Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.94K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️У Змітра і Насты Дашкевічаў адбыўся ператрус

Забралі ўсю тэхніку. Наста на свабодзе, але сувязі з ёй няма. Змітра забралі «людзі ў чорным»

Крыніца: shaputska
У Віцебску за каментар пра Лукашэнку затрымалі Святлану Фірсаву — раней жанчыну ўжо асудзілі за БЧБ-палоскі на асфальце

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне ў Віцебску 28-гадовай Святланы Фірсавай. Жанчына ў 2021 годзе нібыта пакінула каментар «Дебил бл***ть» пад відэа з прамовай Лукашэнкі.

У лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псавання маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце. Таксама яны расклейвалі лісты паперы з чырвонай палоскай на белым фоне.
Берасцейцу, які пару тыдняў таму прынёс кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку, прысудзілі 15 сутак арышту

Алег Вялаў
— вядомы ў горадзе актывіст, які пратэставаў супраць акумулятарнага заводу. 8 сакавіка берасцейскія сілавікі не пусцілі людзей да бюста Тараса Шаўчэнкі, а Вялава, які нёс кветкі, затрымалі на падыходах. Трое сутак ён правёў у ІЧУ. Пазней суд некалькі разоў пераносілі праз памылкі ў пратаколе.

У выніку сёння суддзя Ленінскага раёну Берасця Дзмітрый Куроўскі прысудзіў Вялаву 15 сутак арышту за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (24.23 КаАП РБ).

Крыніца: @belsat
Жыхару Баранавічаў прысудзілі тры гады калоніі за допіс з прапановай шукаць і біць «ціхароў» і выманьваць АМАП у засады

21 сакавіка Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Сяргея Санюты, якога абвінавачвалі ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130) — 12 жніўня 2020 года ён нібыта пакінуў паведамленне, у якім супрацоўнікі міліцыі ўгледзелі заклікі да гвалту.

Заклікі, па версіі абвінавачвання, утрымліваюцца ў фразах «ищите тихарей, бейте их толпой» і «выманивайте ОМОН в засады».

Суддзя Мікалай Сянько прысудзіў абвінавачанаму тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3NdYWW7
У Берасці прыходзяць з вобшукамі да сваякоў тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за крымінальнага пераследу

Ужо вядома пра некалькі такіх выпадкаў. Да сем'яў «палітычных» прыходзяць з аглядамі і вобшукамі. Так, 22 сакавіка прадстаўнікі Ленінскага РАУСа прыйшлі да маці Андрэя Шарэнды. Мужчына цяпер знаходзіцца за мяжой, а яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк – у гомельскай калоніі. Вось як пракаментаваў сітуацыю сам Андрэй:

«Нагодай для правядзення ператрусу сталі крымінальныя справы, заведзеныя супраць мяне, нібыта вобшук мог дапамагчы высветліць маё месцазнаходжанне. Па выніку нічога канфіскавана не было. Разглядаю дадзеныя дзеянні карнікаў як чарговую спробу маральнага ціску на мяне праз маіх родных.

Некалькі месяцаў таму на мяне быў заведзены шэраг новых крымінальных справаў. Таксама не так даўно стала вядома, што на маю жонку Паліну заведзеная новая справа па артыкуле 411 («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»), па якой яе могуць трымаць за кратамі бясконца доўга ў самых жорсткіх умовах»
.

Крыніца: @belsat
Жыхара Гомеля затрымалі за заклікі ў 2020 годзе збірацца на пратэсты і вызваляць затрыманых

Стала вядома пра затрыманне жыхара Гомеля Віктара Зігінава. Яму прысудзілі 15 сутак арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, аднак праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што мужчына «не факт, што выйдзе на волю, бо па арт. 342 КК могуць і арыштаваць на час следства». Яны паведамляюць, што пасля выбараў Віктар у гомельскім тэлеграм-канале пісаў заклікі збірацца на пратэсты і вызваляць затрыманых.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
МУС апублікаваў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У Пералік увайшлі 140 чалавек — большасць з іх палітвязні.

Туды ўключылі грамадзян, якія асуджаны па «злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці». Гэта артыкулы 293 (удзел у масавых беспарадках), 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадк), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), 341 (апаганьванне маёмасці) і іншыя «пратэсныя артыкулы».

У спісе, сярод іншых, Павел Севярынец, Арцём Баярскі, Марыя Калеснікава, Максім Знак, хворая на анкалогію пенсіянерка Людміла Хлусевіч.
КДБ прызнаў Telegram-чат «Сообщество железнодорожников Беларуси» экстрэмісцкім фармаваннем

Такое рашэнне КДБ прыняў 21 сакавіка.

Таксама прызнаны «экстрэмісцкім» лагатып «в виде графического изображения передней части локомотива и словесным обозначением «Сообщество железнодорожников Беларуси»
‼️Палітвязня Міколу Дзядка змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову выходзіць на працу

Пра гэта распавёў «Новаму Часу» бацька палітвязня Аляксандр Дзядок. Нагадаем, 10 сакавіка Мікола адмовіўся ад працы на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Адміністрацыя за гэта пакарала Дзядка чатырма месяцамі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). А двух асуджаных, якія працягвалі з ім камунікаваць, змясцілі ў ШІЗА. Бацька палітвязня адзначае, што ў ПКТ холадна і брудна, і нягледзячы на тое, што ноччу бывае мінусавая тэмпература паветра, там выключаюць ацяпленне.

Ліставанне Міколе фактычна заблакавалі. Тыя лісты, якія яму дасылаюць у калонію, адміністрацыя наўпрост знішчае.

Аляксандр 22 сакавіка спрабаваў перадаць сыну належную яму па законе рэчавую перадачу, але яе не прынялі:

«Там неабходныя рэчы — зубныя пасты, шчоткі, прылады для галення. Але каб пазбавіць яго магчымасці прыводзіць сябе ў чалавечы выгляд, яны адмовіліся прымаць гэтую рэчавую перадачу. Таксама я прывёз медыцынскую перадачу, але яе таксама адмовіліся прымаць. Яму патрэбныя медыцынскія прэпараты, а дэ-факта атрымліваецца, што яго пазбавілі медыцынскай дапамогі».

Таксама Аляксандра Дзядка не пусцілі да адміністрацыі калоніі і спрабавалі справакаваць на канфлікт.

Учора Міколу змагла наведаць адвакат. Па яе словах, выглядае ён нядрэнна, хоць у цэлым абстаноўка цяжкая.

«Але ён трымаецца, ён моцны чалавек, і ён будзе змагацца, наколькі гэта магчыма».

📌Нагадаем, Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
На гродзенскага хірурга паскардзіліся з «хіміі» — ён атрымаў штраф

Урача-хірурга з Гродна Сяргея Батаева 18 сакавіка выклікаў участковы. Аказалася, на яго старонцы знайшлі падпіскі на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, і паскардзіліся на ўрача ў міліцыю. На Сяргея паступіў «сігнал» з папраўчай установы адкрытага тыпу № 24, падпісаны часова выконваючым абавязкі начальніка.

Справа дайшла да суда. Суддзю зацікавіў пост Сяргея супраць вайны ва Украіне.

«Там былі словы „Слава Украіне“, „Жыве Беларусь“ і „акупанты гоу хоум“. Я сказаў, што нічога дрэннага не ўгледзеў у словах з гімна суседняй брацкай краіны, радкі з верша Купалы. А пра акупантаў — гэтае маё асабістае меркаванне на тое, што адбываецца, і Канстытуцыя не забараняе. Ён толькі заўважыў, што мне 45 гадоў і ў мяне трое дзяцей, і, кшталту, вам гэта трэба?» — распавёў медык.

У выніку Сяргею прысудзілі 25 базавых штрафу за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Крыніца: HRODNA.LIFE
Усяго за адзін сумны смайл пад пастом пра Лукашэнку жанчыну з Рагачова пакаралі годам калоніі

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага разбіральніцтва па справе Святланы Астравінскай, якую абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368). Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Ірына Прадун.

Згодна з матэрыяламі справы, 54-гадовая жанчына ў лістападзе мінулага года ў Аднакласніках пад пастом пра Лукашэнку, аўтаркай якога яна нават не з'яўляецца, пакінула сумны смайл.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3uk89DC
Гамельчуку прысудзілі год калоніі за сарваны са сцяны дзяржаўны сцяг

У Цэнтральным судзе Гомеля быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Віктара Рысінскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса.

Па матэрыялах следства, Рысінскі напрыканцы 2021 года, «маючы імкненне публічна прадэманстраваць сваё непаважлівае стаўленне да дзяржаўнага сімвалу, дэманстратыўна, выяўляючы паказную смеласць і дзёрзкія паводзіны» сарваў сцяг разам з мацаваннем з фасаду будынка ў Гомелі па вуліцы Сялянская, 14.

У судзе мужчына патлумачыў, што разам з кампаніяй знаёмых хацеў проста зняць сцяг са сцяны, каб усім разам сфатаграфавацца з ім. Прыладзіць яно на месца не ўдалося і ён пакінуў яго каля сцяны будынка.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3NqWSdF
📭Палітвязень Сяргей Коршун, які днямі адзначыў 44-годдзе, не атрымаў ніводнага віншавання

Сяргей Коршун — блогер тэлеграм-канала “Армія з народом”, былы супрацоўнік міліцыі. Яго затрымалі ў ліпені 2020 у межах справы па арт. 342 КК. Потым артыкул Коршуну перакваліфікавалі на 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці).

Мінскі абласны суд 7 траўня 2021 прысудзіў Сяргею чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

🔺Сёння ён патэлефанаваў з калоніі да сваёй сястры і паведаміў, што не атрымаў на Дзень народзінаў ні лістоў, ні тэлеграм нават ад сваякоў. Сястра таксама піша, што ўжо доўгі час яны амаль не атрымліваюць лісты ад палітвязня.

💌Падтрымайце Сяргея: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Сяргею Уладзіміравічу Коршуну
Сябра Каардынацыйнага Савету Таццяна Вадалажская была затрыманая сёння падчас візіту на допыт у Следчы камітэт

Крыніца: @rada_vision

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3NeB2ts

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️У Чачэрску траіх маладых людзей асудзілі да калоніі за налепленыя стыкеры

У судзе Чачэрскага раёна быў вынесены прысуд па справе Вадзіма Дзенісенкі, палітзняволенай Рыты Зотавай і Мікіты Хількевіча. Суддзя Павел Цыганок прысудзіў Вадзіму 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму, Рыце і Мікіце — па 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Маладых людзей асудзілі за некалькі стыкераў, якія тыя наляпілі на тэрыторыі мясцовай школы па дарозе з вечарынкіРыце прысудзілі два гады калоніі за адзін налеплены стыкер. Міліцыю на іх выклікала дырэктарка школы Вольга Цалко.

Дзенісенка распавёў, што падчас запісу «пакальнага відэа» яго прымусілі сказаць на камеру «ГУБАЗіК вас усіх знойдзе». Супрацоўнік сказаў яму, што цяпер знойдзе палку і стукне яго, калі ён не прамовіць гэту фразу.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3wsJeR2
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сябра Каардынацыйнага Савету Таццяна Вадалажская была затрыманая сёння падчас візіту на допыт у Следчы камітэт Крыніца: @rada_vision Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3NeB2ts 🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна…
З’явіліся падрабязнасці затрымання сяброўкі Каардынайцынай Рады Таццяны Вадалажскай

Упершыню сацыёлаг была затрымана 4 жніўня 2021 г., правяла 10 сутак на Акрэсціна, пасля чаго яе адпусцілі ў статусе падазраванай па ч.1 арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На працягу ўсяго гэтага часу Таццяну некалькі разоў выклікалі на допыты ў СК.

На мінулым тыдні Таццяна падала хадайніцтва ў СК з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне. Сёння Таццяна пайшла за адказам на сваё хадайніцтва ў СК, але там ёй была прад'яўлена пастанова аб заключэнні пад варту.

Цяпер Вадалажская знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Адвакат Таццяны знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, таму больш ніякіх падрабязнасцяў невядома.

Крыніца: @rada_vision
Жыхароў Баранавічаў выклікаюць на «прафілактычныя гутаркі» да Дня Волі

Як паведаміў праваабаронцам «Вясны» жыхар Баранавічаў, які раней адбываў «палітычныя суткі», ён атрымаў позву з’явіцца ў мясцовы РАУС 25 сакавіка ў якасці сведкі па невядомай крымінальнай справе. Ён знайшоў позву ў паштовай скрыні.

Мужчына распавядае, што такія позвы атрымалі многія ў горадзе, хто раней пераследаваўся па «палітычных артыкулах». Жыхароў Баранавічаў выклікаюць на 23-25 сакавіка.

Нагадаем, кожны год міліцыянты перад Днём Волі ладзяць «прафілактычныя гутаркі», якія часта сканчваюцца прэвентыўнамі затрыманнямі і «суткамі». Такім чынам улады хочуць не дапусціць патэнцыяныя пратэсты ў гэты значны для беларусаў дзень.

‼️Праваабаронцы нагадваюць, што заканадаўствам устаноўлены парадак выкліку сведкі на допыт (арт. 216 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса). Позва мусіць быць уручана пад распіску. Калі позву закінулі проста ў паштовую скрыню, то асоба лічыцца належным чынам не апавешчаная і гэта не цягне абавязак з'яўляцца па выкліку.
У Мазыры сёння затрымалі актывістаў Фёдара і Крысціну Чаранковых, а таксама іх сяброў: Аляксандра Дзеравеньку, Альберта Зубарава і ягоную дзяўчыну Карыну.

У іх адбыліся ператрусы. Цяпер яны ўсе знаходзяцца ў ІЧУ, піша @belsat

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3NeB2ts

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Нам з вамі важна адсачыць лёс кожнага затрыманага чалавека, каб ніхто не быў пакінуты сам-насам з рэпрэсіямі!

Мы заклікаем паведамляць апошнія навіны пра вашых блізкіх, якія пераследуюцца па палітычных матывах: затрыманні, пераводы, ціск у месцах зняволення, даты судоў і аўдыё з пасяджэнняў 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

Таксама заклікаем распавядаць гісторыі вашых блізкіх палітзняволеных, каб вязні за кратамі атрымлівалі яшчэ большую падтрымку ад грамадства 👉 @spring96info

Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

🔹«Ён не верыў, што яго будуць пераследваць, бо лічыў сябе пацярпелым»: гісторыя палітвязня Сяргея Красоўскага
🔹«Сэрца смелае, якое большым стала». Гісторыя палітвязня Яўгена Рубашкі
🔹Пісаў вершы, вёў Instagram на 15 тысяч падпісчыкаў, а цяпер у СІЗА. Гісторыя палітвязня Сяргея Сакаўца
🔹Маці палітзняволенай Насты Кухаравай: «Дзеля дачкі не дазваляю сабе плакаць, нават ведаючы, што з яе здзекваліся»
🔹«Гэта перыяд, які проста трэба прайсці», — сям'я палітвязня Ціхана Осіпава
За «дрышча» — тры месяцы арышту жыхару Мінска

Суд Бярозаўскага раёна разгледзеў крамінальную справу па абвінавачанні жыхара Мінска Юрыя Юдчыца ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Юрый 22 красавіка 2021 года з «мэтай прыніжэння гонару і годнасці» абразіў міліцыянта ўзвода АМАПа УУС Брэсцкага гарвыканкама Уладзіслава Шукаева — ён пакінуў у «Вконтакте» каментар «Пазыўны — дрышч».

Як распавёў у сваіх паказаннях пацярпелы Шукаеў, каментар «прынізіў мой гонар і годнасць як супрацоўніка АМАП, так і чалавека. На дадзены момант я жадаю прыцягнуць да адказнасці дадзенага чалавека».

Суддзя Дзмітрый Кавалевіч пастанавіў прызнаць Юдчыца вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на тры месяцы.