Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.94K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Пракурор запрасіў тры гады «хіміі» для палітзняволенага гукааператара Кірыла Салеева

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 10 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Прадстаўнік абвінавачання Дзмітрый Хаваўка запрасіў для Салеева тры гады «хіміі». Чакаецца, што прысуд будзе вынесены заўтра, 11 студзеня.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3n8sFnN
📍Палітвязня Аляксандра Васілевіча пачнуць судзіць 24 студзеня

Справу сузаснавальніка анлайн-выданняў kyky.org і The Village-Беларусь Аляксандра Васілевіча пачнуць разглядаць у 11:30 24 студзеня ў судзе Савецкага раёна. Працэс будзе весці суддзя Марына Фёдарава, якая асудзіла фігурантаў «справы студэнтаў».

📌Нагадаем, палітвязень Аляксандр Васілевіч — бізнэсовец, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і The Village-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel / Hepta і прасторы Галерэя Ў. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года. За кратамі Аляксандр знаходзіцца ўжо амаль паўтара года. Пакуль Аляксандр утрымліваўся пад вартай, другога снежня ў іх з жонкай нарадзілася дачка Уршуля.

💌Падтрымайце Аляксандра: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Аляксандру Анатольевічу Васілевічу
24 студзеня ў Рэчыцы адбудзецца суд над 65-гадовай пенсіянеркай Людмілай Хлусевіч за каментар у «Аднакласніках» пад фотаздымкам міліцыянта

Яе абвінавачваюць у «публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў» (арт.369 КК РБ). Нагадаем, два месяцы хворую на анкалогію жанчыну ўжо асудзілі на 1.5 гады «хатняй хіміі» за аналагічнае злачынства.

Крыніца: @viasnaHomel
Выйшаў на волю герой мема пра памідоры са смятанаю Анатоль Шалковіч
❗️Супраць актывісткі Алены Лазарчык распачалі крымінальную справу — пасля выбараў яе сына забіралі ў прытулак

Праваабаронцам стала вядома, што 30 снежня затрымалі актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Алену Лазарчык. 7 студзеня яе перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК.

Пасля выбараў 2020 года шырокі рэзананс атрымала гісторыя, калі сына Алены на некалькі дзён забралі ў прытулак. Лазарчык затрымалі днём 17 верасня, у гэты час яе сын Арцём знаходзіўся ў школе. Калі жанчыну ўвечары адпусцілі, то яна даведалася, што педагогі выклікалі органы апекі, якія павезлі хлопчыка ў прытулак Фрунзенскага раёна.

Праз два дні да прытулку прыйшлі сотні чалавек, якія вырашылі падтрымаць жанчыну. У выніку, Алене вярнулі сына.
‼️На «хіміі» ў Мазыры масава хварэюць зняволеныя, але адміністрацыя перашкаджае іх шпіталізацыі

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) №21 у Мазыры цяпер хварэюць адразу каля 20 асуджаных. Іх змясцілі ў асобны ізаляваны паверх. Некаторых зняволеных з высокай тэмпературай адмаўляюцца шпіталізаваць, а супрацоўнікі ПУАТ перашкаджаюць прыёму ў паліклініку. Акрамя гэтага, вядома, што начальнік ПУАТ Дзмітрый Дзіваноўскі асабіста тэлефанаваў у паліклініку, каб «хімікам» не падаўжалі бальнічныя.

Таксама зняволеныя ПУАТ №21 распавядаюць пра жудасныя ўмовы ўтрымання, якія і сталі прычынай хваробы многіх зняволеных:

«Умовы ўтрымання ў ПУАТ — гэта павольнае забойства людзей. Будынак стары і вонкавыя працы не зробленыя. Усё прадзьмухваецца і цячэ, ад гэтага волкасць. На «адрамантаваным» пятым паверсе па раніцах па сценах цячэ вада і бачныя велізарныя мокрыя плямы ўздоўж столі. Тэмпература ў пакоях даходзіла да сямі градусаў. Эканоміць на атапленні адміністрацыя. Адразу пасля пераезду на новы паверх у людзей пачаўся ранішні кашаль з макроццем, які праходзіць да абеду. Пасля выходных кашаль цяжэй і даўжэй праходзіць».

Па інфармацыі «Вясны», у мазырскім ПУАТ №21 адбываюць пакаранне 14 палітвязняў.
🎉Палітзняволеная Гаянэ Ахціян 13 студзеня адзначыць 57-годдзе. Павіншуйце яе з днём Народзінаў!

🔻Гаянэ Ахціян — жыхарка Полацка, маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава. 26 лістапада сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Затым жанчыну асудзілі на 10 сутак арышту. Пазней стала вядома, што Гаянэ стала падазраванай па крымінальнай справе па ч.1 арт. 342 КК. На адным з праўладных тг-каналаў было распаўсюджана відэа пра затрыманне жанчыны з тытрам "Родители в ответе за своих детей".

📍13 студзеня Гаянэ будзе святкаваць 57-годдзе ў СІЗА-1 на Валадарскага.

💌Павіншаваць палітзняволеную са святам: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Гаянэ Аляксандраўне Ахціян
Палітзняволеную Марыю Калеснікаву этапавалі ў гомельскую жаночую папраўчую калонію №4

Нагадаем, Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў яе да 11 гадоў калоніі.

💌Падтрымаць Марыю паштоўкамі і лістамі салідарнасці
- ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне

Наступныя два тыдні яна будзе на каранціне, таму варта рабіць пазнаку на канверце «Каранцін».
‼️Палітвязню Юрыю Вяршуку па памілаванню змянілі пакаранне з «хіміі» на «хатнюю хімію»

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што акрамя палітвязняў Уладзіміра Шурубейкі і Яраслава Збароўскага, 5 студзеня з «хімі» на «хатнюю хімію» таксама перавялі палітзняволенага Юрыя Вяршука. Пакаранне на больш мяккае ім змянілі ў выніку памілавання.

📌Нагадаем, гамяльчука Юрыя Вяршука асудзілі за каментар на два гады «хіміі» за зневажальны каментар пад відэа, на якім старшыня Гомельскага аблвыканкама Салавей адказвае на пытанні грамадзян. Сваё пакаранне ён адбываў ў ПУАТ №36.

📲Калі вам вядомыя прозвішчы асуджаных, якіх таксама памілавалі, то паведамляйце нам 👉@spring96info
❗️У Беларусі +16 новых палітвязняў

Гэта Святлана Каленчыц, Мікіта Дзмітрыеў, Фёдар Жэжэлеў, Антон Лучкін, Аляксандр Гашко, Дзяніс Насура, Святлана Хромава, Яна Хромава, Сяргей Батура, Галіна Сямечка, Антон Драздовіч, Кірыл Малышэнка, Яўген Асіпчык, Алена Лазарчык і Матфей Гаўрыленка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3GfjERB

Таксама палітычным зняволеным прызнаны журналіст-фрылансер Андрэй Кузнечык 👉 bit.ly/3qgwkCi

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
⚖️Дасылайце праваабаронцам інфармацыю з судоў

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што праходзяць па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю на:

Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org
Два гады калоніі і вялікі штраф — першы прысуд па «справе Зельцэра»

У Магілёве вынеслі першы ў Беларусі прысуд па «справе Зельцэра». 5 студзеня суддзя Таццяна Рахманенка асудзіла 45-гадовага магілёўца Аляксандра Гаўрыленку да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 100 базавых велічынь за абразлівыя каментары ў адрас супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, забітага Андрэем Зельцэрам.

Згодна з абвінавачваннем, Аляксандр пакінуў каментары: «Есть нестыковки. Не слышновато. Обычно слабовики кроют как сапожники», «Туда ему и дорога. +1», «не просто убивать, а сжигать на костре».

Памочніца пракурора на судзе назвала каментары мужчыны «сведчаннем таго бязладдзя, якое так хацелі зрабіць праціўнікі дзейснай улады».

Адзначым, што справу Гаўрыленкі разглядалі паводле аднаго артыкула — публічная абраза прадстаўніка ўлады. У той час як каля сотні затрыманых па гэтай справе інкрымінуецца адразу два артыкулы КК — 369 і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).

Падрабязнасці справы 👉 bit.ly/3tgOGF6
​​‼️Падтрымайце палітвязня Андрэя Новікава і яго сям’ю

Сям’я палітзняволенага валанцёра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Андрэя Новікава, якога асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, жыве ў вёсцы Прусы на Пастаўшчыне. У сям’і Андрэя маленькая дачка з інваліднасцю і ёй перыядычна трэба праходзіць працэдуры. Цяпер і падчас навагодніх святаў яна ляжыць у бальніцы. Праз тое, што бальніца знаходзіцца ў іншай вобласці, жонка Андрэя Вольга плаціць за лячэнне дачкі.

Андрэй у лістах дзякуе за падтрымку сваёй сям’і:

«Мне очень приятно и успокоительно, что мои девчонки не забыты и не обделены вниманием в такой глубинке. Это многое значит».

📌Палітвязня Андрэя Новікава, які падчас прадвыбарчай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, утрымлівалі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 году Новікава дэпартавалі ў Расею, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі. 

5 жніўня палітвязня асудзілі за  да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і незаконнае перасячэнне мяжы.

💳Дапамагчы сям’і палітвязня:
карта 5127 2292 3672 1447, 09/23

💌Падтрымаць Андрэя: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Новікаву Андрэю Анатольевічу
Справу ў дачыненні Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў перадалі ў пракуратуру

Палітвязняў Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянка, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранеца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавачваюць у арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах — «Революционное действие», «Народная самооборона», «Революцiйна дiя», і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў. Яны ўжо азнаёміліся з матэрыяламі справы, якія складаюцца з 160 тамоў.

10 палітзняволеных у залежнасці ад ролі абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Траіх з іх, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызуе як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрага арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідэрамі».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/33m20gz
Салдата тэрміновай службы асудзілі да 3 месяцаў гаўпвахты за ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года

У судзе Заводскага раёна Мінска асудзілі да трох месяцаў гаўпвахты за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў салдата тэрміновай службы Антона Бароўскага. Справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) разглядала суддзя Алена Капцэвіч.

Паводле версіі абвінавачвання, Антон, які праходзіць тэрміновую службу, з 10 па 11 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў у Мінску ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, выходзіў на праезную частку дарогі. Як адзначаецца, адным з доказаў вінаватасці абвінавачанага паслужылі фатаграфіі, якія ён размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3zLizhW
Улады ўводзяць крымінальную адказнасць за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый і адміністрацыйную — за збор грошай на штрафы

Закон «Аб змене кодэксаў» апублікавалі 4 студзеня. Ён уводзіць дзве нормы КаАП і КК, якія абмяжоўваюць права на свабоду асацыяцый і свабоду мірных сходаў. У сілу яны ўступяць 14 студзеня.

Новая частка артыкула 24.23 КаАП закранула тых, хто дапамагае чалавеку, якога прыцягнулі да адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Такіх «памочнікаў» чакае штраф ад 160 да 960 рублёў з магчымай канфіскацыяй прадмета правапарушэння.

🗣Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў новую норму «народнага» артыкула:

«Гэта новая норма, якой уведзеная адказнасць за парушэнне патрабаванняў закона «Аб масавых мерапрыемства»х, аднаго са шматлікіх забаронаў — на збор грошай на аплату штрафаў. Ацэньваць гэтую норму трэба ў сукупнасці з астатнім заканадаўствам, якія рэгулююць, а дакладней — недапушчальна абмяжоўваюць права на ўдзел у мірных сходах і практыкай яго прымянення.

Выснова будзе адназначная — гэтая норма накіравана на абмежаванні правоў і свабод».

📌Каментар юрыста «Вясны» пра вяртанне ў Крымінальны кодэкс арт. 193-1, які прадуглежвае крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях: палітычных партыях, грамадскіх і рэлігійных аб'яднаннях, фондах 👉 bit.ly/32qxgKG
❗️Палітзняволенаму гукааператару Кірылу Салееву прысудзілі тры гады «хіміі»

Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Суддзя Наталля Бугук прысудзіла хлопцу тры гады «хіміі», а таксама вынесла прыватнае вызначэнне ў бок кіраўніцтва Тэатра юнага гледача аб тым, каб у калектыве «праводзілася прафілактычная праца па недапушчэнню парушэння супрацоўнікамі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах».

Кірыл быў вызвалены з-пад варты ў залі суда да вызначэння парадку адбыцця пакарання.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/33n6JOM
🌿Лёс Дзмітрыя Мішакоўскага: удзельнічаў у акцыях пратэсту, быў збіты, страціў зрок, патрапіў пад новыя крыміналкі

У межах міжнароднай кампаніі па дакументаванні выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня 2020 года, было апытана некалькі соцен чалавек, якія найбольш пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў. Адзін з іх — жыхар Мінска Дзмітрый Мішакоўскі.

«Людзі ўсе сядзелі, а мяне павалілі на падлогу, пачалі збіваць дубінкамі, берцамі мне па галаве, зубы пакрышыліся, пачалі збіваць, паролі выпрошвалі, забралі тэлефон».

Распавядаем, як склаўся ягоны далейшы лёс і ці панеслі вінаватыя ў збіцці пакаранне 👉 bit.ly/3zNiUk9
Заўтра ў Віцебску будуць разглядаць справу аб ліквідацыі дзіцячага хоспісу

Пазоўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту — падала заяву аб ліквідацыі грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Віцебскі дзіцячы хоспіс».

Акрамя хоспіса, 12 студзеня Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама збіраецца ліквідаваць яшчэ цэлы шэраг арганізацый: спартыўны клуб воднага пола «Віцьбіч», таварыства дружбы «Полацк-Фрыдрыхсгафен», суполка «Шлях з варагаў у грэкі» і нават дубровенскае таварыства пчаляроў-аматараў.

Крыніца: viciebsk.cc

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO
🚃Сям’ю Рэзановічаў, затрыманых па «справе Аўтуховіча», перавялі ў гродненскую турму

Затрыманых 1 снежня 2020 года праваслаўнага святара Сяргея Рэзановіча, ягоную жонку Любоў і сына Паўла перавялі з брэсцкага СІЗА-7 у гродненскую турму №1. Там жа ўжо знаходзіцца былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч і іншыя фігуранты справы так званай «справы Аўтуховіча». Іх родныя кажуць, што суд будзе праходзіць у Гродне, што тлумачыць пераводы абвінавачаных у турму №1. Следства па «справе Аўтуховіча» скончана і хутка будзе перадана ў суд. Па справе праходзіць 13 чалавек. Рэзановічаў, як і іншых, абвінавачваюць па арт. 289 Крымінальнага кодэкса – акт тэрарызму.

📍Вядома, што Аўтуховіч праводзіў у Брэсце ў гасцях у сям’і Разановіч. Па версіі следства, сям’я нібыта дапамагала Аўтуховічу хавацца ад сілавікоў. Любоў Разановіч раней валодала службай таксі, як і Аўтуховіч. Муж спадарыні Любові Сяргей Рэзановіч — праваслаўны святар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. На працу ездзіў з Брэста, настаяцелем у вёсцы быў ад 2004 года. Іх сын Павел Разановіч працаваў у аддзеле прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста.

💌Падтрымаць палітзняволеную сям’ю Рэзановічаў:
турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Павел Сяргеевіч Рэзановіч, Сяргей Анатольевіч Разановіч, Любоў Аляксандраўна Рэзановіч
‼️На волю выйшаў палітвязень Васіль Пілец. Ён цалкам адбыў пакаранне

Сёння, 11 студзеня, на волю выйшаў палітзняволены гарадзенец Васіль Пілец. Яго абвінавацілі па арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства) за тое, што ён 14 снежня 2020 года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал", калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга. 

Судом Кастрычніцкага раёна Гродна 12 лютага Васіль Пілец быў асуджаны да аднаго года «хатняй хіміі». Але па пратэсту пракурора яму змянілі пакаранне на 1 год «хіміі».

З траўня Васіль адбываў прысуд у ваўкавыскай ПУАТ №29.