Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.8K subscribers
23.2K photos
479 videos
94 files
20.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Перакладчыца Вольга Калацкая на волі

Некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя, што яна была затрыманая, а дома ў яе прайшоў ператрус. Як стала вядома @nashaniva, перакладчыца знаходзіцца на волі.

Калацкая ўжо была палітзняволенай — у пачатку 2021 годзе яе змясцілі ў СІЗА на два месяцы за тое, што яна нібыта дала поўху супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
Падтрымайце палітзняволеную велаактывістку Святлану Кароль

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК). Напрыканцы сакавіка Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль 
💻Напісаць анлайн
🌿Падпішыце петыцыю за вызваленне Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights і «Вясна» заклікаюць падпісаць петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных Беларусі. Мэта — сабраць 100 000 подпісаў і перадаць іх у амбасаду Беларусі.

Ад моманту стварэння петыцыі больш за 82 000 чалавек з усяго свету выказалі сваю падтрымку беларускаму праваабаронцу і выступілі за неадкладнае вызваленне палітвязняў.

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы
❗️У красавіку па крымінальных палітычных справах асудзілі не менш за 161 чалавека

Праваабаронцы «Вясны» ў красавіку фіксавалі працяг тэндэнцыі інтэнсіўнага правядзення судовых працэсаў па палітычна матываваных крымінальных справах.

Паводле папярэдніх звестак, колькасць асуджаных за месяц склала мінімум 161 чалавек, з якіх 50 складаюць жанчыны, 111 – мужчыны. У дачыненні да аднаго абвінавачанага — Аляксандра Кулініча — судовы працэс не адбыўся ў сувязі з яго смерцю ў брэсцкім СІЗА за тыдзень да пачатку пасяджэння.

Распавядаем пра асаблівасці крымінальнага пераследу па палітычных матывах у красавіку.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115196

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
За ўдзел у пратэстах затрыманы дырэктар мінскай мэблевай кампаніі

@mediazona_by знайшла ягоную старонку ў сацыяльных сетках — там ён падпісаны як Павел Красуцкі.

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэснай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі».

Па якім менавіта артыкуле затрыманы мінчук і што з ім зараз — невядома.
⁉️Як зрабіць грашовы перавод, што варта ведаць пра спатканні з вязнямі і што рабіць, калі лісты не даходзяць — карысныя тэксты ў «Правах зняволеных»

Нагадваем, што на сайце «Вясны» ёсць спецыяльны раздзел «Правы зняволеных» — у ім шмат цікавых тэкстаў для родных зняволеных.

🔹Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі?
🔹Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?
🔹Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
🔹Ці можа падача апеляцыі ўзмацніць прысуд палітвязню? Развенчваем міф
🔹Як даслаць пасылку палітзняволеным з-за мяжы?

📍Гэтыя і шмат іншых тэкстаў у раздзеле «Правы зняволеных» 👉 https://spring96.org/be/tags/1234

🌿Таксама чытайце навіны, гайды і іншую карысную інфармацыю на нашым Telegram-канале «Вясна палітвязні»
Сілавікі затрымалі інжынера-праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтру

@mediazona_by знайшла старонкі затрыманага ў сацыяльных сетках, там ён падпісаны як Аляксей Ваўненка.

На «пакаяльным відэа» Аляксей кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у некалькіх пратэсных маршах.
💔2 гады і 10 месяцаў у зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Падтрымайце іх!

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У мінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿«У традыцыях беларускага народу — дапамагаць людзям». Як праваабаронцы дапамагаюць рэпрэсаваным

Сёння ў Беларусі налічваецца каля 1400 палітзняволеных. Усе яны, а таксама іх сваякі сутыкаюцца з такімі сітуацыямі, якія ў звычайных умовах нават не прадстаўляліся б магчымымі.

Каб дапамагчы людзям даць гэтаму рады, «Вясна» склала падрабязны гайд. У ім можна зразумець, па якіх запытах можна звяртацца ў «Вясну» калі на гэтым шляху ўзнікаюць канкрэтныя запыты.

• Я сутыкнуўся (-лася) з рэпрэсіямі і цяпер, не ведаю, што рабіць.
• Мне патрэбная юрыдычная кансультацыя.
• Я хачу непублічна зафіксаваць сваю гісторыю, каб у будучыні злачынцы панеслі адказнасць.
• Я хачу распавесці журналістам пра сваю гісторыю.
• Мне патрэбная дапамога з адвакатам ці перадачкамі.
• Я выйшаў (-ла) з месцаў зняволення і цяпер не ведаю, што мне рабіць.


Шукаць і знаходзіць дапамогу — гэта не прывілей, а права кожнага і кожнай, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі!

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114738
Падтрымайце Аляксандра Масевіча, асуджанага да 7 гадоў калоніі

Аляксандра затрымалі ў Маладзечне ў сакавіку 2022 года. Тады яго арыштавалі на 12 сутак паводле арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаваны пікет надпісамі на адзенні. Пасля гэтага яго перазатрымалі па крымінальнай справе. Аляксандра абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)

У снежні 2022 года справу Аляксандра разглядалі ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Ірына Майко прызначыла палітвязню 7 гадоў калоніі. Свой тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1.

💌Падтрымайце Аляксандра: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Эдуардавіч Масевіч
💻Напісаць анлайн
«Права на абарону» запусціла акцыю #скажыадвакатудзякуй

У межах гэтага праекту ініцыятыва заклікае дасылаць на адрас defendersbelarus@protonmail.com свае гісторыі пра тое, як вам дапамог адвакат, свае добрыя словы ў адрас свайго абаронцы па крымінальных, адміністрацыйных справах. Пішыце таксама, калі вы з'яўляліся сваяком зняволенага, і хацелі б падзякаваць адвакату.

Гэта можа быць гісторыя падтрымкі, гэта можа быць гісторыя дапамогі ва ўсведамленні няправільнасці таго, што адбываецца, калі ўсе навокал робяць з чалавека злачынцу, гэта могуць быць проста размовы, якія дапамагалі жыць. Просім мець на ўвазе, што адвакаты знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій гэтак жа, як і іх кліенты, таму заклікаем абысціся без імён як кліентаў, так і адвакатаў, а таксама персанальных падрабязнасцяў, акрамя тых выпадкаў, калі вы абсалютна ўпэўненыя, што адвакат знаходзіцца ў бяспецы.

Усе гісторыі апублікуюць 21 траўня — у Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.
Сілавікі затрымалі кладаўшчыка «Еўраопта» і праграмістку, якая прыехала ў Беларусь з Польшчы

Яны патрапілі на сумеснае фота падчас пратэстаў.

@mediazona_by знайшла старонкі затрыманых ва «Укантакце». Мужчына там падпісаны, як Максім Паноў, а дзяўчына — Лізавета Шульская.
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»

Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

Навошта гэта патрэбна?

- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.

📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
🎧Падкаст-серыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Жыццё пад наглядам па вызваленні. З'язджаць ці заставацца?

«Свабода» запускае сёмы, апошні эпізод падкаст-серыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сістэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка пра тое, што пасля адбыцця тэрміну былы палітвязень ці былая палітзняволеная не становяцца свабоднымі людзьмі і могуць зноў трапіць за краты. Гэта дзявяты круг пекла.

У сямі частках візуалізаванага падкаста «Свабода» расказвала пра ўсе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманне, «суткі», следства, хатнія арышты, «хімію», этапы, калоніі, турмы і жыццё пад наглядам па вызваленні. У гэтым дапамаглі былыя палітзняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

https://www.youtube.com/watch?v=lV53AJxsPug
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:05 Выстава, прысвечаная беларускаму праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, адкрылася ў Польскім Сенаце

5:43 «Галоўнае цяпер для палітвязняў — захаваць здароўе ў зняволенні». 21 траўня будзе Дзень палітвязняў Беларусі

22:02 Як прэзентацыі «Турэмнага зборніка» прайшлі ў Беластоку і Варшаве

🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
У Гродне за каментары ў тэлеграме судзяць жыхара Ліды

У Гродзенскім абласным судзе на 15 траўня прызначаны разгляд крымінальнай справы жыхара Ліды Паўла Лукашэвіча. Яго абвінавачаваюць у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абразе суддзі альбо народнага заседацеля» (арт. 391 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім» (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Справу будзе разглядаць суддзя Юрый Казакевіч.

Павел працаваў у філіяле кампаніі «Белтэкс оптык». Яго затрымалі 22 верасня 2023 года і першапачаткова пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115198

💌Падтрымайце Паўла: Турма-1, Гродна, Кірава 1, 230023, Павел Юр’евіч Лукашэвіч
💻Напісаць анлайн
Пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзіміра Мартава

Мартаў быў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, але потым яго сталі абвінавачваць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» — за інтэрв'ю і падкаст, піша @fontankaspb.

Доктар ад пераследу з’ехаў у Расію.

Паведамляецца, што ў Беларусі Мартаву завочна абраная мера стрымання ў выглядзе арышту. Пакуль што ён дастаўлены ў 87 аддзел паліцыі па Усевалажскаму раёну Ленінградскай вобласці.
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенага Аляксандра Зіязэтдзінава

Палітзняволенага айцішніка восенню 2022 года ўжо асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў BYPOL. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.

Але 29 лютага ў Мінскім гарадскім судзе яго зноўку пачалі судзіць. Айцішніка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Мужчыне пагражала да 15 гадоў калоніі. Справу разглядала суддзя Алена Шылько, але вынік пакуль невядомы. Некалькі месяцаў таму выйшаў прапагандысцкі фільм з ім, дзе ён распавёў пра водкуп і прашэнне аб памілаванні.

У Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме 17 траўня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Эдгар Марцірасян.