны» Андрэю Чапюку, якога асудзілі да 6 гадоў калоніі.

«Перачытваю тваё апошняе слова ў судзе: беларусаў сапраўды не зламаць проста так, і таму іх страшэнна катуюць. Я магла б расказаць, колькі людзей не жывуць “нармальным жыццём”, хвалююцца, перажываюць за зняволеных, не могуць спаць.

Але наўрад ці ты з тых, каму лягчэй ад таго, што іншым таксама не добра. Таму я скажу табе, што яшчэ шмат людзей дзейнічаюць. Пра нешта мы ведаем, шмат пра што не ведаем, але працы вядзецца шмат. Калі я дзейнічаю сама, мне робіцца трошкі спакайней».

Ліст цалкам 👉 bit.ly/3pPY0Qm

💌Падтрымайце Андрэя: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻Напісаць анлайн

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
⚖️19 траўня будуць разглядаць апеляцыю на прысуд былому супрацоўніку МТС, якога судзілі па справе «Чорнай кнігі Беларусі»

У пятніцу ў Брэсцкім абласным судзе ў закрытым рэжыме будуць разглядаць апеляцыю на прысуд Андрэю Цыпаку. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Гураў.

Былога супрацоўніка МТС з Брэста затрымалі напачатку лістапада 2022 года. У «пакаяльным» відэа ён казаў, што ў 2020-2021 гадах працаваў у МТС, меў доступ да дадзеных. Паводле сілавікоў, Андрэй перадаў у «Чорную кнігу Беларусі» дадзеныя некалькіх дзяржаўных службовых асоб і пракурораў. Былы сукамернік Цыпака распавёў праваабаронцам, што падчас затрымання Андрэя моцна збілі.

Справу Андрэя разглядалі ў закрытым рэжыме, таму вынік суда праваабаронцам невядомы. Калі вы маеце такую інфармацыю — напішыце нам @Viasnainfo.

💌Падтрымайце вязня: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Цыпак Андрэй Васільевіч
💻Напісаць анлайн
❗️«Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства», — Андрэй Ашурак

21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. Гэта адбылося ў камеры № 21. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару і да гэтага часу не завёў крымінальную справу. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, але ўжо маецца каля дзясятка сведчанняў былых вязняў ПК № 17 пра ціск і жорсткія ўмовы ўтрымання Вітольда, а таксама катаванні ў гэтай калоніі.

«Вясна» паразмаўляла з Андрэем Ашуркам пра сведчанні вязняў, якія ўтрымліваліся з Вітольдам у калоніі, а таксама пра расследванне справы і аднаўленне справядлівасці.

«Справа Вітольда — гэта асабістая справа, таму я ў любым выпадку знайду вінаватых, куды бы яны не з'ехалі і дзе б не схаваліся. Бо яны зрабілі такое, што я гэта не забудуся ніколі».

Чытаць па спасылцы 👉
bit.ly/3IkwG3f
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект «Рудабельская паказуха»

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, такое рашэнне прынятае МУС з-за «публічных заклікаў да санкцый, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь»

Паведамляецца, што «асобы, якія ўдзельнічаюць або ажыццяўляюць любую перадачу звестак прадстаўнікам "Рудабельскай паказухі", прызнаюцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання і будуць прыцягнуты да адказнасці па арт. 361-1 КК Беларусі (да 7 гадоў пазбаўлення волі)».
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика», «Чат дартаньянов», «БЕЛАРУСКАЯ ВЫВЕДКА/BELARUSIAN INTELLIGENCE», «Двор НикРус», «Беларусы Замежжа»;
📍Суполка ў «Аднакласніках» «Я ПРОТИВ ЭТОГО РЕЖИМА»;
📍Інфармацыйная прадукцыя, размешчана ў Telegram-канале «ByProsvet», у электронных газетах «Беларускi час» (выпускі № 1, 2), «Голас Беларусі» (выпуск № 1);
📍Электронная газета «Слово Беларусов» (выпускі 23-25);
📍Усе сацсеткі і сайт праекту «Сообщество железнодорожников Беларуси»;
📍Facebook-старонка «Мой Минск: политика, история, социология».
📍Прызначана дата разгляду апеляцыі па справе журналіста Дзмітрыя Семчанкі

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі.

У Вярхоўным судзе 23 траўня разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксей Рыбакоў. Вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА залічвае вагу пасылак для палітвязняў у агульную вагу перадач. Таму, калі ласка, не дасылайце Дзмітрыю пасылкі без узгаднення са сваякамі. Але яго можна падтрымаць грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка
💻Напісаць анлайн
Былая палітзняволеная Ганна Баран: «А потым прыйшоў афіцэр і пачаў з нянавісцю зрываць з нас жоўтыя трохкутнікі»

Ганна расказала пра акалічнасці ўцёкаў, адметныя дэталі справы «брэсцкіх карагодаў», цемрашальства ў брэсцкім СІЗА і гомельскай калоніі, здзекі сілавікоў пасля вызвалення, а таксама пре тое, чаму прыхільнікі дэмакратычных перамен абавязкова перамогуць.

«Гомельская калонія — гэта пекла. Нечалавечыя побытавыя ўмовы, прадузятае стаўленне, пастаянны прэсінг. На сто чалавек чатыры ўнітазы, і адзін заўсёды абавязкова зламаны. Бясконцыя чэргі ў прыбіральні і ўмывальнікі.

Я жыла ў вельмі старым бараку. Мяркуючы па ўсім, ён не аднойчы гарэў і ніколі не рамантаваўся, вельмі дрэнны фундамент, з вокнаў увесь час сіфоніла. Каб заснуць, трэба было апранацца, як качан капусты: перад адбоем я нацягвала на сябе тэрмабялізну, гольф, цёплую байку, піжаму, цёплыя спартовыя штаны, дзве пары шарсцяных шкарпэтак, а паверх укутвалася ў цёплы махровы халат».

Крыніца: Новы Час
🎉З Днём народзінаў, Андрэй Чапюк!

Сёння валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк адзначае сваё 27-годдзе. Гэта ўжо трэці Дзень Народзінаў, які хлопец сустракае за кратамі.

У мінулым верасні Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У сакавіку Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

💌Павіншаваць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💌Беларуская Рада культуры далучаецца да акцыі салідарнасці Дзень палітвязняў Беларусі

Як і штодзень у сваёй працы, падчас акцыі @radakultury зверне асаблівую ўвагу на палітвязняў — прадстаўнікоў галіны культуры. Усе яны мусяць быць на волі!

20 траўня а 17:00 Рада культуры запрашае ў Гасцёўню Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5, Vilnius). Тут пройдзе паказ фільмаў, галоўным героем якіх з'яўляецца рэпрэсаваны мастак Алесь Пушкін. Яркая фігура, ён затрыманы 30 сакавіка 2021 і асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Уваход вольны, падчас сустрэчы будзе арганізаваны збор ахвяраванняў у падтрымку палітвязняў.

21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
⁉️Міліцыя накіравала затрыманых на Зыбіцкай падмятаць вуліцы замест прызначэння штрафу. Разбіраемся, ці законна гэта

Міністэрства ўнутраных спраў 15 траўня паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што супрацоўнікі РУУС Цэнтральнага раёна Мінска «прапанавалі затрыманым добраахвотна дапамагчы ў навядзенні парадку» ў якасці меры прафілактыкі за адміністрацыйнае правапарушэнне.

Чым сапраўды з'яўляюцца дзеянні міліцыі — мерай прафілактыкі ці прымусовай працай? Разбіраецца Святлана Галаўнёва, юрыстка ПЦ «Вясна».

«Прызначэнне грамадскіх прац павінна быць аформлена пастановай аб адміністрацыйным парушэнні, а прыцягненне да такіх прац павінна адбыцца не раней за набыццё пастановай моцы».

Чытаць па спасылцы 👉
bit.ly/42YyxmR

📝Юрысты і юрысткі ПЦ «Вясна» збіраюць інфармацыю пра выпадкі прымусовай працы і надаюць бясплатную юрыдычную дапамогу: Telegram: @zvarot96, email: zvarot@spring96.org
СК скончыў расследаванне справы за вывешаны БЧБ і сцяг Украіны на апоры ЛЭП у Мінску — шасцярых мужчын будуць судзіць па чатырох артыкулах

У пачатку кастрычніка ў Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі.

Мужчынам у залежнасці ад ролі кожнага прад'явілі абвінавачанні па некалькіх артыкулах КК Беларусі:

• ч. 2 арт. 339 (Злоснае хуліганства);
• арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
• ч. 1 арт. 368 (Публічная абраза Лукашэнкі);
• ч. 4 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Верагодна, гаворка ідзе пра Ігара Цяпцеева, Юрыя Несцярэнку, Віктара Грынько, Валерыя Балабешку, Уладзіміра Савельева, Ігара Цікача.
📝Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека заклікае спыніць практыку нядопуску адвакатаў да сваіх кліентаў у месцах несвабоды

Асацыяцыя нагадвае, што стварэнне ўмоў «інкамунікада» (без сувязі са знешнім светам) для зняволеных асоб можа расцэньвацца як катаванні.

У стане «інкамунікада» больш за 90 дзён знаходзіцца Мікола Статкевіч. Не менш трывожная інфармацыя паступае пра Віктара Бабарыку, які, паводле апошніх звестак, знаходзіўся ў бальніцы. Цяпер жа пра ягоны лёс нічога не вядома. Таксама ў СМІ гучыць інфармацыя аб адсутнасці сувязі з Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Марыяй Калеснікавай, Максімам Знакам.

Заява цалкам 👉 bit.ly/41LAHEX
21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?

🔹19 траўня (пятніца)
• Вільня 🇱🇹
15:00 – 17:00. Падпісанне паштовак і лістоў палітвязням. CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
• Сан-Францыска 🇺🇸 19:00, Падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням. Belmont, CA, Падрабязнасці
• Анлайн-акцыя Amnesty International 💻 19:00, Падрабязнасці
• Гамбург 🇩🇪 19:00 – 20:30, Staats- und Universitätsbibliothek Hamburg, Von-Melle-Park 3.

🔹20 траўня (субота)
• Рым 🇮🇹
10:00 – 12:00. Каля замка Святога Анёла (Castello - lato Largo Mutilati e invalidi di Guerra).
• Брэмен 🇩🇪 10:00–13:00. Падпісанне паштовак і лістоў палітвязням. Месца можна даведацца праз суполку.
• Дэтройт 🇺🇸 14:00, Bridgeport township. Падрабязнасці.
• Варшава 🇵🇱 18:30. Вечар памяці Вітольда Ашурка. Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).

🔹21 траўня (нядзеля)
• Батумі 🇬🇪
Цягам дня можна будзе напісаць лісты палітвязням у краме нацыянальнай сімволікі (26 мая, 41) Медыя Хабе (Парнаваз Мэпэ, 67). Падрабязнасці
• Вільня 🇱🇹 11:00. Каля муралу Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя «АСОБ(Н)А»
• Вільня 🇱🇹 12:00. Акцыя ў падтрымку палітвязняў. Кафедральная плошча (Katedros aikštė)
• Гаага 🇳🇱 12:00, Laan van Meerdervoort
• Філадэльфія 🇺🇸 12:00, Philadelphia Museum of Art, Падрабязнасці
• Лондан 🇬🇧 12:30 – 14:00. Parliament Square
• Варшава 🇵🇱 пляц Канстытуцыі 6, 12:45 – 14:00. Мітынг, пасля якога адбудзецца шэсце да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы
• Адэса 🇺🇦 13:00, Саборная плошча (шашачна-шахматная пляцоўка)
• Нью-Ёрк 🇺🇸 13:00 Sheep Meadow- Central Park, Падрабязнасці
• Чыкага 🇺🇸 13:00, Intersection of Michigan Ave. & Washington St. Падрабязнасці
• Стакгольм 🇸🇪 13:00, Sergels Torg, 111 24
• Штутгарт 🇩🇪 14:00, Wilhelmsplatz
Кракаў 🇵🇱 14:00, Помнік Адаму Міцкевічу на Рынку
• Варшава 🇵🇱 14:30 – 16:00. Мітынг і ланцуг салідарнасці з палітвязнямі, пл. Каперніка.
• Познань 🇵🇱 14:30. Fredry 5, Klubokawiania MY. Падрабязнасці
• Мюнхен 🇩🇪 15:00, Odeonsplatz. Падрабязнасці
• Беласток 🇵🇱 15:00, Elektryczna, 9, каля кансулята Беларусі.
• Кіеў 🇺🇦 15:00, беларуска-ўкраінскі хаб Сустрэча, Київ, Єреванська, 30, +38(095)223-07-63
• Львоў 🇺🇦 15:00, Львоўскі хаб Дома правоў чалавека (Валова, 27-8)
• Брусэль 🇧🇪 15:00-16:00, Europakruispunt, (Central Station).
• Парыж 🇫🇷 16:00, Плошча Бастыліі Падрабязнасці
Ліён 🇫🇷 16:00, Hotel de Ville, з боку фантана
Торунь 🇵🇱 16:00, помнік Каперніку
• Уроцлаў 🇵🇱 17:00, Рынак ля фантану. Падрабязнасці
• Познань 🇵🇱 17:00, plac Wolności, Poznań
• Варшава 🇵🇱 17:00 – 19:00, «Пад жырандоляй» (ul. Hoża, 41, lok. 2).
• Брусэль 🇧🇪 17:30 - 19:30, Вечар лістоў палітвязням Беларусі і РФ. Rue de l'Epée 2, Bruxelles L'Ascenseur, café associatif et radio
• Люблін 🇵🇱 18:00, Pomnik Unii Lubelskiej
Шчэцін 🇵🇱 18:00, Zegar Słoneczny na Aleja Kwiatowa
• Парыж 🇫🇷 18:00, Bibliothèque russe Tourguenev, 11 rue de Valence, 75005. Рэгістрацыя
• Браціслава 🇸🇰 19:00 - 21:00, шэсце ад Hodžovo námestie да Bieloruskej ammbasády

🔹21 траўня (нядзеля)
• Адэса 🇺🇦
17:00, Італьянскі бульвар, мурал «Жыве Беларусь»

🕯Літургіі

20 траўня:
• Булонь-Біянкур 🇫🇷
10:30, 132 bis Rue du Point du Jour 92100 Boulogne-Billancourt. Падрабязнасці

21 траўня:
Рым 🇮🇹 11:00, імша ў падтрымку палітвязняў. Via di San Sebastianello 11, Roma.
• Вільня 🇱🇹 праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату (Bokšto g. 2, Vilnius):
8:40-9:50 — Малітва аб вызваленні ўсіх несправядліва асуджаных
9:50-10:05 — Малебен за ўсіх несправядліва асуджаных і зняволеных.
10:00 — Сімвалічнае запальванне «Свечкі малітоўнага хадайніцтва за свабоду».

• Антвэрпэн 🇧🇪 12:00-14:00, Беларуская Грэка-каталіцкая царква (Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen)
Варшава 🇵🇱 11:30, Касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць ксёндз Вячаслаў Барок.
• Фларэнцыя 🇮🇹
13:00 – 14:00, імша за ўсіх затрыманых па палітычных матывах. Узначаліць ксёндз Юрый Барок. Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone. Via Gaetano Pacchi, 3, 50018 Scandicci FI.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/44YJqq2

Паведамляйце пра анонсы акцый на
@Viasnainfo
Былы вязень наваполацкай калоніі распавёў, як спальваюць лісты палітвязням

Як распавёў палітвязень з ПК-1, лісты «губляюцца» недзе ў сценах калоніі. А адзін з палітвязняў пасля вызвалення распавёў такую гісторыю:

«Усе цудоўна разумеюць, што дагэтуль гэтыя лісты ідуць, проста нам іх не аддаюць. У чэрвені мы бачылі, як лісты пакетамі насілі ў кацельную спальваць. Мы бачылі з іншымі палітзняволенымі, як два вялікіх пакеты опер панёс туды.

То бок, ён туды, на кацельную, пайшоў з гэтымі пакетамі, а назад вярнуўся без пакетаў. Зразумела, што іх спальвалі. Пакеты былі празрыстыя, таму былі бачныя каперты».

🔹Паляць, выкідваюць, «губляюць»: як і навошта палітвязням блакуюць ліставанне