Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
22K photos
471 videos
83 files
19.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Улады збірюцца ліквідаваць аб'яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва».

Пра гэта паведаміў кіраўнік «Перспектывы» Анатоль Шумчанка.

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO
❗️Дырэктарка і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына затрымана на 72 гадзіны.

Яна знаходзіцца на Акрэсціна.

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Міністэрства юстыцыі ініцыюе ліквідацыю аб’яднання БНФ «Адраджэньне»

У Вярхоўным Судзе Беларусі распачатая справа па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Падрыхтоўчая сустрэча бакоў па справе прызначаная на 20 жніўня.

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO
Следчы камітэт пракаментаваў затрыманне супрацоўнікаў БелаПАНа

«Сёння, 18 жніўня, па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь затрыманыя службовыя асобы беларускага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН — Дзмітрый Наважылаў, Кацярына Боева і Ірына Леўшына. З іх удзелам праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні»

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Вярхоўны суд прызнаў арганізацыю «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай, яе дзейнасць у РБ забароненая.
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў.

Гэта Артур Хацько, Ягор Вяршынін, Арцём Салавей, Арцём Карачун, Дзмітрый Шыманскі, Максім Цішкевіч, Павел Лукаянаў

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3kbkOnw

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Затрыманы вядомы гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук Сёння днём Вадзім наведаў суд трох гарадзенак, а пасля паехаў у Шчучын здымаць гумарыстычны ролік для свайго Instagram. Менавіта ў Шчучыне ён і быў затрыманы.
Гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука асудзілі на 25 сутак

Яго судзілі ў Шчучынскім раённым судзе па арт. 24.23 КаАП нібыта за заклікі прыехаць на спартовае мерапрыемства – на скейт-пляцоўку ў Шчучыне, паведамляе @nebovkletku.
Абвінавачанні па брэсцкай «справе карагодаў» прад'яўленыя ўжо 108 удзельнікам пратэстаў

Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Па словах ведамства, устаноўленыя 115 чалавек, якія маюць дачыненне да «здзяйснення дадзенага злачынства».

Людзей абвінавачваюць у тым, што 13 верасня 2020 падчас акцыі пратэсту у Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі.
​​🥀Роўна год таму памёр Генадзь Шутаў

Генадзь — трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэнні пратэстаў 9—12 жніўня. Ён памер у шпіталі 19 жніўня.

Паводле міліцыі, увечары 11 жніўня Генадзь Шутаў разам з Аляксандрам Кардзюковым напаў на праваахоўнікаў у Брэсце, адзін з якіх «баючыся за сваё жыццё, стрэліў нападніку ў плячо, але, паколькі той супраціўляўся, ненаўмысля параніў яго ў вобласць галавы».

Дачка Шутава Наста расказала СМІ іншую версію: «У бацьку стралялі са спіны ва ўпор, чалавек, які страляў, быў ззаду яго. Быў вельмі пашкоджаны галаўны мозг, моцны крывацёк, раздрабненне костак». Іншыя сведкі таксама пацвердзілі, што стрэл быў у патыліцу, бо мужчына ляжаў на зямлі тварам уніз.

25 лютага 2021 года Брэсцкі абласны суд (суддзя — Святлана Крамянеўская) прызнаў вінаватымі Шутава ў супраціве з ужываннем гвалту, а Кардзюкова таксама і ў замаху на забойства. Забітаму Генадзю вынеслі абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання, а Аляксандра асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

❗️Праваабаронцы «Вясны» прыйшлі да высновы, што крымінальны пераслед Кардзюкова і Шутава мог мець на мэце дэманстратыўна жорсткае спыненне пратэстнай актыўнасці, апраўданне парушэння парадку нясення службы і прымянення зброі суб'ектамі сілавых ведамстваў. Аляксандр Кардзюкоў быў прызнаны палітвязнем.
Паказаў вучням відэаролік «Конституция ушла в проституцию!». У Смаргоні за паклёп на прэзідэнта судзяць настаўніка грамадазнаўства

46-гадовага былога настаўніка Андрэя Пятроўскага абвінавачваюць у тым, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроке «Грамадазнаўства» відэаролік «Конституция ушла в проституцию!» з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі эктрэмісцкім. Па версіі абвінавачвання, ролік «змяшчае загадзя ілжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта».

Раней паведамлялася, што сярод гэтых вучняў быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў гэта на мабільны тэлефон і выклаў запіс у «сямейны чат». Пасля гэтага настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу.

❗️Сваю віну мужчына не прызнаў ні падчас следства, ні на судзе. Яму пагражае да пяці гадоў калоніі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3gyVE19
Для затрыманых учора супрацоўнікаў БелаПАН прынялі перадачы

Нагадаем, на Акрэсціна цяпер знаходзяцца дырэктарка парталу Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў

Крыніца: @bajby
Гамяльчук размясціў у сацсетках аўдыязапіс і трапіў пад «крыміналку» — яго судзяць за абразу Лукашэнкі

Улетку мінулага года 22-гадовы грузчык аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў Сяргей Балахонаў на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» размясціў аўдыязапіс «Лукашенко, уходи». Праз гэта ў адносінах да Сяргея распачалі крымінальную справу па артыкуле 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Праз тое, што аўдыязапіс утрымоўвае шмат нецэнзурнай лексікі, суд вырашыў праслухаць яго ў фармаце закрытага пасяджэння: усе прысутныя, за выключэннем удзельнікаў працэсу, былі выдаленыя з залы суда.

Пракурор запрасіў для Сяргея год калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/37X19BO
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Паведамляецца, што пасля абвяшчэння прысуду, сястру блогера — Наталлю — кудысьці павезлі ў міліцэйскім мікрааўтобусе. Яе вывелі з РАУС, дзе яна засталася, каб перадаць брату перадачу.
❗️У сястры гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука ператрус. Яна падазраваная па крымінальнай справе.

Як паведамляе @nebovkletku, у сілавікоў пастанова на ператрус у Наталлі Рубец у рамках узбуджанай крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Зараз у яе дома ідзе ператрус.

Нагадаем, сёння Вадзіма судзілі ў Шчучынскім раённым судзе па арт. 24.23 КаАП нібыта за заклікі прыехаць на спартовае мерапрыемства – на скейт-пляцоўку ў Шчучыне. Блогер атрымаў 25 сутак арышту.
Журналіст і праваабаронца Сяржук Сыс далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Алесю Бяляцкаму.

"Вітаю, шаноўны дружа Алесь!
Пішу табе я, твой "старажытны" сябра Сяржук. Менавіта ты ахрысціў мяне гэтым прыметнікам яшчэ ў 2012 годзе, калі ў Бабруйскай калоніі ствараў эсэ "Светлы смутак па вечнай радзіме", прысвечанае мне і нашаму сяброўству. Якраз учора я нанач перачытаў яго.
Сапраўды, Алесь, мала хто можа пахваліцца такім працяглым сяброўствам з табой, хіба яшчэ Эдуард Акулін. За гэта я кажу дзякуй лёсу. Уявіць нават складана - 42 гады таму мы сустрэліся на падрыхтоўчым курсе "гомельскага ўнівермага".
Смешны я быў тады, а мы - наіўнымі і светлымі. Але тое неўзабаве прайшло. З’явіліся выразныя мэты, акрэсліліся светапогляды. У мяне, праўда, гэта доўжылася болей. Але ад самага пачатку мы жылі і сьнілі беларушчынай. Наспеў урэшце час і я, 14 год таму, даблукаў аж да "Вясны".
И вось я, сённяшні, ёсць такім, дзякуючы і твайму уплыву, твайму цярпліваму патранату. Пра што не шкадую і чым ганаруся.
Закруціў час новую спіралю, абрынуў новыя выпрабаванні, якія мусім прайсці, ды выкараскацца на шырокі і прамы шлях.
Узгадваю нашую вокамгненную сустрэчу на акрэсцінскім калідоры 15 ліпеня. Мы паспелі абмяняцца позіркамі і я супакоіўся - бачыў у тваіх вачах падтрымку і ўпэўненасць.
А пакуль - як ёсць. У лесе нарэшце запахла грыбочкамі: баравікамі, чырвонагаловікамі, лісічкамі. Толькі сёлета я іх збіраць не маю магчымасці. А як вольная хвіліна надараецца - чытаю. Перавагу аддаю мемуарам, дзённікам, успамінам. Узрост такі, відаць.
Пішу трохі вершаў, яны неяк супакойваюць і суцяшаюць. Праўда, некаторыя кажуць, што занадта самотна выходзіць, шчымліва аголена. Ну такі цяпер настрой у мяне. Глянь сам:

Уявіў на імгненне сябе мурашом:
Адзінокім, зляканым і кволым,
У якога дашчэнту раструшчылі дом,
І нікога-нікога наўкола.
Прадзіраюся лісцем апалым ледзь-ледзь,
Лапкі б’ю аб бярвёны ігліцы.
Вось яшчэ б і смарагдавы мох адалець,
Каб да новага дому прабіцца.
Сілаў мала зусім, каб мурашнік знайсці,
Некрануты звярынаю злосцю...
І калі не загіну ў дрымучым трысці -
Папрашуся да вас, вашамосці.

Яшчэ мне ўзгадалася, як у снежні 2019 года мы выбраліся аглядаць старыя доты і капаніры пад Заслаўем. Жартавалі тады - можа яшчэ спатрэбяцца. Сёння, думаю, мы самі як тыя доты і здольныя трымаць кругавую абарону.
Трымайся там. Мы, аксакалы, вытрымаем абавязкова!"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Алесю Віктаравічу Бяляцкаму:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
Сілавікі прыйшлі ў мінскі і берасцейскі офісы буйной IT-кампаніі, рэзідэнта ПВТ SolbegSoft

Паводле папярэдняй інфармацыі, прыходзіў Дэпартамэнт фінансавых раследаванняў. На час ператрусу супрацоўнікі былі на сваіх месцах.

Ператрус доўжыўся некалькі гадзін, з берасцейскага офіса канфіскавалі ўсю тэхніку, піша @radiosvaboda

UPD. Ператруса ў мінскам офісе SolbegSoft не было. Па звестках @devby, у Брэсце сілавікі прыходзілі да суседзяў кампаніі па будынку SmartexLab. Да самой ж SolbegSoft, відаць, зайшлі "за кампанію".

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
​​💌Іх барацьба за правы чалавека працягваецца нават праз краты. Напішы вясноўцу адкрыты ліст!

📍Сёння за кратамі ўтрымліваюцца сем праваабаронцаў «Вясны». Гэта старшыня Праваабарончага цэнтра Алесь Бяляцкі і яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскай філіі «Вясны» Леанід Судаленка, валанцёр Андрэй Чапюк і валанцёрка Таццяна Ласіца.

✍️Мы прапануем напісаць вясноўцам адкрыты ліст, які мы паспрабуем перадаць ім, а самыя цікавыя апублікуем на сайце ці ў сацсетках. Дасылайце лісты праваабаронцам (можна ўсім адразу) на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info.

🥰Па вызваленні вясноўцы абавязкова прачытаюць усе вашыя словы падтрымкі і ўпэўняцца, што іх барацьба за правы чалавека працягвалася, нават калі іх утрымлівалі за кратамі.

📨Пры гэтым, калі ласка, працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Вярхоўны суд на месяц прыпыніў дзейнасць руху "За Свабоду!".

Гэта зроблена з нагоды таго, што рух мусіць выправіць праблемы з юрыдычным адрасам.
❗️Мінчанку асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за «👎» і выдаленую абразу ў «Аднакласніках» у дачыненні да начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары.

У судзе Савецкага раёна Мінска 19 жніўня да двух гадоў "хатняй хіміі" паводле артыкула 369 (абраза прадстаўніка ўлады) асудзілі Вольгу Варывончык. Суддзя Сяргей Шаціла абвінаваціў яе ў абразе начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары ў «Аднакласніках» пад допісам Вольгі Карач. Да абразы прыраўналі каментар жанчыны з «пальцамі ўніз», а таксама абразу, якую Вольга выдаліла і на судзе не агучылі.

На суд пацярпелы не з’явіўся, таму зачыталі яго паказанні, дадзеныя падчас следства. Прыгара распавядаў, што пра пост даведаўся 9 чэрвеня ад сваёй жонкі. Як начальнік РАУС каардынуе працу супрацоўнікаў, асабіста загадаў аб затрыманнях не аддаваў. Бачыў такі пост і ў вайбере, таксама бачыў каментары. Лічыць, што мэтай каментароў і допісу было прынізіць яго і дыскрэдытаваць працу РАУС. Былі прычыненыя псіхалагічныя пакуты.
⚖️Жыхара Баранавічаў асудзілі за каментар «ч*рка гребаный» пад відэа з Караевым

18 жніўня адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дзяніса Дзянісава, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

👮‍♂️Мужчыну вінавацілі ў тым, што ён у тэлеграм-чаце “Барановичи свободные” пад відэа з выявай былога міністра ўнутранных спраў Юрыя Караева напісаў каментар - “ч*рка гребаный”, чым публічна абразіў прадстаўніка ўлады у сувязі з выкананнем ім сваім службовых абавязкаў.

Сваю віну Дзяніс прызнаў, не адмаўляў, што пакінуў каментар, але патлумачыў, што не меў намеру абразіць канкрэтна Караева. Падчас следства ён казаў, што пра наступствы ад каментара не думаў, сваімі дзеяннямі - выказваў сваё стаўленне да падзеяў у краіне і той жорсткасці з боку сілавікоў, што бачыў у сацсетках.

👨‍⚖️Суддзя Мікалай Кміта даводзіў абвінавачанаму, што ён не толькі абразіў Караева як прадстаўніка ўлады, але і па нацыянальнаму прызнаку, бо “ч*рка” ўжываецца да людзей іншай нацыянальнасці.

“Гэта абраза нацыяльнасці, пасады і чалавека. Тры аксіёмы”, — сказаў суддзя.

Дзянісаў казаў, што гэтае слова выкарыстоўваецца і ў тэхнічнай мове ў дачыненні да неапрацаванага абрубка дрэба ці метала, але лінгвістычная экспертыза ніколі не будзе на яго баку. Указваў, што не хацеў абразіць Караева па нацыянальнасці, бо нават не ведае яе.

📍Падчас спрэчак бакоў пракурорка Наталля Кардаш прасіла суд прызнаць Дзяніса Дзянісава вінаватым і пакараць яго двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Менавіта такі прысуд і вынес суддзя.