Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Купчына Таццяна, Калішук Міхаіл, Рубашка Яўген, Залатар Вольга, Канавалаў (Шутаў) Алег, Любецкі Андрэй, Піпія Тамаз, Бакуновіч Аніта, Бяганскі Вячаслаў, Шаўчэнка Дзмітрый, Гантавы Ігар, Расулаў Андрэй, Сумар Аляксандр, Сасункевіч Дзяніс, Шаламіцкі Аляксандр, Васілевіч Віталь.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
Беларусы сабралі ўжо амаль 30 000€ на аперацыю Віталю Тысеву — засталося прыкладна 25 000€

Нагадаем, падчас зняволення ў 2020 годзе ў жыхара Стоўпцаў Віталя Тысева пагоршылася хранічнае захворванне. Пасля ўцёкаў з Беларусі лекары дыягнаставалі ў яго сур’ёзную праблему.

Віталю сабралі грошы на аперацыю: амаль 20 тысяч еўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася рабіць аперацыю. Гісторыю мужчыны распавядала «Радыё Свабода».

❗️Для мужчыны знайшлі нямецкую клініку, але аперацыя там каштуе 55 100 еўра. Калі за бліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.

Падрабязнасці гісторыі і ўсе дакументы ёсць на старонцы збору 👉
zrzutka.pl/46phux
😔5 месяцаў няма ніякіх вестак ад палітзняволенага Мікалая Статкевіча

Пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч. У сярэдзіне траўня яна атрымала адказ адміністрацыі калоніі пра тое, што Мікалая змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 снежня 2021 яму быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

У канцы мінулага чэрвеня Статкевіч быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — яму выпісалі не менш за 36 спагнанняў.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻Напісаць анлайн
Падрабязнасці інцыдэнту з аблітым фарбай аўтамабілем з крымскімі нумарамі ў Наваполацку

Праваабаронцам сталі вядомы акалічнасці затрымання 53-гадовага беларуса Іллі Двойрына, які нібыта абліў фарбай машыну прарасійскага актывіста Сяргея Юдаева.

За некалькі дзён да здарэння ў Іллі з Сяргеем быў канфлікт на дарозе — расіянін ехаў нецвярозы за рулём, а беларус зрабіў яму заўвагу з гэтай нагоды. Пасля інцыдэнту з машынай прарасійскі актывіст узгадаў гэтую сітуацыю і паведаміў сілавікам нумар машыны беларуса, які зрабіў яму заўвагу.

Паведамляецца, што сілавікі хочуць псіхалагічна зламаць Двойрына праз яго родных, якіх затрымалі разам з мужчынам.

Нагадаем, машына прарасійскага актывіста Сяргея Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце была пыпаркавана каля Полацкага РАУС. Ранкам 1 ліпеня гаспадар знайшоў сваю машыну з аблітым белай фарбай лабавым шклом.
Затрыманы магілёўскі журналіст і актывіст Дзмітрый Ляпейка

Крыніцы mogilev.media паведамляюць пра затрыманне на 15 сутак магілёўскага актывіста і журналіста Дзмітрыя Ляпейкі. Папярэдне, затрыманне адбылося перад выхаднымі, а прычынай сталі «падпіскі і лайкі».

Дзмітрый Ляпейка да лета 2020 года супрацоўнічаў з выданнем «Магілёўскія ведамасці», потым заняўся фрылансам. Ён актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, быў мадэратарам шматлікіх сустрэч.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📍Палітзняволенага Паўла Севярынца перавялі ў гродзенскую турму

Палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і пісьменнік больш за тры гады ўтрымліваецца ў зняволенні.

У траўні 2021 яму і яшчэ шасці палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

У красавіку адміністарцыя папраўчай калоніі № 17 прызнала Паўла «злосным парушальнікам рэжыму». Яго ўтрымлівалі ў ШІЗА некалькі месяцаў, а потым перавялі ў ПКТ на 3 месяцы. Вядома, што ў яго праз гэта пачаліся праблемы са здароўем.

21 чэрвеня ў Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады. Два тыдні ад яго не было звестак, цяпер ягоная маці ў фэйсбуку паведаміла, што Павел знаходзіцца ў гродзенскай турме № 1.

💌Падтрымаць палітвязня: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Канстанцінавіч Севярынец
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
spis ekstremistau.pdf
1.5 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 прозвішчы — цяпер у ім 3016 чалавек

7 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі інжынера «Магілёўскіх гарадскіх электрычных» сетак Уладзіслава Купрыянава, колішніх удзельнікаў «Еўрабачання» спевакоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко і бацьку Юрыя Каракіна.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
З заўтрашняга дня беларусы будуць абавязаны паведамляць «кампетэнтным органам» аб наяўнасці іншага грамадзянства або ВНЖ

Начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун адзначыў, што гэтая норма закона нібыта не абмяжоўвае правы грамадзян.

Паводле яго слоў, інфармацыя аб іншым грамадзянстве збіраецца найперш пры назначэнні на дзяржслужбу.

🔗Хроніка палітычнага пераследу 10 ліпеня
❗️У бабруйскай калоніі зняволены скончыў жыццё самагубствам — адміністрацыя спрабуе схаваць інцыдэнт

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, папярэдне ў мінулую суботу скончыў жыццё самагубствам 40-гадовы мужчына, асуджаны па артыкуле 328 КК «Незаконны абарот наркотыкаў». Вядома, што гэта вязень з 6-га атрада, ён выкінуўся ўніз галавой з акна чацвёртага паверха аднаго з карпусоў калоніі, які называюць «Тытанікам».

Паведамляецца, што прычынай суіцыду мог стаць вялікі тэрмін — больш за 10 гадоў пазбаўлення волі і стаўленне да так званых «наркаманаў» з боку супрацоўнікаў ДВП.
💌Беларусы Санкт-Пецярбургу даслалі паштоўкі палітвязням, што адзначаюць Дзень народзінаў у ліпені

«Гэтыя людзі вартыя, каб мы пра іх памяталі і падтрымлівалі», — кажуць яны.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
📸Фотафакт: у Гродне пачалі судзіць адвакатку Юлію Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйку

Іх вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове. Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядае суддзя Максім Філатаў.

У зале суда палітвязні сталі спіной да прапагандыстаў, калі іх пачалі здымаць. Юргілевіч стаіць у робе «Карцер 2».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112162

💌Падтрымайце Паўла і Юлію: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч
💻Напісаць анлайн
📍Мастака Івана Вярбіцкага перавялі ў барысаўскую калонію № 14

56-гадовы Іван Вярбіцкі — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня абвінавацілі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. 15 сакавіка Івана Вярбіцкага асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі.

Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4.

19 снежня ў Ленінскім судзе Магілёва яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. Вынік суда пакуль невядомы.

17 ліпеня палітвязень адзначыць 58-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншаваць Івана: ПК №14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, Вярбіцкаму Івану Францавічу
💻Напісаць анлайн
❗️Мінімум 36 асуджаных пасля затрымання на мяжы: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў чэрвені

У чэрвені "Вясне" стала вядома мінімум пра 560 выпадкаў затрыманняў — прыкладна па 18 чалавек кожны дзень. Суддзямі было прызначана не менш за 184 адміністрацыйныя арышты і 151 штраф.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у чэрвені значна павялічылася колькасць затрыманых пасля вяртання ў Беларусь.

Не менш за 36 чалавек было асуджана за "экстрэмісцкія" падпіскі і рэпосты ў васьмі прымежных гарадах і мястэчках па ўсёй Беларусі: Воранава, Астравец, Ашмяны, Браслаў, Лёзна, Гарадок, Дуброўна, Брэст.

🔹Чытайце пра адміністрацыйны пераслед у мінулым месяцы па спасылцы.
💵Дапамога былому палітвязню Міхаілу Прачу

Міхаіл быў асуджаны да 1,5 гадоў «хіміі» паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і арт. 391 КК (абраза суддзі).

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён намаляваў 13 чырвоных трохкутнікаў з беларускім арнаментам на прыпынку грамадскага транспарту, а таксама ў тым, што ён напісаў на плоце дома суддзі Чэрвеньскага раёна Інэсы Раеўскай слова «продажная».

1 красавіка Міхаіл выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Пазней ён быў вымушаны з'ехаць у Польшчу.

Падтрымаць мужчыну на BYSOL