Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Вярхоўны суд Расіі ліквідаваў міжнароднае гісторыка-асветніцкае, дабрачыннае і праваабарончае таварыства «Міжнародны мемарыял»

«Міжнародны Мемарыял» быў заснаваны ў 1989 годзе ў Маскве. Ён займаўся праваабарончай, асветніцкай і даследчай дзейнасцю, прысвечанай палітычным рэпрэсіям у СССР.

🔹Зварот у падтрымку Міжнароднага «Мемарыялу» і ПЦ «Мемарыял», якія збіраюцца ліквідаваць расійскія ўлады
‼️Палітвязня Аляксандра Кабанава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў

Менавіта такое рашэнне 14 снежня прыняла суддзя г. Наваполацка Ірына Жарова. Праз тыдзень пасля суда брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава з наваполацкай калоніі №1 перавялі ў магілёўскую турму №4.

🔻Раней у калоніі Аляксандра пакаралі шасцю месяцамі ПКТ за «сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання». Палітвязень прадугледжваў, што яго могуць перавесці на турэмны рэжым:

«І падобна да НГ будзе суд, і мяне перавядуць на іншы рэжым – турэмны. Альбо ў Магілёў, альбо ў Жодзіна. Перадач больш не будзе амаль да канца тэрміну, спатканняў таксама, па званках не ведаю. Атаваркі ў мяне няма. Ну неяк так...»

📌Аляксандр Кабанаў быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК. У няволі палітвязня ўтрымліваюць ужо паўтара года.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Паўла Вінаградава затрымаў АМАП — ён падазраваны па крымінальнай справе «Рукі за спінаю звязаныя, вынеслі замок у брамцы. Падазраваны па 2 артыкулах — 367 і 130» – напісала ягоная жонка Святлана Вінаградава. 🔹Артыкул 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай…
Паўлу Вінаградаву прад'явілі абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу за пост у Facebook

Пра гэта паведамляе ягоная жонка Святлана Вінаградава.

🔹Артыкул 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці;

🔹Артыкул 367 — Паклёп на прэзідэнта;

🔹Артыкул 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Нагадаем, сёння актывіста прызналі палітычным зняволенным.
‼️Палітвязня Андрэя Царонка перавялі на строгі турэмны рэжым

49-гадовага Андрэя Царонка асудзілі на 4 гады калоніі па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) і 364 КК (Гвалт у дачыненні да міліцыі). Згодна з версіяй абвінавачвання, Царонак увечары 23 верасня, калі ў Мінску праходзіла акцыя пратэсту супраць інаўгурацыі, перакрыў праезную частку каля ст. м. Пушкінская, а таксама пашкодзіў два патрульныя аўтамабілі і напаў на двух інспектараў ДАІ. Палітвязень сваёй віны не прызнаў.

📍Праваабаронцам стала вядома, што ў канцы снежня Андрэя перавялі на строгі турэмны рэжым у гарадзенскую турму №1 з папраўчай калоніі №20.

💡Нагадаем, што строгі турэмны рэжым уключае толькі штомесячную атаварку на 1 базаваую велічыню; адно кароткатэрміновае спатканне на працягу года; адна бандэроль або адзін дробны пакет на працягу года і штодзённая прагулка цягам 1 гадзіны.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Андрэю Анатольевічу Царонку
✌️Акцыя #FreedomLetters прайшла ў некалькіх літоўскіх гарадах

Праваабаронцы «Вясны» сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Літвы наведалі тры гімназіі ў гарадах Ёнішкіс, Пабрадзе і Швянчоніс, а таксама дзве бібліятэкі ў гарадах Гаргждай і Паланга.

Вучні старэйшых класаў, настаўнікі і дырэктары гімназій, супрацоўнікі бібліятэк і неабыякавыя грамадзяне даведаліся пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта ў мінулым годзе і падпісалі каля 300 паштовак для зняволеных, у тым ліку «вясноўцаў».

Як далучыцца да акцыі #FreedomLetters?

🔹Напісаць і адправіць ліст палітвязням у Беларусі;
🔹Зрабіць фота і змясціць яго ў сацсетках;
🔹Выкарыстоўваць хэштэг #FreedomLetters.

📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
​​❗️Затрыманая жонка зняволенага Арцёма Анішчука Як стала вядома праваабаронцам, у Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі на працы Вольгу Анішчук — жонку асуджанага фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца». Вядома…
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа правялі ператрус у кватэры Анішчукоў у сувязі з узбуджанай супраць Арцёма крымінальнай справы па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза міліцыянта).

Дома вынялі стары тэлефон Арцёма, які больш за года ўтрымліваецца за кратамі, і тэлефон Вольгі.

Пасля допыту жанчыну адпусцілі на волю.
Палітзняволенаму журналісту Свабоды Алегу Груздзіловічу выставілі абвінавачванне

Яму ставяць у віну ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, калі яго, як журналіста, ужо пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі.

Па інфармацыі Свабоды, журналіст сказаў следчаму, што віны за сабой не прызнае: ён не прымаў удзелу ў акцыі, а быў на ёй журналістам, вёў адтуль рэпартаж і хоць ужо не меў акрэдытацыі, але на той момант быў пазаштатным супрацоўнікам газеты «Народная воля».
«Так, гэта канстытуцыйна, але супраць інтарэсаў дзяржавы». Сяргей Драздоўскі — пра свой крымінальны пераслед і жыццё Офіса

Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне ў адмысловым месцы для ўцекачоў у якасці асобы, якая папрасіла сховішча. Ён пагадзіўся распавесці пра свае выпрабаванні: пра сутнасць крымінальнага пераследу, абвінавачванні ў махлярстве і «скандал» ў беларускім прадстаўніцтве ААН, ганаровую прэмію, а таксама пра новае жыццё Офіса і ягоныя планы:

▪️«Прадстаўнік МЗС Беларусі ў ААН заявіў, што мы проста ашуканцы і крымінальнікі і няма ніякай нашай сувязі [паміж нашым супрацоўніцтвам з ААН і пераследам у дачыненні да нас]»
▪️«На допытах мне казалі, што мяне чакае калонія на шмат гадоў. Я запытваў: "Што ж вы такое кажаце?" — спрабуючы іх сароміць. Яны адказвалі: "А вы потым нідзе нічога не дакажаце"»
▪️«Я не думаю, што сядзець у беларускай турме было б больш карысным, замест таго, каб паспрабаваць сысці і працягнуць сваю дзейнасць»

Размова цалкам
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Дырэктара дома культуры Аляксандра Дзямчука, які забраўся на дуб у знак пратэсту супраць высечкі дрэў у Ахова, арыштавалі на 15 сутак Крыніца: @mediazona_by
Дырэктару сельскага ДК Аляксандру Дзямчуку , які абараняў дрэвы ў вёсцы Ахова далі яшчэ 15 сутак за «непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы»
❗️Палітвязень Дзяніс Дземух адбыў пакаранне ў калоніі і выйшаў на волю

Учора, 27 снежня, з папраўчай калоніі №3 "Віцьбы" выйшаў на волю палітзняволены Дзяніс Дземух. У зняволенні хлопец знаходзіўся амаль 15 месяцаў.

📌Дзяніса затрымалі 4 кастрычніка 2020 года пасля "Маршу вызвалення палітвязняў". Пасля адбыцця 13 сутак адміністрацыйнага арышту на свабоду яго не адпусцілі. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за падзеі таго дня. Палітвязня асудзілі да 1 года і 6 месяцаў калоніі.
Яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў у Беларусі экстрадзіруюць у Беларусь

Расійскія ўлады па запыце Беларусі працягваюць затрымліваць і падвяргаць працэдуры экстрадыцыі беларусаў, якіх пераследуюць на радзіме у сувязі з выбарчымі пратэстамі. У Беларусі іх абвінавачваюць па артыкулах 293, 363 і 364 Крымінальнага кодэкса — удзел у масавых беспарадках, аказанне супраціву супрацоўнікам міліцыі, гвалт у дачыненні да сілавікоў.

Зараз, па запыце Мінска, Расія высылае грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Падлобнікава. Яго абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3pzQyGw
❗️ У Беларусі +6 новых палітвязняў

Гэта Павел Белавус, Аляксандр Зялюткін, Аляксандр Кутас, Мікалай Сяргеенка, Марына Неўдах, Уладзімір Мельнік.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3165935

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
«Беларусы сталі бліжэйшыя адно да аднаго, знікла звыклая абыякавасць». Гісторыі пра чалавечнасць, веру і падтрымку, на якіх трымаюцца вязні і простыя беларусы

Усё часцей здаецца, што гэта ніколі не скончыцца: штодзённыя навіны пра затрыманні, новыя абвінаваўчыя прысуды, ператрусы, рэпрэсіі, сведчанні катаванняў...

Каб падтрымаць беларусаў і паказаць, што яны не адны, «Вясна» працягвае распавядаць гісторыі салідарнасці — тых, хто за кратамі, і тых, хто на волі.

🔹Асуджаная жанчына робіць паштоўкі хэндмэйд і адпраўляе іх іншым вязням;

🔹Неабыякавыя людзі прыходзяць на судовыя пасяджэнні, каб падтрымаць незнаёмага чалавека;

🔹Актывісты стварылі калядны адвэнт-каляндар з заданнямі, каб падтрымаць палітвязняў;

🔹Беларуска штодня піша лісты зняволеным;

🔹Мужчына адседзеў сам, а цяпер дапамагае тым, чые родныя сёння знаходзяцца за кратамі;

🔹Спагадлівыя беларусы ўзялі на сябе ролю Дзеда Мароза і выконваюць жаданні дзяцей зняволеных.

Распавядаем пра салідарнасць беларусаў 👉 bit.ly/3z5uQgI
Магілёўскі суд адправіў мінчанку на «хімію» — яе тройчы судзілі за абразу

У мінулую пятніцу ў Магілёве была разгледжана крымінальная справа па арт.369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) Абвінавачаная — 22-гадовая мінчанка Вікторыя Будзькіна. Гэта ўжо трэцяя крымінальная справа ў адносінах да яе па дадзеным артыкуле.

Па першым эпізодзе, які разглядаўся ў судзе Дзяржынскага раёна, пацярпелымі выступалі двое супрацоўнікаў міліцыі Мінска — Васіль Маўчан і Ігар Качук. Дзяўчына ў Telegram пакінула каментары, якія суд палічыў прыніжаючымі годнасць супрацоўнікаў міліцыі. 17 сакавіка суддзя Раман Крыловіч прысудзіў Вікторыі 1 год і 3 месяцы «хатняй» хіміі.

Другі эпізод разглядаўся ў тым жа судзе Дзяржынскага раёна. На гэты раз пацярпелым быў мінскі міліцыянт Вадзім Якімчык. Высветлілася, што Вікторыя пакінула абразлівы каментар пад пастом, дзе былі апублікаваныя яго асабістыя дадзеныя. Суддзя Таццяна Фядчук па сукупнасці пакаранняў па двух эпізодах вынесла рашэнне пакінуць у сіле папярэдні прысуд — 1 год і 3 месяцы «хатняй» хіміі.

І вось ужо 24 снежня, суддзя Алена Літвіна, унесеная ў санкцыйныя спісы Еўразвяза, вынесла рашэнне для Вікторыі па трэцім эпізодзе, — 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Крыніца: @MAYDAYhr
🌿«Ён не верыў, што яго будуць пераследваць, бо лічыў сябе пацярпелым»: гісторыя палітвязня Сяргея Красоўскага

Да 21 кастрычніка 32-гадовы плітачнік Сяргей Красоўскі адпрацоўваў размеркаванне пасля заканчэння дзяржаўных курсаў, хацеў адкрыць сваю справу і не прапускаў ніводнага матчу любімай футбольнай каманды «Мілан».

Але ў гэты дзень яго яшчэ да працы затрымалі ў інтэрнаце. У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года падчас пратэстаў Сяргея ўдарылі дубінкай па галаве недалёка ад Стэлы, але з пацярпелага ён ператварыўся ў абвінавачанага.

«Пасля таго, што здарылася Сяргей перажываў, што атрымаў галаве ні за што. Распавядаў, што выйшаў з мірным пратэстам, а яго фактычна збілі. На думку сяброў, такое застрашванне на ім не спрацавала: тое, што здарылася ніяк не паўплывала на яго светапогляд».

🗣Аповед блізкіх (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3qBDXCh

💌Падтрымаць палітвязня:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Сяргей Аляксандравіч Красоўскі

🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» —
@spring96info
📍Палітзняволенага журналіста Генадзя Мажэйку перавезлі з жодзінскай турмы на «Валадарку»

Журналісту «Камсамольскай праўды» Генадзю Мажэйку ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК). Палітвязня затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. Па папярэднім дадзеным, затрыманне звязана з артыкулам «Камсамольскай праўды», у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Генадзя стаяла пад гэтым тэкстам. Таксама вядома, што ў канцы снежня пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Лізавету Матвееву, якая абараняла Генадзя.
 
💌Падтрымаць журналіста па новым адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка