Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
‼️СМІ: Ваеннага лекара з Нямеччыны асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання

У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены прысуд 30-гадоваму грамадзяніну Нямеччыны Рыко Крыгеру (Rico Krieger). Паводле яго старонцы на linkedin мужчына быў ваенным лекарам Чырвонага крыжа.

У Беларусі яго абвінавачвалі адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «наёмніцтва» (арт. 133) і «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289).

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала @motolkohelp, па выніках суда яму прызначана найвышэйшая мера — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Праваабаронцы пакуль не маюць падцверджання гэтай інфармацыі, лёс грамадзяніна Нямеччыны высвятляецца.

Вядома, што Рыко раней працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы Дзярждэпа ў Берліне. Пасля гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам.

Падрабязнасці 👉 dp.spring96.org/be/news/115798

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Рыка — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Пяць гадоў калоніі, 21 «пацярпелы» ў справе: адбыўся завочны суд над рэчыцкім актывістам

Суд Лоеўскага раёна ў парадку спецвытворчасці разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да 45-гадовага мясцовага актывіста Юрыя Шчучко. Як пазначана ў раскладзе судовых пасяджэнняў, працэс вёў суддзя Іван Цалкоў, які да нядаўняга часу з’яўляўся старшынёй суда Лоеўскага раёна. 18 ліпеня Шчучко завочна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Рэчыцкага актывіста прызналі вінаватым паводле некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Вядома, што Юрыя затрымалі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Рэчыцы 30 жіўня 2020 года і пасля двух сутак аштрафавалі на 15 базавых велічынь. Асцерагаючыся далейшага пераследу, у верасні 2020 года Шчучко з'ехаў з Беларусі. Cпачатку ён жыў ва Украіне, дзе займаўся грамадскай дзейнасцю, а пасля ўварвання туды расійскіх войскаў пераехаў у Польшу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115800
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️СМІ: Ваеннага лекара з Нямеччыны асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены прысуд 30-гадоваму грамадзяніну Нямеччыны Рыко Крыгеру (Rico Krieger). Паводле яго старонцы на linkedin мужчына быў ваенным лекарам…
❗️Праваабаронцы атрымалі падцверджанне інфармацыі пра смяротнае пакаранне для грамадзяніна Германіі

Паводле інфармацыі «Вясны», Рыко Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».

На падставе яго Крыгеру прызначылі выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання (расстрэлу).

Таксама праваабаронцам стала вядома, што справа вайсковага лекара тычыцца палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падраздзялення — замежнага механізаванага батальёна «Western».

🔹Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
❗️Актывіста з Вілейкі асудзілі за відэа да чатырох гадоў калоніі

У судзе Маладзечанскага раёна 18 ліпеня за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у відэа ў Tik-Tok асудзілі палітзняволенага актывіста Андрэя Кудзіка. Справу ў чатырох судовых паседжаннях разглядаў Аляксей Іршын.

У выніку актывісту прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, паведаміў у сябе ў сацсетках актывіст з Вілейкі Павел Хаванскі. Таксама вядома, што палітвязню прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў.

Напачатку 2022 года Андрэя ўжо асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У сярэдзіне ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у магілёўскай калоніі, але праз паўгода зноўку быў затрыманы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115802
Старонка ў Instagram Аляксандры Герасімені прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Савецкага раёну Мінска 12 ліпеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Инициатива ДАР», «Blackmap Belarus»;
📍Instagram старонкі «vlad.savinn», «belarusians_suomessa», «Belarus_a_bordeaux»;
📍Youtube-каналы «dokbit», «LongliveBelarus2020», «Margarita Levchuk. Soprano», «Беларусь за МКАДом»;
📍Сацсеткі праекту «Асацыяцыя Палiтвязняў Беларусі»;
📍Facebook-старонка «Yuliyana Shemetovets»;
📍Старонкі ва «Укантакце» ЧС СОЛИГОРСК», »Первое радиоуправление (1РУ)»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Мы против налога на тунеядство»;
📍TikTok-старонкі «snow_in_by», «Belarus», «Беларусь головного мозга 2.0», «vishnya.bу».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах

Беларускі рэжым па палітычных матывах пераследуе не толькі грамадзян сваёй краіны, пад рэпрэсійны каток трапляюць грамадзяне і грамадзянкі іншых краін. Напэўна, адна з самых вядомых палітычных справаў супраць замежных грамадзян — кейс Наталлі Хершэ, якую вызвалілі з калоніі пры садзейнічанні Швейцарыі.

Каля 25 грамадзян замежных дзяржаў утрымліваецца цяпер у месцах пазбаўлення волі Беларусі па палітычных матывах. У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Латвіі, Германіі Казахстана і Узбекістана. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўзмацніўся ціск і пераслед украінцаў у Беларусі.

«Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114902
МЗС Германіі пацвердзіла інфармацыю аб смяротным прысудзе грамадзяніну ФРГ у Беларусі

Пра гэта паведамляе @dw_belarus.

Як паведамілі ў МЗС, ведамства і амбасада ФРГ у Мінску аказваюць консульскую дапамогу гэтай асобе і інтэнсіўна працуюць з беларускімі ўладамі ў яе інтарэсах.

«Смяротнае пакаранне — гэта жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Германія абвяргае пры любых абставінах», — гаворыцца ў адказе нямецкага МЗС.

🔹Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
Затрымалі Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча

Пра гэта піша «Радыё Свабода», спасылаючыся на крыніцы з групы сваякоў палітвязняў.

Паводле крыніцаў, разам з Таццянай была і яе сястра Наталля Лабацэвіч — маці былога палітвязня Іллі Лабацэвіча.

«Яе таксама затрымалі», — пацвердзілі сведкі. Прычыны затрымання сведкам невядомыя.

Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння». Ён асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Сцвярджаецца, што прычына затрымання — распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Што вядома пра суддзю і пракурорку, якія вынеслі смяротны прысуд грамадзяніну Германіі

Справу Рыка Крыгера разглядаў суддзя Алег Лапека. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала прадстаўніца Генеральнай пракуратуры Таццяна Гракун.

Алег Лапека ў 2021-ым годзе быў бестэрмінова прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда — адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. У 2014 годзе ён быў ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу III ступені»

Таццяна Гракун пачынала кар'еру ў пракуратуры Мінскай вобласці і даслужылася там да старшага пракурора аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў. Пасля пачатку масавых рэпрэсій, яе павысілі і перавялі на пасаду пракурора ў Генеральную пракуратуру. У 2023-ім годзе Гракун падтрымлівала абвінавачванне «справе TUT.ВY». У траўні 2020 года яе ўзнагародзілі медалём «За бездакорную службу» III ступені.

Пазней Гракун трапіла ў санкцыйны спіс ЕС і Вялікабрытаніі.

🔹Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
spis_extremistau_3.pdf
5.7 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 чалавека — цяпер у ім 4250 прозвішчаў

19 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод якіх былы палітвязень Андрэй Анпілогаў, палітвязень з Пінска Сяргей Кулеш, архітэктары Дар'я Мандзік, Раман Забела, Ілля і Таццяна Палонскія, рэдактарка і перакладчыца Анастасія Мацяш.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
📸Працягваецца збор фота з «жоўтых бірак» і даведак аб вызваленні былых палітвязняў

Каб даслаць фота ў архіў, трэба запоўніць адмысловую гугл-форму (але пры ўмове, што вы знаходзіцеся ў бяспецы!)

Як распавядае аўтарка праекта праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук, ужо сабрана 37 магшотаў (фота пад арыштам) і сведчанняў. Нядаўна іх даслалі Вольга Філатчанкава, Анатоль Хіневіч, Вольга Такарчук, Анатоль Пугач, Віктар Пархімчык. Праваабаронца нагадвае, што гэта адзін са спосабаў задакументаваць рэпрэсіі і прыцягнуць увагу да праблемаў палітвязняў. 

«Гэты здымак аказаўся ў маёй асабістай справе і "жоўтай бірцы", якую па вызваленні я зашыў ў каўнер і вынес разам з робай. Цяпер роба знаходзіцца ў музеі Скарынаўскай бібліятэкі у Лондане побач з робай Ларысы Геніюш і Наталлі Хершэ. Хай памятаюць нашчадкі пра цыклічнась тэрору, калі семя ГУЛАГу не задушыць цалкам. І робяць, нарэшце, высновы», — сказаў Віктар Пархімчык.

📷Сайт праекту: mugshots.spring96.org
🔗Паўдзельнічаць у праекце: запоўніць
У МЗС Беларусі вядуць кансультацыі з нямецкімі дыпламатамі па асуджаным да смяротнага пакарання грамадзянінам Германіі Рыка Крыгерам

«З улікам просьбы МЗС ФРГ канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі беларускім бокам прапанаваны. Кансультацыі па гэтай тэме вядуцца па лініі міністэрстваў замежных спраў... У поўнай адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і двухбаковымі пагадненнямі забяспечаны да гэтай асобы консульскі доступ», — сказалі ў беларускім дыпламатычным ведамстве.

🔹Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
З‘явілася фота з суда над грамадзянінам Германіі Рыко Крыгерам

Фотаздымак апублікавала прапагандыстка Гладкая.

Нагадаем, Крыгер быў асуджаны да смяротнага пакарання.
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Супрацоўніку «Нямецкага Чырвонага крыжа» прызначылі ў Беларусі смяротнае пакаранне

🔹Libereco пашырае падтрымку для рэпрэсаваных беларусаў

🔹«Мяне білі флагштокам, каб я роўна стаяў на каленях перад начальнікам РУУС», — экс-палітвязень

🔹«Вясна» звярнулася ў Працоўную групу ААН наконт палітзняволенай, якую асудзілі да калоніі за ўдзел у нядзельных акцыях

🔹«Такі дыягназ ва ўмовах Паліны — як смяротны прысуд». У палітзняволенай Шарэнды-Панасюк выявілі хранічны панкрэатыт

🔹«Ставілі на расцяжку і білі па нагах». Былы палітвязень распавёў пра калонію № 17 і пераслед пасля вызвалення

🔹Больш за палову асуджаных у чэрвені паводле палітычных крымінальных справаў — за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Дашкевіч Зміцер, Снегур Віктар, Іванчанка Вольга, Полькіна Надзея, Маўшук Алена, Санкевіч Марына, Юшкевіч Яўген, Кашацян Эдуард, Лазарчык Алена, Лук'янаў Павел.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️3 гады кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням