👩🎓Рэпрэсіі працягваюцца. Выйшла справаздача пра стан беларускага студэнцтва ў 2021 годзе
Задзіночанне беларускіх студэнтаў у супрацоўніцтве з Грамадскім Балонскім камітэтам падрыхтавалі справаздачу пра рэпрэсіі ў Беларускай акадэміі ў 2021 годзе.
📍Больш за 165 адлічаных па палітычных матывах;
📍Больш за 80 выкладчыкаў пазбавіліся працы за сваю палітычную пазіцыю;
📍Сотні студэнтаў сутыкнуліся з псіхалагічным ціскам.
📄Справаздача цалкам

🎪Коўзанне, чырвона-зялёныя стужкі, фоталакацыя «Канстытуцыя — Сіла Асноўнага Закона»: як БРСМ агітуе за рэферэндум
Сябры БРСМ зладзілі масавае коўзанне ў «Мінск-Арэне» ў падтрымку рэферэндуму па занясенні зменаў і дадаткаў у Канстытуцыю Беларусі. Паведамляецца, што ў акцыі «Роднае — народнае» ўзялі ўдзел каля 1000 чалавек, сярод якіх удзельнікі адкрытых дыялогаў «Сіла Асноўнага Закона», байцы Моладзевых атрадаў аховы правапарадку, памочнікі маламабільных грамадзян на ўчастках для галасавання.
«Частка гэтых хлопцаў і дзяўчат будуць дапамагаць розным службам у дзень правядзення рэферэндуму. Упэўнены, шмат хто прыйдзе на выбарчыя ўчасткі загадзя, каб зрабіць свой выбар. Правільны выбар», — сказаў Першы сакратар мінскага камітэта БРСМ Раман Бандарук.
Чытаць па спасылцы

❗️Стала вядома, што ў гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай адбываецца ператрус
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

✊Дэпутат Еўрапарламента напісаў зварот у дзень 20-годдзя палітзняволенай Сафіі Малашэвіч
Рэнэ Рэпасі, дэпутат Еўрапейскага Парламента і сімвалічны «хросны» Сафіі Малашэвіч, апублікаваў зварот у Дзень Народзінаў дзяўчыны, якая больш за год знаходзіцца за кратамі.
«З лета 2020 года больш за 100 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Беларусі на мірныя акцыі, каб адстаяць сваё права на свабодныя і дэмакратычныя выбары. Масавыя пратэсты сталі адказам народа на прэзідэнцкія выбары, відавочна сфальсіфікаваныя дыктатарам Лукашэнкам. Нягледзячы на гвалтоўныя спробы рэжыму здушыць пратэсты, незлічоная колькасць мужных грамадзян працягвалі пратэставаць.
Вырашальную ролю ў акцыях пратэсту адыгралі жанчыны, у тым ліку Сафія Малашэвіч, якой на той момант было ўсяго 18 гадоў. Сафія, якой сёння, 18 лютага, спаўняецца 20 гадоў, была затрыманая падчас пратэстаў дэмакратычнага руху ў Беларусі ў верасні 2020 года. Яе адзіным "злачынствам" было нанясенне графіці на шчытах спецтранспарту. Праз некалькі месяцаў яе асудзілі на два гады калоніі. Гэты прысуд не мае нічога агульнага з законам і сведчыць аб бязлітаснасці і жорсткасці рэжыму!
Як дэпутат Еўрапарламента, я заклікаю адміністрацыю калоніі ў Гомелі і ўлады Беларусі неадкладна спыніць бесчалавечнае пакаранне Сафіі ў выглядзе змяшчэння ў штрафны ізалятар і неадкладна вызваліць яе, а таксма больш за 1 000 палітвязняў у Беларусі! Няхай Сафія правядзе свой дзень нараджэння з сям'ёй».
💌Павіншуйце Сафію:
- ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Сафія Андрэеўна Малашэвіч

У Мінску 17 лютага затрымалі супрацоўніка EPAM Аляксея Паповіча
Прычыны і падрабязнасці затрымання невядомыя.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Прычыны і падрабязнасці затрымання невядомыя.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Дзмітрыя Абрамука пераводзяць з «хіміі» ў калонію. Учора яго змясцілі ў ШІЗА за адмову прыбірання туалетаў
Праваабаронцам «Вясны» паведамілі, што 17 лютага над палітзняволеным Дзмітрыем Абрамуком адбыўся суд па ўзмацненні пакарання за парушэнні рэжыму ПУАТ. Палітвязню замянілі тры гады «хіміі» на 1 год і 1 месяц калоніі.
Акрамая гэтага, учора адміністрацыя віцебскага СІЗА пакарала Абрамука 10 суткамі ШІЗА за адмову прыбірання туалетаў.
Нагадаем, у снежні-студзені ён па чатырох рапартах аб парушэннях быў змешчаны ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля вяртання яго на «хімію» пры паходзе ў краму ён пакінуў ПУАТ. Праз тры дні ён быў затрыманы і змешчаны ў віцебскае СІЗА-2.
Дзмітрый Абрамук – фігурант берасцейскай "справы карагодаў". 15 сакавіка суд пакараў Дзмітрыя 2 гадамі "хіміі" па арт. 342 КК. Праз некалькі месяцаў яго асудзілі да 2 гадоў "хіміі" яшчэ і за абразу Лукашэнкі. Шляхам складання яму прызначылі тры гады "хіміі".
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Стала вядома, што ў гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай адбываецца ператрус Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs 🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot 🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць…
Ператрус у Ларысы Шчыраковай скончыўся
Жанчыну забралі сілавікі, але хто і куды — пакуль невядома.
Учора Ларыса публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Жанчыну забралі сілавікі, але хто і куды — пакуль невядома.
Учора Ларыса публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд палітвязню Арцёму Баярскаму
Сёння Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенага экс-студэнта хімфака БДУ Арцёма Баярскага на прысуд Мінгарсуда.
⚖️Скаргу Арцёма разглядала судовая калегія пад старшынствам суддзі Андрэя Кавальчука. Прысуд пакінулі без зменаў. Гэта значыць, што ў хуткім часе Арцёма этапуюць ў калонію адбываць пакаранне тэрмінам на пяць год.
📌Нагадаем, у Мінскім гарадскім судзе 9 снежня Арцёму прысудзілі 5 гадоў калоніі. Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" і тэлеграм-чата "Я выхожу/МКБ", а таксама ва ўдзеле ў Маршы "Народнага ўльтыматума" 25 кастрычніка мінулага году.
У канцы снежня Арцёма этапавалі ў магілёўскую турму нягледзячы на тое, што лекар прапісаў хлопцу пасцельны рэжым.
💌Падтрымайце Арцёма: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Арцёму Юр'евічу Баярскаму

15 лютага быў затрыманы работнік філіяла «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» Аляксандр Гуршчанкоў Цяпер ён утрымліваецца ў ІЧУ. Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3HWdgzA 🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉…
Працаўніка філіяла «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» Аляксандра Гуршчанкова вызвалілі пасля 72 гадзін з моманту затрымання
Суда не было, прычыны затрымання дагэтуль невядомыя, паведамляе @Grodno_grab
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Суда не было, прычыны затрымання дагэтуль невядомыя, паведамляе @Grodno_grab
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Гамяльчанку пакаралі трыма месяцамі арышту за збор і распаўсюд чужых асабістых дадзеных
У судзе Савецкага раёна Гомеля разгледзелі справу Наталлі Лупан, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па ч.1, ч.2 арт. 203-1 КК РБ «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных».
У межах гэтай крымінальнай справы Наталлю затрымалі яшчэ 2 лістапада 2021 года. Раней, у верасні-кастрычніку мінулага года гамяльчанка адбыла 30-дзённы адміністрацыйны арышт па артыкуле 19.11 КаАП РБ за рэпост матэрыялаў з «экстрэмісцкіх каналаў».
Цяперашнае судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму ніякіх падрабязнасцяў з залі суда няма. Але вядома, што суддзя Віталь Каўбеня прысудзіў жанчыне 3 месяцы арышту, а таксама пастанавіў спагнаць з яе 800 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі пацярпелай.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3h0j3Ix

Forwarded from "Вясна" назірае
⚡️Аматара памідораў са смятанай зноў арыштавалі на 15 сутак.
65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча зноў затрымалі 17 лютага. Сёння справу мужчыны разглядзелі ў судзе Кастрычніцкага раёна. Суддзя Сівец арыштавала Анатоля на 15 сутак па арт. 19. 1 КаАП (дробнае хуліганства).
Разам з ім затрымалі і Сяргея Глушакова, якога таксама абвінавацілі па арт. 19. 1 КаАП. Ён таксама правядзе на Акрэсціна 15 сутак.

Ператрус у Ларысы Шчыраковай скончыўся Жанчыну забралі сілавікі, але хто і куды — пакуль невядома. Учора Ларыса публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі. Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs 🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук…
Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова на волі
Нагадаем, сёння яе затрымалі сілавікі пасля ператрусу.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Нагадаем, сёння яе затрымалі сілавікі пасля ператрусу.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Forwarded from "Вясна" назірае
📍Гомельскага актывіста арыштавалі на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падтрымайце яго лістамі!
У Гомелі 8 лютага затрымалі актывіста Мікіту Слепянка. У РУУСе на хлопца склалі пратакол па арт 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Падставай для складання пратакола стала нейкая інфармацыя, якую міліцыянты знайшлі ў тэлефоне Мікіты. На наступны дзень над хлопцам адбыўся суд. Вынік — 15 сутак арышту.
💌Падтрымайце Мікіту лістамі салідарнасці па адрасе: Ізалятар часовага ўтрымання Гомельскага аблвыканкама, 246027, г. Гомель, вул. Міжгародняя, 26.
📲Або дасылайце лісты ў бот, каб па вызваленні Мікіта змог іх прачытаць: @niatolkimovabot

🎪Фотафакт: Працоўныя смаргонскага заводу заснулі падчас «дыялогавай пляцоўкі»
Смаргонская «раёнка» апублікавала справаздачу аб правядзенні «адзінага дня інфармавання» на мясцовым ліцейна-механічным заводзе.
Як паведамляе дзяржсмі, галоўнай тэмай сустрэчы стаў даклад на тэму «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу».
Мяркуючы па фота, частка слухачоў заснула падчас мерапрыемства.

«Хіміі» і калонія за абразу Ярмошынай, Лукашэнкі і міліцыянтаў: каго па дыфамацыйных артыкулах судзілі за апошні тыдзень
Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).
🔹Абразіў Ярмошыну — два гады «хіміі»;
🔹Зняважыў міліцыянтаў — два гады «хіміі»;
🔹Напісаў дрэнна пра Лукашэнку — два гады калоніі.
Распавядаем, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3s0WWbl
👀Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні

✍️Аналіз праваабаронцаў: ці не парушае прынцып законнасці неапублікаванне складу камісій?
Нядаўна стала вядома, што Цэнтральная камісія парэкамендавала выбарчым камісіям не даводзіць да грамадзян звесткі пра сябраў участковых камісій, як таго патрабуе Выбарчы кодэкс. У выніку ў рашэннях аб утварэнні ўчастковых камісій, апублікаваных на сайтах выканкамаў, прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага члена камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, пазначаны не былі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» робяць выснову, што гэта безумоўна парушае прынцып законнасці. Аднак спецыяльна створаныя пракуратурай рабочыя групы па наглядзе за выкананнем заканадаўства, якое рэгламентуе пытанні падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму, ніяк не рэагуе на гэта.

У Мінску супрацоўнікі КДБ затрымалі 45-гадовую Алену Бурко
Яе дачка Паліна расказала Свабодзе, як праходзіў ператрус і затрыманне.
У 6:30 ранку 18 лютага да сваякоў Паліны, якая знаходзіцца за межамі Беларусі, прыйшлі «людзі ў чорным са зброяй» з ператрусам з пастановай на вобшук на імя Паліны. Доўга грукаліся ў дзверы. Сказалі, што дзяўчына праходзіць сведкай у нейкай крымінальнай справе.
«Вобшук праходзіў па класіцы беларускіх рэалій: чорныя людзі, зброя. Маці і бабулю паставілі да сценкі».
Ператрус адбываўся 4,5 гадзіны. Дзяўчына кажа, што агулам усё адбывалася ветліва. Забралі тэлефон маці, мабільны тэлефон бабулі праверылі.
«Перавярнулі ўвесь дом, нават сметніцу. Бабулю спыталі, ці ёсць у яе зброя. На што яна адказала: „Знайшлі, у каго пытаць“. Бабуля вельмі спужалася, у яе падняўся ціск да 200. Яна ня ведала, што такое можа быць, хоць мы ёй і казалі. Не верыла», — расказвае суразмоўца пра рэакцыю сваёй 75-гадовай бабулі.
У выніку Алену Бурко затрымалі, за што — невядома, яе статус таксама незразумелы. Дзе яна цяпер, блізкія ня ведаюць. У міліцыі ім сказалі, што ў РУУС, але ў якім — не ўдакладнілі.
«Маці павезлі ці то ў КДБ, ці то ў СК. Яны самыя ня ведалі, куды везці, сказала бабуля», — пераказвае дзяўчына.
P.s. Стала вядома, што Алена Бурко знаходзіцца на Акрэсціна.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Яе дачка Паліна расказала Свабодзе, як праходзіў ператрус і затрыманне.
У 6:30 ранку 18 лютага да сваякоў Паліны, якая знаходзіцца за межамі Беларусі, прыйшлі «людзі ў чорным са зброяй» з ператрусам з пастановай на вобшук на імя Паліны. Доўга грукаліся ў дзверы. Сказалі, што дзяўчына праходзіць сведкай у нейкай крымінальнай справе.
«Вобшук праходзіў па класіцы беларускіх рэалій: чорныя людзі, зброя. Маці і бабулю паставілі да сценкі».
Ператрус адбываўся 4,5 гадзіны. Дзяўчына кажа, што агулам усё адбывалася ветліва. Забралі тэлефон маці, мабільны тэлефон бабулі праверылі.
«Перавярнулі ўвесь дом, нават сметніцу. Бабулю спыталі, ці ёсць у яе зброя. На што яна адказала: „Знайшлі, у каго пытаць“. Бабуля вельмі спужалася, у яе падняўся ціск да 200. Яна ня ведала, што такое можа быць, хоць мы ёй і казалі. Не верыла», — расказвае суразмоўца пра рэакцыю сваёй 75-гадовай бабулі.
У выніку Алену Бурко затрымалі, за што — невядома, яе статус таксама незразумелы. Дзе яна цяпер, блізкія ня ведаюць. У міліцыі ім сказалі, што ў РУУС, але ў якім — не ўдакладнілі.
«Маці павезлі ці то ў КДБ, ці то ў СК. Яны самыя ня ведалі, куды везці, сказала бабуля», — пераказвае дзяўчына.
P.s. Стала вядома, што Алена Бурко знаходзіцца на Акрэсціна.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3oYs6hs
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Рэгіну Лавор, якая адбывае «палітычную» «хатнюю хімію» выклікаюць у Следчы камітэт
Жыхарку Іўя Рэгіну Лавор, асуджаную да 2 гадоў «хатняй хіміі» за абразу міліцыянтаў, выклікаюць на 24 лютага ў мясцовы РАСК сведкай па крымінальнай справы. Што гэта за справа – Рэгіна не ведае.
Нагадаем, у канцы студзеня Лавор арыштавалі на 10 сутак за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання». У знак пратэсту з невыноснымі ўмовамі ўтрымання ў ІЧУ Іўя жанчына трымала галадоўку.
🔹«Дзе ты была, калі катавалі беларускі народ?» Рэгіна Лавор распавядае пра 10 сутак арышту ў ІЧУ Іўя і галадоўку

Палітзняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву перавялі з гомельскай калоніі. Куды — пакуль невядома
Гэта вынікае з лістоў, якія пачалі вяртацца адрасатам: адзін з іх вярнулі назад 11 лютага, другі — 16 лютага.
Кацярына Андрэева (Бахвалава) — журналістка «Белсат», асуджаная да двух гадоў калоніі за стрым з акцыі ў лістападзе 2020 года.
Гэта вынікае з лістоў, якія пачалі вяртацца адрасатам: адзін з іх вярнулі назад 11 лютага, другі — 16 лютага.
Кацярына Андрэева (Бахвалава) — журналістка «Белсат», асуджаная да двух гадоў калоніі за стрым з акцыі ў лістападзе 2020 года.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Палітзняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву перавялі з гомельскай калоніі. Куды — пакуль невядома Гэта вынікае з лістоў, якія пачалі вяртацца адрасатам: адзін з іх вярнулі назад 11 лютага, другі — 16 лютага. Кацярына Андрэева (Бахвалава) — журналістка…
Кацярыну Андрэеву перавялі ў СІЗА ў сувязі з «працэсуальнымі дзеяннямі»
Муж журналісткі Ігар Ільяш пацвердзіў @belsat, што Кацярыны ў калоніі няма – яе перавялі ў гомельскі СІЗА.
«Так, сапраўды, Каці няма ў папраўчай калоніі – з 10 лютага яна знаходзіцца ў СІЗА №3 г. Гомеля. Я не распаўсюджваў гэтую інфармацыю, бо спадзяваўся спачатку нешта даведацца па сутнасці, разабрацца, што адбываецца. Але ўсё марна. На сённяшні дзень я ведаю толькі тое, што яе перавялі ў СІЗА ў сувязі з нейкімі "працэсуальнымі дзеяннямі"».

🎥«Нястомнае сэрца» (A Heart That Never Dies) — тэлесэрыял з шасьці частак, героем адной з якіх у 2015 годзе стаў беларускі праваабаронца, кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі
Фільм уключае гістарычную хроніку розных грамадска-значных падзей у Беларусі, расповяд Алеся пра тое, як ён прыйшоў у праваабарону, за што быў асуджаны ў 2011 годзе і як выйшаў на волю.
«Я працягваю рабіць тое, што раблю ўжо больш за 30 год. Мы знаходзімся яшчэ на шляху, мы не прыйшлі, мы не дасягнулі тых мэтаў, якія калісьці ставілі, калі былі маладымі. Апускаць рукі яшчэ рана, трэба рухацца далей!», — казаў тады ў інтэрв'ю Алесь.
У ліпені 2021 года Бяляцкі быў зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 243 КК. Цяпер ён больш за сем месяцаў утрымліваецца за кратамі разам з калегамі Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам.
🔺Як падтрымаць зняволеных «вясноўцаў» ды іншых палітвязняў?
💌 Падтрымаць Алеся:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Алесю Віктаравічу Бяляцкаму

YouTube
A Heart Theat Never Dies/Нястомнае сэрца (поўная версія)
«Нястомнае сэрца» (A Heart That Never Dies) — тэлесэрыял з шасьці частак, зьняты рэжысэрамі Эрлінгам Боргенам і Томам Хейнэманам.
Адзін з шасьці герояў тэлесэрыялу — беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. У анатацыі…