Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📸Фотафакт: кніга, падпісаная Алесем Пушкіным за тыдзень да яго затрымання

На выставе ў Кіеве 23 сакавіка 2021 году Алесь напісаў: «Юрась! Ты толькі не трапляй за краты! Там дрэнна...».

Пасля гэтага Пушкін вярнуўся ў Беларусь, дзе яго праз тыдзень затрымалі, а пасля асудзілі да 5 гадоў калоніі. Гэтай ноччу Алесь памёр у рэанімацыі.

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
💔У зняволенні Алесь Пушкін намаляваў карціну пра тое, як будзе святкаваць сваё вызваленне

Гэты малюнак палітвязень даслаў на волю ў кастрычніку 2021-га году.

Сёння ноччу Алесь памёр у рэанімацыі пры нявысветленых абставінах.

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
📸Фотафакт: архіўныя фотаздымкі першага суда над Алесем Пушкіным

Працэс адбыўся ў 1989-ым годзе.

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
🗣Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў умовы разгляду справы Юргілевіч і Мажэйкі

10 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе пачалі разглядаць справу палітвязняволеных адвакаткі Юліі Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйкі. Іх абвінавачваюць па ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове».

Паводле матрыялаў справы, Юлія перадала Паўлу інфармацыю пра пазбаўленне яе адвакацкай ліцэнзіі, а таксама звесткі пра разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і прызначэнне яму пакарання. Абвінавачванне ўпэўненае, што Мажэйка перадаў гэтыя звесткі для публікацыі на «Белсат».

Юрыст @viasna96 Павел Сапелка пракаментаваў умовы, у якіх ажыццяўляецца разгляд справы.

«Падсудныя па агульнаму правілу не павінны закоўвацца ў кайданкі або ўтрымлівацца ў клетках або якім-небудзь іншым чынам паўставаць на судзе ў абліччы, якое паказвае на тое, што яны могуць быць небяспечнымі злачынцамі».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112179
Радыё Свабода: У шпіталі Пушкіну рабілі аперацыю, падчас яе сэрца палітвязня спынілася

Як расказала @radiosvaboda абазнаная крыніца, Алесь Пушкін пісаў у апошніх лістах, што за кароткі час схуднеў на 20 кілаграмаў. Да таго ж ён прасіў перадаць яму пояс для паясніцы, бо яму балелі ныркі.

Паводле інфармацыі крыніцы Свабоды, Пушкіна даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Гродне непрытомнага. Яму рабілі аперацыю. Падчас яе сэрца Алеся Пушкіна спынілася.

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
🎨Алесь Пушкін шмат маляваў за кратамі

Яго малюнкі можна паглядзець на асобнай старонцы праекту PrisonarArt.

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
📸Фотафакт: беларусы Вільні ўшаноўваюць памяць Алеся Пушкіна

Каля амбасады Беларусі ў Літве з'явілася фота загінулага палітвязня, кветкі і лампадкі.

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
🇵🇱Ушанаваць памяць Алеся Пушкіна выйшлі і беларусы Познані

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
💔Малюнак, які Алесь Пушкін намаляваў у жодзінскай турме ў 2021-ым годзе

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
🇩🇪Фотафакт: беларусы Берліна ўшаноўваюць памяць Алеся Пушкіна

Фота @viasna96 i @motolkohelp

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
Жыхарку Жлобіна апазналі па кашулі і асудзілі за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту 2020 года

У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд яшчэ адной удзельніцы жнівеньскай акцыі пратэсту 2020 года. 21-гадовую Лаліту Козыраву абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.

Па матэрыялах абвінавачання Лаліта выйшла на праезную частку, пляскала ў далоні, крычала, выкрыквала лозунгі, адмаўлялася ад выканання патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі.

Згодна з пратаколам агляду прадметаў, былі зафіксаваныя характарыстыкі кашулі, канфіскаванай у Козыравай. Пры аглядзе кашулі і супастаўленні яе з відэафайламі камер відэаназірання ўстаноўлена, што менавіта ў ёй яна была ў той вечар на акцыі пратэсту.

Суд пастанавіў прызначыць дзяўчыне абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112180