Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.2K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❤️Палітзняволены Павел Ракоца цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Павел — жыхар Гомеля, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Актыўны гулец у квіз. З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мужчына на сваёй старонцы «Укантакце» актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонку заблакавалі па рашэнні Генпракуратуры РФ.

Антываенныя выказванні Ракоцы ў сацсетках маглі стаць прычынай абвінавачвання яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як паведамляе «Гомельская Вясна», палітвязень выйшаў на волю.
«Што вы робіце, сволачы?». Як следчыя заступіліся за мужчыну, якога збіваў ГУБАЗ

Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева.

«...У мужчын з ГУБАЗ здарыўся прыпадак лютасці. Яны пачалі крычаць і нападаць на мяне. Я спрабаваў ад іх адхіліцца. Затым яны накінуліся на мяне, я паваліўся на нейкія дзверы, якія расчыніліся, і я ўпаў на падлогу ў нейкім кабінеце, дзе вакол была куча сталоў са шматлікімі тэчкамі з дакументамі ў выглядзе гор на сталах.

Губазікавец стаў душыць мяне за горла. Але ў кабінеце вакол апынулася куча следчых. І следчыя сталі крычаць на іх, каб тыя мяне адпусцілі. Жанчыны крычалі на іх: "Што вы робіце, сволачы?! Спыніцеся яго душыць! "Мужчыны крычалі: "Што наогул адбываецца?! Прыбярыце ад яго свае рукі!"

Затым нейкі старэнькі галоўны следчы папрасіў мяне сесці перад ім. І загадаў ГУБАЗ сесці ад мяне на дыстанцыі».

💔«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева
🇺🇳У ААН разгледзяць зварот праваабаронцаў «Вясны» з нагоды затрымання беларускі на антываенным мітынгу

Юрысты «Вясны» накіравалі зварот у Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды затрымання беларускі на антываеннай акцыі пратэсту, што адбылася пасля рэферэндума ў 2022 годзе.

Маці непаўнагадовых дзяцей затрымалі і адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне. Беларуска некалькі сутак правяла ў ІЧУ, у якім былі вельмі дрэнныя ўмовы: было вельмі халодна і сыра, адсутнічала бялізна і матрасы, прыбіральня была не ізаляваная, а зняволеных не вадзілі на прагулкі. Па выніку суда жанчыне прызначылі штраф.

Зварот быў зарэгістраваны ў Камітэце і будзе разгледжаны. Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, чаму затрыманне беларускі з’яўляецца адвольным, а затрымка судовага слухання неапраўданай.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112853

🔹Калі вы сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі, парушэннем правоў чалавека і хочаце скласці скаргу — пішыце на 
@zvarot96
На волю выйшаў палітвязень Сімон Канцэвіч, якога асудзілі за падзеі 10 жніўня 2020 у Брэсце

Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, сёння выйшаў на волю Сімон Канцэвіч. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасці 10 жніўня 2020. Пазней яго абвінавацілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Свой тэрмін Сімон адбываў у магілёўскай калоніі № 15.

Па гэтай жа справе быў асуджаны да 4 гадоў калоніі і яго родны брат Філіп Канцэвіч.
У «спіс тэрарыстыў» дадалі яшчэ 10 чалавек — сярод іх грамадзянін Украіны

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ дзесяць чалавек.

Сярод іх Барыс Пухальскі, украінец Іван Ліхалат, Іван Бародзіч, Аляксей Бародка, Андрэй Фамін, Аляксандр Галуза, фігуранты справы аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане Сяргей Рабушка, Аляксандр Напрэенка, Максім Зуеў і Вадзім Багаўкоў.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1110 чалавек, з іх 358 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1119 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
💔Марфа Рабкова ўжо 1100 дзён знаходзіцца ў зняволенні

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ за мяжой узнагародзіла палітзняволенага Андрэя Пачобута

Узнагароду «За свабоду слова» атрымаў журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Андрэй Пачобут, піша @byplradio.

«Як вы добра ведаеце, гэтая статуэтка стаіць і чакае яго. Мы напісалі шмат зваротаў, заклікаў, пратэстаў і лістоў адносна Андрэя Пачобута. На дадзены момант ягонае становішча трагічнае, таму што, як Лукашэнку не ўдалося зламаць яго духоўна і ідэалагічна, так цяпер яго спрабуюць зламаць фізічна. Давайце пастаянна звяртацца да ўсяго свету па гэтай справе», — заклікала старшыня Сусветнай асацыяцыі польскіх СМІ за мяжой Тэрэса Сыгнарэк.

Нагадаем, Пачобута асудзілі да 8 гадоў калоніі паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 КК (распальванне варожасці).

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
💻Напісаць анлайн
🎉Сёння праваабаронца Леанід Судаленка святкуе Дзень Народзінаў

Леаніду спаўняецца 57 гадоў — два мінулыя свае Дні Народзінаў праваабаронца сустракаў за кратамі.

У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.

У Дзень Народзінаў Леаніда ўзгадваем ягонае інтэрв'ю адразу пасля вызвалення.

🗣Мой статус быў «злосны парушальнік». Леанід Судаленка — пра зняволенне, ад’езд з Беларусі і салідарнасць
💵Фінансавая дапамога сям'і ў Беларусі

Яе гісторыю распавядае BYSOL.

«У 2022 годзе я атрымаў вялікі штраф за падпіскі ў тэлеграме — я быў вымушаны тэрмінова з'ехаць з Беларусі.

Дома ў мяне засталіся маці і сястра з інваліднасцю. Ім цяжка, бо дапамога, якую яны атрымліваюць, складае каля 300 беларускіх рублёў. А грошай на медыцынскія выдаткі ім патрэбна больш.

Калі я жыў у Беларусі, я падтрымліваў іх, як мог. Але цяпер я сам апынуўся ў складаным становішчы, таму што ўладкоўваю сваё жыццё ў новай краіне. Прашу паклапаціцца аб маёй сям'і на той час, пакуль я не ўстану на ногі і сам не змагу ім дапамагаць».

Падтрымаць сям'ю на BYSOL
Падтрымайце палітзняволеную маці дваіх дзяцей Анастасію Ганчарэвіч

Анастасію затрымалі раніцай 1 лютага 2022 года, калі яна збіралася ехаць на працу. Спачатку жанчыну абвінавачвалі толькі паводле арт. 342 КК, аднак пазней выставілі абвінавачванні таксама па арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Магілёўскі адбласны суд 26 кастрычніка 2022 года прызначыў ёй 4,5 гадоў калоніі. На волі ў жанчыны засталіся муж і двое дзяцей.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Анастасія Леанідаўна Ганчарэвіч
💻Напісаць анлайн
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Слава Украіне! Беларусы за брацкую Украіну». Работнікаў МНПЗ жорстка затрымалі, а прапагандысты знялі сюжэт аб «нацысцкіх выказваннях»

Мазырскія прапагандысты знялі сюжэт аб затрыманні працаўнікоў Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Словы ў падтрымку Украіны, знойдзеныя на тэлефоне аднаго з работнікаў, прапагандысты назвалі «нацысцкімі выказваннямі правага толку».

У сюжэце бачна, як сілавікі жорстка затрымліваюць працаўнікоў МНПЗ. Калі гэта адбылося, не паведамляецца. Афіцыйная падстава для затрымання — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Далей у сюжэце паведамляецца, што ў аднаго з працаўнікоў на тэлефоне знайшлі відэа застолля, на якім простыя работнікі выказваюцца ў падтрымку Украіны:

— Слава Украіне! Беларусы за родную брацкую Украіну.

— Героям Слава! Слава Украіне!

Прапагандыстка за кадрам паведаміла, што гэтыя словы быццам бы нацысцкія, піша @flagshtok.
«Навошта ў Беларусі купляць дарагое адзенне, калі ўсё роўна табе давядзецца спаць у камеры на падлозе пад батарэяй». Аповед былога палітвязня пра ўмовы на Акрэсціна

🔹«Там мяне прымусілі цалкам распрануцца, папрысядаць, здзекаваліся з мяне і хіхікалі, што я такі збіты. Акрэсціна, на жаль, як сапраўдны канцэнтрацыйны лагер»;

🔹«Начальнік часта ўзгадваў 2020-ы год са словамі, што яго дзеці тады праз нас баяліся выходзіць на вуліцы. Таксама ён нас пераконваў, што мы ўсе згніем у калоніях і турмах, і што ён асабіста будзе за гэтым усім сачыць»;

🔹«Калі прыйшоў час класціся спаць, адзін чалавек жартам стаў абурацца, маўляў, навошта ў Беларусі наогул купляць дарагое і якаснае адзенне, калі ўсё роўна табе давядзецца спаць у камеры на падлозе пад батарэяй. І ён дэманстратыўна зняў сваю цёплую прыгожую байку, разаслаў яе на падлозе і лёг, адначасна стукнуўшы рукой у радыятар ацяплення».

💔«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева
🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды

Сёння агульная колькасць палітзняволеных у нашай краіне дасягнула лічбы ў 1500 чалавек. Правабаронцам вядома, што рэальная колькасць такіх людзей у Беларусі значна больш.

У СІЗА, калоніях і на «хіміях» знаходзіцца яшчэ шмат людзей, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах — аднак, па розных прычынах, праваабаронцам нічога невядома пра гэтых людзей. Калі вам вядомыя такія людзі, калі ласка, пішыце праваабаронцам.

Таксама звяртаемся да былых вязняў — многія з вас за кратамі перасякаліся ці доўга час знаходзіліся разам з фігурантамі палітычных спраў, пра якіх нічога невядома іншым. Калі ласка, распавядзіце пра іх праваабаронцам.

❗️Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @viasnainfo
📚«Культура і супраціў...» уганараваная прэміяй Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

Манаграфія даследчыцы Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)» атрымала прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі «Гісторыя. Манаграфіі». Абвяшчэнне пераможцаў прайшло ў Гданьску.

Кніга была выдадзеная Праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў 2022 годзе. Яе рэдактарам з'яўляўся зняволены на вялікі тэрмін праваабаронца Алесь Бяляцкі. Пераклад на беларускую мову ажыццявіў Алег Жлутка.

Аўтарка ахоплівае шырокі спектр інтэлектуальных тэмаў і дыскурсаў, акцэнтуючы ўвагу на «нон-канфармізме», або «культурным іншадумстве». Тэма надзвычай важная і актуальная для разумення гістарычных працэсаў і тэндэнцый, якія праектуюцца і на сучасны этап развіцця незалежнай Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112855
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

🔹Месяц таму ў Бабруйску адбыўся «хапун». Распавядаем, што вядома

🔹«Любое іншадумства можа быць трактаванае як прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы». Як пераследуюць беларусаў за заклікі да санкцый

🔹Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: «Любы вынік паслужыць інтарэсам справядлівасці»

🔹«Прымерыў мне гэты шлем і з размаху заляпіў па галаве», — Ягор Марціновіч распавёў пра сваё затрыманне

🔹Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

🔹«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Падтрымайце сяброўку Прэзідыума БСДП Людмілу Волкаву лістамі і паштоўкамі

У траўні 2022 года Людміле прызначылі 2 гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Акрамя таго суддзя задаволіла пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту.

Падчас следства было выяўлена дзесяць эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых пратэстах 2020 году, за якія яе асудзілі.

У Людмілы на свабодзе застаўся 7-гадовы сын Васіль. Яго яна выхоўвае адна.

Днямі стала вядома, што Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада).

💌Падтрымайце Людмілу лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Людміла Вітальеўна Волкава
💻Напісаць анлайн
«Калі я ішоў на адзнаку – мама мяне хрысціла, каб вярнуўся». Былы палітвязень распавёў пра жыццё пасля суда

«Даводзілася адзначацца кожны тыдзень у аўторак і пятніцу. Мне патрабаваўся час падрыхтаваць усё дома і разабрацца з дакументамі. Кожны раз, калі я ішоў на адзнаку – мама мяне хрысціла, каб я вярнуўся. Я не ведаў, ці былі ў мяне парушэнні, напрыклад, за ўчорашні дзень ці не... Можа, я быў у душы і не пачуў, як прыехала міліцыя з праверкай.

Таксама я часам не паспяваў своечасова прыйсці дадому. Таму на адзнаку я ішоў з зубной шчоткай, пастай, ручніком і курткай – усё ў пакеце. Гатовы на чарговыя суткі. Гэта было свайго роду латарэя.

Кожны дзень за мной таксама маглі прыехаць і затрымаць. Бо я разумеў, што ў міліцыі было ўсё гатова для майго пераводу ў калонію. Ім ці то патрэбна была нагода, ці то проста да мяне пакуль не дайшлі па спісе, ці то вырашалі з якой нагоды мяне абвінаваціць».

💔«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева
🎉Павіншуйце палітвязня Ігара Аліневіча з 40-годдзем

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жадзіна. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.

24 верасня Ігар адзначыць Дзень народзінаў у зняволенні — яму споўніцца 40 гадоў.

💌Павіншуйце Ігара лістамі, тэлеграмамі і паштоўкамі: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн
Жыхарку Віцебска спачатку аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту, а пасля — за фотаздымак з акцыі ў сацсетках

Суддзя Першамайскага райсуду Міхаіл Юрчанка аштрафаваў жанчыну на 2590 рублёў за фотаздымкі з пратэстаў 2020 года, размешчаныя на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Ён прызнаў Алену Каваленку вінаватай у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.

За непасрэдны ўдзел у пратэсных падзеях яе ўжо штрафавалі ў верасні 2020 года — той самы суддзя Міхаіл Юрчанка прызнаў жанчыну вінаватай у «парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» і аштрафаваў яе на 10 базавых велічынь (на той час – 270 рублёў).

Як адзначае «Віцебская Вясна», Алена знаходзіцца не ў Беларусі.
Падтрымайце лістамі салідарнасці палітзняволеных сябраў АГП

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму— 3 гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК).

20 студзеня Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Цяпер актывісты адбываюць тэрмін у калоніях.

💌Адрасы для падтрымкі:
-ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Дзіяна Аляксандраўна Чарнушына 
-ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Артур Русланавіч Смалякоў
-ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі
💻Напісаць анлайн