⚡️⚡️⚡️У Беларусі +10 новых палітвязняў.
Гэта Уладзімір Малахоўскі, Іван Ракіць, Мікіта Кочур, Андрэй Расулаў, Сяргей Бекарэвіч, Віктар Шмігельскі, Ілля Патрушаў, Андрэй Шаўчук, Уладзіслаў Усцін ды Вадзім Луковіч
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3f4h9Xy
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

Берасцейца абвінавачваюць у паклёпе і «абразе прадстаўнікоў улады» праз два рэпосты.
Уладзіміру Акоркаву ставіцца ў віну тое, што ў тэлеграм-чаце "Брэст для жыцця чат" ён зрабіў рэпост двух паведамленняў. Па версіі абвінавачвання, у тэкстах паведамленняў «змяшчаецца абраза і паклёп» у дачыненні да двух асоб: следчага і дэкана БрДУ ім. Пушкіна, якія прызнаныя па справе пацярпелымі.
Дзяржабвінавачанне запрасіла для яго пакаранне ў выглядзе 3 гадоў "хатняй хіміі".
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3d1MvLS

Па справе “Вясны” ў Гомелі дапытаюць журналістку Ларысу Шчыракову.
На допыты ў Следчы камітэт працягваюць актыўна выклікаць праваабаронцаў і валанцёраў “Вясны”, а таксама журналістаў па ўсёй краіне.
Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці выклікала на допыт 24 сакавіка незалежную журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову. Выклік быў прызначаны на 14 гадзін. Аднак раніцай стала вядома, што Шчыракову ўчастковы вязе да пракурора.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2P0D3QR

Палітычны пераслед у Смаргоні 23 сакавіка 👇
❗️Для атрымання папярэджанняў у міліцыю былі выкліканыя Руслан Валюк, Сяргей Трай і Аляксандр Рукойць. Дамоў з міліцыі яны не вярнуліся. Родзічам Валюка паведамілі, што ён затрыманы, а па якой справе — не патлумачылі.
❗️Доктару мясцовай бальніцы Наталлі Курбацкай, якая падавала заяўку на масавае мерапрыемства да Дня Волі, але атрымала адмову, сёння была ўручаная позва на 25 сакавіка: працэс уручэння позвы па месцы працы здымалі нават на відэа.
❗️Яшчэ трох чалавек абавязалі прыйсці за папярэджаннямі акурат 25 сакавіка а 11-й гадзіне.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3cdzO1h
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

Затрыманні і выклікі на «гутаркі» ў міліцыю — што адываецца ў Беларусі 24 сакавіка
❗️У Маладэчне раніцай па месцы жыхарства затрыманы Аляксандр Новаш. Да яго дамой прыехалі супрацоўнікі ў цывільнай форме на сінім бусіку і чорным аўтамабілі, сказалі, што з Мінску. Вобшуку не было, але па словах жонкі ніякай прычыны затрыманьня таксама агучана не было. Раней Аляксандр быў асуджаны яшчэ ў жніўні па арт.23.34.
❗️Сёння ў суд Астравецкага раёна выклікаюцца Людміла Сульжыцкая і Ілля Петуноў па адміністрацыйнай справе за падзеі 18 лютага, калі людзі апладысментамі сустрэлі прысуд Руслану Валюку І Інэсе Маркавай, што расцэнена як несанкцынаванае масавае мерапрыемства.
❗️Беларускамоўны блогер Ягор Тубелевіч раніцай паведаміў у Твітэры аб тым, што “ломяцца праз дзверы да мяне ў кватэру”. Прычына пакуль невядомая.

⚡️⚡️⚡️Створана «Міжнародная платформа для Беларусі» па прыцягненні да адказнасці вінаватых у катаваннях.
❗️«Міжнародная платформа для Беларусі» будзе падтрымліваць бягучую працу беларускіх арганізацый па зборы, апрацоўцы, праверцы і захаванні інфармацыі, дакументацыі і доказаў сур'ёзных парушэнняў міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека, здзейсненых у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.і ў далейшы перыяд.
📍Узначаліць «Міжнародную платформу для Беларусі» Дацкі інстытут супраць катаванняў — DIGNITY — сумесна з брытанскай арганізацыяй REDRESS, Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі.
🗺19 краін у сумеснай заяве выказалі поўную падтрымку «Міжнароднай платформы для Беларусі».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2P1dvTI

Вясна
Створана міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў Відэа
Новая міжнародная платформа для Беларусі будзе садзейнічаць працы па прыцягненні да адказнасці вінаватых у сур'ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі
❗️Выкліканы на допыт 24 сакавіка ў цэнтральны апарат Следчага камітэта ў якасці сведкі па крымінальнай справе старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак. Нумар крымінальнай справы не пазначаны.
❗️На пасяджэнне Савета калегіі адвакатаў 24 сакавіка ў 18:00 выклікалі адваката палітзняволеных Бабарыкі і Знака Дзмітрыя Лаеўскага.
❗️Па дарозе на працу зноў быў затрыманы лекар-неўролаг Бадамшын Руслан. Раней яго неднаразова затрымлівалі за ўдзел у акцыях і прыцягвалі да адказнасці.
Хроніка палітычнага пераследу 24 сакавіка 👉 bit.ly/31cqB2P
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️На пасяджэнне Савета калегіі адвакатаў 24 сакавіка ў 18:00 выклікалі адваката палітзняволеных Бабарыкі і Знака Дзмітрыя Лаеўскага.
❗️Па дарозе на працу зноў быў затрыманы лекар-неўролаг Бадамшын Руслан. Раней яго неднаразова затрымлівалі за ўдзел у акцыях і прыцягвалі да адказнасці.
Хроніка палітычнага пераследу 24 сакавіка 👉 bit.ly/31cqB2P
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
У Нясвіжы пенсіянерку асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за абразу АМАПаўца ў сацсетцы.
65-гадовую Святлану Панамарову вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады — нібыта яна пакінула каментар: "Застраліся, с**а" пад фатаздымкам старэйшага сяржанта АМАП Віталя Фёдарава.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3sleZXa

19 дзяржаў выступілі з сумеснай заявай ў падтрымку стварэння «Міжнароднай платформы для Беларусі» па прыцягненні вінаватых да адказнасці.
Заява ад імя Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісландыі, Канады, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі.
«Мы салідарныя з беларускім народам у яго патрабаванні пераходу да дэмакратыі. Мы пацвярджаем наша безумоўнае асуджэнне сістэматычных і грубых парушэнняў і ўшчамленняў правоў чалавека ў Беларусі, а таксама непавагі да дэмакратычных прынцыпаў і вяршэнства права. Мы будзем і надалей патрабаваць ад беларускіх уладаў адказу і заклікаць спыніць сістэматычнае падаўленне і пераслед мірных і дэмакратычных рухаў, а таксама неадкладна пакласці канец любому гвалту, у тым ліку прымяненне катаванняў».
Тэкст заявы цалкам 👉 bit.ly/3faifRu
Падрабязна аб новай платформе 👉 bit.ly/3tOydov

Затрыманні ў Светлагорску напярэдадні Дня Волі.
❗️З учорашняга вечара і сёння раніцай ў Светлагорску сілавікі ў бронекамізэльках з амуніцыяй і ў цывільным "палююць" на мясцовага актывіста Дзмітрыя Дзікуна. Ён раней прыцягваўся па арт. 23.34 КаАП. Таксама на яго спрабавалі завесці крымінальную справу за ўлёткі і папсаваную машыну суддзі, дрот на чыгунцы. Цяпер Дзмітрый не выходзіць на сувязь.
❗️Таксама сёння на працу не выйшла актывістка Алёна Наўмовіч. Раніцай яна пазваніла маці і сказала, што яна на прыпынку, а пасля гэтага знікла. Цяпер яе тэлефон недасяжны. У РАУС паведамляюць, што ў іх яе няма. 16 лютага ў яе дома быў ператрус: вынялі ўсю тэхніку.
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️З учорашняга вечара і сёння раніцай ў Светлагорску сілавікі ў бронекамізэльках з амуніцыяй і ў цывільным "палююць" на мясцовага актывіста Дзмітрыя Дзікуна. Ён раней прыцягваўся па арт. 23.34 КаАП. Таксама на яго спрабавалі завесці крымінальную справу за ўлёткі і папсаваную машыну суддзі, дрот на чыгунцы. Цяпер Дзмітрый не выходзіць на сувязь.
❗️Таксама сёння на працу не выйшла актывістка Алёна Наўмовіч. Раніцай яна пазваніла маці і сказала, што яна на прыпынку, а пасля гэтага знікла. Цяпер яе тэлефон недасяжны. У РАУС паведамляюць, што ў іх яе няма. 16 лютага ў яе дома быў ператрус: вынялі ўсю тэхніку.
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Каля 11 гадзін ля дома смаргонскага праваабаронцы «Вясны» Алеся Дзергачова заўважылі супрацоўнікаў міліцыі. Дзергачоў не выходзіць на сувязь ужо гадзіну, яго тэлефон недасяжны, паведамляе @rh_by
У Калінкавічах мужчыну забралі ў пастарунак з-пад кропельніцы ў мясцовай лякарні
Ад самай раніцы ў Калінкавічах сілавікі прыйшлі ў дамы і кватэры людзей, якіх у верасні 2020 года ўлады пакаралі за ажыццяўленне права на мірныя сходы.
❗️Ад сёмай раніцы пачаўся ператрус у хаце прадпрымальніка і мастачкі Мікалая і Марыны Міхеевых. Потым іх абодвух завезлі з Калінкавіцкі РАУС.
❗️Таксама раніцай міліцыянты прыйшлі да актывіста Мікалая Судаса. Яму прад’явілі пастанову на ператрус у справе аб абразе міліцыянтаў. У яго забралі тэлефон. Самога Мікалая затрымалі і павезлі ў РАУС.
❗️Сябра АГП і незалежнага назіральніка на выбарах 2020 Аляксандра Елісеева міліцыянты забралі проста з-пад кропельніцы ў мясцовай лякарні, дзе ён праходзіць стацыянарнае лекаванне. Прычым, кропельніца нават не паспела скончыцца. Яму прад’явілі пастанову на ператрус паводле артыкула 188 (паклёп) за нейкія паведамленні ў тэлеграм-чаце «Мозырь для жизни».

Па дадзеных на 13:30 «Вясне» вядома пра затрыманні, ператрусы і выклікі на «прафілактычныя гутаркі» як мінімум у 12 гарадах Беларусі.
Хроніка палітычнага пераследу 24 сакавіка 👉 bit.ly/31cqB2P
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Хроніка палітычнага пераследу 24 сакавіка 👉 bit.ly/31cqB2P
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Магілёўскага актывіста Аляксея Барысава, затрыманага ўчора, моцна збілі. Ён заявіў, што гэта зрабілі супрацоўнікі ГУБАЗіК.
У дадзены момант ён знаходзіцца ў бальніцы. Паводле яго слоў, каля 7 раніцы 23 сакавіка яго затрымалі побач з домам, пасля чаго збілі. Прычынай для гэтага, як сцвярджае Аляксей Барысаў, быў дваровы чат ,"які калісьці ў яго быў".

Як паведамляе твітэр каманды Віктара Бабарыкі, сёння на судзе над Бабарыкам хацелі прымусіць прысутных зняць майкі з партрэтам палітвязня, бо «гэта пікет».
Amnesty International папярэджвае аб недапушчальнасці гвалту ў Дзень Волі ў Беларусі і заклікае дыпламатаў весці онлайн-трансляцыі пратэстаў.
Міжнародная арганізацыя Amnesty International заклікае дыпламатычных прадстаўнікоў весці назіранне за вулічнымі пратэстамі і паказваць падзеі ў прамым эфіры, выкарыстоўваючы свой дыпламатычны імунітэт для выкрыцця магчымага гвалту з боку міліцыі.
«Сусветныя лідары павінны заклікаць сваіх дыпламатычных прадстаўнікоў у Беларусі сачыць за пратэстамі 25 сакавіка і весці прамую трансляцыю падзей. Міжнародныя прадстаўнікі могуць распавесці гісторыі, за распаўсюд якіх былі заключаны ў турму беларускія журналісты. Важна, каб злоўжыванні, якія адбываюцца ў Беларусі, працягвалі выкрывацца».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3rjcQKv

Збівалі, пагражалі, падкінулі гранату і патроны. Абвінавачаны па трох крымінальных артыкулах даў паказанні ў судзе.
Кірыл Казей, якога абвінавачваюць у тым, што ён разам з Юрыем Сяргеем меў намер пракалоць шыны аўто мужчыны, які напаў напярэдадні на чалавека з бел-чырвона-белым сцягам, даў паказанні ў судзе.
«Мяне ўдарылі два разы па твары, павалілі на зямлю, апранулі сцяжкі на рукі і затым збівалі дубінкай у некалькі заходаў. У нейкі момант адзін з супрацоўнікаў прынёс аднекуль пісталет, і зноў пачалі збіваць. Калі білі, адзін з супрацоўнікаў каментаваў: "Бі па нырках, каб яны сталі крывёю с@@ць". Затым максімальна моцна зацягнулі сцяжкі на руках са словамі: "Вось так яшчэ паляжыце, наогул без рук застанецеся". Я ўпэўнены, што гэта ўсё было заснята на нагрудныя відэарэгістратары, аднак у матэрыялы справы гэта не патрапіла. Па дарозе ў РУУС супрацоўнікі пагражалі, што будуць страляць па нагах з таго нібыта знойдзенага пісталета».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3tM9AJd

⚡️⚡️⚡️Вользе Калацкай прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» за аплявуху Азаронку.
Вынесены прысуд вядомай перакладчыцы і выкладчыцы ангельскай мовы Вользе Калацкай. Суддзя Ала Скуратовіч прысудзіла ёй 2 гады «хатняй хіміі». Нагадаем, жанчыну вінавацілі ў тым, што падчас адной з акцый пратэсту яна ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2NRx3cG

За два рэпосты берасцейца асудзілі на тры гады "хатняй хіміі".
Уладзіміру Акоркаву вінавацілі ў тым, што ён зрабіў рэпост двух паведамленняў ў тэлеграм-чаце "Брэст для жыцця чат". Па версіі абвінавачвання, у тэкстах паведамленняў «змяшчаецца абраза і паклёп» у дачыненні да двух асоб: следчага Уладзіміра Сушкевіча і дэкана БрДУ ім. Пушкіна Таццяну Нічышыну..
Акрамя таго, суддзя Вера Філонік пастанавіла спагнаць з Уладзіміра Акоркава кампенсацыю за прычыненую маральную шкоду на карысць пацярпелага Уладзіміра Сушкевіча ў памеры 1000 рублёў, а тэлефон Samsung канфіскаваць у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lNwVaD