Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
22.1K photos
472 videos
83 files
19.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Патрабуем спыніць кампанію па знішчэнню арганізацый грамадзянскай супольнасці

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з заявай, у якой выказалі свой рашучы пратэст супраць кампаніі па ціску і пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці, кіраўнікоў і актывістаў арганізацый і ініцыятыў, якая працягваецца ў краіне.

«Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі публічна выказаць сваю ацэнку дзеянням уладаў, выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для аказання ўплыву на змяненне сітуацыі, якая склалася, а таксама працягваць аказваць падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі».

Заява цалкам 👉 bit.ly/37b5d1b
Супраць 64-гадовай актывісткі з Брэста ўзбудзілі крымінальную справу за абразу прэзідэнта

Супраць брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк, якую 2,5 месяцы таму асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», распачалі крымінальную справу за «абразу прэзідэнта».

Як распавяла сама Алена, на разглядзе «справы карагодаў», дзе яна выступала ў якасці абвінавачванай, яна сказала: «9 жніўня мінулага года ўладу захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек...».

Пенсіянерцы можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3iFyI0n
Выйшаў на волю журналіст Свабоды Алесь Дашчынскі
Выйшла на волю журналістка @belsat Ганна Галёта.

16 ліпеня раніцай у яе адбыўся ператрус — яе затрымалі паводле 293 артыкулу КК.

Ганна вядзе на «Белсаце» праграму-антыфэйк «Лукавыя навіны».
👨‍⚖️Месяц суда па «справе Ціханоўскага». Што вядома пра суддзю, які судзіць адразу шэсць палітвязняў?

У будынку гомельскага СІЗА ўжо месяц у закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым.

Вядома, што прысуд палітвязням вынесе суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў.

🔹Адмяніў штраф журналісту «Белсата»;
🔹Тэрмін прызначэння ў абласным судзе заканчваецца 15 лістапада;
🔹Першае «палітычнае» рашэнне вынес у Жлобіне 10 гадоў таму.

Распавядаем усё, што вядома з адкрытых крыніц, пра суддзю па «справе Ціханоўскага» 👉 bit.ly/3wZVVzu
❗️"Усім было зразумела хто і навошта вывесіў фашысцкі, на маю думку, сцяг". Мінчука арыштавалі за сцяг на ўваходзе ў кладоўку

51-гадовага Дзмітрыя Асеева затрымалі на працы 23 ліпеня. Амаль праз пару гадзін яго справу ўжо разглядаў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк.

Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП у тым, што ён вывесіў БЧБ-сцяг на ўваходзе ў кладоўку. Пры гэтым, Дзмітрый працуе на станцыі тэхнічнага абслугоўвання, а кладоўка наогул знаходзіцца на другім паверсе. Згодна з рапартам, на сцяг паскардзіўся ў міліцыю "неабыякавы грамадзянін", чыё імя на судзе агучыў суддзя. Сваю віну Дзмітрый адмаўляе, бо не лічыць гэта правапарушэннем. Па словах мужчыны, сцяг нікому не бачны, таму гэта нельга расцэньваць, як пікетаванне.

🤡На суддзе дапыталі і міліцыянта "Аляксандровіча". З паказанняў сведкі:

Нам паведамілі, што на СТА размешчаны – я нават сцягам гэта не магу назваць – бел-чырвона-белае. Мы адразу зразумелі каму гэта належыць. У Асеева на руцэ быў БЧБ-бранзалет з надпісам "Жыве Беларусь". Усім было зразумела хто і навошта вывесіў фашысцкі, на маю думку, сцяг.

Суддзі Карсюку паказанняў сведкі было дастаткова, таму ён арыштаваў Дзмітрыя на 15 сутак.
⚖️«Абразы» ў сацсетках, тралейбусе і бальніцы. Як беларусаў судзілі па дыфамацыйных артыкулах на мінулым тыдні

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹За слова «Дэбіл» — год калоніі;

🔹Жыхар Слуцка «прычыніў прэзідэнту маральныя пакуты і падарваў яго дзелавую рэпутацыю»;

🔹Маці палітвязня прысудзілі два гады «хатняй хіміі».

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/36Z1rb2
Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў Еўропе па колькасці зняволеных на 100.000 чалавек

Гэта вынікае са статыстыкі, апублікаванай стамбульскай Акадэміяй крымінальнага права.

Паказчык Беларусі — 345 зняволеных на 100.000 чалавек. На другім месцы — Турцыя (335 чалавек на 100.000), на трэцім — Расія (331 чалавек на 100.000).

Няма турмы ў Ватыкане. У Сан-Марына ўсяго 6 зняволеных на 100.000, у Манака — 21 чалавек на 100.000.
23 ліпеня ў Берасці мусіў распачацца суд над шостай групай абвінавачаных у «карагоднай справе»

Аднак працэс так і на пачаўся, бо ў адной з абвінавачаных выявіўся станоўчы тэст на каронавірус.

Заўтра, 26 ліпеня, пачнуць судзіць сёмую групу па самай масавай берасцейскай палітычнай справе, піша @belsat
Палітзняволенаму 20-гадоваму студэнту хімфака БДУ Арцёму Баярскаму ў чарговы раз адмовілі змяніць меру стрымання. Пад вартай яго ўтрымліваюць ужо 125 дзён.

Як паведамілі родныя Арцёма, на мінулым тыдні студэнт падаваў скаргу на змену меры стрымання, якую разглядалі ў судзе Партызанскага раёна. Але 19 ліпеня Арцём атрымаў пастанову суда аб адмове. Баярскага абвінавачваюць па ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) за адміністраванне тэлеграм-чата.

На гэтым тыдні праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што ў СІЗА-1 на Арцёма Баярскага аказваецца моцны псіхалагічны ціск з боку сукамернікаў. 

Нагадаем, 25 сакавіка ў телеграм-канале Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Як студэнт распавёў адвакату, каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, яго білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах.

Падтрымайце Арцёма лістамі салідарнасці па адрасе:
- СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Арцёму Юр'евічу Баярскаму
‼️Сям'ю затрымалі супрацоўнікі КДБ, а асудзілі за непадпарадкаванне супрацоўнікам РУУСа

22 ліпеня супрацоўнікі КДБ затрымалі амаль усю сям'ю: 66-гадовую Таццяну Шчасную, 64-гадовага Сяргея Анановіча і 29-гадовага Яна Анановіча. Быў праведзены ператрус у іх кватэры і на лецішчы. Пасля допыту ў КДБ усіх адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП. Згодна з пратаколам, яны аказалі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі на тэрыторыі РУУСа: упіраліся нагамі і рукамі, адмаўляліся выходзіць з аўтамабіля.

Справы ўсіх членаў сям'і 23 ліпеня разглядзелі суддзі Савецкага раёна Сяргей Шаціла і Аляксандр Волк.

⚖️Яна Анановіча, па яго словах, наогул адразу не затрымлівалі. Супрацоўнікі КДБ прапанавалі прыехаць хлопцу дадому да бацькоў, каб аддаць ім ключы ад кватэры, у якой павінен быў адбыцца ператрус. Пасля ператрусу Яна разам з бацькамі адвезлі ў КДБ, дзе дапыталі ў якасці сведкі, а затым перавезлі ў Савецкае РУУС. Там, па словах сведкі-міліцыянта, ён і "здзейсніў правапарушэнне". Міліцыянт на судзе пацвердзіў непадпарадкаванне. Суддзя Шаціла прызнаў Яна вінаватым і арыштаваў яго на 10 сутак.

⚖️Сяргея Анановіча судзіў таксама суддзя Шаціла. Сваю віну мужчына не прызнаў, бо сцвярджае, што выйшаў са службовай машыны па першаму патрабаванню. У сваіх паказаннях ён пацвердзіў усе словы сына. Сяргей даглядае сваю 86-гадовую маці, якая знаходзіцца ў цяжкім стане з-за кавіда, таму суддзя аштрафаваў Сяргея на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

⚖️Найбольш жорсткае пакаранне вынеслі Таццяне Шчаснай, справу якой разглядзеў суддзя Аляксандр Волк. Жанчына на судзе заявіла, што гэта ўсё няпраўда і суддзя гэта павінень разумець. Са словаў Таццяны, яна дабраахвотна выйшла са службовай машыны і прайшла ў РУУС. Сведка "Любімаў" на судзе сцвярджаў, што жанчыну затрымалі для "высвятлення асобы", а ва дворыку адмовілася прайсці за ім. Відэакамеры ў двары РУУСа, вядома, не працавалі. У выніку, разглядзеўшы справу за 15 хвілін, суддзя Волк арыштаваў Шчасную на 15 сутак.
Журналістка "Радыё Свабода" Іна Студзінская на волі

Крыніца: @radiosvaboda
Алега Груздзіловіча таксама вызвалілі

Пасля 9-й гадзіны стала вядома, што выпусцілі іншага журналіста Свабоды Алега Груздзіловіча. Адвакатка Алега спаслалася на следчага з упраўлення Следчага камітэту па Мінску, які паведаміў ёй, што Алега Груздзіловіча вызвалілі. Які ягоны статус невядомы. Але паводле жонкі Алега Мар’яны Груздзіловіч, дома яго пакуль няма.
Журналіст «Белсату» Ігар Ільяш таксама на волі

Крыніца: @radiosvaboda
❗️Па дадзеных «Вясны», 22 ліпеня ў Беларусі было ліквідавана як мінімум 56 арганізацый грамадзянскай супольнасці

Спіс ліквідаваных арганізацый 👉
bit.ly/2TEHoLY

Просім вас паведамляць пра іншыя ліквідаваныя НДА, якіх няма ў спісе, у наш тэлеграм — @Spring96info
⚡️Мінчука асудзілі да 10 гадоў калоніі за падпал танка, які Мінабароны назвала фэйкам

Сёння агучылі прысуд 26-гадоваму мінчуку Ягору Міхайлаву. Яго абвінавачвалі ў падпале танка Т-72 на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы шляхам кідка ў яго «кактэйля Молатава». Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк.

❗️Суддзя Алена Бушава прызначыла хлопцу 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Абвінавачаны слухаў прысуд у закаваных кайданкамі за спіной рукамі. На гэтым пераслед Міхайлава не скончаны: супраць яго распачатая яшчэ адна крымінальная справа.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3i2cBlB
Палітзняволеную Наталлю Хершэ трымаюць адну ў камеры — угаворваюць напісаць прашэнне аб памілаванні

Жанчына, асуджаная за сарваную балаклаву, амаль два месяцы правяла ў штрафным ізалятары ў калоніі, дзе нават не выдаюць пасцельную бялізну, піша «Наша Ніва»

Так яе пакаралі за адмову шыць форму сілавікам і іншыя парушэнні. Цяпер яе перавялі ў камеру, дзе яна сядзіць адна. Таксама яе ўгаворваюць пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

«Наталля казала, што да яе тройчы прыходзілі з пытаннем, ці будзе яна пісаць прашэнне аб памілаванні. З розных устаноў, у тым ліку з адміністрацыі калоніі. Яна адмовілася, бо лічыць, што пісаць прашэнне значыць прызнаць сябе вінаватай»
❗️Мігрантаў водзяць у душ і на прагулкі, журналісты спяць на падлозе — журналіст расказаў пра 10 сутак на Акрэсціна

Журналіст Свабоды Алег Груздзіловіч сёння выйшаў на волю, аднак ён застаецца падазраваным па арт. 342 КК (дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак), піша @nashaniva. Вось што ён расказаў пра свае апошнія дні.

«Уварваліся раніцай у кватэру. Грукат у дзверы: я адразу падняўся. Не тое, каб чакаў, але прадбачыў такое.

Супрацоўнікі ў цывільным ўжо увайшлі ў тамбур, я адчыняў дзверы спакойны, але мяне схапілі, адзін, здаецца, сказаў: «САХР!», хоць сахраўцаў у форме там я не бачыў.

Другі кажа: «Міліцыя!». У кватэру ўварвалася 7 чалавек, на мяне накінулі кайданкі. Правялі ператрус, забралі тэхніку і ўсе наяўныя грошы. Адвезлі ў СК, я адмовіўся ад дачы паказанняў без адваката. Выклікалі дзяжурнага абаронцу. І пасля 10 сутак на Акрэсціна.

Спачатку Груздзіловіча завялі ў камеру, дзе быў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, яны абняліся, але праз хвіліну журналіста вывелі ў іншую камеру. Там быў нашанівец Андрэй Скурко. «Яму цяжка, ён інсуліназалежны, мае праблемы са здароўем», — тлумачыць Груздзіловіч.

Пасля ёй быў у адной камеры з калегам Алегам Дашчынскім. Калі яны даведаліся, што журналістка Іна Студзінская трымае галадоўку, далучыліся да яе.

«Палітычным не выдаюць бялізну, матрасы. Калі ў камеру да палітычных трапляюць крымінальнікі, у іх таксама забіраюць матрасы.

Ад адваката я даведаўся, што нам перадалі перадачы. Але іх нам ніхто не аддаў. Казалі: гэта прыдумкі, што вам штосьці перадалі.

На шпацыр ці ў душ палітычных таксама не водзяць», — кажа Алег. Пры гэтым мігранты, якіх утрымліваюць у суседніх камерах, маюць і пасцельную бялізну, іх выводзяць і на прагулкі, і ў душ.
Андрэй Мядзведзеў: У КДБ назвалі дзве ўмовы вызвалення — запісаць пакаяльнае відэа і падпісаць паперу аб супрацоўніцтве

Журналіст і рэдактар сайта «Палеская Вясна», сябра ГА «БАЖ» Андрэй Мядзведзеў вымушана пакінуў Беларусь пасля ператрусаў і затрымання супрацоўнікамі КДБ. Ён напісаў грунтоўны аповед пра тое, што з ім адбылося.

«Натуральна, супрацоўнічаць з гэтай канторай я ніколі не збіраўся і не збіраюся. І менавіта гэтая ўмова стала чыннікам, які канчаткова падштурхнуў мяне да рашэння з’язджаць з краіны, пакуль мне не задалі "стучаць" на кагосьці з сяброў альбо зноўку не заграблі ў свае лапы. Хачу, каб усе ведалі: я тую паперку падпісаў, але без аніякіх намераў выконваць! Бо мая мэта была выйсці адтуль, калі быў такі шанец, і рабіць тое, што я мушу рабіць як сумленны чалавек. А паперчына тая наўрад ці мае нейкую юрыдычную моц. Для мяне, прынамсі, дакладна не мае. Спадзяюся, што людзі, якія ўяўляюць, што такое трапіць у кіпцюры гэтых структураў, зразумеюць мой крок».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/373K48O