📄Human Rights Watch: Беларусь у Сусветным дакладзе – 2022
Арганізацыя Human Rights Watch апублікавала свой Сусветны даклад – 2022: гадавы агляд сітуацыі з правамі чалавека ва ўсім свеце. Адна з частак прысвечаная агляду рэпрэсій у Беларусі, якія ўлады абрынулі на грамадзянскую супольнасць у 2021 годзе.
«На момант падрыхтоўкі гэтага агляду прынамсі 862 чалавекі знаходзіліся за кратамі па палітычна матываваных абвінавачваннях. Некаторыя з іх сутыкнуліся са збіццём, пагрозамі, недазволеным абыходжаннем і негуманнымі ўмовамі ўтрымання.
Амаль 30 адвакатаў пазбавіліся ліцэнзій за тое, што абаранялі фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў і выказвалі пратэст супраць парушэнняў правоў чалавека».
Агляд рэпрэсій у Беларусі 👉 bit.ly/3Kfjkot

❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Аляксей Арбузаў, Аляксей Каверын, Лідзія Новік, Станіслаў Несцярук, Павел Адамовіч, Марыя Калоша, Вольга Ялцэвіч, Ілля Кадзетаў, Іван Гаўрылаў, Аляксей Дудко і Павел Юхневіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3txRkGF
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, змясцілі ў ПКТ на 5 месяцаў
Па інфармацыі праваабаронцаў, на палітвязня Вадзіма Гурмана ў папраўчай калоніі №9 аказваецца ціск. Яго часта змяшчаюць у ШІЗА і пазбаўляюць перадач. Таксама на 5 месяцаў яго змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), дзе ён будзе сядзець адзін. У гэты перыяд яму забаронена атрымоўваць пасылкі і перадачы, мець званкі і спатканні з роднымі.
🔺Акрамя гэтага, у палітвязня сур’ёзныя праблемы са зрокам: неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні, інакш да 30 год яму прагназавалі поўную слепату. Таму Гурману патрэбен дагляд і медыцынская дапамога.
Нагадаем, што палітвязня абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 і арт. 364. Пасля затрымання ў Маладзечне Вадзіма моцна збівалі і пагражалі згвалтаваннем. Палітвязню прысудзілі 3,5 гады калоніі.
💌Падтрымайце Вадзіма: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16

Судовае пасяджэнне па крымінальнай справе вядомага спартыўнага журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна 18 студзеня доўжылася 10 хвілін.
Суддзя суду Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла прыняў такое рашэнне пасля пытання абвінавачанаму аб супрацы журналіста з выданнем Tribuna.
Івулін адказаў, што ўжо не працуе там.
Нагадаем, палітвязня Аляксандра Івуліна вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3IfYa7S

🔻Алене Гнаўк на «сутках» забаранілі перадачы, чытаць і пісаць
Такое рашэнне прыняў начальнік РАУС Пружан, паведамляюць дзеці актывісткі.
🔻Раніцай 17 студзеня ў Мінску затрымалі Віталя Жылінскага
У межах арт. 342 Крымінальнага кодэкса яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
🔻Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся новымі тэлеграм-каналамі і чатамі
Гэта тг-чат «Ruzhany 97», тг-канал «Вольная Ольшанка», тг-чат «Независимый профсоюз Гомеля», тг-чат «МНПЗ-97».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3GLkcz2
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

❗️Палітвязень Аляксандр Перапечка адбыў пакаранне на «хіміі» і сёння выходзіць на волю
Случака Аляксандра Перапечку абвінавацілі па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) за тое, што 4 жніўня 2021 рассыпаў "вожыкі" на тэрыторыі каля будынка Слуцкага РАУС. У выніку былі пашкоджаныя шыны аўтамабіляў двух супрацоўнікаў міліцыі, а на месцы канфіскавалі 38 будаўнічых шрубаў. Суд прызначыў Аляксандру 1 год «хіміі». Её быў накіраваны ў ПУАТ №7 пад Пружанамі.
📍18 студзеня ў палітвязня скончыўся тэрмін адбыцця пакарання.

💔Палітвязень Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Новы год. Дашліце яму водгукі на верш!
Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павел Белавус у лісце на волю напісаў, што доўгі час не атрымліваў лістоў. На «Валадарцы» ён пачаў пісаць вершы, у тым ліку і дзяцічыя, і падзяліўся адным з беларускай. Ён апісаў гісторыю, «як яго дачка Соня адмовілася без таты вешаць на ялінку зорку, бо толькі тата дацягнецца, бо высокі». Верш датаваны 1 студзеня 2022:
«Цуды
Хутка-хутка Новы год —
Дзень усім знаёмы.
Сёння ў сад я не пайду,
Застануся дома.
Я збяру сваю сям'ю — маму, тату, брата.
Упрыгожым мы ялінку
У чаканні свята.
Я хачу каб на ялінцы
Зіхацела зорка!
Запрашу да справы тату,
Каб узняў высока.
Маме шчыра я скажу:
Ноччу спаць не буду!
Бо чароўнай гэтай ноччу
Я чакаю цудаў!
#вершыбелавуса»
Калі атрымліваеце вершы ад палітвязня, то дзяліцеся імі пад хэштэгам #вершыбелавуса.
💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

✊Праваабаронца Леанід Судаленка роўна год за кратамі
Леанід — старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны», праваабаронца з 20-гадовым стажам. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.
Яго затрымалі па дарозе на офіс і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).
3 лістапада суд Цэнтральнага раёна Гомеля пакараў праваабаронцу трыма гадамі пазбаўлення волі, а 14 студзеня абласны суд адхіліў яго апеляцыйную скаргу.
Гісторыя Леаніда 👉 bit.ly/3IgqsyQ
🎤Праваабаронца за кратамі: дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП — знаёмімся з Леанідам Судаленкам у падкасце «Вясна прыйдзе»: SoundCloud | YouTube
💌Падтрымаць праваабаронцу:
- СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Леанід Леанідавіч Судаленка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

❗️Адзінаццаць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запрасіў пракурор для Руслана Слуцкага
У судзе Полацкага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).
Актам тэрарызму следства палічыла раскіданыя на дарозе не менш за 12 самаробных «вожыкаў» і металічных шыпоў перад праездам удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» — у выніку наезду адбыўся пракол шын чатырох аўтамабіляў. Але агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу.
Сёння ў ходзе судовых спрэчак пракурор запрасіў для Руслана Слуцкага 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3ruiqvr

🎉Палітвязень Віктар Фянчук адзначае дзень Народзінаў. Павіншуйце яго са святам!
🔺18 студзеня свой дзень Народзінаў святкуе экс-кіраўнік "Аховы птушак бацькаўшчыны" Віктар Фянчук. Яму споўнілася 47 гадоў.
📌Віктара затрымалі пасля вобшуку ў мінскім офісе арганізацыі 31 жніўня. Адразу яго пакаралі «суткамі» па адміністрацыйнай справе, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
💌Павіншуйце Віктара са святам: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Віктару Аляксандравічу Фянчуку

🌿«Так хочацца дадому!» Палітзняволеная пенсіянерка Эма Сцепулёнак даслала ліст з-за кратаў, у якім падзякавала ўсім за падтрымку
Былая настаўніца з Мёраў Эма Сцепулёнак, якую затрымалі па «справе Зельцэра», у лісце напісала, што за час зняволення ў яе вельмі пагоршыўся зрок і слязацца вочы. Ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да лютага. Таксама палітзняволеная падзякавала ўсім неабыякавым людзям за падтрымку.
«Веру, што я вярнуся дадому і мы будзем упрыгожваць нашыя дамы кветкамі!
Так хочацца дадому! Я зусім адна ў Беларусі, радні няма, адзіная сястра жыве ў Пецярбургу, сябраў, як аказалася, таксама няма. Той, хто быў блізкі, ужо памёр, суседзі памяняліся.
З 11 снежня я знаходжуся ў Віцебску, нас раскідалі з Жодзіна па Беларусі. Тэрміны ўтрымання падоўжылі яшчэ на два месяцы — студзень і люты. У лютым будуць суды, калі нічога не зменіцца…
Мне многа пішуць людзі незнаёмыя з розных мясцін Беларусі, асабліва з Мінска. Дапамаглі яшчэ ў Жодзіна ўсімі патрэбнымі рэчамі, лекамі, прадуктамі. Я вельмі ўдзячная нашым цудоўным, спагадлівым людзям! Без іх дапамогі цяжка было б. У зняволенні многім дапамаглі! Прысылалі грошы, што таксама вельмі важна, бо не ўсё можна даслаць, на жаль.
Шчыры дзякуй за лісты на роднай мове!»
🗣Гісторыя «Вясны» пра палітзняволеную пенсіянерку з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a
💌Падтрымаць Эму лістамі, грашовымі пераводамі і бандэролькамі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак

❗️Праваабаронцу Алесю Капуцкаму прысудзілі чарговыя 15 сутак арышту. Ён правядзе за кратамі 45 дзён
Нагадаем, Алеся затрымалі 17 снежня ў Маладзечна. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак. Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд — яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
16 снежня Алесь не выйшаў на волю — сёння стала вядома, што Капуцкаму зноў прысудзілі 15 сутак арышту.
💌Падтрымайце Алеся лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- Маладзечанскі ІЧУ, 222310, Маладзечна, Галіцкага, 23, Аляксандру Капуцкаму

Forwarded from "Вясна" назірае
⚡️Берасцейская актывістка Алена Гнаўк тыдзень трымае галадоўку ў Пружанскім ІЧУ
Пра гэта паведамляюць яе дзеці ў Instagram. Нагадаем, яе арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму "хатняй хіміі". Алене не перадаюць перадачы, а таксама забаранілі чытаць і пісаць. Такое рашэнне прыняў начальнік ІЧУ.
Стан яе здароўя пагоршыўся, а ў суботу ёй выклікалі хуткую дапамогу.

Улады ліквідавалі Віцебскі дзіцячы хоспіс
Стала вядома, што 12 студзеня Віцебскі абласны суд па звароце Упраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму ліквідаваў пяць раней зарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў: спартовы клуб «Віцьбіч», «Таварыства дружбы» Полацк-Фрыдыхсхафен«, Віцебскі дзіцячы хоспіс, «Таварыства пчаляроў-аматараў» і аб’яднане «Шлях з варагаў у грэкі».
Рашэнне аб ліквідацыі хоспісу, які праіснаваў 22 гады, прыняла суддзя Наталля Хількевіч. Таксама яна спыніла юрыдычнае існаванне грамадскага аб'яднання «Спартыўны клуб воднага пола «Віцьбіч».
Суддзя Віктар Быстроў пазбавіў статусу юрыдычнай асобы Эка-культурнае і адукацыйнае грамадскае аб’яднане «Шлях з варагаў у грэкі» і грамадскае аб'яднанне «Таварыства пчаляроў-аматараў».
Суддзя Таццяна Дзегцярова спыніла юрыдычнае існаванне Таварыства дружбы «Полацк-Фрыдыхсхафен».

У беларускіх турмах і СІЗА ўтрымліваюцца каля 450 расіян, з іх зняволенне як мінімум 11 звязанае з палітыкай
Па стане на 1 ліпеня 2021 года, у беларускіх турмах адбывалі пакаранне 346 грамадзян РФ, яшчэ 109 знаходзіліся пад арыштам у СІЗА. Пераслед як мінімум 11 расіян звязаны з пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, паведамляе РБК.
На дадзены момант 8 палітычных зняволеных у Беларусі маюць грамадзянства Расіі. Сямёра расіян ужо асуджаныя — агулам ім прысудзілі 36,5 года калоніі. Яшчэ адна справа — Сафіі Сапега — перададзена ў суд: дзяўчыне пагражае да 6 гадоў зняволення.
📖 Гісторыі палітвязняў і адрасы, каб іх падтрымаць:
• Дзмітрый Папоў
• Ягор Дуднікаў
• Аляксандр Геджадзэ
• Андрэй Новікаў
• Ігар Капанайка
• Ірына Вікхольм
• Яўген Пятроў
• Сафія Сапега

Пракурор запрасіў для палітзняволенага журналіста Аляксандра Івуліна 2 гады калоніі
Крыніца: @mediazona_by
Крыніца: @mediazona_by
‼️«Я, напэўна, памру». Палітвязень Яўген Бароўскі не атрымлівае лячэння ў калоніі
Тры тыдні Яўген Бароўскі хварэе, аднак нічога, акрамя "Ібупрафена", для лячэння яму не даюць. Да таго ж адміністрацыя папраўчай калоніі №15, дзе ён утрымліваецца, не дазволіла жонцы Яўгена, Вераніцы Бароўскай, перадаць мужу медыкаменты. Цяпер жа ягоны стан цяжкі, кажа Вераніка.
🔻Яўген напісаў адміністрацыі калоніі заяву на атрыманне медбандэролі ад сваякоў. Але яму адмовілі, аргументуючы тым, што ў медсанчастцы ПК-15 медыкаментаў досыць.
Падчас чарговага тэлефанавання 16 студзеня Яўген сказаў: «Я, напэўна, проста памру тут — мне настолькі дрэнна».
«Ён тэлефанаваў у жудасным стане. У яго нос апухлы, ён страшэнна кашляе і ў яго баліць галава, бо, хутчэй за ўсё, ужо пачаўся гаймарыт», — распавяла Вераніка.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3nD6d6J

❗️Праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі, якому агулам прысудзілі 45 сутак арышту, прызнаны палітычным зняволеным.
👉👉👉https://cutt.ly/mIYrGOo
👉👉👉https://cutt.ly/mIYrGOo
Стала вядома пра тры ператрусы ў сябраў грамадскай арганізацыі «Магілёўскі праваабарончы цэнтр»
Як паведамляе Mayday Team, 18 студзеня супрацоўнікі невядомага сілавога ведамства ў цывільным заявіліся да сябра праўлення МПЦ Аляксандра Паўловіча, аднак нічога не канфіскоўвалі.
Раніцай 19 студзеня сілавікі ўварваліся да члена кантрольна-пагаджальнай камісіі, 82-гадовай Яўгеніі Цюркінай, у якой быў канфіскаваны сістэмны блок камп'ютара. Ніякіх распісак аб адабранні маёмасці ёй не пакінулі, сведкаў на кватэру не запрашалі. Па факце рабавання маёмасці жанчына патэлефанавала ў 102. Па яе выкліку прыбылі два міліцыянты, якія паведамілі, што маёмасць у яе забралі супрацоўнікі міліцыі.
У гэты ж дзень з працы забралі яшчэ аднаго сябра МПЦ, Васіля Ліпскага. Яго завезлі ў ягоную кватэру, якую таксама абшукалі, але нічога не канфіскавалі.
Магілёўскі праваабарончы цэнтр – адзіная ў Беларусі рэгіянальная арганізацыя праваабаронцаў, зарэгістраваная ўладамі. Аднак апошнія паўтара гады МПЦ актыўна не функцыянавала.

Затрымана сябра Прэзідыўма БСДП Людміла Волкава
Вядома, што сёння па яе на працу прыйшлі праваахоўнікі. Разам з ёй яны накіраваліся да Людмілы дамоў, дзе зладзілі вобшук. Пасля таго, як тэлефон патрапіў у рукі праваахоўнікаў, афіцыйная сімволіка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі на ТГ-канале была заменена на дзяржаўны герб, а ўсе падпісчыкі ТГ-канала былі выдалены.
Увечары стала вядома, што Людміла знаходзіцца на Акрэсціна. Яе абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Крыніца: @BSDP_Hramada