Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
86 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎧8 сакавіка прапануем нашую падборку падкастаў «Вясна прыйдзе», прысвечаную жанчынам, што змагаюцца за правы чалавека

📍Голас праваабаронцы «Вясны» Марфы Рабковай можна пачуць тут. Выпуск падкаста створаны ў 2020 годзе, праз 3 месяцы пасля яе затрымання. А праз 7 месяцаў праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская, якая пабывала ў СІЗА-1, распавяла, як там Марфа.

📍Абаронца жаночых правоў Вольга Гарбунова распавяла пра гвалт у Беларусі: хатні, жнівенські і акушэрскі. Інтэрв’ю зроблена да таго, як Вольга стала палітзняволенай.

📍Замежныя праваабаронкі з розных краін не раз наведвалі Беларусь. За гэта іх пазбаўлялі віз, за імі сачылі, яны траплялі ў спісы… Пра Беларусь вачыма замежных праваабаронак слухайце тут.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Брэсце міліцыя не пусціла жыхароў горада да помніка Тарасу Шаўчэнку Напярэдадні дня нараджэння ўкраінскага класіка каля помніка, які стаіць на аднайменным бульвары, меў адбыцца мітынг, ён быў папярэдне дазволены. Але міліцыя не пускала людзей да помніка.…
Як мінімум чатырох жыхароў Брэста затрымалі сёння каля помніка Тарасу Шаўчэнку

Улады раней дазволілі там мітынг, але сёння міліцыя не падпускала людзей да месца яго правядзення, а асобных людзей затрымлівала, паведамляе @nashaniva

9 сакавіка — дзень нараджэння ўкраінскага класіка.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Праваабаронца Леанід Судаленка больш за месяц не атрымлівае лістоў у калоніі

Жонка палітвязня Леаніда Судаленкі распавяла «Народнай Волі» пра яго справы і тое, што ён не атрымлівае лістоў нават ад дзяцей.

«Днямі прыйшоў чарговы ліст ад Леаніда. Ва ўсіх лістах паведамляе, што яму ніякую карэспандэнцыю не аддаюць. 27 студзеня яго этапіравалі ў калонію, і з таго часу фактычна ніводнае пісьмо з волі не атрымаў — нават ад мяне і ад дзяцей».

Праваабаронца працуе рознарабочым на дрэваапрацоўцы:

«Прыбірае пілавінне, нешта прыносіць, нешта адносіць, таму не вельмі складаная праца, а вось па здароўі рэжым не зменены.
Днямі адвакатка хацела ў калоніі спаткацца з Леанідам, але не ўдалося. Мужа да адваката так і не прывялі. Матывацыя была такая: маўляў, ён вельмі моцна заняты на
рабоце, і адарваць яго ад працы не ўяўляецца магчымым».


💌 Падтрымаць Леаніда: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леаніду Леанідавічу Судаленку
Беларускіх фатографак, затрыманых 28 лютага, адправілі на суткі

На антываеннай акцыі 28 лютага былі затрыманыя мастачка і фатографка Кацярына Малама і сямейная фатографка Жана Антонава. Стала вядома, што 2 сакавіка над імі прайшлі суды. Суддзя Кастрычніцкага раёна Вольга Няборская прызнала вінаватымі Жану і Кацярыну па арт. 24.23 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і арыштавала іх на 12 і 14 сутак адпаведна.

Крыніца: @by_culture
«Я прайду гэты шлях годна»: адказ асуджанага ўдзельніка акцый пратэсту наконт памілавання

Жыхар Салігорска Павел Крашакоў, які быў асуджаны судом Салігорскага раёна да 2,5 гадоў калоніі за паслявыбарныя падзеі, даслаў сваёй маці чарговы ліст. У ім размова йдзе пра магчымасць памілавання.

«Мама, я вядома ведаў, што ды на многае здатная, але не думаў, што ты будзеш прасіць іх пра памілаванне. Але я і так хутка выйду і буду дома без памілавання…. Я пісаць сам нічога не буду з маіх асабістых меркаванняў… Я прайду гэты шлях годна», — напісаў ён маці.

Таксама ад маці сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага затрымання Паўла:

«Была на спатканні з Пашкай, ён распавёў як яго затрымалі, а потым везлі ў РАУС праз лес і прывалаклі ўжо ў аддзяленне усяго збітага. Калі рабілі “пакаяльны запіс”, то кінулі яму пачак сурвэтак, каб змог адцерці ад крыві твар. Два месяцы ён спаў на жалезных пласцінах, матраса не давалі».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3CrwWcA
📍Суд у Маладзечне прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 15 артыкулаў «Рэгіянальнай газеты»

Суд Маладзечанскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 15 артыкулаў, апублікаваных у друкаваных выпусках «Рэгіянальнай газеты» ў 2020 годзе. Нагадаем, у студзені гэты ж самы суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт і тэлеграм-канал выдання.

📍Затрыманне ў Мінску за ўдзел у паслявыбарных пратэстах

Паведамляецца пра затрыманне за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе 48-гадовага Мікалая Папечкіна. «Пакаяльнае відэа» з ім з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

📍Затрыманні ў Лідзе і Нясвіжы

Паведамляецца, што ў Лідзе затрыманы Сяргей Чарнецкі. У гарадскім пасёлку Сноў Несвіжскага раёна 6 сакавіка супрацоўнікі САХРа затрымалі Аляксея Грыцкевіча. Пры затрыманні выламалі дзверы. 7 сакавіка, у афіцыйны выходны, Аляксея асудзілі ў судзе Клецка, але невядома па якім артыкуле яго судзілі і што прызначылі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/365T6Fj

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️У Жодзіна для затрыманых не будуць прымаць перадачы яшчэ мінімум два тыдні

Стала вядома, што для затрыманых па адміністрацыйных справах у ІЧУ Жодзіна не будуць прымаць перадачы з 9 па 17 скавіка. На мінулым тыдні таксама не прымалі ні ў жодзінскім ізалятары, ні на Акрэсціна. Прычына — каранавірус. Перадаваць можна толькі лекі.

📷Фота ад сваякоў арыштаваных.
❗️З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 «рэйкавых партызанаў»: што вядома пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі

Пасля пачатку вайны ва Украіне затрымалі мінімум восем беларусаў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. Вядома пра затрыманні ў Віцебску, Светлагорску, Асіповічах, Стоўбцах, Жодзіна.

У тэлеграм-каналах паведамлялася, што з-за дыверсій («рэйкавай вайны») і кібер-нападаў на інфраструктуру Беларускай чыгункі, па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя воінскія эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў.

Затрыманым інкрымінуюць падтрыхтоўку да акта тэрарызма, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Вясна» распавядае ўсё, што вядома па гэтых справах
«Сітуацыя поўнай беспакаранасці ў Беларусі»: даклад ААН аб выпадках беспакаранага здзяйснення парушэнняў правоў чалавека

Дадзены агляд ахоплівае перыяд да выбараў 9 жніўня 2020 года і наступны перыяд да 31 снежня 2021 года. Ён грунтуецца на 145 апытаннях відавочцаў, а таксама на аналізе інфармацыі і доказаў з шырокага кола крыніц.

З траўня 2020 года па травень 2021 года было арыштавана, па меншай меры, 37 000 чалавек;
Былі распаўсюджаныя і сістэматычна ўжываліся катаванні і неналежнае абыходжанне;
Уключна да кастрычніка 2021 года 270 няўрадавых арганізацый былі зачыненыя, а да канца года 32 журналісты былі арыштаваныя і 13 СМІ абвешчаныя «экстрэмісцкімі».

Справаздача цалкам 👉
bit.ly/368nz5G
Мужчыну асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за арганізацыю жывога ланцуга, якога не было

9 сакавіка ў Мазыры да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі Антона Кошчанку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Новікава.

Згодна з матэрыяламі справы, Кошчанка распрацаваў і змясціў на абмеркаванне ў мясцовым тэлеграм-канал план Палескага шляху-2020 на ўзор Балтыйскага шляху 1989 года. У ім людзі меліся стаць жывым ланцугом спачатку ад Мазыра да Калінкавічаў, а пазней маглі далучацца і жыхары іншых гарадоў і вёсак. Аднак такой падзеі ў 2020 годзе ў мазырска-калінкавіцкім рэгіёне не адбывалася.

Таксама нібыта ён у жніўні 2020 года прапанаваў блакаваць райвыканкам, РАУС, пракуратуру і Следчы камітэт і патрабаваць ад іх выканання заканадаўства, нібыта заклікаў выкарыстоўваць кактэйлі Молатава.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3vOokLJ
Ліцэіст з Гомельскай вобласці сфатаграфаваў ваенную тэхніку для тэлеграм-канала. Супраць яго распачата крымінальная справа

У канцы лютага - пачатку сакавіка падлетак сфатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і яе перамяшчэнні. Здымкі ён адправіў у тэлеграм-канал, прызнаны беларускімі ўладамі "экстрэмісцкім".

Хлопца затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Жыхар Заслаўя пакінуў «моцнае слоўца» пад пастом пра міліцыянтку, якая затрымала жанчыну за бчб-адзенне сабачкі – 1,5 гады «хатняй хіміі»

Суд Нясвіжскага раёна вынес рашэнне па справе Аляксандра Бялевіча, якога абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады» — мужчына яшчэ ў кастрычніку 2020 пакінуў абразлівы каментар «з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі» пад пастом з фотаздымкам старшай інспектаркі прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Нясвіжскага РАУС Таццяны Кульбіцкай.

Каментар быў пакінуты пад пастом, у якім шла гаворка пра тое, што жыхарку Нясвіжа Алу Карунную выклікалі для гутаркі і затрымалі за тое, што жанчына апранула сабачку ў бчб-сімволіку і гуляла па горадзе.

Суддзя Дзмітрый Гвозд прысудзіў Бялевічу 1,5 гады «хатняй хіміі», а таксама пастанавіў выплаціць пацярпелай Кульбіцкай 1500 рублёў маральнай кампенсацыі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3pQB1ly
Інфармацыйная прадукцыя telegram-канала «DW Беларусь» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі

Акрамя таго, інфармацыйная прадукцыя ўсёй медыя-інфармацыйнай сеткі «Deutsche Welle», а таксама лагатып у выглядзе двух літар «D» і «W» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/365T6Fj

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
💡У суботу пройдзе вэбінар «Базавыя правы чалавека падчас рэпрэсій і вайны»

@MAYDAYMog запрашае даведацца ці ўспомніць, што такое базавыя правы чалавека і як яны ўплываюць на жыццё на лакальным і маштабным узроўнях: «Мы пагаворым пра свабоду слова, свабоду выбару, свабоду сходаў і права на тое, каб быць тым, хто ты ёсць ва ўмовах рэпрэсій і вайсковых дзеянняў. Мы абмяркуем і вырашым, што кожны з нас можа зрабіць у сітуацыі, якая склалася».

👩‍🦰Спецыяльная экспертка вэбінара — праваабаронца, сябра «Вясны» Наталля Сацункевіч.

🗓12 сакавіка, 13:00. Працягласць — 1,5 гадзіны.

🔹Удзел у вэбінары бясплатны, але рэгістрацыя абавязковая 👉 forms.gle/XKDmXKFQxuZcDtPT8. Яна адкрыта да 16:00 11 сакавіка. Спасылка для падключэння будзе выслана на электронную пошту.

❗️MAYDAY гарантуе бяспеку вашых дадзеных і гарантуе, што яны не патрапяць ні да якіх непажаданых асоб або органам. Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні — пішыце на @maydayhelp
Жыхару Брэста прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі за заклік разабрацца з міліцыянтамі

Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Аляксандра Базарава, якога абвінавачвалі ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні».

Згодна з абвінавачваннем, мужчына «размясціў паведамленне, якое змяшчае выказванне пабуджальнага характару, якое заклікае да гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі». Што менавіта напісаў Аляксандр — невядома.

Падчас судовага пасяджэння Базараў прызнаў сваю віну і раскаяўся.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3pRW6fh
Пад Лагойскам затрымалі двух дзяцей 14 і 15 гадоў за графіці пра вайну ва Украіне

Яны нанеслі яго на вясковы мемарыял загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

«Юнакі сваю віну прызналі, патлумачыўшы ўчынак уплывам відэаролікаў з інтэрнэту. Пасля яны ўласнаручна зафарбавалі "майстэрствы" на апаганенай славутасці ў цэнтры вёскі. Дзеянням падлеткаў будзе дадзена прававая ацэнка», — паведамляе МУС.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/365T6Fj

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Дзвюх палітзняволеных жанчын павінны вызваліць сёння ўвечары «па памілаванні»

Праваабаронцам стала вядома, што сёння ўвечары з гомельскай калоніі павінны вызваліць Анастасію Ярашэвіч і Наталлю Тураву. Пра гэта самі жанчыны распавялі сваім родным. Пакуль невядома, цалкам памілуюць жанчын ці проста зменяць від пакарання.

🔹Анастасія Ярашэвіч — 20-гадовая жыхарка Ліды, асуджаная да 2 гадоў калоніі за «гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі» (арт. 364 КК).

Паводле абвінавачання, дзяўчына хацела перашкодзіць міліцыянтам затрымаць невядомага мужчыну: Анастасія сарвала пагоны ў двух міліцыянтаў, а аднаму яшчэ і нанесла ўдар у галаву.

🔹Наталля Турава — жыхарка Брэста, асуджаная на 1 год і 1 месяц калоніі па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і аб знішчэнні дакументаў (арт. 377 КК).

Паводле абвінавачвання, 27 траўня 2021 дадому да Наталлі прыехала міліцыя. Там жанчына «публічна абразіла» Лукашэнку словамі «у нас гр*баное государство» и «гр*баный президент», а затым разарвала пратакол.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Дзвюх палітзняволеных жанчын павінны вызваліць сёння ўвечары «па памілаванні» Праваабаронцам стала вядома, што сёння ўвечары з гомельскай калоніі павінны вызваліць Анастасію Ярашэвіч і Наталлю Тураву. Пра гэта самі жанчыны распавялі сваім родным. Пакуль…
Таксама сёння памілавалі палітзняволеную Людмілу Кузняцову

Людміла — 54-гадовая жыхарка Пружанаў, асуджаная на 1 год калоніі агульнага рэжыму за «абразу прэзідэнта» (арт. 368 КК). Жанчына была арыштаваная ў залі суда, а ў яе дома засталося каля 80 жывёлаў.

Паводле абвінавачання, Людміла размясціла ў сацсетцы «Вконтакте» доўгае паведамленне з выразамі на адрас Лукашэнкі. На судзе жанчына казала, што «размяшчала інфармацыю для сябе», і што не ўсведамляла, што яе паведамленне было відаць усім, хто заходзіў на старонку.
❗️Актывістку Галіну Лагацкую арыштавалі на 15 сутак

Пенсіянерку затрымалі ўвечары 6 сакавіка ў Заводскім раёне. Там яна развешвала лістоўкі «Не вайне». Стала вядома, што ўчора Галіну арыштавалі за «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП) на 15 сутак.

Святлану Гацко, якую затрымалі разам з Лагацкай, пакаралі 25-сутачным арыштам.
Палітзняволены Эдуард Пальчыс 11 дзён правёў у карцэры

Пра гэта паведамляе ягоная жонка Вікторыя Пальчыс.

«З 22 лютага па 5 сакавіка Эдуард Пальчыс правёў у цішы і адзіноце ў карцэры Віцебскага СІЗА.

Пра вайну ва Украіне ён даведаўся сёння ад адваката. За 13 гадоў знаёмства я не бачыла Пальчыса ў шоку, і гэты прывілей сёння дастаўся Марыі Колесавай-Гудзілінай.

Адвакат напісала скаргу на спагнанне».

Нагадаем, Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі.

💌Падтрымайце Эдуарда:
- СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Эдуард Аляксандравіч Пальчыс