Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.59K subscribers
24.7K photos
506 videos
113 files
21.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
37-гадоваму кіроўцу з Кобрына прысудзілі год калоніі за каментар пра Лукашэнку

У судзе Кобрынскага раёну 2 кастрычніка асудзілі Сяргея Шымко паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Сяргею адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Судовае пасяджэнне мела выязны фармат. Кобрынца абвінавацілі ў тым, што ён 21 кастрычніка 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі ў адным з тэлеграм-чатаў.

Сяргею 37 гадоў, ён працаваў кіроўцам у міжнароднай кампаніі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113109
❗️Палітзняволенага Міхаіла Лапунова пяты раз запар асудзілі да адміністрацыйнага арышту — ён за кратамі ўжо 71 дзень

Апошні тэрмін яго чацвёртага адміністрацыйнага арышту павінен быў скончыцца 9 кастрычніка, але замест волі Міхаіл чарговы раз быў асуджаны па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Суддзя Алеся Осіпава прызначыла яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша @ViasnaHomel.

Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна знаходзіцца за кратамі.

Сын Міхаіла – Мікіта Залатароў – адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

💌Падтрымаць палітвязня: ІЧУ УУС Гомельскага райвыканкама. 246027, Гомель, Міжгародняя, 26, Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў
💻Напісаць анлайн
Беларусу прызначылі штраф у 3330 рублёў за фота ў майцы з «Пагоняй» у Tinder

Гэта сітуацыя адбылася ў Верхнядзвінску, піша @vitebsk_info. Мясцовыя міліцыянты ўбачылі ў дадатку для знаёмстваў фота мужчыны ў майцы з Пагоняй і склалі на яго пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

Суддзя мясцовага суда Таццяна Кукліна аштрафавала мужчыну на 3330 рублёў, а саму майку загадала знішчыць.
Жыхара Наваполацка арыштавалі на 30 сутак за "экстрэмісцкія" падпіскі і фота з БЧБ-сцягам

Дальнабойшчыка Дзмітрыя Тарбеева затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу 10 кастрычніка ў Наваполацку. У ягоным тэлефоне на старонцы ў Instagram сілавікі знайшлі падпіскі на "Радыё Свабоду", "Белсат" і "Краіну для жыцця", а таксама фота з бел-чырвона-белымі сцягамі.

За гэта супраць яго склалі адразу два адміністрацыйныя пратаколы: па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а таксама па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Па інфармацыі @vitebsk_info, 11 кастрычніка над Тарбеевым адбыўся суд. Дзмітрый сваю віну прызнаў, але адмовіўся даваць паказанні.

Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Тарбеева вінаватым і асудзіла да 30 сутак арышту.
«Асацыяцыя Беларускага Бiзнесу за Мяжой» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 13 кастрычніка.

Асобна ў рашэнні КДБ пазначаны людзі, якія нібыта кіруюць асацыяцыяй — Яўген Буры і Марына Гірын.
❗️У Слуцку вынесены смяротны прысуд

У Слуцку Мінскі абласны суд у выязным пасяджэнні разглядзеў крымінальную справу супраць бацькоў Аляксандра і Анастасіі Таратутаў за забойства іх трохгадовага дзіцяці.

19 кастрычніка суддзя прызнаў іх вінаватымі і прызначыў Анастасіі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а Аляксандру — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор.

Як распавяла праваабаронцам «Вясны» былая сукамерніца Анастасіі Таратуты, пасля затрымання ў слуцкім аддзеле Следчага камітэта яе білі аголеным электрапровадам з патрабаваннем даць прызнальныя паказанні.

Паводле словаў сукамерніцы Анастасіі, пасля таго, як Аляксандр пачаў збіваць дзіцёнка, яна звярталася ў міліцыю, але яго толькі аштрафавалі. У 2023 годзе яна раілася з супрацоўнікамі сацыяльнай службы аб разводзе, але тыя раілі «захаваць сям'ю».

Падрабязнасці 👉 https://dp.spring96.org/be/news/113111
🗣Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда пракаментаваў смяротны прысуд, вынесены 19 кастрычніка:

«Справа з катаваннямі і забойствам маленькага хлопчыка яго бацькамі выклікала буру эмоцый у грамадстве. І гэта абсалютна зразумелая рэакцыя. Такія рэчы ў цывілізаваным свеце не мусяць адбывацца.

Я не кажу, што за такія рэчы не мусіць быць пакарання. Пакаранне мусіць быць абавязкова — і мусіць быць строгім і непазбежным. Павінна быць правасуддзе. Але правасуддзе мусіць быць без забойства, якое нічога не вырашае. Яно не нясе ніякай прафілактычнай мэты, як вельмі часта можна пачуць.

Нагадаю, зусім нядаўна, ра
сстралялі Віктара Скрундзіка — таксама жыхара Слуцкага раёну — ці спыніла гэта ў сваіх дзеяннях Аляксандра Таратуту? Мы бачым, што не. Праблема нашмат глыбей і яна не вырашаецца "хірургічным шляхам" у выглядзе чарговага смяротнага прысуду. Гэта чарговае забойства за забойства».

🔹У Слуцку вынесены смяротны прысуд
❗️Палітзняволенаму актывісту Змітру Дашкевічу прызначылі яшчэ адзін год калоніі

У судзе Барысаўскага раёна 19 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму Змітру Дашкевічу. Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Палітзняволены актывіст павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113113

💌Падтрымаць Змітра грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:
Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
💻
Напісаць анлайн
Супраць жыхаркі Гомеля распачалі крымінальную справу за «распальванне варожасці» за каментар у Instagram

Як паведамляе «Гомельская Вясна», Наталлю Маркушэнка вінавацяць паводле ч. 1 арт. 130 КК.

Нагодай для крымінальнай справы стаў каментар жанчыны у Instagram наступнага зместу: «Белорусское руководство ничего не будет делать против РАШИСТОВ!!! Оно ж ими кормится!!!!». Менавіта гэты выраз палічылі «распальваючым варожасць».
Унука легенды футбольнага мінскага «Дынама» будуць судзіць па крымінальнай справе

1 лістапада ў судзе Заводскага раёна Мінска будзе разглядацца справа ў дачыненні да Артура Мустыгіна і Ягора Прытуліка. Ім інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК. Судовы працэс прызначаны весці суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.

Артур — трэнера юніёрскага «Дынама-Мінск» і унук Міхаіла Мустыгіна, аднаго з самых знакамітых футбалістаў у гісторыі беларускага футбола. Яго затрымалі 5 жніўня і на «пакаяльным відэа» прымусілі «прызнаецца» ў тым, што ён нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы «Голас».
Беларускі ГУБАЗіК стаіць на абароне інтарэсаў Расіі — трое беларусаў затрыманыя за каментары ў падтрымку Украіны

ГУБАЗіК адсправаздачыўся аб затрыманні траіх супрацоўнікаў «Белспецэнерга» — паводле відэа сілавікоў, беларусы пісалі каментары ў падтрымку Украіны і з асуджэннем расійскай агрэсіі, а таксама расклейвалі антываенныя ўлёткі. Таксама яны нібыта былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» каналы і суполкі.

ГУБАЗіК назваў затрыманых «пранацысцкімі заўкраінскімі экстрэмістамі з бчб-аватаркамі, якія часам агітавалі за дэструктыў супраць сваёй краіны».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам

У Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь на сёння прызначана пасяджэнне па справе Бабарыкі, які быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі.

«Прадстаўніца Пасольства Германіі ў Мінску разам з прадстаўнікамі іншых дыпмісій у Беларусі прыйшлі сёння да будынка суда да пачатку пасяджэння, каб выказаць сваю салідарнасць з Віктарам.

Ад Бабарыкі няма вестак ужо шмат месяцаў. Апошняй навінай стала тое, што ў канцы красавіка 2023 года ён быў змешчаны ў бальніцу ў Наваполацку, а да гэтага на працягу доўгага часу знаходзіўся ў небяспечных для здароўя турэмных умовах.

Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі»
, — гаворыцца ў заяве нямецкіх дыпламатаў.
⚖️У Маладзечне да 12 сутак арышту асудзілі Юрыя Гарадзінскага

Вядома, што мужчыну затрымалі яшчэ на выходных. У панядзелак, 16 кастрычніка, над Гарадзінскім адбыўся суд, вынікам якога стаў 12-сутачны арышт. Дакладнай прычыны затрыманьня невядома, але блізкія мяркуюць, што яго асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).
У Старых Дарогах пачаўся чарговы суд над пенсіянерам Васілём Дземідовічам

Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу разглядае суддзя Наталля Зык.

Гэта ўжо сёмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо амаль год і чатыры месяцы.

У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Апроч гэтага, у Васіля няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць. Адзначым, што за апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.

(Не) апошняе слова Васіля Іванавіча на адным з судоў
Прэмію Сахарава прысудзілі загінулай у Іране Махсе Аміні і пратэснаму руху «Жанчыны, жыццё, свабода»

Махсу Аміні
ў верасні 2022 года затрымалі супрацоўнікі паліцыі па абвінавачанні ў няправільным нашэнні хіджабу. З паліцэйскага ўчастка дзяўчыну павезлі ў лякарню, дзе праз некалькі дзён яна памерла. Сваякі Аміні лічаць, што прычынай яе смерці стала збіццё супрацоўнікамі сілавых структур. Пасля яе смерці ў Іране пачаліся пратэсты пад лозунгам «Жанчыны, жыццё, свабода».

Прэмія Сахарава была зацверджана Еўрапарламентам у 1988 годзе і ўручаецца асобам, якія «ўнеслі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека па ўсім зямным шары». Яна названа ў гонар савецкага праваабаронцы і дысідэнта Андрэя Сахарава.

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-ым — Аляксандр Мілінкевіч, а ў 2020-ым — Дэмакратычная апазіцыя Беларусі.
🎉Павіншуйце фігуранта "справы Ціханоўскага" Аляксандра Арановіча з Днём народзінаў

Аляксандр — удзельнік каманды "Страна для жизни", разам з камандай ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме. Жыў горадзе Старыя Дарогі. Ездзіў на заробкі ў Расію, да рэпрэсій працаваў кіроўцам.

Яго абвінавацілі ў "арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак" (арт. 342 КК) і "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках" (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў старой дымавой шашкі. 27 красавіка 2021 года суд прызначыў яму 6 гадоў калоніі.

У Івацэвічах 7 ліпеня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Васіля Аўрусевіча яго перавялі ў магілёўскую турму.

Сёння Аляксандр адзначае 41-годдзе ў зняволенні.

💌Падтрымайце Аляксандра: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Арановічу Аляксандру Валянцінавічу
💻Напісаць анлайн
📸19 кастрычніка 1988 года ў Мінску прайшоў устаноўчы сход таварыства «Мартыралёг Беларусі» — грамадскага гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяраў камунізму і сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі

У стварэнні таварыства прымаў удзел і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

На першым урачыстым паседжанні «Мартыралёгу Беларусі», якое адбылося ў Чырвоным касцёле, быў створаны арганізацыйны камітэт дзеля стварэння Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» на ўзор ужо створаных тады народных франтоў у Балтыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦Былому палітвязню Андрэю Кудзіку прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok

Пра гэта актывіст паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Яго справу 19 кастрычніка ў судзе Вілейскага раёну разглядала суддзя Алена Ахметава. Андрэя абвінавацілі ў тым, што 24 жніўня ён размясціў у сваім TikTok свае фотаздымкі з подпісам «З Днём Незалежнасці, Украіна». Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Кудзік на судзе віну не прызнаў і распавёў, што ўбачыў 24 жніўня віншаванне Лукашэнкі з Днём Незалежнасці Украіны і таксама вырашыў павіншаваць суседні народ.

У выніку, суддзя Ахметава прызначыла былому палітвязню 15 сутак арышту. Як адзначыў на сваёй старонцы Андрэй, пасля суда яго адпусцілі дамоў.
Магілёўца асудзілі на тры гады калоніі за публікацыю фота Лукашэнкі ў форме СС

У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва асудзілі Арцёма Лапікава паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Пушкіна прызначыла Арцёму тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мужчыну затрымалі ў жніўні. Яго абвінавацілі ў публікацыі пасля выбараў у 2020 годзе ў сябе на старонцы ў Instagram фотаздымка Лукашэнкі ў форме СС. Публікацыя суправаджалася вершам, тэкст якога невядомы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113115
💵Дапамога актывісту, звольненаму за ўдзел у страйку

«Я, чалавек, які ўсё жыццё працаваў. Да 2020 года я працаваў слесарам на заводзе. Але калі надышоў час выказаць сваё меркаванне, я ўстаў сярод тых, хто вырашыўся выйсці на мітынгі і падтрымаць пратэсты жніўня-верасня. Гэты крок каштаваў мне працоўнага месца, і мяне звольнілі.

Яшчэ вялікую трагедыю я перажыў паўтара гады таму, калі даведаўся аб страшным дыягназе маёй маці — рак IV стадыі. Гэтая неверагодна моцная жанчына прайшла праз мноства курсаў хіміятэрапіі і працягвае дужацца. Я раблю ўсё магчымае, каб падтрымліваць яе ў гэтай няпростай барацьбе.

Але цяпер, сутыкнуўшыся з цяжкай жыццёвай сітуацыяй, я прашу дапамогі. Я аказаўся без працы, у складанай сітуацыі, не маючы сродкаў нават на аплату арэнды свайго жылля».

Падтрымаць актывіста на BYSOL