Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Сёння ў Радзе па правах чалавека ААН адбудуцца слуханні па Беларусі

22 верасня ў рамках 54 сесіі Рады па правах чалавека ААН будзе заслуханы даклад Вярхоўнага Камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Даклад быў апублікаваны вясной, а зараз будуць прадстаўленыя абнаўленні да яго.

У слуханнях прымае ўдзел дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр, а таксама БХК і FIDH.

«Гэтыя слуханні праходзяць амаль што кожную сесію Рады па правах чалавека з 2020 года. Для беларусаў гэта азначае, што пытанне правоў чалавека ў Беларусі і іх парушэнне рэжымам дагэтуль застаюцца ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці і самой ААН», – адзначыла Рыхтэр.

Вы таксама можаце сачыць за слуханнямі па гэтай спасылцы 👉 https://media.un.org/en/asset/k15/k15yeirubp
У Гомелі прайшлі затрыманні банкаўскіх работнікаў

Як стала вядома @flagshtok ад крыніцы, звязанай з Беларусбанкам, затрыманні прайшлі ў пачатку гэтага тыдня ў галоўным банкаўскім аддзяленні па вул. Фрунзе ў Гомелі.

Сілавікі зладзілі праверку смартфонаў работнікаў на працоўных месцах. Як мінімум тры работнікі не прайшлі «праверку», іх затрымалі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Журналісту Паўлу Падабеду пакінулі прысуд без зменаў

У Мінску ў чэрвені палітзняволенога журналіста і відэааператара асудзілі да 4 гадоў калоніі. Яму інкрымінавалі «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» паводле ч. 3 арт. 364-1 КК. Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.

Падабеда абвінавацілі ў супрацы з тэлеканалам «Белсат», а таксама ў падрыхтоўцы сюжэтаў для раследвальніцкіх праграм — у прыватнасці, пра знікненьне відэаапэратара Дзмітрыя Завадскага і забойства журналіста Паўла Шарамет.

Па інфармацыі @bajby, сёння Вярхоўны суд пакінуў прысуд палітвязня без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Юрыя Руткоўскага. Хутка Паўла перавядуць у калонію.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Паўлу Васільевічу Падабеду
💻Напісаць анлайн
У Лідзе быў затрыманы Павел Лукашэвіч

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram, якія абражаюць Лукашэнку, міліцыянтаў і суддзяў. Таксама ён нібыта далучыўся да чат-бота плана «Перамога», піша @Grodno_grab.

UPD. Па інфармацыі @lida_grab_court, Паўлу прызначылі 15 сутак арышту.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
За падпіску ў сацсетках на «экстрэмісцкі» рэсурс аштрафавалі кантралёра-касіра з Талачыну

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 8 верасня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс аштрафавала на 1110 рулёў кантралёра-касіра Анжаліку Сушчую.

У судзе Анжэла прызналася ў тым, што яна з 2018 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» была падпісаная на старонку ТБ «Белсат», якую пазней суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі і быў унесены ў адпаведны рэспубліканскі спіс.

У судовым паседжанні «правапарушальніца» з агаворкамі прызнала сваю віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, піша «Віцебская Вясна».
❤️Палітзняволены Павел Ракоца цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Павел — жыхар Гомеля, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Актыўны гулец у квіз. З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мужчына на сваёй старонцы «Укантакце» актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонку заблакавалі па рашэнні Генпракуратуры РФ.

Антываенныя выказванні Ракоцы ў сацсетках маглі стаць прычынай абвінавачвання яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як паведамляе «Гомельская Вясна», палітвязень выйшаў на волю.
«Што вы робіце, сволачы?». Як следчыя заступіліся за мужчыну, якога збіваў ГУБАЗ

Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева.

«...У мужчын з ГУБАЗ здарыўся прыпадак лютасці. Яны пачалі крычаць і нападаць на мяне. Я спрабаваў ад іх адхіліцца. Затым яны накінуліся на мяне, я паваліўся на нейкія дзверы, якія расчыніліся, і я ўпаў на падлогу ў нейкім кабінеце, дзе вакол была куча сталоў са шматлікімі тэчкамі з дакументамі ў выглядзе гор на сталах.

Губазікавец стаў душыць мяне за горла. Але ў кабінеце вакол апынулася куча следчых. І следчыя сталі крычаць на іх, каб тыя мяне адпусцілі. Жанчыны крычалі на іх: "Што вы робіце, сволачы?! Спыніцеся яго душыць! "Мужчыны крычалі: "Што наогул адбываецца?! Прыбярыце ад яго свае рукі!"

Затым нейкі старэнькі галоўны следчы папрасіў мяне сесці перад ім. І загадаў ГУБАЗ сесці ад мяне на дыстанцыі».

💔«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева
🇺🇳У ААН разгледзяць зварот праваабаронцаў «Вясны» з нагоды затрымання беларускі на антываенным мітынгу

Юрысты «Вясны» накіравалі зварот у Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды затрымання беларускі на антываеннай акцыі пратэсту, што адбылася пасля рэферэндума ў 2022 годзе.

Маці непаўнагадовых дзяцей затрымалі і адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне. Беларуска некалькі сутак правяла ў ІЧУ, у якім былі вельмі дрэнныя ўмовы: было вельмі халодна і сыра, адсутнічала бялізна і матрасы, прыбіральня была не ізаляваная, а зняволеных не вадзілі на прагулкі. Па выніку суда жанчыне прызначылі штраф.

Зварот быў зарэгістраваны ў Камітэце і будзе разгледжаны. Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, чаму затрыманне беларускі з’яўляецца адвольным, а затрымка судовага слухання неапраўданай.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112853

🔹Калі вы сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі, парушэннем правоў чалавека і хочаце скласці скаргу — пішыце на 
@zvarot96
На волю выйшаў палітвязень Сімон Канцэвіч, якога асудзілі за падзеі 10 жніўня 2020 у Брэсце

Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, сёння выйшаў на волю Сімон Канцэвіч. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасці 10 жніўня 2020. Пазней яго абвінавацілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Свой тэрмін Сімон адбываў у магілёўскай калоніі № 15.

Па гэтай жа справе быў асуджаны да 4 гадоў калоніі і яго родны брат Філіп Канцэвіч.
У «спіс тэрарыстыў» дадалі яшчэ 10 чалавек — сярод іх грамадзянін Украіны

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ дзесяць чалавек.

Сярод іх Барыс Пухальскі, украінец Іван Ліхалат, Іван Бародзіч, Аляксей Бародка, Андрэй Фамін, Аляксандр Галуза, фігуранты справы аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане Сяргей Рабушка, Аляксандр Напрэенка, Максім Зуеў і Вадзім Багаўкоў.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1110 чалавек, з іх 358 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1119 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
💔Марфа Рабкова ўжо 1100 дзён знаходзіцца ў зняволенні

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ за мяжой узнагародзіла палітзняволенага Андрэя Пачобута

Узнагароду «За свабоду слова» атрымаў журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Андрэй Пачобут, піша @byplradio.

«Як вы добра ведаеце, гэтая статуэтка стаіць і чакае яго. Мы напісалі шмат зваротаў, заклікаў, пратэстаў і лістоў адносна Андрэя Пачобута. На дадзены момант ягонае становішча трагічнае, таму што, як Лукашэнку не ўдалося зламаць яго духоўна і ідэалагічна, так цяпер яго спрабуюць зламаць фізічна. Давайце пастаянна звяртацца да ўсяго свету па гэтай справе», — заклікала старшыня Сусветнай асацыяцыі польскіх СМІ за мяжой Тэрэса Сыгнарэк.

Нагадаем, Пачобута асудзілі да 8 гадоў калоніі паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 КК (распальванне варожасці).

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
💻Напісаць анлайн
🎉Сёння праваабаронца Леанід Судаленка святкуе Дзень Народзінаў

Леаніду спаўняецца 57 гадоў — два мінулыя свае Дні Народзінаў праваабаронца сустракаў за кратамі.

У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.

У Дзень Народзінаў Леаніда ўзгадваем ягонае інтэрв'ю адразу пасля вызвалення.

🗣Мой статус быў «злосны парушальнік». Леанід Судаленка — пра зняволенне, ад’езд з Беларусі і салідарнасць
💵Фінансавая дапамога сям'і ў Беларусі

Яе гісторыю распавядае BYSOL.

«У 2022 годзе я атрымаў вялікі штраф за падпіскі ў тэлеграме — я быў вымушаны тэрмінова з'ехаць з Беларусі.

Дома ў мяне засталіся маці і сястра з інваліднасцю. Ім цяжка, бо дапамога, якую яны атрымліваюць, складае каля 300 беларускіх рублёў. А грошай на медыцынскія выдаткі ім патрэбна больш.

Калі я жыў у Беларусі, я падтрымліваў іх, як мог. Але цяпер я сам апынуўся ў складаным становішчы, таму што ўладкоўваю сваё жыццё ў новай краіне. Прашу паклапаціцца аб маёй сям'і на той час, пакуль я не ўстану на ногі і сам не змагу ім дапамагаць».

Падтрымаць сям'ю на BYSOL
Падтрымайце палітзняволеную маці дваіх дзяцей Анастасію Ганчарэвіч

Анастасію затрымалі раніцай 1 лютага 2022 года, калі яна збіралася ехаць на працу. Спачатку жанчыну абвінавачвалі толькі паводле арт. 342 КК, аднак пазней выставілі абвінавачванні таксама па арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Магілёўскі адбласны суд 26 кастрычніка 2022 года прызначыў ёй 4,5 гадоў калоніі. На волі ў жанчыны засталіся муж і двое дзяцей.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Анастасія Леанідаўна Ганчарэвіч
💻Напісаць анлайн
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Слава Украіне! Беларусы за брацкую Украіну». Работнікаў МНПЗ жорстка затрымалі, а прапагандысты знялі сюжэт аб «нацысцкіх выказваннях»

Мазырскія прапагандысты знялі сюжэт аб затрыманні працаўнікоў Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Словы ў падтрымку Украіны, знойдзеныя на тэлефоне аднаго з работнікаў, прапагандысты назвалі «нацысцкімі выказваннямі правага толку».

У сюжэце бачна, як сілавікі жорстка затрымліваюць працаўнікоў МНПЗ. Калі гэта адбылося, не паведамляецца. Афіцыйная падстава для затрымання — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Далей у сюжэце паведамляецца, што ў аднаго з працаўнікоў на тэлефоне знайшлі відэа застолля, на якім простыя работнікі выказваюцца ў падтрымку Украіны:

— Слава Украіне! Беларусы за родную брацкую Украіну.

— Героям Слава! Слава Украіне!

Прапагандыстка за кадрам паведаміла, што гэтыя словы быццам бы нацысцкія, піша @flagshtok.
«Навошта ў Беларусі купляць дарагое адзенне, калі ўсё роўна табе давядзецца спаць у камеры на падлозе пад батарэяй». Аповед былога палітвязня пра ўмовы на Акрэсціна

🔹«Там мяне прымусілі цалкам распрануцца, папрысядаць, здзекаваліся з мяне і хіхікалі, што я такі збіты. Акрэсціна, на жаль, як сапраўдны канцэнтрацыйны лагер»;

🔹«Начальнік часта ўзгадваў 2020-ы год са словамі, што яго дзеці тады праз нас баяліся выходзіць на вуліцы. Таксама ён нас пераконваў, што мы ўсе згніем у калоніях і турмах, і што ён асабіста будзе за гэтым усім сачыць»;

🔹«Калі прыйшоў час класціся спаць, адзін чалавек жартам стаў абурацца, маўляў, навошта ў Беларусі наогул купляць дарагое і якаснае адзенне, калі ўсё роўна табе давядзецца спаць у камеры на падлозе пад батарэяй. І ён дэманстратыўна зняў сваю цёплую прыгожую байку, разаслаў яе на падлозе і лёг, адначасна стукнуўшы рукой у радыятар ацяплення».

💔«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева
🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды

Сёння агульная колькасць палітзняволеных у нашай краіне дасягнула лічбы ў 1500 чалавек. Правабаронцам вядома, што рэальная колькасць такіх людзей у Беларусі значна больш.

У СІЗА, калоніях і на «хіміях» знаходзіцца яшчэ шмат людзей, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах — аднак, па розных прычынах, праваабаронцам нічога невядома пра гэтых людзей. Калі вам вядомыя такія людзі, калі ласка, пішыце праваабаронцам.

Таксама звяртаемся да былых вязняў — многія з вас за кратамі перасякаліся ці доўга час знаходзіліся разам з фігурантамі палітычных спраў, пра якіх нічога невядома іншым. Калі ласка, распавядзіце пра іх праваабаронцам.

❗️Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @viasnainfo
📚«Культура і супраціў...» уганараваная прэміяй Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

Манаграфія даследчыцы Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)» атрымала прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі «Гісторыя. Манаграфіі». Абвяшчэнне пераможцаў прайшло ў Гданьску.

Кніга была выдадзеная Праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў 2022 годзе. Яе рэдактарам з'яўляўся зняволены на вялікі тэрмін праваабаронца Алесь Бяляцкі. Пераклад на беларускую мову ажыццявіў Алег Жлутка.

Аўтарка ахоплівае шырокі спектр інтэлектуальных тэмаў і дыскурсаў, акцэнтуючы ўвагу на «нон-канфармізме», або «культурным іншадумстве». Тэма надзвычай важная і актуальная для разумення гістарычных працэсаў і тэндэнцый, якія праектуюцца і на сучасны этап развіцця незалежнай Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112855
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

🔹Месяц таму ў Бабруйску адбыўся «хапун». Распавядаем, што вядома

🔹«Любое іншадумства можа быць трактаванае як прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы». Як пераследуюць беларусаў за заклікі да санкцый

🔹Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: «Любы вынік паслужыць інтарэсам справядлівасці»

🔹«Прымерыў мне гэты шлем і з размаху заляпіў па галаве», — Ягор Марціновіч распавёў пра сваё затрыманне

🔹Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

🔹«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам