Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🗣Запрашаем на канферэнцыю! Штрафны ізалятар, карцар, ПКТ: інструмент выпраўлення ці знявагі?

«Лекары за праўду і справядлівасць» арганізавалі экспертнае даследаванне праблемы захавання правоў зняволеных пры змяшчэнні іх у штрафныя ізалятары (карцэры, ПКТ).

Акрамя прэзентацый вядомых экспертаў, падчас канферэнцыі прадугледжваецца калектыўнае абмеркаванне праблемы, магчымасці і спосабы яе вырашэння на сучасным этапе.

📍Уваход вольны, аднак для стварэння спрыяльных умоў для ўдзельнікаў варта папярэдне зарэгістравацца.
🔹Дзе: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Вільня, Vilniaus g. 20
Час: 20 лютага (аўторак) ў 10.00.
⁉️Падрабязнасці па спасылцы
🎥Каго яны баяцца? Закрытыя камісіі Шрэдынгера рэпеціруюць 2025 год

У гэтым відэа «Справа выбару» спытала ў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» як фармуюцца камісіі, хто ў іх уваходзіць і чаму за гэтым трэба назіраць.

• Каго хвалююць выбары* у Беларусі?
• Што змянілася з 2020 года?
• Камісіі цалкам закрыліся. Навошта?
• Да чаго рыхтуюцца камісіі Шрэдынгера?
• Як даведацца хто ўкідвае бюлетэні?


Глядзець на YouTube 👉 https://www.youtube.com/watch?v=AOYYE0AE2XM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔Былая палітзняволеная блогерка Вольга Такарчук некаторы час сядзела ў адной камеры ў СІЗА-1 з праваабаронцай «Вясны» Марфай Рабковай

У інтэрв'ю «Жыццю-Маліне» яна распавяла пра ўжо легендарны торт Марфы, які тая прыгатавала на свой дзень народзінаў за кратамі.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
🔹«Я вельмі хачу, каб людзі не баяліся гаварыць». Інтэрв'ю з экс-палітвязняволенай Вольгай Такарчук
Качанава заявіла, што ў Беларусі могуць увесці электроннае галасаванне

«Я лічу, што ўвядзенне электроннага галасавання магчымае ў нашай краіне. Таму што для людзей гэта зручна. Але трэба зрабіць правільна і сумленна, каб гэта не ўшчаміла нічые магчымасці пры галасаванні і каб не дапусціць фальсіфікацыяў.

Над гэтым пытаннем сёння працуе ЦВК. Яны абагульняюць досвед іншых краін, аналізуюць», — адзначыла старшыня Савету Рэспублікі на сустрэчы са студэнтамі БДУ.
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Кульша Вікторыя, Кароль Святлана, Папковіч Алесь, Карэцкі Андрэй, Таратыпаў Зміцер, Храловіч Аляксей, Сашуноў Анатоль, Шлюхціц Ціхан, Парфёнаў Руслан.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
🇧🇪Прадстаўніцтва Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі далучылася да акцыі «Пакажыце Статкевіча жывым»

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 8 месяцы. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

У мінулым лютым з палітыкам знікла сувязь — за гэты час родныя Мікалая не атрымалі ніводнай вестачкі ад палітвязня.

💌Падтрымайце Статкевіч: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻Напісаць анлайн
✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам

Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў.

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.

🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў*@ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні —
@zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз
Google-форму
💔«Я гэта праз 10-15 гадоў намалюю...». Былы палітвязень пра Алеся Пушкіна

«Я з чалавекам сядзеў, які сядзеў з ім. У іх у камеры адзін чалавек павесіўся быццам бы праз тое, што ў яго была аўтакатастрофа, загінулі жонка і дзіця, а яму мусара прад'яўляюць, што ён сам вінаваты. І ён на фоне гэтага ўсяго засіліўся. І Алесь Пушкін раніцай прачнуўся і гэта ўсё замаляваў.

Прыляцелі мусара. Натуральна, паніка, кіпіш (як на турэмнай мове). І пасля гэтага камеру ўсю "раскеляшавалі" [рассялілі па іншых камерах]. І Алесь паспеў гэта ўсё замаляваць. І потым усе гэтыя малюнкі пазабіралі.

А ён стаіць перад імі і кажа: "Вы можаце ў мяне забраць алоўкі, асадкі, усё, што заўгодна, але я мастак, у мяне фатаграфічная памяць, я гэта праз 10-15 гадоў намалюю..."».


🔹«Шмат хто быў гатовы ахвяраваць сабой». Экс-палітвязень распавёў пра затрыманне па «справе Зельцэра»
У Рагачове праваслаўнага святара затрымалі за «экстрэмізм»

У пачатку лютага, пасля вяртання з паездкі ў Італію, быў затрыманы святар Ігар Кавальчук, былы пробашч парафіі храма Успення Прасвятой Багародзіцы аг. Гарадзец, Рагачоўскае благачынне, Гомельская епархія.

У ягоным тэлефоне былі знойдзеныя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, на яго быў складзены пратакол па арт. 19.11 КаАП. Святара арыштавалі на 15 сутак, піша @christianvision.
За ўдзел у пратэстах затрымалі жыхара Брэста

На «пакаяльным відэа» берасцеец кажа, што яго затрымалі за ўдзел у «несанкцыянаваных мітынгах».

Па інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Андрэй Салапура.
📸Фотафакт. У Маладзечне пікетавалі ў недазволеным месцы

На фота бачны пікет на вул. Прытыцкага паміж кінатэатрам «Радзіма» і касцёлам. Там забаронена пікетаваць.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114423
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤡Міліцыя вучыцца затрымліваць людзей, якія фатаграфуюць свой выбарчы бюлетэнь на тэлефон

Таксама па-за законам, па версіі МУС, тыя, хто стварае «штучную чаргу».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114432
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Юго-Запад г. Минска»

Гаворка пра адпаведныя тэлеграм каналы і чаты.

Рашэнне аб прызнанне гэтага праекту «экстрэмісцкім фармаваннем» прынятае КДБ 13 лютага.
«У кабіне цягніка абразіў Лукашэнку». 2 гады «хіміі» машыністу за каментары ў Telegram

У судзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці 30 лістапада 2023 года асудзілі Дзяніса Носава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Семянкевіч прызначыла Дзянісу два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Жыхара пасёлка Новы Свержань абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся на працоўным месцы ў кабіне прыгараднай электрычкі, напісаў у пад публікацыяй у тэлеграм-канале каментар у бок Лукашэнкі, які суд палічыў абразлівым.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114427
За год праз «камісію па вяртанні» ў Беларусь прыехала «каля 10 чалавек»

Пра гэта распавёў генпракурор Швед.

Паводле яго, за час працы камісіі на разгляд паступіла 150 заяў, з іх разгледжана 37. Як адзначыў Швед, прымаліся розныя рашэнні, аднак «каля дзесяці асобаў вярнуліся і працягваюць жыць у Беларусі».

Нагадаем, праваабаронцам вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання.

🔹Мінімум 207 затрыманых па вяртанні ў Беларусь: актуальная статыстыка ад «Вясны» за 2023 год
У Беларусі падрыхтаваны законапраект аб адказнасці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін»

Ён будзе прадугледжваць адміністрацыйную адказнасць.

«Па ініцыятыве органаў пракуратуры падрыхтаваны законапраект, які будзе ўстанаўліваць адміністрацыйную адказнасць за прапаганду ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей. Гэты праект цяпер праходзіць працэдуру ўзгаднення», — сказаў генпракурор Швед.