Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📍Мастака Івана Вярбіцкага перавялі ў барысаўскую калонію № 14

56-гадовы Іван Вярбіцкі — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня абвінавацілі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. 15 сакавіка Івана Вярбіцкага асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі.

Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4.

19 снежня ў Ленінскім судзе Магілёва яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. Вынік суда пакуль невядомы.

17 ліпеня палітвязень адзначыць 58-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншаваць Івана: ПК №14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, Вярбіцкаму Івану Францавічу
💻Напісаць анлайн
❗️Мінімум 36 асуджаных пасля затрымання на мяжы: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў чэрвені

У чэрвені "Вясне" стала вядома мінімум пра 560 выпадкаў затрыманняў — прыкладна па 18 чалавек кожны дзень. Суддзямі было прызначана не менш за 184 адміністрацыйныя арышты і 151 штраф.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у чэрвені значна павялічылася колькасць затрыманых пасля вяртання ў Беларусь.

Не менш за 36 чалавек было асуджана за "экстрэмісцкія" падпіскі і рэпосты ў васьмі прымежных гарадах і мястэчках па ўсёй Беларусі: Воранава, Астравец, Ашмяны, Браслаў, Лёзна, Гарадок, Дуброўна, Брэст.

🔹Чытайце пра адміністрацыйны пераслед у мінулым месяцы па спасылцы.
💵Дапамога былому палітвязню Міхаілу Прачу

Міхаіл быў асуджаны да 1,5 гадоў «хіміі» паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і арт. 391 КК (абраза суддзі).

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён намаляваў 13 чырвоных трохкутнікаў з беларускім арнаментам на прыпынку грамадскага транспарту, а таксама ў тым, што ён напісаў на плоце дома суддзі Чэрвеньскага раёна Інэсы Раеўскай слова «продажная».

1 красавіка Міхаіл выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Пазней ён быў вымушаны з'ехаць у Польшчу.

Падтрымаць мужчыну на BYSOL
❗️Музыку Мікіту Найдзёнава пачнуць судзіць 19 ліпеня

Мікіта — былы фронтмен гурту Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

Палітвязня затрымалі 25 сакавіка. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Справу Мікіты пачнуць разглядаць 19 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Марына Клімчук.

А 12 ліпеня Найдзёнаў адзначыць 33-годдзе ў зняволенні.

💌Падтрымайце Мікіту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Мікіта Міхайлавіч Найдзёнаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вярхоўны суд на наступным тыдні разгледзіць справу аб ліквідацыі КХП БНФ

Вярхоўны суд пачынае разгляд спраў аб ліквідацыі палітычных партый, якія не прайшлі перарэгістрацыю паводле абноўленай рэдакцыі закона аб палітычных партыях.

Першай 20 ліпеня будзе слухацца справа аб ліквідацыі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.
❗️Палітвязня Алега Канавалава будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Уладальніка ютуб-канала "Третий регион Беларусь" затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Украіны 10 студзеня 2022 года. Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад'езду ва Украіну публікаваў інфармацыю пра іх. Таксама яму ў віну паставілі "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і абразу прэзідэнта.

У Гомельскім абласным судзе 7 верасня Алега асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.

Цяпер стала вядома, што ў судзе Шклоўскага раёна 18 ліпеня разгледзяць справу палітвязня паводле ч. 2 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Тараканаў.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Алег Анатольевіч Канавалаў
💻Напісаць анлайн
За вымпел з «Пагоняй» кіроўцу-дальнабойшчыка арыштавалі на 10 сутак

Стала вядома, што 31 сакавіка суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна арыштавала на 10 сутак дальнабойшчыка Аляксандра Каваленку, у віну якому было пастаўлена праведзенне масавага мерапрыемства.

Па версіі суда Каваленка размясціў на пярэдняй панэлі кабіны аўтамабіля вымпел з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру і гербам «Пагоня». Паведамленне ў міліцыю аб правапарушэнні паступіла з Віцебскай мытні — з пункта пропуску Грыгароўшчына.

Пра тое, што «забароненая» сімволіка знаходзіцца ў кабіне аўтамабіля Аляксандр не ведаў. На судзе ён паведаміў, што супраць дзейнай улады ён ніколі не выступаў. Тым не менш на думку суддзі Куклінай кіроўца правёў не дазволенае ўладамі пікетаванне, якое было звязана з выказваннем грамадска-палітычных інтарэсаў і праходзіла з выкарыстаннем пратэснай сімволікі.

Крыніца: Віцебская Вясна
Дапамога былому палітвязню пасля эвакуацыі з Беларусі

Уладзімір Міхалка — жыхар Рэчыцы, якога асудзілі да 1 года і 2 месяцаў пазбаўлення волі за «абразу прадстаўніка ўлады» і «абразу Лукашэнкі». Уладзімір цалкам адбыў пакаранне і 8 снежня 2021 года выйшаў на волю з ПК №8.

«Пасля вызвалення да мяне часта прыходзіла міліцыя з пагрозамі і праверкамі. Давалі «суткі» за «экстрэмізм». Калі я не ўладкуюся на працу, пагражалі паўторнай пасадкай. Але «палітычнаму» знайсці працу вельмі складана. І я вырашыў уцякаць з краіны.

Цяпер я ў бяспецы, але без капейкі грошай і без разумення, што рабіць далей», — распавядае мужчына.

Падтрымаць Уладзіміра на BYSOL
Беларускія праваабаронцы ўзялі ўдзел у воркшопе «Смерць — гэта не правасуддзе»

Беларускія праваабаронцы прынялі ўдзел у воркшопе «Смерць — гэта не правасуддзе: адвакацыя адмены смяротнага пакарання», які арганізаваў Савет Еўропы ў супрацоўніцтве з няўрадавай арганізацыяй «Разам супраць смяротнага пакарання» (ECPM).

Мэта семінару палягала ў тым, каб патлумачыць маладым грамадзянам і грамадзянкам, як процідзейнічаць наратыву аб аднаўленні смяротнага пакарання, а таксама паказаць шлях Еўропы да поўнай адмены смяротнага пакарання.

Беларускія праваабаронцы змаглі абмяняцца досведам з моладдзю з усяго свету, распавесці пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі, а таксама адзначылі, наколькі важна падымаць пытанне яго адмены на ўзроўні Савету Еўропы.

Чытаць па спасылцы 👉 dp.spring96.org/be/news/112166

👀Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»
Інфармацыйная прадукцыя рэсурса «Брэсцкі кур'ер» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёна Брэста 7 ліпеня.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Вожык. Самиздат», «Bellа Fox».
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Хватит Бояться!», «Протесты в Беларуси», «Онлайн-платформа Голос», «Белсат Админ»;
📍Instagram-старонкі «bssf.tеam», «SOS by».
📍Facebook-старонка «SYMPA»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Мои Чашники», «Беларускае Радыё Рацыя».
У Гомелі за абразу Лукашэнкі асудзілі былога іераманаха

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля абвешчаны прысуд палітзняволенаму Аляксандру Тарасенку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Ігар Свірыдаў.

Аляксандр — былы іераманах гомельскага Свята-Нікольскага кляштару. Яго затрымалі ў сакавіку. На «пакаяльным» відэа Тарасенка казаў пра тое, што размясціў на сваёй старонцы ў Facebook абразлівы пост у бок Лукашэнкі.

Суд пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112168

💌Падтрымайце Аляксандра грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Аляксандр Міхайлавіч Тарасенка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Пасля 13 сутак арышту ізноў затрыманая Людміла Слуцкая

У Мінску супрацоўнікі міліцыі паўторна затрымалі і склалі адміністрацыйны пратакол на 53-гадовую Людмілу Слуцкую. У той дзень жа дзень адбыўся суд, вынікі якога пакуль невядомыя.

Першы раз Слуцкую затрымалі ў Мінску 27 чэрвеня. На другі дзень у судзе Фрунзенскага раёна Мінска ёй прызначылі 13 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядаў суддзя Кірыл Палулех.

🔗Хроніка палітычнага пераследу 11 ліпеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
САХР у поўным абмундзіраванні затрымаў чатырох жыхароў Фаніпаля за ўдзел у акцыі пратэсту амаль тры гады таму

«Пакаяльнае відэа» з імі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Праваабаронцам вядома, што сярод затрыманых Аляксандр Маргун і Алег Абцэшка.

Нагадаем, у жніўні 2022-га года сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года ў Фаніпалі. Лічба фігурантаў гэтай справы ідзе на дзясяткі — шмат каго па ёй ўжо асудзілі да пазбаўлення або абмежавання волі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу 11 ліпеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Палітзняволены Зміцер Дашкевіч не выйшаў на волю

На яго завялі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі» (арт. 411 КК), піша @radiosvaboda.

Нагадаем, актывіста затрымалі 23 сакавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе. Яго разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.

14 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Змітру прызначылі паўтара года калоніі, а Насце — тры гады «хатняй хіміі».
🌿Ілля Нузаў пра Валянціна Стэфановіча: «Ён больш падобны да такога рокера, чым да праваабаронцы»

З 14 ліпеня 2021 года пад вартай утрымліваецца Валянцін Стэфановіч — намеснік старшыні «Вясны». Але, акрамя гэтага, Валянцін з'яўляецца і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Напярэдадні гадавіны затрымання, узгадваем наш архіўны тэкст пра тое, чым займаецца FIDH і што азначае для арганізацыі зняволенне аднаго з яе віцэ-прэзідэнтаў — пра працу Валянціна і яго асобу распавядае Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў FIDH.

«Вельмі цяжка дагэтуль паверыць, што мы размаўлялі з чалавекам амаль штодня — а зараз ніяк да яго не дастукаешся. І невядомасць таго, што адбываецца, таксама бянтэжыць і засмучае».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/105298

💌Падтрымайце Валянціна: ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🆘Дапамога былому палітвязню Арцём Анішчуку

Арцём — фігурант справы аб пашкоджанні аўтамабіля Аляксандра Гейца — намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы Дэпартамента выканання пакаранняў. Яго асудзілі да двух гадоў калоніі.

Адбываць тэрмін Арцёма накіравалі ў магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні. У верасні 2021 года яго перавялі ў бабруйскую калонію № 2, дзе ён таксама падвяргаўся ціску.

Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін, 29 чэрвеня 2022 года, але яго перазатрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ да года калоніі. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаваў катаванні і збіццё.

18 траўня палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Ён быў вымушаны з'ехаць з Беларусі з-за пагрозаў.

Сям'я Арцёма мае патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Таксама ён гатовы разгледзець любыя прапановы па працы.

Падтрымаць Арцёма на hutka.help
📍Палітвязень Яўген Говар — на волі

Яўген — былы супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. Яго судзілі разам Аляксандрам Бабровым, якога таксама сёння памілавалі, па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Говар разам з іншымі працаўнікамі БМЗ перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на тэрыторыі завода. Першага лютага 2021 года Яўгену прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У верасні 2021 палітвязня па памілаванні перавялі з калоніі на "хімію".

У пачатку ліпеня ён выйшаў на волю з бярозаўскай ПУАТ-3, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні Яўген адбыў больш за 2 гады і 5 месяцаў.
⚡️⚡️⚡️Сёння ноччу ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін

Пра гэта паведамляе ягоная жонка.

Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада 2022 г. пастанавіў перавесці Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. Неўзабаве палітвязня этапавалі ў гродзенскую Турму № 1 дзе ён і знаходзіўся да смерці.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Алеся.

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
Дзяржабвінавачванне па справе Алеся Пушкіна падтрымліваў сумнавядомы пракурор Аляксандр Кароль

Ён вядомы сваім удзелам у гучных палітычна матываваных справах. Кароль падтрымліваў абвінавачванне па справе «Вясны», фігурантамі якой выступалі Алесь Бяляцкі, Валянцін СтэфановічУладзь Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў. Ён запрасіў ім вялікія тэрміны зняволення.

Таксама Кароль падтрымліваў дзяржабвінавачванне па справе Эдуарда Бабарыкі а таксама Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

У 2021 годзе Аляксандар Кароль атрымаў з рук Лукашэнкі медаль «За працоўныя заслугі».

Асудзіла Алеся да 5 гадоў калоніі суддзя Алена Шылько.

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
У гродзенскай турме @NashaNiva паведамілі, што Пушкін знаходзіўся ў бальніцы хуткай медычнай дапамогі

У самой бальніцы пацвердзілі, што мастак-палітвязень быў пад канвоем у рэанімацыі.

🥀Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін