Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📈Вынікі адміністрацыйнага пераследу беларусаў у 2021 годзе

Рэпрэсіі супраць беларусаў, якія цягам 2021 года працягвалі выказваць сваю незадаволенасць дзеяннямі ўлады і ўдзельнічалі ў паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту, не спыняліся ні на дзень. Сілавікі штодзённа ўрываліся ў іх дамы, ладзілі ператрусы і затрымлівалі іх па палітычных матывах. Праваабаронцы ўвесь год фіксавалі факты катаванняў і ўтрымання арыштантаў у нечалавечых умовах. Валанцёры «Вясны» таксама пераследаваліся за іх дзейнасць, а некаторыя з іх пацярпелі ад адвольнага затрымання, адміністрацыйнага арышту і жорсткага абыходжання.

🌿«Вясна» распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі 👉 https://bit.ly/3F26jKR
Ініцыятыва «Ежа замест бомбаў» часова спыняе сваю дзейнасць

«На гэты крок нас падштурхнулі пэўныя падзеі, якія адбыліся з удзельнікамі і ўдзельніцамі ініцыятывы раней, асабістыя матывы і ўсведамленне таго, што зараз мы не можам існаваць, як „Ежа замест бомбаў“, а нашы паўмеры — скокі пад дудку рэжыму, якія рана ці позна скончацца пераследам актывістаў за іх палітычную пазіцыю», — напісала каманда ў сваім Instagram.

«Ежа замест бомб» — гэта сусветная ініцыятыва і незалежны рух, які бясплатна раздае ежу бедным і бяздомным.
🌿Марфа Рабкова пра прэмію «Праваабаронца года»: «Перадавай ад мяне вялікую падзяку за гонар насіць такое высокае званне»

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова ў лісце распавяла, як сустрэла Новы год і як рухаецца крымінальная справа, пра стан свайго здароўя і штодзённы побыт, а таксама падзялілася сваімі ўражаннямі ад атрымання нацыянальнай прэміі «Праваабаронца года»

«Новы год сустрэлі досыць весела. Лепш, чым гэта было ў мінулым годзе. Псіхалагічна трымаюся, усярэдзіне ёсць свае супярэчнасці ў плане ўскладання надзей на 2022 год. Бо ілжывы досвед ёсць: надзеі былі і на 2021 год, памятаю, з якімі думкамі яго сустракала. Падумаць тады не магла, што прыйдзецца сустракаць і наступны ў тутэйшых сценах. Але нічога, усё гэта перажывальна. А што нас не забівае, то робіць нас мацней»

Ліст цалкам (з Беларусі – праз VPN) 👉 bit.ly/3f7tFEk

💌Падтрымаць Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Затрымалі гарадзенскага стаматолага Аляксандра Тураева

Да яго ў дом прыйшло як мінімум 8 сілавікоў. На відэа ператрусу, якое з'явілася на праўладных каналах, паказаны пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гарадзенец патлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га.

З ім таксама з'явілася «пакаяльнае» відэа. У ім ён сказаў, што яго затрымалі за абразу службовых асоб і Лукашэнкі ў сацсетках.

Крыніца: @novychas
📍Палітвязня Максіма Знака этапавалі ў папраўчую калонію №3 «Віцьбу»

🔻Максіма Знака, якога асудзілі да 10 гадоў калоніі, днямі накіравалі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію №3. У яго лістах пазначаецца, што пакуль ён знаходзіцца на каранціне.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў вынес ім прысуд, а 24 снежня Вярхоўны суд пакінуў яго ў сіле.

💌Падтрымаць Максіма паштоўкамі і лістамі салідарнасці: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
❗️У калоніі ціснуць на палітзняволеную Алену Маўшук. Блізкія хвалююцца за яе жыццё

Як стала вядома праваабаронцам, да палітзняволенай пінчанкі Алены Маўшук у калоніі ўжываецца ціск. Жанчыну пазбавілі ўсіх перадач і спатканняў з блізкімі. У нядаўняй тэлефоннай размове з маці яна сказала, што ўсіх любіць, але не вытрымлівае. Палітзняволеная знаходзіцца ў падушаным псіхалагічным стане. Вядома, што ёй перыядычна выпісваюць пакаранні.

«Алена па-ціху трымаецца. Ёй там вельмі цяжка і сумна, у яе там усё вельмі дрэнна. Я думаю, вы павінны разумець, што гэта значыць»,
— піша на волю з іншай калоніі яе палітзняволены муж Сяргей. Ён раіць дасылаць жонцы лісты першым класам — «тады можа перададуць».

📌Палітзняволеныя Сяргей Маўшук і яго жонка Алена Маўшук — фігуранты «пінскай справы». 30 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Сяргея да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алену — да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў іх засталіся трое дзяцей, двое з каторых непаўнагадовыя.

💌Адрас для падтрымкі Алены: ПК №24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
💌Адрас для падтрымкі Сяргея: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць сямнаццаць палітзняволеных:

🔺Андрэй Навіцкі
🔺Павел Семаковіч
🔺Дзмітрый Тур
🔺Андрэй Абразцоў 
🔺Сяргей Есьмановіч
🔺Данііл Касенка
🔺Кірыл Суслін
🔺Вадзім Чапялевіч
🔺Аляксей Самусенка
🔺Андрэй Колас
🔺Арцём Паўлечка
🔺Уладзімір Шакун
🔺Анастасія Міронцава
🔺Аляксандр Цялега
🔺Анастасія Пацехіна
🔺Цімур Піпія
🔺Сяргей Салоха 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🕊Падтрымайце палітзняволеную пенсіянерку, у якой няма родных у Беларусі

Былую настаўніцу з Мёраў Эму Сцепулёнак, якую затрымалі па «справе Зельцэра», перавялі з жодзінскай турмы ў віцебскі СІЗА №2. 68-гадовая жанчына знаходзіцца за кратамі больш за тры месяцы.

«Цяпер я ў Віцебску, у СІЗА-2. Нас усіх накіравалі па СІЗА краіны па месцы жыхарства. У Мёрах СІЗА няма, таму – Віцебск. Ніякага руху па справе няма наагул. Бязглуздзіца поўная і невядомасць… 30 снежня будзе тры месяцы, як мы сядзім»
, – піша ў апошнім лісце на волю Эма Сцепулёнак.

Паведамляе ў лісце, што ўмовы ўтрымання ў Віцебску вонкава лепшыя, але насамрэч нават горшыя за тыя, што былі ў следчай турме ў Жодзіне.

«Харчаванне аднастайнае, медабслугоўвання практычна няма (падала тры заявы да тэрапеўта, але так і не прыняла мяне)». А ціск скача. Пасцельнага рэжыму не маю. Наагул, на людзей тут напляваць. У Жодзіне было нашмат лепей»
, – піша палітзняволеная.

Жанчына піша, што засталася зусім адна ў Беларусі. Усё жыццё аддала школе і дзецям, дапамагала сястры, якая зараз жыве ў Санкт-Пецярбурзе. Прызнаецца, што ў у турме пазнаёмілася з многімі выдатнымі людзьмі, якія падтрымліваюць яе.

🗣Гісторыя «Вясны» пра палітзняволеную пенсіянеркі з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a

💌Падтрымаць Эму лістамі, грашовымі пераводамі і бандэролькамі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак
‼️Трох анархістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні "Прамень"

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", анархістам Яўгену Рубашку, Аляксандру Бялову і Арцёму Салаўю прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Пра гэта ў лістах актывісты паведамілі блізкім і родным. Цяпер ім пагражае да шасці гадоў зняволення.

Таксама вядома, што ў дадзены момант хлопцы знаёмяцца з матэрыяламі справы, у хуткім часе яна будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

📌Нагадаем, Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка былі затрыманыя 29 ліпеня, а Арцём Салавей — 4 жніўня. Усіх іх супрацоўнікі ГУБАЗіК збівалі пры затрыманні. Пазней анархістам прад'явілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 КК і змясцілі пад варту ў СІЗА.

💌Падтрымаць палітвязняў можна па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Аляксандру Андрэевічу Бялову, Яўгену Аляксандравічу Рубашка, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю
❗️Расія экстрадзіравала на радзіму беларуса Дзмітрыя Падлобнікава

Праваабаронцам стала вядома, што Расія выдала беларускім уладам жлобінца Дзмітрыя Падлобнікава. Папярэдне, ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3.

25-гадовага хлопца абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць Падлобнікава Беларусі.
Руслану Слуцкаму, суд над якім доўжыцца амаль месяц, адмаўляюць у шпіталізацыі

У судзе Полацкага раёна 10 студзеня павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Актам тэрарызму следства палічыла раскіданыя на дарозе не менш за 12 самаробных «вожыкаў» і металічных шыпоў перад праездам удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь». Агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 чалавек.

Сёння з'явілася інфармацыя аб тым, што суд над Слуцкім перанесны з-за прычыны моцных болей у спіне. Яму зрабілі ўколы, а суд перанеслі нап невызначаны час. Дарэчы, гэта не першы выклік лекараў. Часам, ён не можа нават падняцца з ложка. Аднак у шпіталізацыі яму было адмоўлена. Раней паведамлялася, што ў Слуцкага выяўленая дабраякасная пухліна мозгу, якая таксама прычыняе яму болі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3zQ6zMg
Затрыманы стваральнік ютуб-канала «Трэці Рэгіён Беларусь» Алег Канавалаў

Вядома, што Алег у 2020 годзе пераехаў ва Ўкраіну. На навагоднія святы ён прыехаў у Беларусь, дзе і быў затрыманы.

Папярэдне, супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna