Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.99K subscribers
20.5K photos
456 videos
69 files
18.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У арт-дырэктара мінскага клуба «Брюгге» Сяргея Палажэнкі адбыўся ператрус

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Мужчына звязвае яго з рэйдамі да былых назіральнікаў за выбарамі.

«У межах крымінальнай справы па масавых беспарадках мінулага года я з'яўляюся сведкам і па маім адрасе маглі знаходзіцца сродкі злачынства, незарэгістраваная сімволіка, дакументы і каштоўнасці, якія мелі б значэнне для следства. Таму сёння ў госці прыйшоў дзядзька ў масцы і з аўтаматам і з ім яшчэ прадстаўнік следчага камітэта і АУС Мінгарвыканкама.

Глядзелі толькі тэлефон, толькі тэлеграм, магчыма асабістыя кантакты адраснай кнігі. Вельмі трэба было ім атрымаць унікальны UserID майго карыстальніка.

Правялі кароткі і дастаткова павярхоўны ператрус, вельмі фармальна.

Нічога не адбіралася. У тэлеграме пасля з'явілася новая актыўная сесія з невядомага мне адраса. Кантроль над ТГ я аднавіў, воблачны пароль змяніў».
😱 Абвяшчаем надзвычайнае становішча з візуальным кантэнтам і шукаем выратавальнікаў і выратавальніц!

Нам ВЕЛЬМІ патрэбныя дызайнеры і дызайнеркі, мастакі і мастачкі, ілюстратары і ілюстратаркі і наогул усе, хто сябруе з Ps, Ai і Canva.

✏️Калі жадаеце далучыцца, пішыце на @viasnahelp, а калі не - дасылайце гэты пост знаёмым. Даеш дэзігн!
✌️«Cпадзяемся, што Вясна надыйдзе раней за каляндарную». Як прайшоў Міжнародны дзень правоў чалавека

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у розных гарадах і краінах адбываліся акцыі ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны» і ўсіх палітвязняў. Таксама беларусы збіраліся, каб напісаць словы падтрымкі і даслаць паштоўкі салідарнасці. Прайшло некалькі цэрымоній узнагароджання праваабарончымі прэміямі ды іншыя актыўнасці.

«Важна ведаць, што праваабарончая дзейнасць "Вясны" працягваецца па сённяшні дзень. І ўсё не дарэмна! Таксама, я ўзгадаю словы Марфы Рабковай, якія яна напісала ў адным з лістоў: "Спадзяюся, што Вясна надыйдзе раней за каляндарную!" Свабоду Вясне! Свабоду ўсім палітвязням», — сказала адна з арганізатарак акцыі ў Вільне, праваабаронца Дзіяна Пінчук.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3pMDM6H
Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка кампаніі ЕРАМ Дзяніса Насуру

З ім ужо з'явілася «пакаяльнае» відэа на праўладных тэлеграм-каналах.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
⚖️Абразы сцяга і міліцыянтаў у сацсетках. За што судзілі беларусаў па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹За каментары пра двух амапаўцаў — два гады «хатняй хіміі»;

🔹Былому міліцыянту прысудзілі тры гады «хіміі» за каментар у Аднакласніках;

🔹«Алё, міліцыя? Сцяг у мяне». Расейца асудзілі за крадзеж беларускага дзяржаўнага сцяга;

🔹Год «хатняй хіміі» жыхару вёскі Дайліды за відэа у Tik-tok;

🔹Дзіцячую лекарку з Мінска асудзілі за абразу супрацоўніка міліцыі другі раз за год.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3IJI5In

📍Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні
У Гродне судзяць лекара з Нарыльска за 32 каментары ў дачыненні да сілавікоў, суддзі і пракурораў

У судзе Гродна разглядаецца крымінальная справа супраць палітзняволенага нарколага Аляксандра Цялегі. Ён працаваў у Нарыльску, а на радзіму прыехаў у адпачынак. Трэцяга траўня Аляксандра затрымалі ў Барысаве за каментары ў сацсетках і змясцілі пад варту ў гродзенскую турму, дзе ён утрымліваецца і па сённяшні дзень.

Ягоныя дзеянні кваліфікавалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 391 (абраза суддзі). На судзе стала вядома, што ён пакінуў 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў, сярод іх — камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, памочніца пракурора Аліна Касьянчык, суддзя Марыя Ярохіна, намеснік генпракурора Аляксей Стук.

Аляксандр растлумачыў на судзе, што ён валанцёрыў пад Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў, таму яго перапаўнялі эмоцыі і ён так шмат каментаваў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3EMahIv
Затрыманы студэнт БрДТУ Канстанцін Рудніцкі

У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся «пакаяльныя» відэа, у якіх хлопец «прызнаецца» ў працы над анлайн-картай сілавікоў і суддзяў.

Мяркуючы па сацсетках Рудніцкага, ён займаецца спартыўнай стральбой, мае званне майстра спорту Рэспублікі Беларусь, піша @viasna_brest

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🏆«Вясна» атрымала прэмію «за чалавечую годнасць» ад Міністэрства замежных спраў Польшчы

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў, уручаючы ўзнагароду, падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае беларускае грамадства ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю, і падзякаваў супрацоўнікаў «Вясны», дзякуючы якім свет даведаецца пра жорсткія рэпрэсіі і пераслед грамадзян, якія адбываюцца ў Беларусі. Міністр Раў таксама адзначыў, што ўзнагарода з'яўляецца выказваннем падзякі сем'ям ахвяр і самім ахвярам жнівеньскіх падзей 2020 года ў Беларусі.

У сваю чаргу, праваабаронцы «Вясны» нагадалі, што будуць працягваць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і крымінальны пераслед калегаў:

«Мы будзем змагацца за вызваленне нашых калегаў, а таксама ўсіх палітычных зняволеных Беларусі. Мы будзем рабіць усё магчымае для таго, каб правы чалавека і чалавечая годнасць сталі галоўнай каштоўнасцю і мэтай беларускай дзяржавы і беларускага грамадства».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3IDTKZp
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️Аматара памідораў са смятанай не выпусцілі з Акрэсціна. Яго зноў арыштавалі на 15 сутак 65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада, а пазней пакаралі 15-сутачным арыштам. Сёння Аляксандр Знак на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Герой роліка МУС пра «памідоры са смятанай» не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

Пра гэта паведамляе «Медыязона» са спасылкай на ягонага сябра.

Нагадаем, 65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада, а пазней пакаралі 15-сутачным арыштам. Пасля яго Анатоль на волю так і не выйшаў — яго зноў арыштавалі на 15 сутак. Па якіх артыкулах судзілі інжынера — невядома.

Анатоль Шалковіч стаў папулярным праз яго заяву у пакаяльным відэа МУС пра любоў да белага і чырвонага колераў.
Кіраўніку гарадзенскай студыі «Іквадарт» прысудзілі два гады «хіміі»

У Ленінскім судзе Гародні 9 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на кіраўніка студыі «Іквадарт» палітвязня Глеба Койпіша. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК) — а менавіта ў тым, што ён стаяў у счэпцы 11 жніўня 2020 года.

У той дзень мужчына быў затрыманы і моцна збіты — у Глеба была рассечаная галава і зламаны палец, яго забрала хуткая дапамога.

Мужчына прызнаў віну часткова, патлумачыўшы, што прызнае абвінавачванне ў частцы таго, што ён сапраўды знаходзіўся ў гэтым месцы. Койпіш даваў паказанні ў судзе на беларускай мове.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3dJvzdS
😥Фотафакт: развітанне кубінца Рабэрта Вальдэса Касануэву з сынам перад прымусовай дэпартацыяй з Беларусі

55-гадовы кубінец пражыў у Беларусі 30 гадоў. Ён працаваў графічным дызайнерам, мае сям'ю і трох дзяцей. Яго затрымалі на маршы 8 лістапада мінулага года. Пазней яму прысудзілі 15 сутак, з якіх ён не выйшаў.

Больш за год мужчына правёў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. 10 лістапада яго дэпартавалі на Кубу.

📍Праваабарончы цэнтр «Вясна» звяртаў увагу, што ні ІЧУ, ні ЦІП не прыдатныя для ўтрымання людзей доўгі час, бо ўмовы там падыходзяць толькі для кароткачасовага зняволення (да 15 сутак). Таму ўтрыманне замежнікаў і асобаў без грамадзянства ў гэтых установах праваабаронцы расцэньваюць як жорсткае і прыніжальнае зняволенне і абыходжанне.
Мікіту Емяльянава зноў кінулі ў ШІЗА. Агулам ён прабудзе там 30 сутак

17 лістапада (праз тыдзень пасля выхаду з ШІЗА) палітвязню зноў вынеслі спагнанне ў 10 сутак за тое, што ён адмовіўся выканаць патрабаванне адміністрацыі прыбраць дворык для шпацыру.

Пасля гэтага на палітзняволенага было накладзенае яшчэ адно спагнанне ў выглядзе 10 сутак ШІЗА за тое, што ён ляжаў на падлозе ў камеры ізалятара. А 7 снежня Мікіту Емяльянаву прызначылі яшчэ 10 сутак утрымання ў ШІЗА за міжкамерную сувязь.

Таксама Мікіта заўважыў, што порцыі ежы ў турме зрабілі значна меншымі. Калі Емяльянаў папрасіў паболей ежы, то атрымаў адмову. Тады на знак пратэсту палітзняволены аб’явіў галадоўку і нічога не еў пяць з паловай дзён. 7 снежня хлопец ужо павячэраў, але порцыі ежы дагэтуль выдаюць маленькія

Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) 👉 bit.ly/31S81Re
👨‍🎨Палітвязень Валерый Вішчэня распавёў пра сваю працу на «хіміі»

Палітзняволены Валерый Вішчэня, які адбывае пакаранне на "хіміі" ў Віцебску, у нядаўнім лісце распавёў пра сва працу:

«Працую там, дзе робяць помнікі: выразаю самі помнікі і раблю прыгожыя малюнкі і ўзоры на саміх помніках. Цікавая праца і досвед добры. Только што праца на вуліцы, холадна і пылу шмат вельмі, а так нармальна… Дабірацца доўга — 2,5 гадзіны толькі туды. У 5:30 пад’ём і паляцеў. І ў 21:00 абавязак быць ужо на «хіміі». І гадзіна ёсць на прыгатаванне ежы на заўтра і ўсё. Выходны толькі ў нядзелю».

Таксама палітвязень апісвае свой цяпершані стан трыма словамі: «Трывога, турбота, хваляванне».

Раней Валерый дасылаў малюнкі на волю, але цяпер з-за працы няма часу на мастацтва.

🔹Нагадаем, Вішчэню абвінавацілі ў «актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і асудзілі па арт. 342 КК да трох гадоў «хіміі». Ягоную жонку асудзілі па гэтым жа артыкуле да трох гадоў «хатняй хіміі». У сям’і трое непаўнагадовых дзетак. 5 верасня Валерый пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове №9.

💌Падтрымайце Валерыя: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №9, 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39, Вішчэні Валерыю Іванавічу
⚡️⚡️Палітзняволенай Вользе Гарбуновай прад'явілі абвінавачванне па двух артыкулах

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1, 2 і 3 арт. 293 і ч.1 і 2 арт. 342. Справу супраць актывісткі вядзе маёр следчай групы УСК па Мінску Кудрэйка.

Нагадаем, 9 лістапада экс-кіраўніцу арганізацыі "Радзіслава" затрымалі па падазрэнні ў арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля дзесяці дзён яе перавялі ў СІЗА-1.

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць шаснаццаць палітзняволеных:

🔺Дзмітрый Канапелька
🔺Вольга Лойка
🔺Вячаслаў Караткевіч
🔺Станіслава Філімонава
🔺Андрэй Шаўчук
🔺Уладзіслаў Бурын
🔺Іван Соўпель
🔺Павел Федукевіч
🔺Ілля Лабацэвіч
🔺Марк Салонікаў
🔺Максім Сілюк
🔺Арцём Задруцкі 
🔺Сяргей Гацкевіч
🔺Дзмітрый Скрэтуцкі
🔺Ксенія Сырамалот
🔺Сяргей Шаўчэнка

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
‼️Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую паставілі ў СІЗА на два прафулікі і адпраўляюць у Навінкі на псіхіятрычную экспертызу

Вольгу Класкоўскую накіравалі ў Навінкі для псіхіятрычнай экспертызы, паведамляе маці палітзняволенай. Праз гэта ў яе адбыўся доўгі этап з брэсцкага СІЗА-7, куды яе этапавалі каля трох тыдняў таму для правядзення следчых дзеянняў па новай крымінальнай справе. Ужо 9 снежня маці даведалася, што дачку перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага, а за пару дзён да гэтага Вольга даслала ліст з баранавіцкага СІЗА-6.

У лісце ад 1 снежня Класкоўская напісала, што ў СІЗА яе паставілі адразу на два прафілактычных улікі: як «схільную да эстрэмісцкай і іншай дэкструктыўнай дзейнаці» і «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў»:

«Матуля, апошняя катэгорыя азначае, что зараз усюды па СІЗА маё перамяшчэнне будзе толькі ў кайданках (пры гэтым, зашпільваюцца яны за спіной). Калі іду да доктара, у душ і г.д, я ўвесь час у кайданках. Больш за тое, нават на ранішняй і вечаровай праверках у камеры — я таксама ў кайданках. Пра апошнюю катэгорыю распавялі ў калоніі №4, а колонія праінфармавала мяне літаральна за пару дзён да этапу ў Брэст. І толькі на словах. Афіцыйна мяне пад подпіс з гэтай катэгорыяй ніколі не знаёмілі. Наконт усяго вышэйпералічанага я складаю скаргу ў Генпракуратуру, бо расцэньваю гэта як катаванне і палітычныя ропрэсіі».

📌Нагадаем, 22 снежня Вольгу асудзілі да 2 гадоў калоніі па ч.1 арт. 342 КК за перакрыццё руху транспарту ў мінскай Серабранцы. Пазней на яе завялі новую крымінальную справу паводле арт. 369 КК за каментар у сацыяльных сетках, у якім Вольга нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Гэты каментар быў размешчаны яшчэ да яе арышту. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу.