Прызначаная дата суда над жыхаркай Баранавіч за перасыл інфармацыі пра абстаноўку на вайсковых палігонах
Брэсцкі абласны суд 4 красавіка пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Анастасіі Падгайскай, якая размяшчала ў тэлеграм-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Яе абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Справу будзе разглядаць суддзя Андрэй Васілюк.
Згодна з абвінавачваннем, Падгайская ў кастрычніку 2022 года неаднаразова перасылала фота- і відэафайлы з тэкставымі паведамленнямі ў бот «дэструктыўнага Telegram-канала экстрэмісцкага фармавання».
Чытаць па спасылцы

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍На гэтым тыдні пачнуць судзіць супрацоўніка МТЗ Яўгена Фіцава
Яўгена затырмалі 23 снежня 2022 года ў Мінску. 25-гадоваму хлопцу інкрымінуюць ч.1 арт. 342 КК — за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Справу Яўгена пачнуць разглядаць 30 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Юлія Крэпская.
💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўген Уладзіміравіч Фіцаў
💻Напісаць анлайн

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
✊Падтрымайце беларуса Віталя, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі У жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зраслісь…
За суткі сабралі больш за 65 тысяч злотых на аперацыю для беларуса, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі — падтрымаць мужчыну ўсё яшчэ можна
Нагадаем, у жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зраслісь ўсе суставы хрыбетніка і розныя іншыя суставы. Напярэдадні паўторнага затрымання ён паспеў з'ехаць у Польшчу.
Праведзеная ў Польшчы поўная дыягностыка хрыбетніка паказала, што Віталю тэрмінова патрэбная аперацыя па рэканструкцыі ўсяго пазваночніка.
Уся аперацыя мужчыны абыйдзецца ў 81 281 злотых (+ каля 30% звыш гэтай сумы трэба мець дадаткова на выпадак форс-мажорных абставін). Аднак Віталь адкрыў збор толькі на 35 000 злотых — як пішуць у каментарах арганізатары, мужчыне было няёмка прасіць у людзей дапамогі на ўсю суму: ён і яго блізкія збіраліся ўзяць крэдыт, каб хапіла на аперацыю.
💵Прачытаць гісторыю Віталя і падтрымаць яго фінансава можна па спасылцы

22-гадовага палітвязня асудзілі па «народным» артыкуле на год калоніі
У Кастрычніцкім судзе Мінска вынеслі прысуд палітзняволенаму Даніілу Вітунову паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская.
Хлопца затрымалі 13 кастрычніка 2022 года і першапачаткова асудзілі да адміністрацыйнага арышту. Затым яго перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3ZgfFgg
💌Падтрымаць хлопца: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Данііл Дзмітрыевіч Вітуноў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

З'явілася інфармацыя пра тое, што Марыя Калеснікава знаходзіцца ў ПКТ
Пра гэта паведамляе @viktarbabarykaofficial.
Памяшканне камернага тыпу — гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні вызначанага парадку калоніі.
Там яны маюць права атаварвацца ў турэмнай краме на адну базавую велічыню ў месяц, атрымліваць адну бандэроль на працягу шасці месяцаў і мець штодзённы шпацыр працягласцю 30 хвілін і хадзіць на працу.

Сёння пачынаюць судзіць фатографку, якую затрымалі з мужам па вяртанні з Польшчы
Сёння пачынаецца суд над Варварай Мядзведзевай, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы. Жанчыну абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.
Варвара і Павел Мядзведзевы вярнуліся дадому ў Мінск на лячэнне. Паводле дадзеных прапагандысцкіх крыніц, сям'я два гады жыла за мяжой, а па вяртанні ў Беларусь іх затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года, дзейнасць «у складзе дыяспар» і негатыўныя каментары ў інтэрнэце. Паведамляецца, што пара вярнулася ў Мінск на лячэнне. Спачатку мужа і жонку асудзілі паводле адміністрацыйнага арышту. Але Варвара пасля «сутак» на волю так і не выйшла — супраць яе ўзбудзілі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА-1.
💌Падтрымаць Варвару: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2. Варвара Леанідаўна Мядзведзева

Журналісты Павел Падабед і Вячаслаў Лазараў прызнаныя палітвязнямі
Павел Падабед — відэааператар, які супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ. Раней журналіста неаднаразова затрымвалі падчас асвятлення палітычных акцый у Беларусі, у тым ліку, пасля 2020 года. Яго затрымалі 9 лютага пасля правядзення ператрусу ў яго доме, падчас якога былі выняты мабільныя тэлефоны і відэакамера. Пасля стала вядома, што Паўлу прад'яўлены абвінавачанні па ч. 1 арт. 364-1 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Вячаслаў Лазараў – журналіст-фрылансер, які ўжо затрымліваўся ў 2020 годзе падчас асвятлення пратэстных акцый. Яго затрымалі 9 лютага — Лазараву інкрымінуюць ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/40l7kt5
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

✍️Выказваем рашучы пратэст супраць чарговага пашырэння сферы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі
Заява прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці Беларусі ў сувязі з чарговым пашырэннем сферы прымянення смяротнага пакарання ў нашай краіне.
«Мы падкрэсліваем недапушчальнасць выкарыстання смяротнага пакарання і пагрозы яго прымянення як інструмента палітычнага ціску і выказваем занепакоенасць магчымымі злоўжываннямі з боку беларускіх уладаў, у прыватнасці, адвольным яго прымяненнем».
Заява цалкам 👉 bit.ly/40pqHkI

📚Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата Наталлі Пінчук сёння адбудзецца ў Вільні
Выданне складаецца з тэкстаў, апублікаваных у незалежных беларускіх СМІ і ў інтэрнэт-блогах Алеся Бяляцкага, успамінаў розных часоў, вытрымак з ягоных лістоў на волю, а таксама з выказванняў калег, сяброў і паплечнікаў Бяляцкага, праз якія можна паглядзець на тое, якім Алесь быў у іх жыцці. Уключаны ў кнігу таксама і знакавыя фотаздымкі Алеся.
Кніга паказвае зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць.
Запрашаем жадаючых наведаць прэзентацыю, якая адбудзецца сёння, 28 сакавіка, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus gatve, 20). Пачатак у 18 гадзін.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3TK4k6W

🇺🇦У Мінску судзяць пяць палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны
У сярэдзіне верасня 2022 года сілавікі затрымалі пяць мінчукоў за тое, што яны вывесілі вялікія нацынальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Супраць іх узбудзілі крымінальную справу за «злоснае хуліганства». Гэта Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая. Праз два тыдні пасля іх затрымання МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі пры арганізацыі акцыі.
Цяпер іх абвінавачваюць па ч. 3 арт. 361–1 (стварэнне або ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні») і ч. 2 арт. 361–4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 20 сакавіка справу пачала разглядаць суддзя Дзіна Кучук у Мінгарсудзе ў закрытым рэжыме.
«Вясна» раней распавядала падрабязнасці гэтай справы, а юрыст Павел Сапелка каментавай яе 👉 bit.ly/3tUnxXr
«Калі няма за што "пасадзіць" любога чалавека, то можна выбраць з наяўных або стварыць для яго "экстрэмісцкае фармаванне". Таму што, вядома, вывешванне сцягоў – гэта дакладна не хуліганства ў дадзеным кантэксце, а пакараць за праяву грамадзянскай пазіцыі вельмі хацелася», — адзначаў праваабаронца.
💌Падтрымайце палітвязняў грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

😔Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну ў калоніі скарацілі норму атаваркі
Пра гэта напісала ягоная жонка Вольга. Яна паведамляе, што цяпер яму дазволена атаварвацца ў турэмнай краме толькі на дзве базавыя велічыні (74 рублі) замест пяці.
Звычайна такія абмежаванні ўжываюцца ў дачыненні да тых вязняў, якіх адміністрацыя прызнае "злосным парушальнікам рэжыму".
Таксама Вольга піша, што Дзяніс хацеў атрымаць падпіску на газету "Белорусы и рынок", бо не ведаў, што выдавецтва спыніла сваю працу праз пазбаўленне рэгістрацыі.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

✊Беларусы Чыкага адзначылі Дзень Волі
Яны прайшлі маршам, а таксама правялі акцыю, падчас якой, у тым ліку, нагадалі пра беларускіх палітвязняў.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гомсяльмаш пачаў публікаваць «пакаяльныя відэа» сваіх работнікаў, затрыманых па палітычных матывах
Прапагандысцкае відэа было распаўсюджана сёння каналамі прадпрыемства. Гук допытаў, дадзеных пад прымусам, выдалены @flagshtok.

🆘Дапамога былому палітвязню, які мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе
«Маё імя Аляксандр Дабрыянік. У 2020 годзе я быў валанцёрам офіса Святланы Ціханоўскай, займаўся вырабам і распаўсюджваннем агітматэрыялу ад ініцыятывы «Сумленныя людзі». Распаўсюджваў улёткі, «Сумленную газету» і іншыя матэрыялы.
Мяне арыштавалі. У турме прабыў амаль 5 месяцаў. Вызвалілі з залы суда, прызначыўшы тры гады «хіміі» з накіраваннем. Я ўцякаў з краіны, пераплываючы раку ў Літву.
За ўвесь час валанцёрства, я надрукаваў прадукцыі каля 80-100 тысяч рознага агітматэрыялу. Цяпер інтэграваўся і працую на дзвюх працах, але нават гэтага мала, каб сабраць на імплант пярэдняга зуба».
💳Падтрымаць Аляксандра на BySol

❗️Стала вядома пра мужа і жонку, затрыманых па справе дыверсіі ў Мачулішчах
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра тое, што 3 сакавіка супрацоўнікамі КДБ па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Максім Лапацін. Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ. Пра Лапаціна ў сваім фільме па БТ узгадвалі прапагандысты.
23 сакавіка затрымалі і жонку Максіма — Людмілу Лапаціну. І Максіму, і Людміле інкрымінаваны арт. 289 КК — «Тэрарызм». Варта адзначыць, што ў сужэнцаў двое непаўналетніх дзяцей.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Прымушаюць анучамі прыбіраць дасуха лужыны — што адбываецца ў гомельскай жаночай калоніі
📍Узімку зняволеныя прыбіраюць снег са «страявовага пляца» з дапамогай мяшкоў. Калі пасля ўборкі снега застаюцца лужыны — іх прыбіраюць анучамі;
📍Калектыўная адказнасць: калі хтосьці правініўся — могуць пакараць увесь атрад. Пакаранне спецыфічнае: асуджаныя скручваюць свае матрацы і з імі ходзяць вакол назіральнай вежы. Паставіць матрац на зямлю і адпачыць нельга — пакараюць. Па часе гэтая акцыя можа быць неабмежаванай, пакуль не пачнецца праца;
📍Нават падчас медыцынскай аперацыі ў «палітычных» у палаце знаходзіцца ахоўнік, а пасля — палітзняволеную прыкоўваюць да ложка кайданкамі.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3KdUffm
🔹«Б'юць па самым балючым — па родных, блізкіх, сяброўках у ПК». Новая інфармацыя пра рэпрэсіі і ціск у гомельскай жаночай калоніі
🔹Праца без выходных і прыбіранне снегу — у якіх умовах жывуць у гомельскай жаночай калоніі

Масавыя затрыманні ў Круглым
@MAYDAYMog стала вядома аб затрыманні шасцярых чалавек у гарадскім пасёлку Круглае. Меркаваная прычына затрымання — удзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Адна з затрыманых — Аліна Горава. Увечары 27 сакавіка яна пайшла ў Следчы камітэт для дачы паказанняў у якасці сведкі па крымінальнай справе аб удзеле ў мірных акцыях пратэсту і на волю ўжо не выйшла — Аліна была затрымана на трое сутак.