Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.1K photos
463 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі, Андрэя Чапюка — да 6 гадоў Суддзя Сяргей Хрыпач агучыў прысуд па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўлення волі. • Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў; •…
Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя прозвішчы некаторых затрыманых пасля агалошвання прысуду Марфе Рабковай і дзевяці палітвязням. Гэта маці і брат асуджанага сёння да 12 гадоў палітвязня Аляксея Галаўко Алена і Кірыл Галаўко, а таксама яго сябры Данііл Крашэўскі, Аляксандр Спаткай, Андрэй Уроніч, сяброўка Ася і Алена (прозвішчы высвятляюцца).

Прычыны затрымання і месцазнаходжанне затрыманых пакуль невядомыя.

🔹Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі, Андрэя Чапюка — да 6 гадоў Суддзя Сяргей Хрыпач агучыў прысуд па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўлення волі. • Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў; •…
На «палітычных» судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі

Разглядаў справу суддзя Сяргей Хрыпач, дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Раман Бізюк. Вядома, што яны раней вялі «палітычныя працэсы», на якіх палітвязні часта заяўлялі пра катаванні і збіццё, але гэта было праігнаравана як суддзёй, так і пракурорам.

«Палітычных справаў» Сяргей Хрыпач пасля 2020 года браў не шмат. Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны" іх было толькі тры: справа Аляксандра Троцкага, Ягора Дуднікава і Дзмітрыя Падрэза. Усе фігуранты гэтых справаў падвяргаліся катаванням і збіццю, але, нягледзячы на гэта, Хрыпач прызначаў ім вялікія тэрміны.

«Вясна» распавядае, што вядома пра крымінальныя справы супраць палітвязняў, якія вялі суддзя Хрыпач і пракурор Бізюк
✍️Заява «Вясны» з нагоды вынясення прысудаў Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку

«Рэпрэсіі супраць "Вясны" і яе сябраў з'яўляюцца часткай больш шырокіх рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: улады закрылі больш за 800 грамадскіх арганізацый, у выніку чаго ў краіне не засталося ніводнай праваабарончай НДА, якая легальна дзейнічае.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і праваабаронцаў усіх краін выказаць свой рашучы пратэст супраць працягу грубага парушэння правоў чалавека і пераследу праваабаронцаў у Беларусі».

Заява цалкам
❤️Палітзняволеная Сафія Малашэвіч цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю

Нагадаем, Сафію затрымалі 6 верасня на акцыі пратэсту «Марш адзінства», падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў загароджы. Ёй прад’явілі абвінавачванне адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт.368, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 339. Суд пакараў яе 2 гадамі калоніі.

Сёння дзяўчына была вызвалена з ПК-4 у Гомелі па сканчэнні свайго тэрміну, паведамляе @dissidentBY
«Азаронак задаваў пытанні, а ціхары паказвалі, каго браць». «Наша Ніва» распавядае пра хапун на судзе па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў

Сярод затрыманых маці Аляксея Галаўко Алена, яго брат Кірыл і пяць сяброў (Данііл Крашэўскі, Аляксандр Спаткай, Андрэй Уроніч, сяброўкі Ася і Алена), цётка Аляксандра Францкевіча Наталля, сваяк Паўла Шпетнага, маці палітвязняў Кіма і Аляксея Самусенкаў Людміла, праваабаронца Наста Лойка і некалькі прадстаўнікоў амбасадаў. Магчыма, затрымлівалася Эвеліна Шульц.

Агулам, па звестках «Нашай Нівы», затрыманыя не менш за 13 чалавек.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
📍Павіншуйце палітзняволенага Аляксея Сянькова з Днём народзінаў

Сёння Аляксей Сянькоў адзначае 44-годдзе ў папраўчай калоніі № 3. Павіншуйце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі.

Аляксей Сянькоў — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 года да 2021 года ён працаваў на розных пасадах у Следчым камітэце. 5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на працоўным месцы і звольнілі па згодзе бакоў. Яго асудзілі да 2 гадоў калоніі за нядзельныя Маршы 16 і 23 жніўня 2020 года. Ягоны малодшы брат — палітзняволены былы начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Юрый Сянькоў.

💌Павіншуйце палітвязня: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Аляксей Уладзіміравіч Сянькоў
Пасля суда па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў затрымалі як мінімум 13 чалавек

Калі кагосцьі з вашых знаёмых ці сваякоў затрымалі пасля працэсу, калі ласка, пішыце нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna
📍Палітвязень Сяргей Розум выйшаў на волю, адбыўшы тэрмін

Сяргей Розум — жыхар Мар’інай Горкі, фігурант крымінальнай «рэйкавай справы». Згодна з абвинавачваннем, Сяргей 14 снежня 2020 года, знаходзячыся на чыгуначных шляхах у раёне сёмага пікету 436 кіламетра, размешчанага паблізу пасёлка Мар'іна Пухавіцкага раёна, наўмысна прымацаваў металічны дрот паміж дзвюма чыгуначнымі рэйкамі праз абмотванне яго вакол рэек. У выніку яго дзеянняў каля 23.20 гадзін адбылося замыканне рэйкавага ланцугу названага ўчастка, на нявызначаны тэрмін быў пададзены ілжывы сігнал па занятасці ўчастка чыгуначанага шляху, што абмяжоўвала на яго ўезд пры яго фактычна свабодным стане. 

28 красавіка суд Пухавічскага раёна асудзіў яго па ч. 1 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту) да двух гадоў калоніі.

31 жніўня палітвязень скончыў адбываць тэрмін у шклоўскай калоніі № 17 і выйшаў на волю.
Пасля суда па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў затрымалі маці палітзняволеных Кіма і Аляксея Самусенкаў Людмілу, а таксама цётку Аляксандра Францкевіча, маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча.

Як і астатніх, іх месцазнаходжанне і прычыны затрымання пакуль невядомыя.
Як стала вядома @novyshas, выпусцілі ўсіх затрыманых каля Мінскага гарадскога суда акрамя Насты Лойкі і яшчэ аднаго хлопца.

Усе яны знаходзіліся ў Фрунзенскім РУУС.

Па інфармацыі @nashaniva, маладога чалавека завуць Даніла Крашэўскі.