Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.5K photos
467 videos
77 files
19.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
19-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч пасля суда спрабавала збегчы ў Літву — яе затрымалі сілавікі, а прапагандысты знялі цэлы фільм

На дзяржаўных каналах выйшаў фільм, у якім паказалі момант спробы 19-гадовай палітзняволенай Аніты Бакуновіч нелегальна перасекчы мяжу з Літвой. Дзеянні дзяўчыны здымалі адразу нелькі камер з зямлі і паветра.

У канцы чэрвеня Аніту асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, , Аніта Алегаўна Бакуновіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔹Як пераследуюць сям'ю палітзняволенай Аніты Бакуновіч
🎉Павіншуйце берасцейца Івана Соўпеля з Днём народзінаў

Палітвязня асудзілі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. Іван быў на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 22 сакавіка 2021 яго выклікалі да следчага і там затрымалі. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста яму прызначылі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. З 19 студзеня ён адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі.

15 снежня палітвязень адзначае 29-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце Івана тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі салідарнасці па адрасе: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Іван Андрэевіч Соўпель
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Экскурсаводку Аксану Манкевіч пачнуць судзіць 19 снежня

24-гадовую экскурсаводку Аксану Манкевіч затрымалі 14 верасня ў Мінску ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК). На праўладных каналах з’явілася «пакаяльнае» відэа з Аксанай, на якім дзяўчына кажа, што «прымала ўдзел у масавых мерапрыемствах у 2020 годзе, а таксама выходзіла на дарогу з БЧБ-сцягам».

Справу дзяўчыны пачнуць разглядаць 19 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Вікторыя Шабуня.

Паводле пастановы ўрада ад 7 снежня, з новага года экскурсаводамі не змогуць працаваць тыя, каго судзілі па «пратэсных» крымінальных артыкулах або маюць адміністрацыйныя рашэнні паводле арт. 19.11 КаАП і арт. 24.22 КаАП.

💌Падтрымайце Аксану грашовымі пераводамі, пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі, тэлеграмамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аксана Іванаўна Манкевіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❤️Паглядзіце, як выглядае Нобэлеўскі медаль Алеся Бяляцкага

Медаль зроблены з 18-каратнага зялёнага золата, пакрытага пластом 24-каратнага золата.

Крыніца: @belsat
💔"Бацькоўскіх правоў пазбавілі наўпрост у калоніі", — былая зняволеная распавяла пра Алену Маўшук

46-гадовую Алену Маўшук утрымліваюць за кратамі ўжо 28 месяцаў. Былая зняволеная распавяла навіны пра Алену:

"Вы проста ўявіць сабе не можаце, што робяць з яго
[Сяргея Маўшука] жонкай у калоніі. Пакуль знаходзілася там, падтрымлівала, як магла, бацькоўскіх правоў пазбавілі наўпрост у калоніі, за самыя дробныя правіннасці — ШІЗА. Два месяцы знаходзіліся ў адной з ёй лакальным участку, Лена навучылася ўсміхацца. Мне так трывожна за яе. Лістоў ад не блізкіх сваякоў нас усіх пазбавілі з 17 лютага. Проста кажуць: "Табе не пішуць".

Усміхаюцца проста ў вочы і робяць што хочуць. Гэта страшна! Гэта вельмі страшна! Гэта вельмі цяжка маральна, у спробе "зламаць", усе сродкі добрыя. Лене ад мужа таксама часцяком не аддавалі лісты. Дзеці прыязджалі на спатканне. Камунікуюць па Скайпе".

💌Адрас для падтрымкі: ПК №24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Алене Уладзіміраўне Маўшук
❗️Палітвязня Ігара Аліневіча ў лістападзе змяшчалі ў ШІЗА

Пра гэта паведаміла ягоная маці:

"В начале ноября опять пропали письма от Игоря. Мои опасения подтвердились — опять штрафной изолятор. На этот раз — вся камера попала. 25 ноября пришло короткое письмо и опять молчание. Наверное, опять..."

Нагадаем, актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.

💌Падтрымайце Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💌Беларусы Масквы кожны тыдзень збіраюцца, каб падпісаць паштоўкі і павіншаваць з народзінамі палітзняволеных Беларусі

Гэтым разам віншаванні з народзінамі і надыходзячымі святамі, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Лабковіч Уладзімір, Стэфановіч Валянцін, Рабкова Марфа, Паж'янаў Ігар, Міхайлаў Ягор, Хар'янаў Яўген, Бурын Уладзіслаў, Жэлезоўскі Аляксандр, Карпаў Яўген, Клапаток Павел, Курыленка Іван, Пашкевіч Аляксандр, Новікаў Аляксандр, Каракін Уладзімір, Уткін Андрэй, Зарэцкая Кацярына, Гарашына Ірына, Клімкова Вольга, Алейнік Сяргей, Леднік Ігар.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
У Нобелеўскім цэнтры адкрылася выстава, прысвечаная сёлетнім лаўрэатам, у тым ліку Алесю Бяляцкаму

На ёй можна падпісаць паштоўкі Алесю ў турму.

💌Падтрымаць Алеся: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📍На волю выйшаў палітзняволены актывіст «Страны для жизни»

Як паведамляе @vicspring, актывіст «Страны для жизни» і каманды Святланы Ціханоўскай Алег Баразна цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2.

Алега асудзілі на 2 гады і 3 месяцы паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту). Падставай для ўвагі сілавікоў стала менавіта грамадская актыўнасць Алега Баразны, а ягоныя дзеянні ў адносінах да наркотыкаў, за выключэннем выяўленых і вынятых у яго 0,0057 г марыхуаны, не былі даказаныя. Вядома, што сілавікі за імі сачылі з восені 2020 года.