Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сына дзейнага амбасадара Беларусі ў Грузіі судзілі за ўдзел у пратэстах
Суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд па справе 40-гадовага Паўла Ліса. Камерцыйнаму дырэктару кампаніі ITTAS прысудзілі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах 2020 года. Яго імя дадалі ў «спіс экстрэмістаў».
Павел — сын 67-гадовага высокапастаўленага чыноўніка Анатоля Ліса, піша «Наша Ніва».
Ліс-старэйшы з 2022 года працуе амбасадарам Беларусі ў Грузіі, а да таго зрабіў адметную кар’еру — кіраўнік Навагрудка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік Мазыра, намеснік міністра прыроды, памочнік Лукашэнкі па Гомельшчыне, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік Брэсцкай вобласці.
Павел Ліс працаваў намеснікам прарэктара БДУІР (2012—2016), дырэктарам Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі (2016—2019), пасля чаго пайшоў у IT.

🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі
Калі вас арыштоўвалі, судзілі па палітычных матывах, калі вашых блізкіх ці сяброў звальнялі, прымушалі «каяцца» на камеру, калі вы былі вымушаныя бегчы з краіны праз страх — гэта важна.
• Нават калі вы цяпер у бяспечнай краіне — ваш голас мае значэнне.
• Нават калі прайшлі месяцы ці гады — ваша гісторыя важная.
• Нават калі здаецца, што нічога не змяніць — ваша праўда будуе сведчанні супраць беззаконня.
❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.
Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

У івацэвіцкай ПК-22 «Ваўчыныя норы» эпідэмія каранавіруса. Асуджаныя хварэюць цэлымі атрадамі, скардзіцца забаронена
У медчастцы калоніі не хапае лекаў, вязняў лечаць парацэтамолам, як ад звычайнай прастуды. Але, як удалося даведацца @MAYDAYMog, сімптомы хваробы ідэнтычныя COVID-19. Улічваючы, што ў пандэмію на COVID-19 перахварэлі практычна ўсе, хворыя выдатна ведаюць свой дыягназ без лекараў.
Дакладна вядома, што некалькі цяжкахворых ужо адпраўленыя ў Рэспубліканскі агульнасаматычны шпіталь ДВП МУС. Эпідэмія доўжыцца, як мінімум два тыдні, але адміністрацыя ПК-22 не хоча ўводзіць каранцін, бо гэта прывядзе да поўнай змены рэжыму працы папраўчай установы. Кіраўніцтва калоніі забараняе казаць аб праблеме недахопу лекаў.

Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю
«Хуткая гуманітарная дапамога» запускае новы збор для падтрымкі людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.
Куды пойдуць сродкі?
🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і іншае);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.
Арганізатары плануюць сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.
Падтрымаць збор можна па спасылцы

🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках
Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.
Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96

🇬🇧Нагадваем, што ў «Вясны» ёсць англамоўная версія сайту
На ёй аператыўна з'яўляюцца галоўныя навіны, звязаныя з правамі чалавека ў Беларусі. Вы можаце дасылаць спасылкі на тэксты вашым замежным сябрам, каб яны разумелі ўзровень рэпрэсій у Беларусі, ці дзяліцца імі самі ў сацсетках, калі для вас гэта бяспечна.
Апошнія цікавыя тэксты:
🔹"I'd pass you around." Five stories of sexualized violence by the Belarusian security forces
🔹Five Belarusian volunteers sentenced in absentia to 12 to 20 years of imprisonment
🔹"It's better not to end up here." Belarusian teenagers taken on prison tours across the country
🔹Experts: "Coercive psychiatric treatment could amount to inhuman or degrading punishment"
🔹Detainees transferred to a pre-trial detention centre for "promoting extremism" : what is known about the Hajun case
https://spring96.org/en

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
За ўдзел у перадачы «Палітбомонд» завочна распачалі крымінальную справу супраць актывіста Уладзіміра Шанцава
Як паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, за ўдзел у перадачы «Палітбомонд» на YouTube-канале «6tv Bielarus», які рашэннем старшыні КДБ ад 29.11.2023 г. прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», крымінальная справа распачатая і супраць 74-гадовага в. а. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Шанцава.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Як паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, за ўдзел у перадачы «Палітбомонд» на YouTube-канале «6tv Bielarus», які рашэннем старшыні КДБ ад 29.11.2023 г. прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», крымінальная справа распачатая і супраць 74-гадовага в. а. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Шанцава.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Палітзняволенага Яна Папковіча другі раз асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 14 красавіка ў Магілёве палітзняволенага Яна Папковіча асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Яму прызначылі яшчэ дзевяць месяцаў зняволення.
Гэта другая крымінальная справа паводле гэтага артыкула супраць 32-гадовага палітвязня. Ціск за кратамі на яго не спыняецца з моманту затрымання.
Былога інкасатара «Белгазпрамбанка» і экс-спецназаўца Яна Папковіча затрымалі 2 верасня 2022 года — напярэдадні таго, як ён збіраўся з'язджаць у Польшчу. Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117855

📝Маніторынг пераследу хрысціян у Беларусі за красавік 2025 года
«Хрысціянская Візія» сабрала розныя красавіцкія выпадкі разам, размеркаваўшы іх па раздзелах:
🔹Пераслед праз абвінавачванні ў экстрэмізме;
🔹Пераслед хрысціянскай супольнасці;
🔹Навіны палітзняволеных хрысціян.
Чытаць па спасылцы

💔Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Праваабаронцы адзначылі: знаходзячыся ў асноўным у міжнароднай ізаляцыі, у 2024 годзе Беларусь працягвала эканамічнае, палітычнае, дыпламатычнае і ваеннае ўзаемадзеянне з Расіяй. Працягвалася рыторыка пра знешнія пагрозы з боку суседніх дзяржаваў-чальцоў ЕС і Украіны, а ўзброеныя сілы Беларусі праводзілі дзейнасць, публічнай мэтай якіх з'яўлялася падрыхтоўка да ваеннай канфрантацыі.
У кастрычніку Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі заявіў, што ўзаемадзеянне краіны з сістэмай ААН па правах чалавека «дасягнула найніжэйшай гістарычнай кропкі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117862

📝Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
Восем праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Копію звароту накіравалі ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У звароце ўздымаецца пытанне аб тым, каб адмовіцца ад дыскрымінацыйнага падыходу і распаўсюдзіць дзеянне амністыі на ўсіх асоб, асуджаных паводле так званых «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Праваабаронцы перакананыя, што падобнае рашэнне стане праявай палітычнай дальнабачнасці, гуманізму і павагі да фундаментальных правоў чалавека, неабходным для пераадолення глыбокага нацыянальнага крызісу і прасоўвання Беларусі ў бок міру, справядлівасці і паступовага аднаўлення прававой дзяржавы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117863