Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
21.8K photos
469 videos
81 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Сяргей Ціханоўскі выйграў справу ў ААН: ад беларускіх уладаў патрабуюць неадкладнага яго вызвалення і выплаты кампенсацыі

Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разгледзела скаргу, пададзеную ў абарону Сяргея Ціханоўскага па факце яго затрымання на перадвыбарным пікеце 29 траўня 2020 года і яго папярэдняга зняволення па крымінальнай справе, якія суправаджаліся парушэннем шэрагу яго фундаментальных правоў.

Працоўная група прыйшла да наступных высноваў — пазбаўленне волі Сяргея Ціханоўскага з'яўляецца адвольным, беларускія ўлады павінны прыняць тэрміновыя меры для яго неадкладнага вызвалення, выплаты кампенсацыі за парушэнне яго правоў, і правесці расследаванне акалічнасцяў, якія суправаджалі яго адвольнае зняволенне.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3ofIf0D
❗️Абарона Дзядка: Прыналежнасць да анархічнага руху не можа выкарыстоўвацца як дыскрымінацыйная падстава пры вынясенні прысуду

Заўтра ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенаму блогеру і актывісту анархісцкага руху Мікалаю Дзядку вынясуць прысуд. Пракурор Антон Цюменцаў запрасіў для яго пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў.

Трэцяга лістапада абаронца палітвязня Святлана Гарбаток выступіла ў судовых спрэчках з прамовай.

«Прашу прыняць пад увагу, што мой падабаронны, хоць і з'яўляецца, як ён сам не адмаўляе і заяўляе, прыхільнікам анархічнага руху, разам з тым, дадзеная прыналежнасць да названай філасофіі ні ў якім разе не можа яго адмоўна характарызаваць, не можа выкарыстоўвацца як дыскрымінацыйную падставу пры пастанове прысуду».

🗣Публікуем прамову адвакаткі цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/30ivV7U
❗️Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», была затрыманая вядомая актывістка ў сферы жаночых правоў Вольга Гарбунова

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацсеткі «Гарадзенскай вясны»

5 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацсеткі «Гарадзенскай вясны» («Haradzenskaja Viasna»), піша @mediazona_by. Гэта вынікае з рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Гарадзенская вясна» — рэгіянальны сайт праваабарончага цэнтра «Вясна», які распавядае аб правах чалавека ў гарадзенскім рэгіёне

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/2Yy1jP9

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
⚡️Палітвязня Мікалая Дзядка асудзілі да пяці гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 10 лістапада вынеслі прысуд 33-гадоваму палітзняволенаму блогеру і актывісту анархічнага руху Мікалаю Дзядку.

Суддзя Анастасія Папко прызнала яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3 і прызначыла пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Год ён утрымліваецца пад вартай.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3F19Eu7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📄Актывісты заклікаюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці падпісваць зварот для спрашчэння рэгістрацыі беларускіх НДА ва Украіне

Ініцыятыўная група праваабаронцаў і актывістаў звярнулася да Вярхоўнай Рады Украіны, Прэзідэнта і Кабінета міністраў Украіны з просьбай спрасціць на заканадаўчым узроўні працэдуру рэгістрацыі беларускіх НДА ва Украіне і дапамагчы з аказаннем прававой падтрымкі пры рэгістрацыі.

«Гэтыя дзеянні дапамогуць прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці Беларусі паўнацэнна і легальна ажыццяўляць сваю дзейнасць, захаваць раней назапашаны прафесійны вопыт і каманду, аказваць падтрымку тым палітычным мігрантам, якія зараз знаходзяцца на тэрыторыі Украіны».

📍
Па дадзеных «Вясны», у Беларусі ліквідавана ці ў стадыі ліквідацыі не менш за 275 арганізацый грамадзянскай супольнасці

✍️Даведацца падрабязнасці і падпісаць зварот
🔻10 лістапада ў Бабруйску быў ператрус у Аляксандра Шкрадзюка. Справа тычылася зняважальнага каментара ў тэлеграм-канале «Бобруйск Online».

🔻9 лістапада у Салігорску быў затрыманы 53-гадовы Уладзімір Далматовіч, у Мінску — Аксана Зыбіна (меркавана, з-за «Пагоні» на аўтамабіле).

🔻8 лістапада ў Мінску дома была затрыманая Таццяна Альшэўская. Таксама паведамляецца пра затрыманне Кірыла Гайдая.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/2Yy1jP9 (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
⁉️Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

Прапануем наш архіўны матэрыял, у якім мы падрабязна распавядаем пра дыфамацыю:

· Што такое «крымінальная дыфамацыя»?
· Якія міжнародныя стандарты існуюць?
· Што думаюць на гэты конт міжнародныя арганізацыі па правах чалавека?
· Ці ўжываюцца гэтыя артыкулы ў Беларусі?
· Якая пазіцыя ў беларускіх праваабаронцаў?

Чытаць тэкст (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3bYa347
⚡️⚡️Палітзняволеных мужа і жонку Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча адпусцілі на волю. Яны пакінулі Беларусь

У пятніцу 5 лістапада іх пакаралі ў дзевяты раз на 15 сутак кожнага па арт. 19.11 КаАП за перасылы адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава. Агулам у мужа і жонкі налічвалася 126 і 127 сутак арышту па дзевяці пастановах суда.

Негледзячы на пастановы аб арышце, увечары 5 лістапада пасля суду Сяргея і Анастасію адпусцілі на волю з ІЧУ на Акрэсціна без тлумачэння прычынаў. Яны ў хуткім часе пакінулі Беларусь. Цяпер яны ў бяспецы.
Затрыманую ўчора актывістку ў сферы жаночых правоў і экс-кіраўніцу «Радзіславы» Вольгу Гарбунову падазраюць у кіраванні леташнімі жаночымі маршамі

Яе прызналі падазраванай паводле 342 артыкула КК.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/2Yy1jP9 (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Жанчыну пакаралі двума гадамі «хатняй хіміі» за «абразу» Касьянчык у каментары

У судзе Мінскага раёна вынесены прысуд 42-гадовай жыхарцы Фаніпаля Анастасіі Баранавай. Суддзя Новікава прызнала яе вінаватай у абразе памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліны Касьянчык і вынесла пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хатняй хіміі».

Каментар быў пакінуты пад пастом з матэрыялам пра тое, як Касьянчык падала ў суд на высяленне з кватэры: пазней жанчыну, якую абвінавацілі па той справе, асудзілі на тыя ж два гады «хатняй хіміі». Абвінавачаная напісала тэкст, які ўтрымліваў выраз «Як зямля носіць такую гніду?».

Лінвістычная экспертыза, каб пацвердзіць абразлівы характар каментара, не праводзілася.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/308Lij9
❗️Супраць хворай на анкалогію пенсіянеркі, асуджанай месяц таму, распачалі новую крымінальную справу

Стала вядома, што супраць пенсіянеркі Людмілы Хлусевіч, якая ўжо асуджана на два гады «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта ў «Аднакласніках», узбуджана новая крымінальная справа — зноў за абразлівы каментар.

Жанчыне пакуль не выставілі абвінавачанне, яна ў статусе падазраванай. Падчас папярэдняга следства па першай справе пенсіянерка з анкалагічнаю хваробаю (у яе лейкоз) перажыла ператрус, больш за 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачванне ў другой. У чаканні суда жанчына напісала перадсмяротную запіску.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/2Yy1jP9 (з Беларусі — праз VPN)
За нанясенне трох надпісаў на прыпынках мужчыну асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі»

У судзе Драгічынскага раёна 10 лістапада вынеслі прысуд Яўгену Кажуху, якога вінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК). Суддзя Юлія Кукса пагадзілася з пазіцыяй дзяржабвінавачвання і прысудзіла мужчыне 1,5 года «хатняй хіміі».

Паводле следства, увечары 16 жніўня 2021 года Яўген нанёс на сцены прыпынкаў надпісы і малюнкі: «Жыве Беларусь», «Не забудем. Не простим», «3% уходи», чым прычыніў шкоду на 82 рублі 98 капеек.

Мужчына віну прызнаў, добраахвотна ў дасудовым парадку пакрыў шкоду і сказаў, што «ўсвядоміў сваю памылку».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3bWEhEy
Паведамляецца пра затрыманне ў дэканаце студэнта 4-га курса гістфака Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Мацвея Грынкевіча. Яму прад'яўляюць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Мацвея ідэнтыфікавалі па фота.

Таксама ў Мінску затрыманы 24-гадовы Дзмітрый Казелька. Ён пайшоў у РУУС адзначацца з нагоды «хатняй хіміі», але адтуль яго адвезлі ў ІЧУ.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/2Yy1jP9 (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️Палітвязня Сяргея Верашчагіна этапавалі з глыбоцкай калоніі. Цяпер яго месцазнаходжанне невядома

Пасля этапавання палітвязня Сяргея Верашчагіна ў глыбоцкую папраўчую калонію №13 яго ўтрымлівалі ў ШІЗА. Цяпер стала вядома, што яго вывезлі адтуль, але пра яго новае месцазнаходжанне няма ніякай інфармацыі ўжо тры тыдні.

Стан яго здароўя выклікае трывогу: падчас знаходжання ў СІЗА ў яго збіўся сардэчны рытм, праз што ён быў экстрана шпіталізаваны.

Нагадаем, гамяльчук Сяргей быў затрыманы 12 жніўня. Пасля затрымання яго моцна збілі ў Цэнтральным РАУС Гомеля. Сярод дыягназаў, якія паставілі тады лекары абласной бальніцы, былі закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, множныя гематомы і ўдары — у тым ліку, грудной клеткі, шыйнага, груднога і паяснічнага аддзелаў пазваночніка, скроневых абласцей. У Верашчагіна зафіксавана некалькі дзясяткаў цялесных пашкоджанняў ад шматлікіх гематом да ЧМТ

Сяргея асудзілі на 5 гадоў калоніі за кінутую пластыкавую бутэльку ў бок міліцыянтаў з акна.
🔻У Наваполацку на працоўным месцы 10 лістапада супрацоўнікі КДБ затрымлівалі жонку палітзняволенага па «справе Рабочага руху» Аляксандра Капшуля Аксану. Яе адвезлі ў Віцебск і пасля допыту адпусцілі дадому.

🔻У вёсцы Семкава Мінскага раёна затрыманы Дзмітрый Герасімовіч. Меркавана, за БЧБ-ліст на дзвярах прыватнага дома. Мужчыну даставілі ў Заслаўскае РУУС.

🔻У Бабруйску ў сябе дома затрыманы Сяргей Бяляеў. У першай палове дня ў Бяляева правялі ператрус, пасля чаго завезлі ў РАУС. Сваякам Сяргея не паведамілі пра яго затрыманне. І толькі пад вечар яны даведаліся, што яго змясцілі ІЧУ. Чакаецца суд, у чым абвінавачваюць мужчыну — невядома.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/2Yy1jP9 (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Учора затрымалі чэмпіёнку свету па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую

Пра гэта паведамляе Фонд спартовай салідарнасці. Яе затрымалі ўчора пасля трэніроўкі прыкладна ў 16:30. Цяпер Раманоўская знаходзіцца ў Партызанскім РУУС.

Пасля выбараў фрыстайлістка асудзіла гвалт у краіне, за пазіцыю яе звольнілі з РЦАП па фрыстайле.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/2Yy1jP9 (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Сведкі ў пагонах хаваліся за шырмай. У Гродне за ўдзел у «Маршы адзінства» да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 62-гадовую прыбіральшчыцу

Жыхарку Гродна Яніну Глазкову абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы адзінства» 6 верасня 2020 года — паводле абвінавачвання, жанчына «была актыўным удзельнікам групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не падпарадкоўвалася загадам міліцыянтаў».

Яніна распавяла, што на месца падзей трапіла выпадкова: у той дзень яна шла ў касцёл, каб замовіць імшу — жанчына даглядала хворага бацьку.

Сведкі-міліцыянты — Ангеліна Нагорная, Мікалай Задоеў і Сяргей Цімафееў — прасілі дапытваць іх за шырмай, бо «ў выпадку пазнавання тыя асцерагаюцца за сваё жыццё і здароўе».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3D59rFS
🌿«Падтрымлівае вера ў тое, што муж вернецца дадому» — жонка палітвязня Аляксандра Велясніцкага

Палітвязня Аляксандра Велясніцкага затрымалі 29 верасня за каментар па «справе Зэльцэра». З тых часоў мужчына знаходзіцца пад вартай: яму, як і іншым затрыманым па гэтай справе, не перадаюць лісты і тэлеграмы, для яго не прымаюць перадачы. Больш за месяц ён знаходзіцца ў інфармацыйнай ізаляцыі ад знешняга свету.

Жонка Аляксандра распавяла пра яго сумесныя заняткі з сынам, захапленне рыбалкай і тое, чаму яна ганарыцца мужам.

«Я параілася з дзіцячым псіхолагам, і цяпер паволі рыхтую сына да таго, каб ён пачуў праўду. Бо ён бачыў затрыманне, бачыў, як тату адводзіла міліцыя, і цяпер ён усё часцей пачынае пытацца, калі тата вернецца»

🗣Аповед жонкі (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3F2Rok4

💌Падтрымаць палітвязня:
- Следчая турма №8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Аляксандр Рыгоравіч Велясніцкі
💳Дапамагчы сям'і:
5536 0800 1170 1335 | 10/22
AKSANA VELIASNITSKAYA
🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
Траіх мінчукоў, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў падчас пратэстаў, асудзілі да двух і трох гадоў калоніі

У судзе Фрунзенскага раёна вынеслі прысуд мінчукам, якія 11 жніўня мінулага года падчас акцыі пратэсту скінулі драўляныя дзверы з балкона 11-га паверху на супрацоўнікаў міліцыі. Абвінавачаныя ўбачылі, як яны затрымлівалі і збівалі мужчыну ў двары на «Каменнай Горцы».

Ніхто тады не пацярпеў, аднак на судзе пацярпелымі выступалі два супрацоўнікі, верагодна, са змененымі прозвішчамі — Іваноў і Пятроў. Маральную і матэрыяльную шкоду яны не заяўлялі.

Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч асудзіў Яўгена Коржаля і Цімафея Мажанкова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму, а Аляксея Ігнаценку — да трох гадоў і аднаго месяца калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запатрабавала дзяржабвінаваўца Аксана Саковіч.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3F0rUUq