Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.89K subscribers
20.8K photos
460 videos
72 files
18.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітвязня Уладзіміра Шурубейку з «хіміі» перавялі на «хатнюю хімію»

Жыхара Брэста Уладзіміра Шурубейку асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Згодна з абвінавачваннем, 22 верасня 2020 года Уладзімір ў адкрытым viber-чаце "Вычулкі.Ямна" размясціў паведамленне ў дачыненні да супрацоўніка органаў дзяржбяспекі Сямёнава Дзяніса, якое змяшчае ў сабе негатыўную ацэнку асобы, а менавіта назваў яго "с*ыкло, чмо і ныцік". З 1 жніўня Шурубейка адбываў пакаранне ў папраўчай установе №46.

📍Праваабаронцам стала вядома, што 5 снежня Уладзіміра перавялі з «хіміі» на «хатнюю хімію». Цяпер берасцеец знаходзіцца дома.
Сёння ў ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна прымаюць перадачы для зняволеных

Нагадаем, апошнія месяцы адміністрацыя Акрэсціна адмаўлялася прынімаць перадачы арыштаваным па «палітычных» артыкулах.

Крыніца: @spiski_okrestina
‼️Палітвязня Яраслава Збароўскага таксама перавялі з «хіміі» на «хатняюю хімію»

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што некаторым палітвязням ў выніку памілавання змянілі пакаранне на больш мяккае. Акрамя палітвязня Уладзіміра Шурубейкі, з «хімі» на «хатнюю хімію» таксама перавялі палітзняволенага Яраслава Збароўскага.

5 красавіка палітвязня асудзілі па арт. 342 КК да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у падзеях у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля ТЦ "Рыга». Яраслаў на судзе віну не прызнаў. Да гэтага сем месяцаў ён утрымліваўся пад вартай. У пружанскую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №7 яго накіравалі 20 жніўня.
Жыхара Гродзенскай вобласці абвінавачваюць па дзевяці артыкулах КК — сярод іх фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці і абраза Лукашэнкі

Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 40-гадовага мясцовага жыхара, якога абвінавачваюць паводле 9 артыкулаў крымінальнага кодэксу.

Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаны:

🔹У жніўні 2021 года даслаў у Telegram паведамленні «аб вырабе гаручых рэчываў, запальных гранат, вызначэнні аб'ектаў для знішчэння і пашкоджання»;

🔹З верасня 2020 года па жнівень 2021 года ў Telegram-каналах і чатах размясціў матэрыялы з абразамі і паклёпам на адрас Лукашэнкі;

🔹У кастрычніку 2021 года ў адным з Telegram-каналаў размясціў каментары, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці да прадстаўнікоў праваахоўнага блока;

🔹У лістападзе 2020 года і чэрвені 2021 года перавёў «для забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці адміністратарам асобных Telegram-каналаў 0,28 і 0,004 біткойна, што па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь склала 12,9 тыс. рублёў».

🔹У лістападзе 2021 года ў Telegram-чаце «размясціў паведамленні абразлівага характару ў адносінах да памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па горадзе Мінску».

🔹Са снежня 2019 года па студзень 2020 года набыў асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, пісталет і не менш за 46 патронаў да яго.
«Вясноўцы 100% былі б у Грыфіндары», — Марфа Рабкова адказала ў лісце на цікавае пытанне ад беларускі

У лісце салідарнасці ў Марфы Рабковай запыталі пра пяць прычын, чаму б яна не трапіла ў Грыфіндар. Праваабаронца паразважала над гэтым пытаннем і адзначыла, што ўсе вясноўцы дакладна б апынуліся ў Грыфіндары.

«1. В детстве я отрывала ящерицам хвосты; 2. не люблю красный цвет, только в сочетании с другим цветом. У Гриффиндора же красный цвет? Я сомневаюсь в своей памяти; 3. с учётом количества козней судьбы, в моей жизни распределительная шляпа отправила бы меня в Слизерин; 4. в подростковом возрасте мне хотелось быть мизантропом (модно тогда это было, но у меня не получалось); 5. можно пошутить, что я бы не доехала до Англии, ибо меня упекли в местный Азкабан.

Тяжёлую ты передо мной поставила задачу, а вясноўцы 100% были бы в Гриффиндоре».


💌 Падтрымайце Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🌿Балерына, сыты кот і фемінітывы ў СІЗА. Незвычайныя факты пра Марфу Рабкову

Сёння, 6 студзеня, палітзняволенай праваабаронцы «Вясны» Марфе Рабковай cпаўняецца 27 гадоў. Свой дзень народзінаў яна ўжо другі раз запар сустракае ў СІЗА. І сёння «Вясна» распавядае незвычайныя гісторыі і факты пра Марфу.

🔹Як Марфа прывучыла да фемінітываў работнікаў СІЗА;

🔹Топ-3 кніг ад Марфы з-за кратаў;

🔹Чэлендж
#сытыйкот і як Марфа аддала сваю ежу катам, што жывуць у двары СІЗА.

💎 Чытаць незвычайныя факты пра Марфу

💌Падтрымаць дзяўчыну:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Тры крымінальныя артыкулы і шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за паведамленні ў тэлеграм-канале

Гродзенскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 33-гадовага Валянціна Панасіка. Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 293 («Масавыя беспарадкі»), ч. 1 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы») і ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») — з-за каментароў, якія ў жніўні і верасні 2020 года ён напісаў у тэлеграм-канале «Гродно 97%».

Валянцін заявіў аб ужыванні да яго гвалту падчас затрымання, адмовіўся ад дачы паказанняў падчас пасяджэння, адвакат абвінавачанага заявіў, што, як мінімум, абвінавачванні паводле арт. 130, прад'яўленыя Панасіку, не вытрымліваюць ніякай крытыкі, а доказаў ягонай віны ў матэрыялах справы так і не было знойдзена. Але ніякія з гэтых акалічнасцяў і аргументаў суд не ўлічыў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3G6IUcD
Эвакуявалі з Беларусі сведку затрымання загінулага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава

«28-гадовы Аляксандр Жогаль быў апошнім з блізкіх, хто бачыў Дзмітрыя жывым. У сувязі з арыштамі сяброў Усхопава ў Рэчыцы, Аляксандра эвакуявалі з Беларусі. Зараз ён у бяспецы», — паведаміў Андрэй Стрыжак.

Раней паведамлялася пра эвакуацыю з Беларусі родных Дзмітрыя.

Нагадаем, 27-гадовы жыхар Рэчыцы быў затрыманы міліцыянтамі ўвечары 31 снежня ў нецвярозым стане. Праз некалькі гадзін ён памёр у прыёмным пакоі бальніцы. Сваякі Дзмітрыя перакананыя, што яго моцна збівалі ў аддзеле міліцыі.

Перад пахаваннем хлопца сілавікі затрымалі блізкіх сяброў Дзмітрыя. Міліцыя заявіла, што яны датычныя да незаконнага абароту наркотыкаў.
❗️«Андрэй смяротна хворы». Палітвязню Андрэю Войнічу патрабуецца тэрміновая аперацыя

Маці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Войніча, асуджанага да 7 гадоў калоніі, распавяла пра праблемы са здароўем свайго сына.

«Андрэй смяротна хворы. У яго цыроз печані пасля віруснага гепатыту, цукровы дыябет, пухліна над наднырачнікамі, выдалены жоўцевы пузыр, і мноства звязаных з гэтым ускладненняў. Ён мае патрэбу ў тэрміновай перасадцы печані, да арышту кожны месяц наведваў трансплантолага.

Як толькі Андрэя этапавалі ў ПК-15, больш за месяц ад яго не было ні лістоў, ні званкоў. Як аказалася, майго сына два разы трымалі ў ШІЗА.

Нядаўна справа ссунулася з мёртвай кропкі: Андрэй прайшоў медагляд, яму аблегчылі працу, ён выйшаў на сувязь.

Лісты ад сяброў і іншых сваякоў яму не перадаюць, перадач і спатканняў ён таксама пазбаўлены. У турме ў яго няма магчымасці падтрымліваць адмысловую дыету»

💌Падтрымаць Андрэя:
- ПК №15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Выйшаў на волю сузаснавальнік «WiFi Map», грамадзянін Ізраілю Дзмітрый Плашчынскі

Яго затрымалі 7 снежня 2021 года, двойчы асудзілі на 15 дзён арышту, прымусілі запісаць «пакаяннае відэа». Вядома, што ў яго дома прайшоў ператрус.

Крыніца: dev.by
❗️Палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінсую турму

Блогера і акстывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Вядома, што Павел стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

📍Праваабаронцам стала вядома, што Паўла перавялі з ІЧУ Бярэзінскага раёна ў жодзінскую следчую турму №8.

💌Новы адрас для падтрымкі: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
📄Сумесная заява сябраў Платформы грамадзянскай салідарнасці і іншых НДА аб трывожнай сітуацыі ў Казахстане

Каля 50 НДА з усяго свету выступілі з супольнай заявай, у якой заклікаюць улады Казахстана паважаць асноўныя правы і свабоды ўсіх жыхароў краіны.

«У святле імклівага развіцця падзей мы заклікаем усіх пратэстоўцаў устрымлівацца ад ужывання гвалту, а ўлады Казахстана забяспечыць, каб усе іх дзеянні, распачатыя ў адказ на пратэсты, строга адпавядалі іх абавязальніцтвам па міжнародным праве правоў чалавека і былі накіраваныя на мірную дээскалацыю сітуацыі».

Заява цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3HIgG8n
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Павіншуйце палітвязняў з Раством!

Шмат для каго Раство — адно з самых добрых сямейных святаў. Не выключэнне і беларускія палітвязні. Шмат хто з іх хацеў бы сустрэць гэты дзень у сямейным коле, але вымушаны знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах.

Мы спадзяемся, што ўжо зусім хутка кожны і кожная з іх будуць на волі, сярод блізкіх і знаемых людзей. А пакуль жадаем ім і іх родным мужнасці, сілаў і веры ў лепшае, а вас заклікаем павіншаваць палітвязняў!

📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якіх можна павіншаваць са святам 👉 bit.ly/3sSr3iL
У Менску палітвязня судзяць за ўдзел у двух нядзельных маршах, якія прайшлі восенню 2020 года

Суд Фрунзенскага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ за ўдзел ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Намеснік пракурора Мінска прад'явіў у інтарэсах КУП «Мінсктранс» іскавую заяву аб спагнанні шкоды, нанесенай яго дзеяннямі, на суму 96 680 рублёў 46 капеек.

Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) 👉 bit.ly/3t5wIVL
🌿Што блізкія распавядаюць пра палітзняволеных, якіх яны чакаюць дадому?

Сёння ў Беларусі 964 палітвязня, іх колькасць павялічваецца амаль кожны дзень. За кожным з іх — свая гісторыя, якую варта чуць: каб разумець, якія людзі знаходзяцца за кратамі, як іх падтрымаць, на якія тэмы з імі пагутарыць.

Таму «Вясна» публікуе гісторыі палітвязняў пад адпаведным хэштэгам, па якому зараз можна знайсці каля 50 аповедаў. Сёння мы публікуем спасылкі на матэрыялы, каб натхніць вас на знаёмства з людзьмі, якія зараз вымушаныя быць за кратамі.

🔹Гісторыя палітвязня Расціслава Стэфановіча — архітэктара, які хацеў, каб беларусаў пачулі

🔹Маці палітвязня Арцёма Саўчука: «Сын радаваўся, што людзі сталі ўсміхацца адзін аднаму»

🔹«Я веру, што хутка маё дзіця будзе на волі». Маналог маці палітзняволенай

🔹«Ён нязломны ўпарты воін», — маці палітвязня Андрэя Навіцкага пра сына

🔹Былая настаўніца сустрэла 68-годдзе ў турме: распавядаем пра палітзняволеную пенсіянерку з Мёраў

📍Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
​​🌿Фанатка Гары Потэра, адна выхоўвала дачку. Падтрымайце палітзняволеную Вікторыю Ганчарову

26-гадовая Вікторыя была затрымана 22 лістапада мінулага года на працоўным месцы ў краме "Остров чистоты" ў Лошыцы. Яна працавала там адміністратаркай. Вікторыю ідэнтыфікавалі па фота са СМІ з акцыі 20 верасня мінулага году, дзе пратэстоўцы стаяць у счэпцы і перакрываюць дарогу. Дзяўчыне прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК і змясцілі ў СІЗА.

"Вікторыя – душа кампаніі, вельмі таварыская і абаяльная. Яна ніколі не хавала і мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, з'язджаць са сваёй краіны прынцыпова не хацела. Віка вельмі добрая арганізатарка, да кожнага чалавека можа знайсці падыход, вельмі ўважлівая, можа прыдумаць падарунак для кожнага чалавека індывідуальна, смелая і актыўная.

Яна піша вельмі прыгожыя вершы, любіць спяваць і коцікаў. Віка, можна сказаць, фанатка кніг пра Гары Потэра", – распавядаюць пра палітзняволеную блізкія.

🔻У Вікторыі ёсць маленькая дачка, якая ў 2021 годзе пайшла ў першы клас. Да затрымання яна выхоўвала яе адна. Цяпер дзяўчынка з бабуляй.

💌 Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Вікторыя Уладзіміраўна Ганчарова
📈Вынікі адміністрацыйнага пераследу беларусаў у 2021 годзе

Рэпрэсіі супраць беларусаў, якія цягам 2021 года працягвалі выказваць сваю незадаволенасць дзеяннямі ўлады і ўдзельнічалі ў паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту, не спыняліся ні на дзень. Сілавікі штодзённа ўрываліся ў іх дамы, ладзілі ператрусы і затрымлівалі іх па палітычных матывах. Праваабаронцы ўвесь год фіксавалі факты катаванняў і ўтрымання арыштантаў у нечалавечых умовах. Валанцёры «Вясны» таксама пераследаваліся за іх дзейнасць, а некаторыя з іх пацярпелі ад адвольнага затрымання, адміністрацыйнага арышту і жорсткага абыходжання.

🌿«Вясна» распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі 👉 https://bit.ly/3F26jKR