Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Супраць гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу

Як стала вядома @radiosvaboda, супраць Ларысы Шчыраковай, якую затрымалі 6 снежня, распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 369-1 Крымінальнага кодэксу (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Санкцыі артыкула — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Акалічнасці крымінальнай справы пакуль не вядомыя.

16-гадовы сын Шчыраковай Святаслаў знаходзіцца ў прытулку. Родным арыштаванай сына не аддалі, матывуючы гэта тым, што падлетка могуць перадаць «законнаму прадстаўніку» — бацьку. Ён жыве ў Расіі і мае намер прыехаць у Гомель.
Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля чарговых 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Інфармацыі аб яе месцазнаходжанні няма, паведамляе @humanconstanta

Наста Лойка была затрымана 28 кастрычніка і пазней тройчы асуджана да адміністрацыйнага арышту. На адным з судоў праваабаронца распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.
🎄Як падтрымаць вязняў у зімовыя святы?

Зусім хутка наступіць святочная пара, а гэта значыць, што надыйшоў час рыхтавацца да віншаванняў зняволеных. Такія часы асабліва цяжкія ў няволі, таму вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб нашыя падтрымка, цеплыня і салідарнасць прабіліся праз краты.

«Майстэрня паштовак салідарнасці» абвяшчае Калядны Марафон паштовак салідарнасці! 17 снежня адбудзецца шэраг афлайн-івэнтаў у Вільнюсе, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Познані і Уроцлаве.

Напрацягу тыдня Майстэрня будзем распавядаць падрабязную праграму ў кожным горадзе — сачыце за сторыс у Instagram праекту і далучайцеся да Марафона!

⁉️Як павіншаваць палітзняволеных з каляднымі святамі?
Беларусы сабралі грошы на падарункі 128 дзецям палітвязняў

«Яшчэ тыдзень таму ў нас было грошай толькі на 33 падарункі дзецям палітвязняў, а ўжо сёння мы выплачваем 128! Вялікі дзякуй за актыўны ўдзел Арцёму Шрайбману і «Вясне». Дзякуючы вашым постам/рэпостам атрымалася хутка сабраць амаль EUR10.000! Беларуская салідарнасць па-ранейшаму працуе.

Нам засталася сабраць суму на яшчэ 56 падарункаў і мы заклікаем ўсіх далучацца да каляднай кампаніі данатам/лайкам/рэпостам», — піша @stryzhak.

Дадаць свой унёсак у калядны цуд вы можаце па спасылцы (карта/paypal)
Ад 5,5 да 10 гадоў калоніі — чатырох палітзняволеных салігарчан асудзілі на вялікія тэрміны

У Мінскім абласным судзе агучылі прысуд чатыром палітзняволеным жыхарам Салігоршчыны. Суддзя Алена Міснік прызначыла па «пратэсным артыкулам» мужу і жонцы Аляксандру і Таццяне Бірулям — па 6 гадоў калоніі, трэнеру Алегу Гаўрылаву — 10 гадоў калоніі, Сяргею Пасюку — 5,5 года калоніі.

Іх затрымалі за распаўсюд «пратэсных» газет яшчэ 13 снежня 2021 года, але падчас следства спіс артыкулаў Крымінальнага кодэкса, па якіх іх абвінавачваюць, вырас да пяці. Агулам чатырох палітвязняў асудзілі па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

• ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
• арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці);
• ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
• ч. 1 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі);
• ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Чытаць па спасылцы
🎉Павіншуйце палітвязня Андрэя Паднябеннага з Днём народзінаў

Гамельчук Андрэй Паднябенны мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства. 30 чэрвеня гэтага года Андрэя ўжо асудзілі да 15 гадоў калоніі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму). Паднябеннага ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў".

Цяпер яго зноў судзяць яшчэ па чатырох артыкулах КК: ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Сёння Андрэй адзначае 34-годдзе за кратамі.

💌Павіншуйце Андрэя пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Андрэй Валянцінавіч Паднябенны
💻Напісаць анлайн
Суполка ва «Укантакце» «Добрый Жлобин» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Жлобінскага раёну яшчэ 27 верасня, але толькі сёння яно з'явілася ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Адзначым, што на суполку падпісана больш за 25 тысяч чалавек.
🇦🇲Дом правоў чалавека ў Ерэване рэканструюе будынак, які зможа даць прытулак праваабаронцам у небяспецы

Дом правоў чалавека ў Ерэване знаходзіцца на завяршальнай стадыі рэканструкцыі Дома і мае патрэбу ў дапамозе — праваабаронцы запусцілі адпаведную краўдфандынгавую кампанію.

У будучым гэта месца павінна стаць хабам для мясцовай і міжнароднай грамадзянскай супольнасці, а таксама прытулкам для праваабаронцаў у небяспецы.

Падтрымаць ініцыятыву
Як падтрымліваць палітвязняў вітамінамі і медыцынскімі бандэролькамі?

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца штотыднёва. Тысячы чалавек утрымліваюцца ў няволі ў дрэнных умовах. Ад 1 чэрвеня 2022 года ў месцах зняволення перасталі прымаць карантынныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковай». Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні COVID-19».

Таму цяпер вельмі важна падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі праз "медыцынскую бандэроль". Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі". Дасылаць яе можна толькі тым вязням, прысуд якіх не ўступіў у законную сілу. Спіс неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням або даслаць поштай:

🔹Любыя вітаміны (таксама "Д3-капс" і Амега-3), можна нават у шыплівых таблетках;
🔹лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць;
🔹абязбольныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, «Ацыклавір мазь»;
🔹заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр'янка 600мг» і іншыя;
🔹свечкі і крэм «Рэліф»;
🔹працяглы курс «Тэрафлекса» ад болю ў суставах;
🔹гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб звільгатняць іх;
🔹таблеткі ад горла, кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;
🔹«Смекта», «Альмагель», «Амез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку;
🔹лекі пры кішачных засмучэннях;
🔹лейкапластыр;
🔹«Дэкспантэнол»;
🔹інгалятары, калі ў чалавека астма.

🔺Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
У Баранавічах затрыманы мужчына — ён толькі на днях вярнуўся з Польшчы

28-гадовы Пугач Анатоль быў затрыманы 13 снежня раніцай. Вядома, што з яго тэлефону пасля гэтага сядзелі сілавікі.

За дзень да гэтага мужчына вярнуўся з Польшчы ў Беларусь на медычнае абследванне: у яго знайшлі анкалагічнае захворванне.

Крыніца: @viasna_brest

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Беларусь: Становішча з правамі чалавека, у тым ліку ў галіне барацьбы з катаваннямі, істотна пагаршаецца

Працоўная група Платформы «Грамадзянская Салідарнасць» па барацьбе з катаваннямі прадставіла свой трэці Індэкс катаванняў. Індэкс катаванняў 2021 года вымяраўся ў сямі краінах рэгіёну АБСЕ: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія і Украіна.

🔹Паўсюднае грэбаванне правам і законам з боку праваахоўных структур спарадзіла сітуацыю глыбокага прававога крызісу. Затрыманыя нярэдка падвяргаюцца катаванням;

🔹Арыштаваныя па адміністрацыйных справах утрымліваюцца ў максімальна жорсткіх умовах: без спальных прыладаў і прадметаў першай неабходнасці, у перапоўненых камерах, падвяргаючыся рызыцы заражэння COVID - 19 і паразітарнымі захворваннямі;

🔹Хваля пратэстаў канца лютага 2022 г., выкліканых правядзеннем рэферэндуму па пытанні змянення Канстытуцыі і ваеннай агрэсіяй Расійскай Федэрацыі была падаўленая ўладамі з выкарыстаннем актаў жорсткасці і катаванняў.

Чытаць па спасылцы
«Ішоў на гэта свядома»: за абразу Лукашэнкі і знявагу дзяржсімвалаў пакаралі жыхара Баранавіч

Суд Баранавічскага раёна і горада Баранавічы пад старшынством суддзі Іны Паўлоўскай разгледзеў крымінальную справу 50–гадовага Віталя Корсака. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што Корсак у студзені 2022 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй персанальнай старонцы ў адкрытым доступе размясціў фотавыяву Лукашэнкі з абразамі, а таксама апублікаваў выяву нацысцкай сімволікі ў колерах дзяржсцяга.

Суд пастанавіў па сукупнасці злачынстваў прызначыць канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Чытаць па спасылцы
Супраць Ціханоўскай, Сахашчыка і Азарава распачалі новую крымінальную справу — на гэты раз за стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» «Паспалітае рушэнне»

Як паведамляе МУС, гэтая ініцыятыва «праводзіць работу па арганізацыі замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

У ведамстве кажуць, што «пасля падрыхтоўкі ўдзельнікі фармавання павінны вярнуцца ў Беларусь, каб сфармаваць ужо навучаную "пятую калону" для вядзення дыверсійнай, тэрарыстычнай і агентурнай працы».

Паведамляецца, што следчымі распачаты крымінальныя справы за стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім у дачыненні да Сахашчыка, Ціханоўскай, Азарава і іншых асоб — усяго па крымінальнай справе правяраецца больш за 200 чалавек.
📍Палітзняволенага мастака і сірату Андрэя Раптуновіча з тэмпературай этапавалі ў віцебскі СІЗА

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 20-гадоваму палітзняволенаму мастаку і сіраце Андрэю Раптуновічу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго асудзілі за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а таксама за рэгістрацыю ў плане «Перамога» (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага пасяджэння і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя. Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за сем месяцаў.

Стала вядома, што днямі Андрэя перавялі ў СІЗА-2 да рязгляду апеляцыйнай скаргі. Падчас этапу хлопец быў хворы, з тэмпературай.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч
💻Напісаць анлайн