Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.1K photos
463 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Новы прысуд па «справе Зельцэра» для чарговага палітвязня: 2 гады калоніі за каментар пра супрацоўніка КДБ

Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разбіральніцтва па справе палітвязня Яўгена Ракевіча, якога абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК) і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядала суддзя Цяплова.

У верасні 2021 у адным з Telegram-чатаў Яўген пакінуў каментар пра супрацоўніка КДБ, які загінуў разам з айцішнікам Зельцэрам падчас перастрэлкі ў кватэры апошняга. Як сцвярджае бок абвінавачвання, у каментары Ракевіч абразіў супрацоўніка КДБ і ў цэлым негатыўна выказаўся пра супрацоўнікаў праваахоўнага блоку.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова, патлумачыўшы, што каментары напісаў, паддаўшыся эмоцыям.

24 жніўня Магілёўскі абласны суд прысудзіў Ракевічу 2 гады папраўчай калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь.
«158 тамоў кажуць не пра нашу вінаватасць, а пра палітычную матываванасць працэсу», — Аляксандр Казлянка ў апошнім слове

Узгадваем апошняе слова палітвязня, асуджанага да 6 гадоў калоніі.

«Усё, што апошнія гады адбываецца ў нас у краіне ў галіне права, можна ахарактарызаваць двума ёмістымі словамі — прававы дэфолт. Ён адбыўся не на роўным месцы. Гэтая дзяржаўная сістэма ўсе гады свайго існавання падрыхтоўвала глебу, каб сілавыя структуры і чынавенскі апарат былі гатовыя безумоўна выконваць любыя каманды зверху

Падзеі з канца траўня 2021 года паказалі, наколькі далёка можна зайсці ў адносінах да ўласнага народа, падпарадкоўваючыся загадам людзей, чыё меркаванне для іх з'яўляецца аўтарытэтным. Хоць я думаю, аднаго загаду замала. У дадатак уключаецца псіхалагічная абарона і адбываецца пошук самаапраўдання, чаму так варта рабіць».

Апошняе слова цалкам

💳94 гады зняволення на ўсіх — падтрымайце зняволеных на BySol
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Алеся Буневіч
🔺Сяргей Глебка
🔺Андрэй Сцепаненка 
🔺Дзяніс Дзікун
🔺Арцём Салавей
🔺Аляксандр Гаўрылік
🔺Руслан Міхайлаў
🔺Данііл Скіпальскі
🔺Яўген Маранец
🔺Ігар Мінц
🔺Марыя Несцерава
🔺Дзмітрый Падлобнікаў
🔺Дзмітрый Сушчык
🔺Аляксандр Дзям'янцаў
🔺Вольга Скрашчук
🔺Павел Белаголаў
🔺Дзяніс Коршун
 
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🇫🇮Беларускія праваабаронцы сустрэліся з міністрам замежных спраў Фінляндыі

Праваабаронцы распавялі фінскаму палітыку і іншым прадстаўнікам дэлегацыі пра актуальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стан грамадства, адносіны да вайны ва Украіне.

Яны адзначылі, што ўзровень рэпрэсій і катаванняў, якія ўжываюцца ўладамі да мірных грамадзянаў, не змяншаецца, колькасць палітвязняў бесперапынна павялічваецца, а за кратамі дагэтуль застаюцца сем сябраў «Вясны», у тым ліку кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі. Асобную ўвагу прысутныя звярнулі на жорсткі прысуд каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай і валанцёру Андрэю Чапюку.

Чытаць па спасылцы
За «нацысцкую» татуіроўку быў затрыманы мінчук Максім Галавінскі

На «пакаяльным відэа» 36-гадовы мужчына кажа, што ў маладосці зрабіў «нацысцкую» татуіроўку. У канцы відэа Максім паказвае, што замаляваў татуіроўку.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Да трох гадоў калоніі і вялікага штрафу за «абразлівыя» каментары асудзілі жыхара Салігорска

У судзе Цэнтральнага раёна Менска за каментары ў інтэрнэце да трох гадоў зняволення і 200 базавых велічыняў штрафу асудзілі 41-гадовага жыхара Салігорска Аляксандра Адзярыху. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), старшыні КДБ Івана Церцеля, старшыні ЦВК Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурора (арт. 369 КК). Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Карсюк.

Паводле версіі абвінавачвання, Аляксандр з траўня па лістапад 2021 года «размяшчаў на розных рэсурсах у сетцы інтэрнэт абразлівыя каментары ў адрас Лукашэнкі».

У судовым пасяджэнні мужчына сваю віну прызнаў цалкам. Не адмаўляў, што паказаныя каментары размешчаныя ім і носяць абразлівы характар.

Чытаць па спасылцы
❗️Насту Лойку і Данілу Кашэўскага адправілі за краты

Праваабаронцам стала вядома, што Данілу Кашэўскага сёння арыштавалі на 12 сутак. Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка прызнаў яго вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпосты з тг-каналаў, якія былі прызнаны «экстрэмісцкімі».

Таксама вядома, што праваабаронца Наста Лойка была арыштаваная на 15 сутак.

Нагадаем, учора каля Мінгарсуда пасля суда над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі адбыўся «хапун», у выніку якога затрымалі больш за 10 чалавек. Але за кратамі ў Фрунзенскім РУУСе пакінулі толькі Кашэўскага і Лойку.
🎧Голас Марфы ў падкасце «Вясна прыйдзе» — выпуск прысвечаны праваабаронцы «Вясны»

Нагадаем, учора каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» прысудзілі 15 гадоў калоніі — 17 верасня будзе роўна два гады, як Рабкова знаходзіцца за кратамі.

На волі Марфу чакаюць яе муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама многія беларускі і беларусы. Чакаюць яе і каты — праваабаронца сама была валанцёркай у каціным прытулку, а праз краты вокнаў у СІЗА яна здолела разгледзець бяздомных катоў — і нават паспрабавала дапамагчы ім.

Узгадваем 16-ы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе», апублікаваны ў 2020 годзе. У якім можна пачуць Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення. Гэта дапаможа нам пазнаёміцца бліжэй з тым, чым яна займалася ў рамках сваёй праваабарончай дзейнасці.

Soundcloud | YouTube Apple Podcasts | Google podcasts | Castbox | Spotify
Сайт і сацсеткі «Беларускай Рады культуры» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс такое рашэнне 31 жніўня прыняў Партызанскі суд Мінска

У чэрвені МУС прызнала праект «Беларуская Рада культуры» «экстрэмісцкім фармаваннем».

Крыніца: @by_culture
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🤯Міліцыянты прымусілі затрыманага ў наручніках несці з сабой дзверы ад халадзільніка — з-за таго, што на ім былі пратэсныя стыкеры На відэа сілавікоў мінчук Віктар Жаркевіч трымае ў руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэснымі стыкерамі — з бчб-сцягамі…
Віктара Жаркевіча, якога пасля затрымання прымусілі несці дзверы ад халадзільніка, арыштавалі на 13 сутак

Нагадаем, на відэа сілавікоў мінчук трымае ў руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэснымі стыкерамі — з бчб-сцягамі і з анархісцкімі лозунгамі. На галаву мужчыны апранутая чырвоная каска з Пагоняй, рукі — у кайданках. Дзверы халадзільніка мужчыну змусілі самога цягнуць да аддзялення.

Крыніца: @belarus_abc

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QokVdt
94 гады зняволення на ўсіх — падтрымайце дзесяць асуджаных учора палітвязняў

Нагадаем, 6 верасня ў Менску абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітычным вязням. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў ім наступныя тэрміны: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

BySol адкрыў збор у падтрымку фігурантаў гэтай справы — грошы пойдуць на перадачы і адвакатаў.

💵 Падтрымаць фінансава палітвязняў
За каментары ў інтэрнэце дзяўчыне са Старых Дарог прысудзілі ажно 7 год калоніі

Гродзенскі абласны суд разглядзеў справу Марыны Санкевіч, якой інкрымінавалі адразу чатыры крымінальныя артыкулы: ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», ч. 1 арт. 368 «Абраза Лукашэнкі», ч. 1. арт. 293 «Масавыя беспарадкі», а таксама ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы». Справу разглядаў Дзмітрый Бубенчык.

Як паведамляе @MAYDAYMog, падставай для затрымання Марыны сталі каментары ў Telegram-каналах. За якія менавіта каментары дзяўчыну прыцягнулі да адказнасці, праваабаронцы пакуль не ведаюць.

Вядомы только вынік судовага разбіральніцтва. І ён адзін з самых жорсткіх з тых, якія апошнім часам выносілі па пералічаных артыкулах.

Чытаць па спасылцы
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Навагрудка Віталя Андрэйчыка

Яе паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, 38-гадовы мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама ў каментарах нібыта абражаў прадстаўнікоў улады і Лукашэнку.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QokVdt

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Затрымалі дырэктара і былога кіраўніка маркетынгу вядомай мінскай крамы «Снікерхэд»

Сёння на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманым дырэктарам крамы красовак «Снікерхэд» Сяргеем Калядой і былым дырэктарам па маркетынгу гэтай жа крамы, якога, папярэдне, клічуць Уладзімір Стасевіч — ён нейкі час жыў у Грузіі, а пасля вярнуўся ў Беларусь.

Мужчын абвіначваюць у данатах на дапамогу пацярпелым падчас пратэстаў. Магчыма, да іх прыйшлі праз тое, што яны ў свой час адкрыта выклалі пост пра гэта — іншых «зачэпак» сілавікі не прадставілі.

Крыніца: Наша Ніва

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QokVdt
ЗША асудзілі прысуд Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку і яшчэ 8 палітвязням

«ЗША асуджаюць ганебны прысуд праваабаронцы Марфе Рабковай і дзевяці іншым палітвязням. Мы аб'ядналіся з нашымі партнёрамі з ЕС і народам Беларусі, каб прыцягнуць рэжым да адказнасці за гэтыя абуральныя парушэнні правоў і годнасці чалавека», — напісала ў Twitter амбасада ЗША ў Беларусі.
«Я ведаю і веру — мы ўбачым увасабленне дэмакратыі», — у апошнім слове Францкевіч

Тэлеграм-канал «Рэвалюцыйнага дзеяння» апублікаваў моцнае апошняе слова 32-гадовага палітзняволенага анархіста Аляксандра Францкевіча, асуджанага ўчора да 17 гадоў калоніі.

«Адзінае, аб чым шкадую, што не прыклаў больш высілкаў, больш старанняў, каб гэтыя муры абрынуліся. Не зрабіў больш для таго, каб Расія ўрэшце была разбураная. Не быў у Кіеве тады, калі "рускі ваенны карабель" пайшоў у вызначаным кірунку, а кіяўляне спынілі арду, якая ўявіла сябе непераможнай.

Я ведаю і веру — замест таталітарызму, улады хамаў і цынікаў, замест непадзельнага панавання нямногіх над большасцю, мы ўбачым увасабленне дэмакратыі і сапраўднага народаўладдзя. Не недзе далёка, а тут, у нас, у Беларусі. Я ведаю — будучыня належыць нам.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!»

Апошняе слова цалкам
Яшчэ аднаго мінчука асудзілі па «справе Зельцэра»

У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд Мікалаю Сергіеню, які быў абвінавачаны ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, сацыяльнай альбо іншай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс вяла суддзя Таццяна Фалькоўская.

Мужчына быў прызнаны вінаватым і асуджаны да аднаго года і 8 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама да 100 базавых велічыняў штрафу.

Чытаць па спасылцы
«Дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь»: вынесены прысуд жыхару Гомеля

Суд Навабеліцкага раёна Гомеля вынес прысуд па справе Мікалая Дземчанкі, абвінавачанага ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс вёў суддзя Аляксандр Зінчук.

Палітвязень быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Гомелі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў нтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Напачатку Мікалай праходзіў па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).

У выніку суд пакараў яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Чытаць па спасылцы
📍Палітзняволеную Вікторыю Кульшу перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы

Гомельскі абласны суд 10 жніўня пакінуў прысуд палітзняволенай Вікторыі Кульшы ў сіле. Ёй прысудзілі ў дадатак да двух гадоў і шасці месяцаў калоніі яшчэ адзін год у зняволенні за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Стала вядома, што з 22 жніўня Вікторыя пачала адбываць тэрмін у калоніі № 24.

Перад этапам Вікторыя хвалявалася, што ціск у новай калоніі працягнецца:

«Хутка будзе этап у ПК-24 і яна вельмі яго баіцца, бо на Зарэччы яе ўжо ведаюць і чакаюць. Яна ўпэўнена, што пасля этапу яе амаль адразу чакае ШІЗА ці ПКТ», — распавядала дачка палітзняволенай.

«Падкінулі таблеткі і сказалі, што павесяць на яе артыкул за "абарот наркатычных сродкаў"»: як улады пераследуюць палітзняволеную Вікторыю Кульшу

💌Падтрымайце Вікторыю: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша