Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
​​🌿Фанатка Гары Потэра, адна выхоўвала дачку. Падтрымайце палітзняволеную Вікторыю Ганчарову

26-гадовая Вікторыя была затрымана 22 лістапада мінулага года на працоўным месцы ў краме "Остров чистоты" ў Лошыцы. Яна працавала там адміністратаркай. Вікторыю ідэнтыфікавалі па фота са СМІ з акцыі 20 верасня мінулага году, дзе пратэстоўцы стаяць у счэпцы і перакрываюць дарогу. Дзяўчыне прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК і змясцілі ў СІЗА.

"Вікторыя – душа кампаніі, вельмі таварыская і абаяльная. Яна ніколі не хавала і мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, з'язджаць са сваёй краіны прынцыпова не хацела. Віка вельмі добрая арганізатарка, да кожнага чалавека можа знайсці падыход, вельмі ўважлівая, можа прыдумаць падарунак для кожнага чалавека індывідуальна, смелая і актыўная.

Яна піша вельмі прыгожыя вершы, любіць спяваць і коцікаў. Віка, можна сказаць, фанатка кніг пра Гары Потэра", – распавядаюць пра палітзняволеную блізкія.

🔻У Вікторыі ёсць маленькая дачка, якая ў 2021 годзе пайшла ў першы клас. Да затрымання яна выхоўвала яе адна. Цяпер дзяўчынка з бабуляй.

💌 Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Вікторыя Уладзіміраўна Ганчарова
📈Вынікі адміністрацыйнага пераследу беларусаў у 2021 годзе

Рэпрэсіі супраць беларусаў, якія цягам 2021 года працягвалі выказваць сваю незадаволенасць дзеяннямі ўлады і ўдзельнічалі ў паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту, не спыняліся ні на дзень. Сілавікі штодзённа ўрываліся ў іх дамы, ладзілі ператрусы і затрымлівалі іх па палітычных матывах. Праваабаронцы ўвесь год фіксавалі факты катаванняў і ўтрымання арыштантаў у нечалавечых умовах. Валанцёры «Вясны» таксама пераследаваліся за іх дзейнасць, а некаторыя з іх пацярпелі ад адвольнага затрымання, адміністрацыйнага арышту і жорсткага абыходжання.

🌿«Вясна» распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі 👉 https://bit.ly/3F26jKR
Ініцыятыва «Ежа замест бомбаў» часова спыняе сваю дзейнасць

«На гэты крок нас падштурхнулі пэўныя падзеі, якія адбыліся з удзельнікамі і ўдзельніцамі ініцыятывы раней, асабістыя матывы і ўсведамленне таго, што зараз мы не можам існаваць, як „Ежа замест бомбаў“, а нашы паўмеры — скокі пад дудку рэжыму, якія рана ці позна скончацца пераследам актывістаў за іх палітычную пазіцыю», — напісала каманда ў сваім Instagram.

«Ежа замест бомб» — гэта сусветная ініцыятыва і незалежны рух, які бясплатна раздае ежу бедным і бяздомным.
🌿Марфа Рабкова пра прэмію «Праваабаронца года»: «Перадавай ад мяне вялікую падзяку за гонар насіць такое высокае званне»

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова ў лісце распавяла, як сустрэла Новы год і як рухаецца крымінальная справа, пра стан свайго здароўя і штодзённы побыт, а таксама падзялілася сваімі ўражаннямі ад атрымання нацыянальнай прэміі «Праваабаронца года»

«Новы год сустрэлі досыць весела. Лепш, чым гэта было ў мінулым годзе. Псіхалагічна трымаюся, усярэдзіне ёсць свае супярэчнасці ў плане ўскладання надзей на 2022 год. Бо ілжывы досвед ёсць: надзеі былі і на 2021 год, памятаю, з якімі думкамі яго сустракала. Падумаць тады не магла, што прыйдзецца сустракаць і наступны ў тутэйшых сценах. Але нічога, усё гэта перажывальна. А што нас не забівае, то робіць нас мацней»

Ліст цалкам (з Беларусі – праз VPN) 👉 bit.ly/3f7tFEk

💌Падтрымаць Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Затрымалі гарадзенскага стаматолага Аляксандра Тураева

Да яго ў дом прыйшло як мінімум 8 сілавікоў. На відэа ператрусу, якое з'явілася на праўладных каналах, паказаны пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гарадзенец патлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га.

З ім таксама з'явілася «пакаяльнае» відэа. У ім ён сказаў, што яго затрымалі за абразу службовых асоб і Лукашэнкі ў сацсетках.

Крыніца: @novychas
📍Палітвязня Максіма Знака этапавалі ў папраўчую калонію №3 «Віцьбу»

🔻Максіма Знака, якога асудзілі да 10 гадоў калоніі, днямі накіравалі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію №3. У яго лістах пазначаецца, што пакуль ён знаходзіцца на каранціне.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў вынес ім прысуд, а 24 снежня Вярхоўны суд пакінуў яго ў сіле.

💌Падтрымаць Максіма паштоўкамі і лістамі салідарнасці: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
❗️У калоніі ціснуць на палітзняволеную Алену Маўшук. Блізкія хвалююцца за яе жыццё

Як стала вядома праваабаронцам, да палітзняволенай пінчанкі Алены Маўшук у калоніі ўжываецца ціск. Жанчыну пазбавілі ўсіх перадач і спатканняў з блізкімі. У нядаўняй тэлефоннай размове з маці яна сказала, што ўсіх любіць, але не вытрымлівае. Палітзняволеная знаходзіцца ў падушаным псіхалагічным стане. Вядома, што ёй перыядычна выпісваюць пакаранні.

«Алена па-ціху трымаецца. Ёй там вельмі цяжка і сумна, у яе там усё вельмі дрэнна. Я думаю, вы павінны разумець, што гэта значыць»,
— піша на волю з іншай калоніі яе палітзняволены муж Сяргей. Ён раіць дасылаць жонцы лісты першым класам — «тады можа перададуць».

📌Палітзняволеныя Сяргей Маўшук і яго жонка Алена Маўшук — фігуранты «пінскай справы». 30 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Сяргея да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алену — да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў іх засталіся трое дзяцей, двое з каторых непаўнагадовыя.

💌Адрас для падтрымкі Алены: ПК №24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
💌Адрас для падтрымкі Сяргея: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць сямнаццаць палітзняволеных:

🔺Андрэй Навіцкі
🔺Павел Семаковіч
🔺Дзмітрый Тур
🔺Андрэй Абразцоў 
🔺Сяргей Есьмановіч
🔺Данііл Касенка
🔺Кірыл Суслін
🔺Вадзім Чапялевіч
🔺Аляксей Самусенка
🔺Андрэй Колас
🔺Арцём Паўлечка
🔺Уладзімір Шакун
🔺Анастасія Міронцава
🔺Аляксандр Цялега
🔺Анастасія Пацехіна
🔺Цімур Піпія
🔺Сяргей Салоха 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🕊Падтрымайце палітзняволеную пенсіянерку, у якой няма родных у Беларусі

Былую настаўніцу з Мёраў Эму Сцепулёнак, якую затрымалі па «справе Зельцэра», перавялі з жодзінскай турмы ў віцебскі СІЗА №2. 68-гадовая жанчына знаходзіцца за кратамі больш за тры месяцы.

«Цяпер я ў Віцебску, у СІЗА-2. Нас усіх накіравалі па СІЗА краіны па месцы жыхарства. У Мёрах СІЗА няма, таму – Віцебск. Ніякага руху па справе няма наагул. Бязглуздзіца поўная і невядомасць… 30 снежня будзе тры месяцы, як мы сядзім»
, – піша ў апошнім лісце на волю Эма Сцепулёнак.

Паведамляе ў лісце, што ўмовы ўтрымання ў Віцебску вонкава лепшыя, але насамрэч нават горшыя за тыя, што былі ў следчай турме ў Жодзіне.

«Харчаванне аднастайнае, медабслугоўвання практычна няма (падала тры заявы да тэрапеўта, але так і не прыняла мяне)». А ціск скача. Пасцельнага рэжыму не маю. Наагул, на людзей тут напляваць. У Жодзіне было нашмат лепей»
, – піша палітзняволеная.

Жанчына піша, што засталася зусім адна ў Беларусі. Усё жыццё аддала школе і дзецям, дапамагала сястры, якая зараз жыве ў Санкт-Пецярбурзе. Прызнаецца, што ў у турме пазнаёмілася з многімі выдатнымі людзьмі, якія падтрымліваюць яе.

🗣Гісторыя «Вясны» пра палітзняволеную пенсіянеркі з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a

💌Падтрымаць Эму лістамі, грашовымі пераводамі і бандэролькамі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак
‼️Трох анархістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні "Прамень"

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", анархістам Яўгену Рубашку, Аляксандру Бялову і Арцёму Салаўю прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Пра гэта ў лістах актывісты паведамілі блізкім і родным. Цяпер ім пагражае да шасці гадоў зняволення.

Таксама вядома, што ў дадзены момант хлопцы знаёмяцца з матэрыяламі справы, у хуткім часе яна будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

📌Нагадаем, Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка былі затрыманыя 29 ліпеня, а Арцём Салавей — 4 жніўня. Усіх іх супрацоўнікі ГУБАЗіК збівалі пры затрыманні. Пазней анархістам прад'явілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 КК і змясцілі пад варту ў СІЗА.

💌Падтрымаць палітвязняў можна па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Аляксандру Андрэевічу Бялову, Яўгену Аляксандравічу Рубашка, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю
❗️Расія экстрадзіравала на радзіму беларуса Дзмітрыя Падлобнікава

Праваабаронцам стала вядома, што Расія выдала беларускім уладам жлобінца Дзмітрыя Падлобнікава. Папярэдне, ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3.

25-гадовага хлопца абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць Падлобнікава Беларусі.
Руслану Слуцкаму, суд над якім доўжыцца амаль месяц, адмаўляюць у шпіталізацыі

У судзе Полацкага раёна 10 студзеня павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Актам тэрарызму следства палічыла раскіданыя на дарозе не менш за 12 самаробных «вожыкаў» і металічных шыпоў перад праездам удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь». Агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 чалавек.

Сёння з'явілася інфармацыя аб тым, што суд над Слуцкім перанесны з-за прычыны моцных болей у спіне. Яму зрабілі ўколы, а суд перанеслі нап невызначаны час. Дарэчы, гэта не першы выклік лекараў. Часам, ён не можа нават падняцца з ложка. Аднак у шпіталізацыі яму было адмоўлена. Раней паведамлялася, што ў Слуцкага выяўленая дабраякасная пухліна мозгу, якая таксама прычыняе яму болі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3zQ6zMg