Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Палітвязень Андрэй Чудзінаў выйшаў на волю
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 сакавіка 2022 года Андрэя асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у "Маршы Новай Беларусі" 23 жніўня 2020 году. Асноўным і адзіным доказам віны Чудзінава стаў фотаздымак на ягоным тэлефоне, які раней забралі супрацоўнікі міліцыі.
Вядома, што ў зняволенні на палітвязня ціснулі і змяшчалі яго ў ШІЗА. У лістападзе 2022 года яго перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
Сёння Андрэй выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

🇺🇳У ААН зарэгістравалі зварот экс-палітвязня Леаніда Судаленкі па «справе Вясны»
У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравалі індывідуальны зварот праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі па «справе Вясны». Нагадаем, у верасні 2021 года яго асудзілі да 3 гадоў калоніі паводле ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабаронца цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Леанід тлумачыць важнасць міжнароднага механізму КПЧ ААН тым, што ён дае магчымасць падрабязна задакументаваць парушэнні правоў чалавека, няхай нават тады, калі Беларусь адмаўляецца выконваць пастановы Камітэта.
«Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі павінна заставацца на парадку дня і нагадваць супольнасці аб неабходнасці ініцыятыў салідарнасці, падтрымкі зняволеных і тых, каго пераследуюць, прыцягвання беларускіх уладаў да адказнасці».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113073

😔На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка — палітвязня, які памёр у калоніі
21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не ўзбуджаная, а сітуацыя з палітычнымі зняволенымі за гэты час значна пагоршылася. Сёння Вітольду магло б споўніцца 53 гады...
Узгадваем 28-ы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе», які быў запісаны ў мінулым траўні да Дня Палітвязня. Ён прысвечаны Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і пры жыцці, і пасля смерці.
Прысуд у 5 гадоў калоніі, які абурыў прысутных, і новыя рэпрэсіі, якія распачаліся з-за гэтага. Схуднелае цела ў труне (вачыма доктаркі) і самае вялікае пахаванне, якое бачыла Бярозаўка… І сілавікі, якія сачылі за Вітольдам нават пасля яго смерці.
Тэкставая версія | SoundCloud | Apple Podcasts | Google Podcasts | Spotify | Youtube | Anchor

Былога журналіста Андрэя Толчына абвінавачваюць у «нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы»
Стала вядомай верагодная прачына затрымання ў Гомелі былога журналіста-фрылансера, дэмакратычнага актывіста Андрэя Толчына. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», піша @bajby.
Сілавікі затрымалі 63-гадовага Андрэя напрыканцы верасня і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень пасля затрымання ў кватэры, дзе мужчына жыў з жонкай, правялі ператрус. Следчыя забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты. Тлумачылі жонцы, што ператрус ладзіўся нібыта ў межах справы за экстрэмізм.
Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

Медсястру гродзенскага санаторыя «Жемчужина» асудзілі да «хатняй хіміі» за інтэрнэт-каментар пра міліцыянтаў
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25 верасня асудзілі Вольгу Куранчык паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Віталь Лабоцкі прызначыў Вользе абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»), а таксама штраф.
Вольгу абвінавацілі ў тым, што яна, паглядзеўшы ў тэлеграм-канале «Беларусь головного мозга» два відэаролікі пра супрацоўнікаў міліцыі, пакінула ў іхны бок каментары, якія суд палічыў абразлівымі.
Каментары тычыліся маёра міліцыі, старшага ўчастковага інспектара У., а таксама маёра міліцыі, участковага інспектара Жодзінскага ГАУС Б.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113074

🎉Павіншуйце палітвязня Аляксандра Мураўёва з Днём народзінаў
Мужчыну затрымалі 6 лістапада 2021 года, калі ён выйшаў з дома. У кватэры ў той момант знаходзіліся ягоная жонка і двухгадовая дачка. У зняволенні яго ўтрымліваюць амаль два з паловай гады.
Аляксандра абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На думку абвінавачвання, Мураўёў з восені 2020 года — удзельнік і арганізатар ініцыятывы «Буслы ляцяць», а яшчэ датычны да інцыдэнту, калі ў сакавіку 2021 года быў абліты фарбай кузаў машыны суддзі з Барысава, таксама ў ёй былі прабіты чатыры колы. Мінгарсуд асудзіў Мураўёва да 12 гадоў калоніі.
Сёння, 13 кастрычніка, Аляксандр адзначае 34-годдзе ў зняволенні.
💌Павіншуйце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандр Мікалаевіч Мураўёў
💻Напісаць анлайн

Старонка спявачкі Маргарыты Ляўчук і email праекту «Волковыск.ВY» — вялікае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «ПОЛЬШЧА. ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ», «Слуцкая мясорубка-чат»;
📍Instagram-старонкі «dyjaspara», «ПАСПАЛІТАЕ РУШЭНЬНЕ», «Olya Malashkina», «r_a_z_m_o_v_a», «klopat_by», «belarusen.frankfurt», «margarita.levchuk.official»;
📍Youtube-каналы «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ», «Стоп таракан», «БЕЛСАТ LIFE»;
📍Відэазапіс «Обращение Полка Калиновского к белорусам»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Координационный совет»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Осиповичи исполком», «stachkomgrodnopromstroj.l», «Алеся Манкевiч», «Ольга Карач»;
📍Старонкі праекту «Наша мова» ў сацсетках;
📍Сайт, старонкі праекту ў сацсетках і email «Волковыск.ВY»;
📍TikTok-старонкі «Ksenia Mija», «Я. Салянкоў», «baj.bу» «Настоящее время. Беларусь», «mkbelarus», «Мая Краiна Беларусь», «novy.kanal», «1863_х», «жизнь-малина», «baj.bу».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Старонка спявачкі Маргарыты Ляўчук і email праекту «Волковыск.ВY» — вялікае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў У яго трапілі: 📍Telegram-каналы і чаты «ПОЛЬШЧА. ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ», «Слуцкая мясорубка-чат»; 📍Instagram-старонкі «dyjaspara», «ПАСПАЛІТАЕ…
У «экстрэмісцкі спіс» таксама трапіла старонка Вольгі Гарбуновай — прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
Гаворка пра інстаграм-старонку «klopat_by», рашэнне аб прызнанні якой «экстрэмісцкай» прыняў суд Ленінскага раёну Брэста 9 кастрычніка.
Былая палітзняволеная Вольга Гарбунова займаецца арганізацыяй сістэматычнай дапамогі палітзняволеным і іх блізкім, а таксама стварэннем кансалідаванай платформы беларускіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый для павелічэння эфектыўнасці іх дзейнасці па такіх напрамках як юрыдычная, сацыяльна-псіхалагічная і гуманітарная дапамога.

🗣«Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства», — Андрэй Ашурак
21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. Гэта адбылося ў камеры № 21. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару і да гэтага часу не завёў крымінальную справу. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, але ўжо маецца каля дзясятка сведчанняў былых вязняў ПК № 17 пра ціск і жорсткія ўмовы ўтрымання Вітольда, а таксама катаванні ў гэтай калоніі.
Сёння Вітольду споўнілася б 53 гады. З гэтай нагоды ўзгадваем нашу размову з яго братам Андрэем пра сведчанні вязняў, якія ўтрымліваліся з Вітольдам у калоніі, а таксама пра расследванне справы і аднаўленне справядлівасці.
«Справа Вітольда — гэта асабістая справа, таму я ў любым выпадку знайду вінаватых, куды бы яны не з'ехалі і дзе б не схаваліся. Бо яны зрабілі такое, што я гэта не забудуся ніколі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111695

📝Як абскардзіць пастанову суда?
Калі ў вас быў суд, з рашэннем якога вы не згодныя, карыстайцеся сваім правам на абарону — абскарджвайце пастанову аб прыцягненні вас да адміністрацыйнай адказнасці, незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.
❓Навошта патрэбна абскарджанне?
- Дае шанец на адмену пастановы і аднаўленне сваіх правоў;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу.
📄 Зрабіць гэта можна як самастойна па алгарытме vsviasna.tilda.ws, так і з дапамогай юрыдычнай службы «Вясны», звяртайцеся:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org.
❗️А падрыхтавацца да суда ці знайсці карысныя інструкцыі пасля яго можна ў Вясна-бот: @viasna_bot

Белыя Халаты: затрыманы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Ганчароў
Папярэдне, затрыманне адбылося 11 кастрычніка, а сёння мусіў быць суд. Яго вынік пакуль невядомы, піша @belhalat_by.
Аляксандр Валер'евіч мае стаж працы больш за 25 гадоў, быў уганараваны званнем «Чалавек года Віцебшчыны», а ў 2020-ым годзе атрымаў падзяку ад Лукашэнкі за ўнёсак у барацьбе з COVID-19
UPD. Паводле непацверджанай інфармацыі, доктару-рэаніматолагу прызначылі 15 сутак арышту.

💔27 месяцаў у зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

✊Падтрымайце магілёўца, якога асудзілі да 2 гадоў калоніі за «клас» у «Аднакласніках»
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 жніўня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі мясцовага жыхара і працоўнага прадпрыемства «Сварметпрофіль» Аляксандра Ніканава. Яго абвінавацілі паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку) за тое, што ён паставіў рэакцыю «клас» пад постам у «Аднакласніках».
Вядома, што Аляксандра затрымалі 26 чэрвеня.
💌Падтрымайце Аляксандра грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Аляксандр Яўгенавіч Ніканаў

«Баімся за рэпутацыю кампаніі». Былы палітвязень распавёў пра безвыніковыя пошукі працы пасля вызвалення
Былы палітвязень цягам чатырох месяцаў безвынікова спрабаваў працаўладкавацца. У працы па спецыяльнасці паўсюль адмаўлялі па надуманых прычынах.
«Па вызваленні я адразу пачаў шукаць працу па сваёй спецыяльнасці – вядучы спецыяліст па продажах. Стаў рассылаць рэзюмэ на профільных сайтах. Мяне запрасілі ў адну буйную кампанію па продажы карэйскай касметыкі. Сумоўе праходзіла вельмі добра, пакуль я не сказаў, што з’яўляюся былым палітвязнем».
Адна з наступных працадаўцаў шчыра паведаміла, што баіцца наступстваў праз яго папярэдні досвед.
«Яна адразу сказала, што я ім цалкам пасую як спецыяліст, але яна ведае пра маю адсідку і баіцца за рэпутацыю кампаніі. Да таго ж асцерагаецца пытанняў з боку праваахоўных органаў. Таму мне зноў адмовілі».
🔹«Табе ж раней не прыціскалі яйкі? Прыедзем у аддзяленне, даведаешся, што гэта такое». Гісторыя былога палітвязня

🌸Праваабаронцы ў Дзень маці заклікаюць павіншаваць палітзняволеных жанчын, якіх краты разлучылі са сваімі дзецьмі
Цяпер у Беларусі налічваецца 160 палітзняволеных жанчыны, яшчэ 430 жанчыны асуджаныя да «хатняй хіміі» — у большасьці з іх ёсць дзеці.
Як можна павіншаваць іх са святам?
🔸Тым, хто ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, можна таксама адправіць пасылку з прыемнасцямі ці зрабіць грашовы перавод.
🔸Жанчынам на "хіміі" можна нават зрабіць дастаўку ежы, падарунка ў папраўчую ўстанову, папярэдне ўзгадніўшы з імі час, бо ў ПУАТ можна карыстацца тэлефонамі і сацсеткамі.
🔸Жанчын, якія ўжо знаходзяцца ў калоніі, можна павіншаваць толькі лістамі і тэлеграмамі.
🔸Таксама важна адрасна падтрымліваць сем'і палітзняволеных, а ім самім прапаноўваць дапамогу па віншаваннях сваіх родных.
🖇Спіс, гісторыі і актуальныя адрасы палітзняволеных жанчын
📌"Рэжым на ўсю моц ваюе з жанчынамі – толькі перамог у гэтай вайне не будзе"
📌Дзень маці ў няволі: гісторыі жанчын, якія апынуліся за кратамі

🌻У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын і заклікаем павіншаваць іх
Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка 2022 года. У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня ёй прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. Муж Дар'і адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
Ганна Аблаб — супрацоўніца беларускай чыгункі. Палітзняволенае мае траіх дзяцей, двое з якіх — непаўнагадовыя. Яе затрымалі 22 верасня 2021 года па справе «Рабочага руху». У Гомельскім абласным судзе 17 лютага вынеслі прысуд дзесяці палітзняволеным фігурантам: Ганну асудзілі да 11 гадоў калоніі.
💌Павіншуйце Дар'ю і Ганну: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ганне Аляксееўне Аблаб, Дар'і Аляксандраўне Лосік

«Наша Ніва»: Імаверна, затрыманая вядомая блогерка Ганна Бонд
«Як мы зразумелі, яна на сутках», — кажуць @nashaniva людзі, якія з ёй супрацоўнічалі.
Прычына затрымання невядомая.
«Як мы зразумелі, яна на сутках», — кажуць @nashaniva людзі, якія з ёй супрацоўнічалі.
Прычына затрымання невядомая.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🌻У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын і заклікаем іх павіншаваць
Ксенія Луцкіна — былая журналістка БТ. Да жніўня 2020 года Ксенія Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, а пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу і сышла з пазіцыі карэспандэнта. Ксенію абвінавацілі ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады і асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Дома журналістку чакае 13-гадовы сын.
Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, была затрымана 4 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы пасля таго, як прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці. Мае непаўнагадовага сына. Палітзняволенай прызначылі 3,5 гады калоніі паводле ч. 3 арт. 371 КК. Вядома, што сваёй віны яна не прызнала.
💌Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3