Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💔Фотафакт: праваабаронца Леанід Судаленка сустрэўся з маці

Пра гэта ён паведаміў на сваёй Facebook-старонцы.

Як распавядаў праваабаронца, ягоная 84-гадовая маці не ведала, што ён знаходзіўся за кратамі — каб зберагчы яе здароўе, жанчыне казалі, што Леанід за мяжой на заробках.

🔹На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін
‼️ Для Паліны Шарэнды-Панасюк у калоніі арганізоўвалі "прэс-хату"

Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда:

«7 ліпеня Паліну спецэтапам вывезлі з СІЗА № 1 на Валадарскага. І да гэтага часу ні нам, ні адвакату не атрымалася высветліць дзе яна. Толькі зараз з ананімных крыніц атрымалася высветліць нейкія падрабязнасці, што здарылася перад этапам на псіхіятрычную экспертызу.

Адміністрацыя калоніі № 24 арганізавала для Паліны так званую "прэсхату", падсадзіўшы да яе ў камеру ПКТ дзвух жанчын-првакатарак. Зразумела, што знясіленая многімі месяцамі знаходжання ў ШІЗА і ПКТ Паліна не змагла даць адпор і была моцна збіта. І так моцна, што ёй спатрэбілася шпіталізацыя ў санчастку калоніі.

Па неправеранай інфармацыі ў Паліны было зламана рабро, ушыб ныркі і перабіта пераноссе. Нават праз амаль тры тыдні пасля збіцця 22 чэрвеня, калі Паліну бачылі ў СІЗА на Валадарскага, у Паліны заставаліся шматлікія гематомы на твары і шныр на пераноссі»
.

Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк збівалі ў зарэчанскай калоніі
😔Палітвязня Артура Жвірыдоўскага рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА

Артур — жыхар Астраўца, асуджаны на 3 гады калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў). Яго абвінавацілі ў тым, што ён уначы ў чэрвені 2021 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры БЧБ-паласы. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.

Па інфармацыі @nebovkletku, адміністрацыя бабруйскай калоніі з красавіка часта адпраўляе Артура ў штрафны ізалятар. З 13 чэрвеня палітвязня зноў змясцілі ў ШІЗА на 20 сутак, але пазней працягнулі тэрмін яшчэ на 10 дзён. Лісты яму даходзяць дрэнна нават ад родных. Паведамляецца, што палітвязень у калоніі схуднеў.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Артур Анатольевіч Жвірыдоўскі
💻Напісаць анлайн
❗️Выракі палітвязням на 121 год няволі. Судзіла «нашаніўцаў» і дзіцячага паэта. Распавядаем пра суддзю Анжэлу Касцюкевіч

Суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч масава выносіць палітычна матываваныя прысуды. На сёння яны складаюць ужо 121 год зняволення. Яна датычная як мінімум да 38 «палітычных» крымінальных справаў.

Анжэла судзіла «нашаніўцаў» Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, дзіцячага паэта Дзмітрыя Юртаева, грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу і былога следчага Мікіту Старажэнку. Гэта толькі некаторыя з імёнаў асуджаных ёю па палітычных матывах.

«Вясна» распавядае пра «палітычную» суддзю Анжэлу Касцюкевіч і ўзгадвае палітвязняў, якіх яна асудзіла.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112273
❗️Спявачку Патрыцыю Свіціну пачнуць судзіць 1 жніўня

Патрыцыя — спявачка, якая з'яўлялася лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.

Яна была затрымана ў сярэдзіне траўня 2023 года. У "пакаяльным відэа" дзяўчына распавяла, што ў 2020 годзе "ўдзельнічала ў пратэстах", "выходзіла на дарогі" і ў складзе калоны "перакрывала рух транспарту".

Супраць Свіцінай узбудзілі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Суд над ёй распачнецца 1 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.

💌Падтрымайце Патрыцыю: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Свіцінай Патрыцыі Валер'еўне
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Вячэрні Аляксей, Парэцкі Аляксей, Саўчук Арцём, Санкевіч Марына, Жук Дзяніс, Шэлест Сяргей, Паўловіч Сяргей, Дворак Павел, Богуш Наталля, Кірыенка Сяргей, Знак Максім.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
🇧🇪У Брусэлі адбылася акцыя салідарнасці, падчас якой ушанавалі памяць Алеся Пушкіна

Пасля яе адбыўся прагляд фільма «Вызваленне» рыжысёркі Вольгі Мікалайчык, а таксама прайшло напісанне лістоў палітвязням.
У Мінску за татуіроўку з нацыянальнай сімволікай затрымалі мужчыну

Затрыманы — Віктар Нарэйка. Мяркуючы па сацсетках, мужчыну 26 гадоў. Затрымалі Віктара быццам бы за татуіроўку з «Пагоняй»: па словах сілавікоў, яе заўважылі, калі ён з голым торсам касіў траву. На затрыманне прыехаў САХР. У відэа мужчыну змушаюць сказаць, што ён будзе выводзіць тату.

Мужчына таксама кажа, што на яго раней быццам была заведзеная крымінальная справа за перадачу інфармацыі ў чат-бот «Нехта». У відэа дэманструюцца старыя скрыншоты, піша «Наша Ніва».