Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎅🤶«Вясна» заклікае стаць «Тайным Сантам» для палітвязняў!

У дзверы грукаюцца калядныя святы. Не забывайце пра тых, хто цяпер за кратамі. Самы просты спосаб павіншаваць іх — даслаць ліст ці святочную паштоўку. Праваабаронцы «Вясны» прапаноўваюць стаць «Тайным Сантам» для палітзняволеных. Распавядаем як:

🔹На нашым сайце цяпер кожны можна карыстацца рандомным пошукам палітзняволеных. Прозвішчы вязняў можна шукаць на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай. Для старту неабходна толькі перайсці па спасылцы і націснуць на «Выпадкова абраць аднаго палітзняволенага». Гатова!

🔹Павіншаваць вязняў лістамі і паштоўкамі можна праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org. Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням — https://bit.ly/3EEYKdY.
Сына святара з Гародні асудзілі на 3,5 гады калоніі за распальванне варожасці

У Гарадзенскім абласным судзе 8 снежня завяршыўся працяглы разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Яго абвінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Пасля працяглага перапынку ў працэсе Аўсіевічу выставілі новае абвінавачванне – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК).

Абвінавачванне грунтавалася на тым, што ў адным з чатаў у тэлеграме ён абразіў участковага, а таксама размясціў паведамленне пра здзяйсненне акту тэрарызму у адносінах да супрацоўнікаў МУС.

Суддзя вынес такі прысуд, які запрасіла дзяржабвінаваўца: 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязней (у Беларусі - праз VPN)
👉👉👉https://cutt.ly/LYmeb7i
21-гадоваму палітвязню Мікалаю Слёзу, абвінавачанаму ў "псаванні маёмасці", прысудзілі год "хіміі".

З 6 па 8 снежня ў судзе Барысаўскага раёна разглядалася справа палітычнага зняволенага Мікалая Слёза, якога абвінавацілі ў тым, што ён разам з сябрам намаляваў на закінутым будынку дома культуры ў аграгарадку Кішчына Слабада два бчб-сцяга, а таксама размаляваў чырвонай і белай фарбамі два дрэвы і слуп.

Да суда амаль тры месяцы хлопец утрымліваўся ў СІЗА. Вядома, што шкоду ад малюнкаў ацанілі ў 51 рубель.

Хлопца прысудзілі да года "хіміі" і вызвалілі ў зале суда👉👉👉https://cutt.ly/4Ymokum
Блог Алеся Бяляцкага: МУЗЕЙ. Слова "Музэй" было напісана праз "э": гэта быў першы крок неафітаў у атмасферу новага беларускага Адраджэння

Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998 года.

30 год таму – 8 снежня 1991 года – ў Мінску ўрачыста адкрылася экспазіцыя Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якая была прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння паэта. У той самы дзень былі падпісаныя і Белавежскія пагадненні, якія канстатавалі скасаванне СССР. Падзеі развіваліся імкліва: аднадзённа маглі разваліцца імперыя і адкрыцца музей.

(з Беларусі - праз VPN)👉👉👉https://cutt.ly/iYmujUW
❗️Пачаўся суд над маладзечанцам, якога затрымалі ў Расіі і дэпартавалі ў Беларусь

Суд Маладзечанскага раёна 8 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў з прымяненнем гвалту) ў дачыненні да Сяргея Непагоды, якога затрымалі ў Расіі і дэпартавалі ў Беларусь.

Гэта трэці фігурант справы за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня мінулага году ў Маладзечне пасля акцыі салідарнасці, калі пратэстоўцы адбвівалі затрыманага, а амапавец дастаў пісталет. Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева асудзілі да 3 гадоў калоніі яшчэ напрыканцы верасня. Сяргей Непагода быў прызнаны падазраваным, але з'ехаў за мяжу і ў судзе не ўдзельнічаў. Яго затрымалі 17 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, змясцілі ў расійскае СІЗА на паўгода, а калі скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, то па прычыне парушэння міграцыйнага рэжыму выправадзілі ў Беларусь. Тут яго змяцсілі пад варту на падставе ўзбуджанай супраць яго крымінальнай справы.

Цяпер ягоную справу разглядае суддзя Аляксей Петрусевіч, а дзяржабвінавачванне падтрымлівае памочніца пракурора Юлія Жук.

Падрабязней пра справу і суд (у Беларусі — праз VPN)👉https://bit.ly/3rMCQSb
🎂«Усе жадалі хутчэйшага вяртання дадому», – Таццяна Ласіца з-за кратаў

Палітзняволеная валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца з Гомеля, якую асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, у нядаўнім лісце на волю дзякуе ўсіх за віншаванні з Днём народзінаў і распавядае, як адзначыла свята:

«На Дзень народзінаў мне прыйшлі лісты, паштоўкі, тэлеграмы. Усім вялікі ДЗЯКУЙ! Мне было вельмі прыемна. Усе мне жадалі здароўя, хутчэйшага вяртання дадому. Я зрабіла торт з каржоў, былі цукеркі, кола, спрайт, печыва і іншае, як сапраўдны салодкі стол. Усё прайшло добра».

🌿Чытаць гісторыю палітзняволенай валанцёркі:
«Калі за кратамі такія, як Таня, свет перакуліўся» – сябры пра валанцёрку «Вясны» Таццяну Ласіцу

💌Працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
⚡️Далучайся да Міжнароднага дня правоў чалавека!

🗓10 снежня адзначаецца Міжнародны день правоў чалавека. Мы заклікаем усіх ахвочых далучацца ў гэты дзень да акцый, якія будуць праходзіць у розных гарадах свету, павіншаваць “вясноўцаў” з іх святам, а таксама напісаць цёплыя словы падтрымкі для палітзняволеных беларусаў.

Дзе будуць праходзіць акцыі?

📍Вільня, 15.30 на Лукішскай плошчы;
📍Вільня, 17.00, падпісанне паштовак у салідарнай прасторы Imaguru, вул. Віцянё, 18, 5 паверх;
📍Варшава, 17.00, Кракаўскае Прадмесце, каля помніка Мікалаю Каперніку;
📍Тбілісі, 16.00 на плошчы "Я ❤️ ТБИЛИСИ" (Стары Тбілісі);
📍Кіеў, 19.30, падпісанне паштовак у арт-пабе "Торвальд", вул. Фраметоўская, 2;
📍Батумі, 11 снежня, 16:00 каля фантана ўніверсітэту.

Акцыі пройдуць па мясцовым часе.
🎉 Прама зараз абываецца анлайн-цырымонія ўручэння прэміі Front Line Defenders 2021.

На мерапрыемстве будзе адзначаныя праца і трываласць шасці смелых праваабаронцаў з розных краінаў. Сярод іх прэміяй узнагародзяць кіраўніка Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і юрыста арганізацыі Алега Граблеўскага.

Прамая трансляцыі з беларусімі субтытрамі: https://www.youtube.com/watch?v=L1ix7_ZWor0
⚡️Актывіста Зміцера Хведарука арыштавалі на 15 сутак

Сёння прайшоў суд над актывістам, журналістам і былым маладафронтаўцам Зміцерам Хведаруком, якога затрымалі 8 снежня пасля ператрусу. У РУУСе на актывіста склалі пратакол за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» па арт. 24.3 КаАП. Суд прызнаў Хведарука вінаватым і пакараў яго 15-сутачным арыштам.

❗️Акрамя гэтага, паведамляецца, што актывіста падчас ператрусу некалькі разоў ударылі.
🏆Беларускі Дом правоў чалавека 10 снежня ў 15.00 па мінскім часе правядзе анлайн-цырымонію ўзнагароджання штогадовай Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за абарону і прасоўванне правоў чалавека.

Беларуская праваабарончая супольнасць назвала намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст Прэміі ў 2021 годзе.

🔺У намінацыі «Праваабронца года-2021» у спіс увайшлі:

Вольга Гарбунова;
Наста Лойка;
Марфа Рабкова.

🔺У намінацыі «Журналіст года-2021» вылучаныя:

Марына Золатава;
Дзяніс Івашын;
Алена Талкачова.

🔺У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2021» названыя:

Маніторынг судоў валанцёрамі «Вясны»;
Ініцыятыва «Пішыце лісты» валанцёра Іллі Міронава;
Міжнародны медыяпраект «Жнівень2020» (august2020.info).

Трансляцыя прэміі будзе праходзіць на старонцы ДПЧ у Facebook.

👉Як адзначыць Міжнародны дзень правоў чалавека? Спіс мерапрыемстваў👈
❗️ У Беларусі + 3 новых палітвязня

Гэта Ларыса Кузьменка, Аляксандр Цімашэнка і Кірыл Канапацкі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://cutt.ly/NYWABGC

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 https://cutt.ly/DYoHL3L
⚡️Да пяці гадоў калоніі асудзілі палітзняволенага экс-студэнта Арцёма Баярскага

У Мінскім гарадскім судзе 9 снежня агучылі прысуд 20-гадоваму палітзняволенаму Арцёму Баярскаму. Суддзя Алена Шылько прызнала экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ вінаватым ў стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем і ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і асудзіла да пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.

Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме па хадайніцтву пракуроркі Вольгі Дындзілевіч. Вядома толькі, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" і тэлеграм-чата "Я выхожу/МКБ", а таксама ва ўдзеле ў Маршы "Народнага ўльтыматума" 25 кастрычніка мінулага году. За кратамі хлопец утрымліваецца восем з паловай месяцаў.

Падрабязнасці пра справе (у Беларусі — праз VPN) 👉https://bit.ly/3dDazp3
🗓Палітвязняў Аляксандра Багданава (Papa Bo) і Максіма Крука пачнуць судзіць праз тыдзень

У судзе Ленінскага раёна 16 снежня ў 10:30 пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць арт-мэнэджэра і дыджэя Аляксандра Багданава (Papa Bo) і сцэнографа Максіма Крука.

Хлопцаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Судовы працэс будзе весці суддзя Марына Клімчук.

📌Аляксандра і Максіма затрымалі 2 верасня пасля вобшуку ў "Корпусе". Спачатку іх арыштавалі на 10 сутак па адміністрацыйнай справе. Але пасля арышту яны так і не выйшлі на волю.

💌Падтрымаць Аляксандра і Максіма: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
📢 Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека распавядаем пра сем "вясноўцаў", якіх ўлады схавалі за краты за іх праваабрончую дзейнасць ў Беларусі, рознабаковую дапамогу людзям і адкрытыя заявы пра бяспраўе ў краіне.

Нашыя палітзняволеныя калегі дагэтуль застаюцца ў СІЗА за сваю мірную місію і прыхільнасць правам чалавека:

Марфа Рабкова,
Андрэй Чапюк,
Леанід Судаленка,
Таццяна Ласіца,
Алесь Бяляцкі,
Валянцін Стэфановіч,
Уладзімір Лабковіч.

📌 Пра храналогію пераследу "Вясны" і ўсе магчымыя спосабы падтрымаць "вясноўцаў" чытайце ў матэрыяле: bit.ly/3dCZgxc
⚡️Праваабаронцы прызналі затрыманага ўчора рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука палітычным зняволеным.

👉https://cutt.ly/nYEEvus
❗️Палітвязень Генадзь Смірноў у лісце напісаў, што аб'яўляе сухую галадоўку ў СІЗА, але цэнзар замаляваў гэта

Генадзь Смірноў, які сядзіць у баранавіцкім СІЗА-6, у сваім лісце датаваным 28 лістапада напісаў: «Я другі раз абвяшчаю сухую галадоўку, бо не даходзяць усе лісты і не аказваецца медыцынская дапамога». Але цэнзар вырашыў гэта замаляваць. Галадоўку ён планаваў трымаць «пакуль не будуць выкананыя яго законныя патрабаванні». Але невядома, ці пачаў Генадзь галадаць.

🔺Акрамя гэтага, цэнзару не спадабаўся і сказ пра пагрозы пасадзіць Смірнова ў карцар.

Мужчына піша, што ў баранавіцкім СІЗА няма цікавых кніг, але прыходзіцца чытаць тыя, што ім прыносяць раз на тыдзень. За час зняволення Смірноў паспеў прачытаць ужо 26 кніг.

📌Генадзя і яго сына Вячаслава абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве міліцыянту (ч.2 арт. 363 КК). Бацьку пакаралі 2,5 гадамі калоніі, а сына — 2 гадамі «хіміі».

💌Падтрымайце Смірнова: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В
Вобшукі 9 снежня:

▪️У Магілёве прайшоў ператрус у сябры БСДП (Грамада) Вольгі Кулажынай, паведамляюць праваабаронцы Mayday. На ператрусе прысутнічалі амапаўцы і супрацоўнікі ГУБАЗіК. Калі Вольга адчыніла дзверы, яе прыціснулі да сцяны і надзелі кайданкі. Пасля пагромнага ператрусу Вольгу даставілі ў СК, дзе пачалі дапытваць наконт падпіскі на прызнаны экстрэмісцкім тэлеграм-канал “Карнікі Беларусі”. Год таму яе ўжо затрымлівалі з гэтай нагоды і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Высветлілася, што СК не дагледзеў гэты момант. Фактычных прычын для ператрусу-пагрому кватэры і жорсткага затрымання проста не было. Перад Кулагінай выбачыліся і адпусцілі.

▪️У Светлагорску ў межах крымінальнай справы прайшоў ператрус у актывісткі Таццяны Насковай. Пасля ператрусу яе адвезлі на допыт, пасля якога адпусцілі.

▪️У рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” прайшоў чарговы вобшук. Яго праводзілі супрацоўнікі ДФР, былі выняты флэшка і некаторыя дакументы. Да гэтага ў рэдакцыю і ў кватэры супрацоўнікаў з вобшукамі прыходзілі некалькі разоў летам і восенню. Апошні быў 5 кастрычніка.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У Гомелі да 3 гадоў зняволення асудзілі палітвязня Яўгена Маранца.

Яго прызналі вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і ў незаконным абароце моцнадзеючых або атрутных рэчываў (ч. 1 арт 333 КК).

Яўгена затрымалі напрыканцы ліпеня за тое, што ён стварыў телеграм-чат, дзе яго знаёмыя-ўдзельнікі абмяркоўвалі бягучую палітычную абстаноўку і метады процідзеяння сілавікам. Калі ў кватэры мужчыны прайшоў ператрус, там былі знойдзены моцнадзеючыя прэпараты, якія выкарыстоўваюць бодзібілдары, і шэраг якіх забаронены ў Беларусі. Высветлілася, што Яўген падзяліўся гэтымі прэпаратамі са сваім знаёмым.
Гэта і стала падставай для другога абвінавачвання.

Як праходзіў суд над палітвязнем (з Беларусі - праз VPN)👉👉👉https://cutt.ly/9YEJjGn
🏆Леанід Судаленка, Лілія Уласава, Максім Знак і Дзмітрый Лаеўскі атрымалі прэмію “За абарону правоў чалавека”

Прэмія “За абарону правоў чалавека-2021” Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Уласавай, Максіму Знаку і Дзмітрыю Лаеўскаму, а таксама ўсім адвакатам у Афганістане, якія знаходзяцца ў небяспецы.

4 беларускія юрысты, сярод якіх сябра “Вясны” Леанід Судаленка, атрымалі прэмію за тое, што вызначыліся сваёй мужнасцю, рашучасцю і адданасцю абароне асноўных правоў грамадзян і вяршэнства закона ў Беларусі. CCBE жадае аказаць падтрымку ўсім беларускім адвакатам, якія змагаюцца за павагу да вяршэнства закона і асноўных каштоўнасцяў юрыдычнай прафесіі, рызыкуючы сваёй свабодай і магчымасцю займацца юрыдычнай практыкай. 4 лаўрэаты Прэміі сталі ахвярамі судовага пераследу з-за іх законную дзейнасць у якасці юрыстаў і адвакатаў.
У Мінску ўчора пачаўся суд над салістамі фолк-гурта IRDORATH Уладзімірам і Надзеяй Калачамі

Палітвязняў-музыкаў абвінавачваюць па частках 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу: групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак, а таксама навучанне ці фінансаванне такой дзейнасці.

У справе некалькі эпізодаў – удзел у маршах пратэсту 16 жніўня, 6 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Як праходзіў першы дзень суда (з Беларусі - праз VPN)👉https://cutt.ly/sYTYA6z
🎧Хатні, жнівеньскі і акушэрскі... Гвалт. Размова з Вольгай Гарбуновай у падкасце "Вясна прыйдзе"

Вольга Гарбунова
– беларуская актывістка і праваабаронца ў сферы жаночых правоў. Доўгі час яна была часткай "Радзіславы" – грамадскага аб'яднання, якое дапамагае жанчынам, пацярпелым ад гвалту.

Цяпер Вольга Гарбунова – палітзняволеная. Яе затрымалі 9 лістапада 2021 года і вінавацяць у арганізацыі жаночых маршаў у мінулым годзе.

Сёння, у Міжнародны Дзень правоў чалавека завяршаецца акцыя "16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту". Сёлета Вольга да кампаніі далучыцца не змагла, аднак мы публікуем яе развагі пра гвалт над жанчынамі і мужчынамі, пра гвалт, які жыў задоўга да жніўня 2020 і пасля яго, а таксама пра гвалт акушэрскі і асабісты вопыт. Падкаст быў запісаны, калі Вольга была на волі.

👉Слухаць падкаст👈