Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У дачыненні да праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі новыя крымінальныя справы за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна» Пра гэта праваабаронца напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. «9 красавіка заведзена справа за стварэнне…
За ўдзел у перадачы «Палітбомонд» завочна распачалі крымінальную справу супраць актывіста Уладзіміра Шанцава
Як паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, за ўдзел у перадачы «Палітбомонд» на YouTube-канале «6tv Bielarus», які рашэннем старшыні КДБ ад 29.11.2023 г. прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», крымінальная справа распачатая і супраць 74-гадовага в. а. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Шанцава.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬51😁2👍1👎1🤯1
Дапамога экс-палітвязню, які адбыў тэрмін за фота расійскай вайсковай тэхнікі
Дзмітрыя Шувалава абвінавацілі ў тым, што ён адпраўляў у чат-бот «Nexta» фота і відэа вайсковай тэхнікі. Пракурор Аляксей Ярошык запрасіў для Дзмітрыя 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і вынес Дзмітрый Куроўскі.
Падтрымаць мужчыну на BYSOL

«Калі я вызваліўся, ціск на нас не скончыўся. Праз тры тыдні мяне зноў затрымалі і пасадзілі на 15 сутак за «экстрэмізм». Пасля гэтага мы канчаткова вырашылі з'язджаць. Стала зразумела, што жыць спакойна не дадуць, кожны дзень быў у стрэсе і страху. Мы баяліся любога званка, кожнай машыны, якая праязджае, нікому не давяралі.
Некалькі тыдняў таму мы ўсе разам выехалі з Беларусі. Узялі з сабой дзве валізкі самага неабходнага (у асноўным гэта дзіцячае адзенне, лекі, крыху нашых рэчаў) і паехалі.
Цяпер мы жывём у шэлтары, шукаем кватэру, думаем, як і што рабіць далей. Хочам знайсці жыллё, працу, уладкаваць дзяцей у садок і школу і наладзіць далейшае жыццё».
Падтрымаць мужчыну на BYSOL
🙏36❤21👍1😁1
❗️Палітзняволенага Яна Папковіча другі раз асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 14 красавіка ў Магілёве палітзняволенага Яна Папковіча асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Яму прызначылі яшчэ дзевяць месяцаў зняволення.
Гэта другая крымінальная справа паводле гэтага артыкула супраць 32-гадовага палітвязня. Ціск за кратамі на яго не спыняецца з моманту затрымання.
Былога інкасатара «Белгазпрамбанка» і экс-спецназаўца Яна Папковіча затрымалі 2 верасня 2022 года — напярэдадні таго, як ён збіраўся з'язджаць у Польшчу. Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117855

🤬66😱3🙏2
❗️Палітзняволеная Вікторыя Кульша, якую будуць судзіць пяты раз, абвясціла бестэрміновую галадоўку
Палітзняволеная Вікторыя Кульша не выйшла на волю ў красавіку 2025 года па заканчэнні тэрміну, бо яе перавялі ў гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Раней ёй ужо тройчы прызначалі пазбаўленне волі па гэтым артыкуле.
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк паведаміла, што Вікторыя ў СІЗА абвясціла бестэрміновую галадоўку — ужо шостую за час у зняволенні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117856

«Вікторыя з моманту знаходжання ў СІЗА-3 Гомеля распачала бестэрміновую галадоўку! Гэта будзе яе шостая галадоўка ў зняволенні, гэтым разам — да канца: альбо мы даможамся яе вызвалення, альбо яна загіне».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117856
😢69🤬16💔11😱8😁3👍1
📝Маніторынг пераследу хрысціян у Беларусі за красавік 2025 года
«Хрысціянская Візія» сабрала розныя красавіцкія выпадкі разам, размеркаваўшы іх па раздзелах:
🔹Пераслед праз абвінавачванні ў экстрэмізме;
🔹Пераслед хрысціянскай супольнасці;
🔹Навіны палітзняволеных хрысціян.
Чытаць па спасылцы

🤬34😢4🤡2😐1
💔Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Праваабаронцы адзначылі: знаходзячыся ў асноўным у міжнароднай ізаляцыі, у 2024 годзе Беларусь працягвала эканамічнае, палітычнае, дыпламатычнае і ваеннае ўзаемадзеянне з Расіяй. Працягвалася рыторыка пра знешнія пагрозы з боку суседніх дзяржаваў-чальцоў ЕС і Украіны, а ўзброеныя сілы Беларусі праводзілі дзейнасць, публічнай мэтай якіх з'яўлялася падрыхтоўка да ваеннай канфрантацыі.
У кастрычніку Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі заявіў, што ўзаемадзеянне краіны з сістэмай ААН па правах чалавека «дасягнула найніжэйшай гістарычнай кропкі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117862

😢33💯4🤮1🥱1
📝Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
Восем праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Копію звароту накіравалі ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У звароце ўздымаецца пытанне аб тым, каб адмовіцца ад дыскрымінацыйнага падыходу і распаўсюдзіць дзеянне амністыі на ўсіх асоб, асуджаных паводле так званых «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Праваабаронцы перакананыя, што падобнае рашэнне стане праявай палітычнай дальнабачнасці, гуманізму і павагі да фундаментальных правоў чалавека, неабходным для пераадолення глыбокага нацыянальнага крызісу і прасоўвання Беларусі ў бок міру, справядлівасці і паступовага аднаўлення прававой дзяржавы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117863

😢24👍6😁1🥱1
🎥«Цень радасці»: «Вясна» прэзентуе фільм пра рэсацыялізацыю былога палітвязня
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе кароткаметражны фільм «Цень радасці» пра 36-гадовага былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачаў жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
Фільм мае ангельскія, польскія і рускія субтытры.
https://youtu.be/7NFiKmvLblc

«Мне здавалася, што я досыць хутка магу інтэгравацца ў грамадства, калектывы. У тым ліку я разлічваў на сваю хуткую адаптацыю ў іншай дзяржаве і да іншага менталітэту. Але ўсё аказалася не зусім так вясёлкава».
Фільм мае ангельскія, польскія і рускія субтытры.
https://youtu.be/7NFiKmvLblc
YouTube
Цень радасці — фільм пра рэсацыялізацыю былога палітвязня
Кароткаметражны фільм «Цень радасці» расказвае гісторыю былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачынае жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па…
❤37👍3😁1😢1🙏1
💔Дапамога сям'і палітвязняў: айчым адсядзеў паўтара гады і з'ехаў у Польшчу да пасынка
Яго гісторыю распавядае BYSOL.
Падтрымаць мужчыну на BYSOL
Яго гісторыю распавядае BYSOL.
«Пасля вызвалення ў лістападзе 2024-га айчым вырашыў з'ехаць – стаміўся глядзець на рэпрэсіі і беззаконне. Ды і зразумеў, што спакойна жыць у гэтай краіне яму не дадуць, і наступны тэрмін толькі справа часу. Тры месяцы ён чакаў, пакуль зробяць візу, і з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з'ехаў у Польшчу.
Настрой у Дзяніса цяпер добры, галоўным чынам праз тое, што цяпер можна не баяцца. У бліжэйшых планах у яго легалізавацца, знайсці працу і пачаць новае жыццё.
Але паколькі ён ехаў з адной валізкай і яшчэ доўгі час будзе чакаць легалізацыі, мы хочам папрасіць у вас дапамогі. Дзянісу патрэбныя грошы на жыллё, нейкія бытавыя выдаткі, магчымасць звярнуцца да лекара».
Падтрымаць мужчыну на BYSOL
❤44👍7❤🔥4🤣2
Чарговае папаўненне «спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-чат «Чат Романовской Слободы»;
📍Instagram старонкі «aleh_maiseyeu», «belarusinbrazil», «eduofficefornewbelarus», «shodbelarus»;
📍YouTube-канал «Данута»;
📍TikTok-старонкі «user308950759», «Sapraŭdny Biełarus», «Belarus♥️♥️♥️», «Belarussian_Mapper».

🤬28👍4🖕1
❗️Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі да 13 гадоў зняволення
У судзе Шумілінскага раёна 30 красавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму святару Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але вернікі даведаліся, што яму прызначылі 13 гадоў пазбаўлення волі, пры тым, што абвінавачванне настойвала на тэрміне ў 15 гадоў, піша Katolik.news.
У чым канкрэтна абвінавацілі святара, якога першапачаткова затрымлівалі па «палітычных» матывах — невядома. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносін з непаўнагадовымі. Працэс вяла старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская.
Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць. Аб сфабрыкаванасці справы можна было меркаваць па ўскосных прыкметах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117869

🤬65😢14🤯5👍1👎1😁1
⚡️Беларускія ўлады вызвалілі грамадзяніна ЗША
Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.
CNN паведамляе, што вызвалены — палітвязень Юрась Зянковіч.

«Дзякуючы кіраўніцтву Дональда Трампа Беларусь вызваліла яшчэ аднаго незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША».
CNN паведамляе, што вызвалены — палітвязень Юрась Зянковіч.
❤70👍18😁11😐2🤬1
Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў
Сяргею Зеляноўскаму 51 год. Ён родам з Мінска. Жанаты, мае непаўналетнюю дачку.
З 2020 года Зеляноўскі прыйшоў на працу ў «Пеленг». Ён працаваў на механаапрацоўчай вытворчасці на пасадзе наладчыка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем, мае 4-ы разрад.
Дакладная дата яго затрымання невядомая, але гэта адбылося пасля аблавы на «Пеленгу», якая некалькі месяцаў працягвалася з ліпеня 2024 года. Людзей правяралі на паліграфе, праглядалі іх тэлефоны, а таксама выклікалі на размовы. Дагэтуль выходзіла расследаванне «Белпола» пра тое, як «Пеленг» абыходзіць санкцыі.
Вядома пра некалькі крымінальных спраў супраць супрацоўнікаў прадпрыемства па артыкулах пра «заклікі да санкцый». Сярод іх і Зеляноўскі — па ч. 3 арт. 361 КК яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі са штрафам. 21 красавіка яго прозвішча з'явілася ў спісе «тэрарыстаў».
Сутнасць справы, як і прысуд — невядомыя, піша «Наша Ніва».

🤬58😡11👍2👎1
Першае фота Юрася Зянковіча пасля вызвалення
Яно было зроблена ў амбасадзе ЗША ў Літве.
Крыніца: Greta Van Susteren

❤78👍21👌3🔥2🤔1🙏1
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Аляксандр Ляўковіч, Андрэй Філін, Уладзімір Цыбульскі, Ірына Суржык, Дзмітрый Іванчыкаў, Андрэй Лагвіненка, Таццяна Шымко, Сяргей Зелянкоўскі.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117873
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

🤬38😢12👍2❤1👎1😁1
✊Студэнты навуковай праваабарончай канферэнцыі ў Шатландыі правялі акцыю ў падтрымку беларусаў
Яны сабраліся з нацыяльнальнымі беларускімі сцягамі і плакатамі ў падтрымку беларусаў.
Крыніца: Libereco – PHR

❤78🔥8👍3🤡2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў
«Віншуем нашых мужных палітзняволеных беларусаў і беларусак, хто святкуе свой Дзень нараджэння ў красавіку.
Доўга цягнуцца змрочныя часы, але мы верым, што ўсё было недарма, спадзяёмся, што ўрэшце Святло пераможа».
❤48👍8🤯1🤡1
✊Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!
Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.
BYSOL адкрывае традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.
На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 траўня ўключна.
Падтрымаць збор па спасылцы

❤40👍3❤🔥1😁1🤯1🤝1
У Беларусі з'явіліся новыя «экстрэмісцкія фармаванні»
Гэта структурныя падраздзяленні «Партызанская хваля» і «ХАЙ ТАК TV», а таксама праекты «Беларуская Грэнадзёрская Харугва», «Народны Дэпутат» і «Partyzanka».
Паводле МУС і КДБ, дачыненне да згаданых ініцыятыў маюць:
• «Беларуская Грэнадзёрская Харугва»: Жахоўскі Барыс, Асадулаеў Руслан, Барталевіч Аляксандр, Баяранка Кіра, Баяранка Антон, Будзько Віталь, Васільеў Дзмітрый, Грыц Марыя, Ёрш Сяргей, Зямлянская Дар'я, Ільяшэнка Святлана, Казакевіч Раман, Касперчык Арцём, Комлік-Ямацін Андрэй, Кулікоў Юрый, Лавар Рэгіна, Ляўчук Віталь, Лісоўскі Уладзімір, Малюцін Яўген, Мась Аляксандр, Масюк Аляксандр, Надзейка Уладзіслаў, Радзькова Алена, Саўчанка Марына, Седышова Марыя, Шчасны Аляксандр, Храмянкова Яўгенія, Шаранкевіч Антон, Юрэвіч Аляксей, Янчук Сяргей.
• «Народны Дэпутат»: Кавалёў Аляксандр, Корнышаў Аляксандр, Карняенка Дзмітрый, Марэцкая Кацярына.
• «Partyzanka»: Маціеўская Ганна, Шостак Яна.

🤬35🖕15🤡4👍3👎1