Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.2K photos
473 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
‼️Пракурор запрашваў для Ціханоўскага 20 гадоў калоніі

Пра гэта напісаў сам Сяргей Ціханоўскі ў лісце ад 15 студзеня:

«Мне прокуратура просила 20 – это судья уменьшил. Больше уже не дадут – они жалобу свою не отправили, так что её и не рассмотрят. И так шуму много было».

Акрамя гэтага, палітвязень распавёў пра святкаванне Новага году ў адзіночнай камеры ў гомельскім СІЗА:

«Какой Новый год я встретил? Я же один в камере. Отбой в 22:00. Украсить нельзя. Подъем в 06:00. Колы попил с тортиком и мандаринами утром и всё. Пока это можно купить. Потом будет базовая в месяц и то если нет замечаний. А не то – карцер и без белья и тепла».

📌Нагадаем, Сяргея Ціханоўскага асудзілі 14 снежня да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

💌Падтрымаць Сяргея: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт рэсурсаў «Наш Дом» і «Віцебскі кур'ер» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Такое рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска 14 студзеня.
📄Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвясціла аб запуску экспертнай місіі па назіранні за рэферэндумам

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» выступілі з заявай, у сувязі з аб'явай аб правядзенні рэферэндуму па зменах і дадатках у Канстытуцыю.

«Кампанія не бачыць магчымасці арганізоўваць, як раней, поўнамаштабнае назіранне за выбарчай кампаніяй, накіроўваць сваіх назіральнікаў у выбарчыя камісіі і на ўчасткі для галасавання падчас правядзення абвешчанага рэферэндуму па прыняцці зменаў і дадаткаў у дзейсную Канстытуцыю. Гэта вымушаная мера, абумоўленая асцярогай за бяспеку назіральнікаў.

Мы абвяшчаем аб запуску экспертнай місіі па назіранні за працэсам правядзення рэферэндуму, прадметам якой будзе ацэнка яго адпаведнасці міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўднай, свабоднай і дэмакратычнай выбарчай кампаніі»

Заява цалкам 👉 bit.ly/3KvDwT1
✌️Сёння роўна год, як за кратамі знаходзіцца палітзняволеная валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца

Яе затрымалі 21 студзеня 2021 года ў аэрапорце і змясцілі пад варту па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Падчас знаходжання ў СІЗА ў Таццяны моцна пагоршылася здароўе, а на адно з судовых пасяджэнняў нават выклікалі хуткую для яе.

3 лістапада Цэнтральны суд Гомеля прызнаў Таццяну Ласіцу вінаватай і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на два з паловай гады. 14 студзеня Гомельскі абрасны суд пакінуў апеляцыйную скаргу праваабаронцы без задавальнення.

🔹Хто такая валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца?

💌Падтрымайце Таццяну:
- СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Таццяне Леанідаўне Ласіцы
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Трох мінчукоў асудзілі да двух гадоў «хіміі» за счэпку на акцыі пратэсту пасля выбараў

У судзе Савецкага раёна Мінска 17 студзеня да двух гадоў «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту пасля выбараў асудзілі трох мінчукоў. Суддзя Алена Жуковіч асудзіла палітвязня Мікіту Саснова, Аляксея Кандраценку і Ягора Ж. па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Усе трое фігурантаў справы на судзе прызналі віну. Галоўны доказ іх віны — фотаздымак з інстаграма фатографа, які быў апублікаваны на многіх казахстанскіх сайтах.

Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) 👉 bit.ly/3KvQBLV
‼️Палітзняволены завадчанін БМЗ Дзмітрый Елісееў, затрыманы па справе «Рабочага руху», выйшаў на волю

Стала вядома, што палітзняволены Дзмітрый Елісееў учора выйшаў на волю з гомельскага СІЗА. Яму змянілі меру стрымання і выпусцілі пад заклад. За кратамі яго ўтрымлівалі з 22 верасня 2021. Дзмітрыю было выстаўлена абвінавачванне па арт. 356 КК (Здрада дзяржаве).

Яшчэ дзевяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.
🕊Палітзняволеная Марфа Рабкова, якой пагражае да 20 гадоў калоніі: «Мы павінны зразумець людзей, якія ўзлаваны. Але працягваць ісці шляхам дабра»

Каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, якую вінавацяць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса, паразважала ў лісце пра дабро і зло.

«Хотелось бы не впускать в свои сердца зло и жестокость. Но мы же просто люди, а мирный путь очень сложен, когда вокруг столько вызовов и агрессии. Путь прощения и принятия, путь добродетели. Для меня важно сохранять этот вектор, ведь мы должны быть лучше и чище. И на своем примере показывать, что можно по-другому. Начинать менять мир нужно с изменений себя. И только так.

А если внутри злость и ненависть, то какие могут быть изменения в позитивном ключе? Впереди много созидательной работы, а эта деятельность строится только на благих промыслах. Как-то я стала религиозно изъясняться
. Многое хочется сказать и выразить, но приходится соблюдать рамки. И вы не грустите. Мы должны понять людей, которые озлоблены. Но продолжать идти путем добра».

📌Нагадаем, днямі справу ў дачыненні Марфы Рабковай і яшчэ 9 палітвязняў перадалі ў суд і хутка над імі пачнецца судовы працэс.

💌 Падтрымайце Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Актывістка Дар'я Царык выйшла на волю пасля 8 сутак арышту
🎬HUMAN RIGHTS EXTREMIST: пачаўся фестываль дакументальных фільмаў

WATCH DOCS Belarus 2021 падводзіць вынікі года і прапануе праграму фільмаў для рэфлексіі. Фільмы будуць даступныя анлайн 21-28 студзеня на варшаўскай платформе VOD.

«З улікам становішча ў краіне – «не да законаў» – арганізацыю онлайн-фестывалю ўзяў на сябе шматгадовы партнёр – Хельсінскі фонд па правах чалавека. У сувязі з вымушанай эміграцыяй тысяч беларусаў фільмы будуць даступныя да прагляду на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы», – паведамілі Б**сат арганізатары.

Экшэны, біяграфіі, дэтэктывы і псіхалагічныя драмы – WATCH DOCS Belarus увабраў у сябе розныя жарны, сцвярджаючы, што дакументальнае кіно аб правах чалавека не толькі важнае, але і ня нуднае.

Усе фільмы будуць транслявацца з субтытрамі на беларускай ці расейскай мове бясплатна.
Быў звольнены дырэктар Тэатра юнага гледача Уладзімір Савіцкі

Таксама @by_culture паведамляе, што маюць месца звальненні кіраўнікоў і іншых мінскіх тэатраў.
❗️На палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава ціснуць у жодзінскай турме

🔻Праваабаронцам стала вядома, што на Паўла ў следчай турме №8 аказваецца ціск з боку адміністрацыі: яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці», а таксама на яго ўжо склалі некалі рапартаў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку».

📌Нагадаем, блогера і акстывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Вядома, што Павел стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
За каментар у бок дзевяці супрацоўніц АМАП мінчуку прысудзілі два гады «хіміі»

20 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў 28-гадовага Максіма Галко вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Млечка асудзіў яго да двух гадоў «хіміі».

Яго прызналі вінаватым у тым, што 18 сакавіка 2021 года ён абразіў дзевяцерых супрацоўніц АМАП. Згодна з матэрыяламі следства, ён хацеў «прычыніць шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады, яе прадстаўнікам, гонару і годнасці іх асобы»: выклаў пад публікацыяй каментар у непрыстойнай форме.

Таксама суд задаволіў пазовы васьмі пацярпелых супрацоўніц АМАП аб кампенсацыі маральнай шкоды. Галко мусіць выплаціць на карысць кожнай пацярпелай па 500 рублёў — усяго 4000 рублёў.

Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) 👉
bit.ly/3GSkEv4
🎉 Паўдзельнічайце ў акцыі да Дня ручнога пісьма і дашліце паштоўку палітвязню

Калі вы сёння будзеце ў цэнтры сталіцы, скарыстайцеся магчымасцю і дашліце паштоўку салідарнасці палітвязню бясплатна з Галоўпаштамта!

22 студзеня Белпошта ладзіць акцыю да Дня ручнога пісьма, што адзначаецца 23 студзеня, і абяцае даслаць падпісаныя паштоўкі тым, хто вам дарагі, бясплатна па ўсёй тэрыторыі Беларусі (саму паштоўку трэба набыць).

У Мінску акцыя будзе праходзіць у аддзяленні Галоўпаштамта з 10.00 да 12.00 і з 16.00 да 18.00.

Поўны спіс аддзяленняў, адкуль можна даслаць паштоўку, на сайце Белпошты.

Падтрымайце зняволеных "вясноўцаў":

💌 СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк
💌 СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца

Спіс усіх палітвязняў: prisoners.spring96.org
⚖️Хатнія «хіміі» за абразу суддзі і міліцыянтаў: каго па дыфамацыйных артыкулах судзілі за апошні тыдзень

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Светлагорск: два гады хатняй «хіміі» за абразу ў сацсетках;

🔹Мазыр: закрыты суд па справе за каментар пад фота міліцыянта;

🔹Маладзечна: 1,5 года хатняй «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады;

🔹Ляхавічы: Два гады хатняй «хіміі» за абразу суддзі.

«Вясна» распавядае, каго і за што за апошні час асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/33IiU9r

📍Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прафесарка кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі

Наталля Абрашына-Жадаева на старонцы ў Facebook апублікавала відэа ў падтрымку звольненага дацэнта Максіма Шундалава. Паводле яе слоў, такіх спецыялістаў засталося няшмат.

- Почему? Всё просто: мы в летнее выборное время 2020 года были обычными гражданами своей страны и у нас ещё немного теплилось душах, что наши права не будут ущемлены.

Мы жили здесь и будем жить. И хотим, чтобы была сменяемость власти, а не переписывание Конституции по желанию “одного”. Сколько наших граждан бежало из страны, сколько нынче увольняют, чтобы угодить “одному”. Или он не знает, что увольняют врачей и преподавателей и иных специалистов. Ах да, его дети будут учиться в элитных школах и вузах и лечится тоже у достойных врачей за границей или сюда их привезут

Сегодня вы промолчали, а завтра с вами так же рассчитаются. Так уже было в истории. Каждый сам выбирает: служить или прислуживать. Как говорят: служить Богу или прислуживать иуде!
Учора ў Гародні затрымалі журналіста, сябра БАЖ Міхася Карневіча

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
У Высокім затрымалі мужчыну, які прапаноўваў забараніць удзельнічаць у выбарах вусатым і лысым

Па інфармацыі «Еўрарадыё», на прадпрыемстве «Высокаўскае ДРСУ-137» 21 студзеня быў затрыманы мясцовы жыхар Андрэй Дубіна.

Сведкі затрымання паведамляюць, што мужчына выказаў прапанову, каб у выбарах забаранілі ўдзельнічаць вусатым і лысым.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Каля 15:30 у Лідзе каля магазіна на вуліцы Кірава быў затрыманы малады хлопец

Падрабязнасці высвятляюцца.

Крыніца: @lida_grab_court

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманы пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі Крыніца: @by_culture
Севярын Квяткоўскі на волі, але пад крымінальнай справай

Пра гэта журналіст паведаміў у сябе ў фэйсбуку.

«Сябры я ў цэнтры Пінску п'ю каву )
Гэта было кіно, цырк, і армейскі анекдот.
Зрэшты, смешна да пэўнай мяжы, бо я займеў на сабе крымінальную справу.
Аддыхаюся, і пачну распавядаць».
Палітзняволены Руслан Шыла скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю

Руслан — жыхар Івацэвічаў, асуджаны да 1 года «хіміі» за парэзаныя дзяржаўныя сцягі (арт. 370 Крымінальнага кодэксу): адзін каля мясцовай пракуратуры, другі — каля СК.

Крыніца: @viasna_brest
👩‍💻Нагадваем пра бясплатную юрыдычную дапамогу «Вясны»

⚖️Калі ў вас быў суд, з рашэннем якога вы не згодныя, карыстайцеся сваім правам на абарону — абскарджвайце пастанову аб прыцягненні вас да адміністрацыйнай адказнасці, незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

‼️Таксама мы абяцаем бясплатную юрыдычную дапамогу кожнаму, хто звернецца ў «Вясну» па дапамогу ў абскарджанні незаконных пастановаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах катаванняў з боку сілавікоў і падтрымку тым, хто гатовы дамагацца прыцягнення злачынцаў да адказнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, знаходзячыся ў Літве.

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:

Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:

Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:

Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org