Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.94K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Праваабаронцам «Вясны» паведамілі пра затрыманне ў Свіслачы 33-гадовага Сяргея Салаўя

У момант затрымання ён быў у гасцях.

Па папярэдняй інфармацыі, Сяргея затрымалі за выказванні супраць Лукашэнкі і Пуціна, супраць вайны і заклікі беларусаў не ісці супраць Украіны.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3MoS2gr

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
🥀Пайшоў з жыцця вядомы пісьменнік, журналіст і добры сябра «Вясны» Аляксандр Тамковіч.

Апошнім часам Аляксандр доўгі час пакутаваў і змагаўся з цяжкай хваробай, працяглы час знаходзіўся ў лякарні.

Аляксандр стварыў вялізную галерэю літаратурных партрэтаў сучаснікаў, сярод якіх праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч ды іншыя, выдаў дзясяткі кніг пра беларускіх культурных і палітычных дзеячаў, сярод якіх «Будзіцелі», «Інтэрв’ю, якіх не было», «Супраць плыні», «Лёсы», «Найноўшая гісторыя ў асобах».

Ен быў частым і жаданым госцем у праваабаронцаў, наведваў шматлікія мерапрыемствы, якія ладзіла «Вясна», шмат пісаў на праваабарончыя тэмы.

«Вясноўцы» выказваюць сёння самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім спадара Аляксандра Тамковіча.
🤷Жанчыну затрымалі за выказаныя думкі наконт вайны ва Украіне, а асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

На выбарчым участку ў вёсцы Вольна 27 лютага затрымалі 51-гадовую Аксану Шэрэмета. У той дзень яна прыйшла прагаласаваць, на ўчастку пачалі абмяркоўваць напад Расеі на Украіну, падчас чаго Аксана выказалася супраць дзеянняў Расеі. За гэта мясцовыя жыхары выклікалі на яе міліцыянтаў. Аксану даставілі ў Баранавіцкі РАУС, адабралі тэлефон, а пасля прагляду сацыяльных сетак склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП. Праз тое, што яна даглядае маці, жанчыну адпусцілі дадому і адзначылі, што выклікаюць праз позву.

Але раніцай 2 сакавіка жанчыну з дому забралі міліцыянты і адвезлі ў суд Баранавіцкага раёна. На пытанне пра тое, чаму ёй не даслалі позву, сілавікі адказалі, што «змяніліся абставіны». Як потым стала вядома, позва прыйшла праз дзень, а суд павінен быў адбыцца толькі 9 сакавіка.

У выніку, суд прызнаў Аксану вінаватай і аштрафаваў яе на 320 рублёў (10 базавых велічыняў).
У Светлагорску затрымалі былога школьнага настаўніка

3 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі Юрыя Кажэмяку. Ён раней працаваў у школе №4, гісторык па адукацыі, на момант затрымання працаваў на Светлагорскім завода жалезабетонных вырабаў.

На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з мужчынам, дзе паведамляецца, што за рэгістрацыю ў плане «Перамога» яму інкрымінуецца арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MoS2gr

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Нічога не мяняецца? Настаўніка гісторыі, якога 10 год таму ўжо судзілі «па палітыцы», зноў асудзілі «па палітыцы»

Суд Маскоўскага раёна Мінска разглядзеў справу палітвязня Артура Эшбаева, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Абвінавачванні Артуру прад'явілі за падзеі 10-11 жніўня 2020 года, пры гэтым галоўным доказам віны з'яўляўся інтэрнэт-фотаздымак.

Як распавялі родныя мужчыны, у СІЗА ў Артура забралі акуляры, хоць адно вока ў яго -21, а другое -19, ён працягвае актыўна губляць зрок.

Суддзя Лідзія Целіца прысудзіла Эшбаеву тры гады «хіміі», мужчыну вызвалілі ў залі суда.

Адзначым, што за 10 гадоў да цяперашняга затрымання, у 2011-м, Эшбаева таксама затрымлівалі і судзілі «па палітыцы». Праўда, тады па адміністрацыйным артыкуле 23.34 і ў Смалявічах.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Cl6ocX
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманаму ўчора на выхадзе з Кафедральнага Сабора мінчуку прысудзілі 15 сутак арышту Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк і яе мужа Яўгена Батуру затрымалі ўвечары 3 сакавіка на выхадзе з Кафедральнага Сабора Святога Духа, дзе беларускія маці ладзілі…
Затрыманую ўчора на выхадзе з Кафедральнага Сабора журналістку Дзіяну Серадзюк асудзілі на 15 сутак арышту

Дзіяну, як і яе мужа Яўгена Батуру, абвінавацілі ў «неападпарадкаванні міліцыянтам» (арт. 24.3 КаАП РБ).

Сямейную пару затрымалі ўвечары 3 сакавіка на выхадзе з Кафедральнага Сабора Святога Духа, дзе беларускія маці ладзілі супольную малітву Божай Маці аб спыненні нападу Расіі на Украіну.

Крыніца: @novychas
У Крупках мужчыну асудзілі да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» за слова «ган...оны»

Суд Крупскага раёна вынес вырак па справе Сяргея Шынкевіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады». Мужчына пад фотаздымкам, на якім два міліцыянты Дубровенскага аддзелу ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама адабралі ў дзяцей балонікі, пакінуў каментар «ган...оны».

Пасля ўзбуджэння крымінальнай справы да Сяргея прыехалі супрацоўнікі міліцыі і запісалі з ім «пакаяльнае» відэа, якое разам са скрыншотам абразлівага каментара фігуравала ў матэрыялах крымінальнай справы ў якасці доказаў.

Суддзя Любоў Сівакова прысудзіла Шынкевічу 1,5 года «хатняй хіміі» пастанавіўшы кампенсаваць пацярпелым маральную шкоду ў памеры 500 рублёў кожнаму, а таксама юрыдычныя выдаткі, якія склалі прыблізна 1 300 рублёў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3hA73hf
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Бешанковіцкім раёне затрымалі паэта і барда Георгія Станкевіча Як расказала жонка затрыманага, міліцыянты прыйшлі з ператрусам з самай раніцы. Патлумачылі, што ён нібыта размясціў у інтэрнэце выявы з забароненай экстрэмісцкай сімволікай. У хаце Станкевіча…
Паэт і бард Георгі Станкевіч атрымаў штраф у 2 240 рублеў

Паведамляецца, што мужчыну абвінавацілі ў тым, што на адным з сайтаў быў ягоны фотаздымак з БЧБ-сцягам.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MoS2gr

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
📈589 чалавек на "сутках": вынікі судоў над затрыманымі беларусамі 27 лютага ў лічбах

У Беларусі 27 лютага прайшлі масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць вайны і рэферэндуму. Па звестках праваабаронцаў «Вясны», затрымалі мінімум 908 чалавек па ўсёй краіне. За тры дні судовага канвееру праваабаронцам сталі вядомыя вынікі 628 адміністрацыйных справаў. З іх 589 чалавек пакаралі арыштамі агулам на 8257 сутак і 20 чалавек — штрафамі на агульную суму 45 280 рублёў (1415 базавых велічыняў). 

Беларусы, якія выйшлі на вуліцы, каб сказаць «Не» вайне ва Украіне, цяпер утрымліваюцца ў нечалавечых умовах у ізалятарах па ўсёй краіне. Для іх не прымаюць перадачы і не перадаюць лекі. Таксама праваабаронцам вядома, што некаторых збівалі пры затрыманні і ў РУУСах.

🔻Вынікі судовых пасяджэнняў 👉https://bit.ly/3MkljZw
Учора «Вясна» паведамляла пра затрыманне памежнікамі на польска-беларускай мяжы хлопца Веніяміна Іванова і дзяўчыну Крысціну Казлова. Затрыманы 23-гадовы мінчанін распавёў падрабязнасці.

Па словах Веніяміна і Крысціны, яны выступаюць супраць вайны ва Украіне. Яны паехалі ў консульства Польшчы ў Брэсце, каб даведацца, якім чынам хлопец можа атрымаць абарону. Веніяміну супрацоўнікі сказалі, што для атрымання абароны яму неабходна звярнуцца на мяжу Польшчы. Аднак пасля гутаркі ў тэматычных тэлеграм-чатах ён зразумеў, што без пацвярджальных дакументаў на выезд з боку Беларусі гэта немагчыма. Акрамя гэтага, у яго няма візы і дастаткова грошай.

«Пасля мы пачалі шукаць шляхі перасячэння мяжы самастойна, бо я баяўся за сваё жыццё. Я знайшоў самы кароткі маршрут і пачаў рухацца да яго: ад плота Беларусі да Польшчы. Калі мы дабеглі да плота, я пачаў рукамі раз'ядноўваць калючы дрот. Спачатку перайшла дзяўчына, затым я. Калі падышлі да берага Буга, то ўбачылі двух супрацоўнікаў памежнай службы Польшчы. Мы крычалі ім, што мы грамадзяне Беларусі і нам неабходная абарона, мы супраць вайны з Украінай, рэакцый з іх боку не было. Я пачаў запісваць відэа аб тым, што адбываецца, а яны пачалі апранаць балаклавы. Мы махалі рукамі і крычалі, што нам патрэбная абарона, Мы грамадзяне Беларусі, на што ўбачылі як памежнік Польшчы развёў рукамі. Зыходзячы з гэтага мы зразумела, што нам не дапамогуць».

Да Веніяміна і Крысціны прыйшлі беларускія памежнікі з аўтаматамі і сабакам:

«Яны выказваліся нецэнзурна, а аўтамат быў накіраваны на нас. Я сказаў што мы грамадзяне Беларусі і што ў нас няма зброі, але аўтаматы былі яшчэ накіраваныя. Затым нас вывелі да машыны, на мяне надзелі кайданкі».

Веніяміна з дзяўчынай даставілі ў вайсковую частку 2187, дзе палкоўнік доўга праводзіў гутарку і кажучы, што Веніямін «дэзерцір і хацеў ваяваць наймітам на баку Украіны, таму перабраліся для гэтай мэты». Мінчук адказаў адмоўна.

Маладых людзей пратрымалі ў частцы да раніцы і склалі адміністрацыйны пратакол паводле арт. 24.18 КаАП (спроба незаконнага перасячэння мяжы) і аштрафавалі на 384 рублі. У 6:20 іх пасадзілі на цягнік да Мінска. Супрацоўнікі сказалі, што адправяць Веніяміна на 1,5 года «незабыўнай службы».

Веніямін Іваноў і Крысціна Казлова звярнуліся да польскага консула з лістом аб дапамозе.
❗️Дырэктарка бабруйскай школы выклікала АМАП на настаўніцу з-за жоўта-сіняй стужачкі ў прычосцы

Сёння ў бабруйскай школе № 27 затрымалі настаўніцу гісторыі Ларысу Секержыцкую. Падстава — у яе прычосцы прысутнічала жоўта-сіняя стужачка.

Першай гэта заўважыла настаўніца матэматыкі (нязменная сябра выбарчых камісій). Яна данесла на Секержыцкую дырэктарцы, а тая выклікала АМАП.

Прыехалі амапаўцы і наўпрост на ўроку затрымалі жанчыну.

Суд адбудзецца 9 сакавіка.

Крыніца: Marina Mauchanava-Bushynskaya
На волю выйшаў герой мема пра «памідоры са смятанай» Анатоль Шалковіч

Нагадаем, 17 лютага 65-гадоваму інжынеру прысудзілі 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне міліцыянтам».

Раней інжынер адсядзеў на Акрэсціна 60 сутак. Пасля «пакаянага відэа», якое апублікавала МУС, Шалковіч стаў папулярны. На ім Анатоль кажа: «Ну, мне заўжды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колеру, калі так сказаць. У мяне жонка рыжанькая — гэта значыць, гэта белае з чырвоным. Я люблю памідоры са смятанай — гэта таксама белае з чырвоным».

Крыніца: @zerkalo_io
На волю выйшаў рэжысёр Андрэй Саўчанка

Аднак следства па яго справе працягваецца. У чым яго абвінавачваюць рэжысёра, па-ранейшаму невядома — Саўчанка пад падпіскай аб неразгалошванні.

Нагадаем, Андрэя затрымалі 23 лютага ў Мінску, проста на ганку тэатра БДУ «На балконе», дзе ён працуе.

Крыніца: @by_culture
📍Яўген Пак, асуджаны да 1,5 года «хіміі» за ролікі ў TikTok, пачаў адбываць пакаранне

Берасцейца Яўгена Пака абвінавацілі ў размяшчэнні ў лістападзе 2020-га ў сацсетцы TikTok трох відэаролікаў, у якіх ён «публічна абразіў Аляксандра Лукашэнку».

Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ч.1 арт.368 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў «хіміі». Таксама яна пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржавы тэлефон Яўгена як сродак учынення злачынства.

🔻Палітвязень 5 сакавіка быў накіраваны ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №36.

💌Падтрымайце Яўгена лістамі салідарнасці: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №36. 220039, г. Мінск, вул. Караткевіча, 14, Яўгену Валер'евічу Паку
🌿«Святое права на мір». Што казалі праваабаронцы на акцыі «Вясны» супраць вайны ва Украіне, якая прайшла каля амбасады Беларусі ў Літве

📍Алесь Буракоў
:
«Мне цікава, што сказаў бы Васіль Быкаў, які прайшоў Вялікую айчынную вайну, які бачыў смерць і гора. Які бачыў, як знішчалі беларускі і ўкраінскі народ. У яго вельмі шмат добрых кніжак наконт таго, што вайна — гэта зло. І менавіта Беларусь, якая прадстаўлена ў кнігах Быкава — менавіта гэтая краіна зараз выступае на баку агрэсара»;

📍Наталля Сацункевіч:
«Мне вельмі шкада, балючы і горка, што мая радная краіна Беларусь зараз разам з Расіяй апасрэдавана ўдзельнічае ў вайне ва Украіне. Гэта цалкам не нармальна… Гэта ўжо не проста катэгорыя ненармальнасці, гэта катэгорыя парушэнняў нормаў міжнароднага права»;

📍Анастасія Васільчук:
«Мы будзем усімі сіламі, якія толькі мае, выказваць свой пратэст. І спадзяемся, што заходнія краіны, краіны цывілізаванага свету, усё ж такі змогуць паўплываць на сітуацыю — і вайна ў хуткім часе скончыцца».

Чытаць па спасылцы
⚖️Як па дыфамацыйных артыкулах судзілі за апошнія паўмесяца? Падборка прысудаў

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Жыхару Навагрудка, які перажыў «допыт» у лесе і экстрадыцыю, прысудзілі 1,5 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і апаганьванне герба і сцяга;

🔹Жыхар Ганцавічаў патэлефанаваў у міліцыю і аблаяў Лукашэнку — арыштавалі на 3 месяцы;

🔹У Крупках мужчыну прысудзілі 1,5 гады «хатняй хіміі» за «ган...оны»;

🔹За «негатыўны каментар» пра супрацоўніка ГУБАЗіК жызару Пінска прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» і штраф у 3200 рублёў;

🔹Мужчыну, які даглядае жонку з інваліднасцю, прысудзілі 2 гады «хіміі» за каментар пад фота з даішнікам Вольнічам;

Распавядаем, каго і за што асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3pDFzLO

👀Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні
ГУБАЗіК распавёў пра затрыманне жыхара Асіповічаў за «падрыхтоўку акта сабатажу на чыгунцы»

Па дадзеных сілавікоў, у пачатку 2022 года мужчына «ўвайшоў у склад экстрэмісцкага фармавання ByPol, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боте для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі».

1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакіроўцы чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні «кактэйляў Молатава».

У адносінах да фігуранта распачата крымінальная справа за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні з мэтай учынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Санкцыя артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў абмежавання волі альбо ад двух да шасці гадоў калоніі.
Затрыманы актывіст з Нароўлі Мікалай Віткоўскі

Крыніца: @viasnaHomel

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna