Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💌Беларусы Масквы ўшанавалі памяць Алеся Пушкіна і напісалі лісты беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Пінчук Аляксандр, Зялюткін Аляксандр, Папковіч Ян, Пуканаў Андрэй, Бураеў Аляксандр, Федарэнка Валянцін, Бойка Віталь, Лазарчык Алена, Радкевіч Сяргей, Сасеў Мікалай, Шабетнік Дзмітрый, Гунь Сяргей.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
😔Палітвязень Алег Рубец зноў у ШІЗА

У чэрвені 2022 года па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца перавялі на тры гады з калоніі ў жодзінскую турму № 8. Агулам у штрафным ізалятары за апошні год яго ўтрымлівалі амаль 200 сутак.

Цяпер стала вядома, што Алега зноў змясцілі ў ШІЗА.

Нагадаем, Рубца затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні быў моцна збіты. 30 красавіка Рубцу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец 
💻 Напісаць анлайн
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥Відэафакт: музыкі гурта «Дзецюкі» выступілі на фестывалі на Падляшшы «Тутака» ў цішотках «Не смяротнаму пакаранню»

Нагадаем, Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, дзе захаваўся такі від пакарання, як смяротнае

Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»
🇺🇳ААН працягвае збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і заклікае дасылаць яе ў арганізацыю

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

У арганізацыі абавязваюцца не раскрываць вашу асобу або выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу, а таксама кіравацца прынцыпам «не нашкодзь»: не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт ахвяраў, сведак і іншых асобаў, якія супрацоўнічаюць.

❗️Апошні дзень падачы матэрыялаў — 30 лістапада 2023 года.

Падрабязнасці можна даведацца
на сайце ААН
🇵🇱Ва Уроцлаве адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ахвярамі рэжыму

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
🇵🇱У Гданьску беларусы ўшанавалі памяць загінулага Алеся Пушкіна
❗️Палітвязня Рыгора Кастусёва пазбавілі спатканняў

Сёння Кастусёў з калоніі патэлефанаваў да жонкі. Палітвязень распавёў, што яго не толькі пазбавілі спатканняў, але і забралі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі і адрасы для ліставання.

Нагадаем, Рыгор быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Разам з ім па справе аб "захопе ўлады" праходзілі Аляксандар Фядута, Вольга Галубовіч, Дзяніс Краўчук і Юры Зянковіч. Яго абвінавацілі паводле арт. 357 КК "Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". 5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 9 снежня МУС дадала палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Рыгор Андрэевіч Кастусёў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Беларусы сабралі грошы на аперацыю Віталю Тысеву — гэта больш за 45 000€

Нагадаем, у жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зраслісь ўсе суставы хрыбетніка і розныя іншыя суставы. Калі за бліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.

Беларусы сабралі для мужчыны грошы на аперацыю — больш за 45 000 еўра. У зборы паўдзельнічалі больш за 1500 чалавек.

Падрабязнасці гісторыі і ўсе дакументы ёсць на старонцы збору 👉 zrzutka.pl/46phux
У Нью-Ёрку прайшоў «Марш паняволеных народаў» з удзелам беларусаў

У нядзелю, 16 ліпеня, у Нью-Ёрку прайшоў «Марш паняволеных народаў», на якім жыхары Злучаных Штатаў выказалі салідарнасць з народамі, што жывуць пад таталітарным прыгнётам.

Марш праводзіцца на трэцім тыдні ліпеня ад 1959 году, ён адкрывае Тыдзень паняволеных народаў.

Фота: Vadzim Vasilyeu
🇧🇪У Беларускай Грэка Каталіцкай Царкве Антверпана ў Бельгіі, дзе знаходзіцца ікона Уваскрасення Хрыстова, створаная мастаком Алесем Пушкіным, адбылася заўпакойная малітва па ім

Беларусы разам з украінцамі ўшанавалі памяць Алеся на сумеснай нядзельнай акцыі.
💔34 месяцы за кратамі знаходзіцца Марфа Рабкова

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Жыхара Бярозы асудзілі на тры месяцы арышту за інтэрнэт-каментар у 2020 годзе

У судзе Бярозаўскага раёну 27 чэрвеня асудзілі Івара Ланге паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кавалевіч прызначыў Івару тры месяцы арышту.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 28 жніўня 2020 года ў стане алкагольнага ап’янення пакінуў, на думку суда, абразлівы каментар у «Аднакласніках» пад фотаздымкам намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні.

Таксама з Івара спагналі грашовую кампенсацыю маральнай шкоды памерам 1000 рублёў.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112222