Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.94K subscribers
20.9K photos
462 videos
72 files
18.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Актывістку «Звяна» Юлію Сяменчанка арыштавалі на 14 сутак

Дырэктарка грамадскага аб'яднання «Звяно» Таццяна Гацура-Яворская ў фэйсбуку піша, што 3 снежня затрымалі Юлію Сяменчанка — адна з фігурантак крымінальнай справы супраць «Звяна». Каля 7:30 у пятніцу да дзяўчыны прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКу, правялі ператрус і павезлі на допыт. Юля адмовілася даваць паказанні без адвакату. Потым яе перавезлі ў Ленінскае РУУС, дзе на яе склалі пратакол паводле артыкула 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Гацура-Яворская адзначае, што згодна з паказаннямі сведкамі і пратаколам, Юлія нібыта сама прыйшла ў РУУС, дзе пачала «паводзіць сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычаць, нецэнзурна лаяцца».

⚖️Акрамя гэтага, рапарт быў датаваны 13 снежня, таму суд зрабіў перапынак, каб выправілі памылкі. Сёння над Сяменчанка ў судзе Ленінскага раёна адбыўся суд. Вынік — 14 сутак арышту.
Вось якія паштоўкі для 17-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова зрабіла фундацыя “Страна для жизни”. Вы таксама можаце далучыцца да акцыі падтрымкі.

У межах сумеснай кампаніі Amnesty International і Беларуская Рада культуры заклікаюць беларускіх мастакоў да стварэння паштовак у падтрымку хлопца, якога асудзілі па надуманых абвівачваннях на 4,5 года калоніі.

👉🏻 Што для гэтага трэба?

Намаляваць карцінку ў фармаце паштоўкі, падпісаць яе сваім іменем (псеўданімам) і ў электронным выглядзе скіраваць на адрас eurasia@amnesty.org.

Саму паштоўку з цёплымі словамі ꟷ па магчымасці дашліце на адрас:

Мікіту Залатарову
Выхаваўчая калонія ВК№2
вул. Батава, 4
г. Бабруйск
231800 Магілёўская вобл.


Таксама кожны можа далучыцца да петыцыі аб вызваленні Мікіты.
🔔Распавядзі гісторыю палітвязня «Вясне»

Сябры і сяброўкі, у Беларусі на дадзены момант налічваецца 907 палітычных зняволеных. Нам з вамі важна адсачыць лёс кожнага чалавека, каб ніхто не быў пакінуты сам-насам з рэпрэсіямі. Мы заклікаем паведамляць праваабаронцам «Вясны» апошнія навіны пра вашых блізкіх, якія пераследуюцца па палітычных матывах: затрыманні, пераводы, ціск у месцах зняволення, даты судоў і аўдыё з пасяджэнняў. Аператыўна паведаміць і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

✍️Таксама журналісты «Вясны» заклікаюць распавядаць гісторыі вашых блізкіх палітвязняў, каб вязні за кратамі атрымлівалі яшчэ большую падтрымку ад грамадства. Аператыўна звязацца з журналістамі можна тут 👉 @spring96info

🌿Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

🔺Былая настаўніца сустрэне сваё 68-годдзе ў турме: распавядаем пра палітзняволеную пенсіянерку Эму Сцепулёнак з Мёраў 👉 bit.ly/3mDFE1a

🔺Затрымалі пасля атрымання гуманітарнай візы: гісторыя палітзняволенага праграміста з Гомеля Станіслава Мачалава 👉 bit.ly/2ZJ2XxU

🔺Прачытаў 55 кніг і навучыўся адціскацца на адной руцэ. Чаго за год у СІЗА дасягнуў Андрэй Чапюк 👉 bit.ly/3EmZzHv

🔺У СІЗА з сіндромам клаўстрафобіі: дачка гамяльчанкі распавяла гісторыю затрыманай за нядзельны Марш Ларысы Кузьменка 👉 bit.ly/3nNLuwp

🔺"Тата паехаў працаваць з салдацікамі". Распавядаем пра палітзняволенага чыгуначніка, асуджанага за замыканне рэек Уладзіміра Лянкевіча 👉 bit.ly/3BHGXk5
‼️Палітзняволенаму Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 сутак ў ШІЗА

Пра гэта Б**сату паведамілі сваякі рок-музыкі. За што на гэты раз Ігара Банцэра змясцілі ў штрафны ізалятар — невядома. Першыя 10 сутак палітвязень атрымаў 25 лістапада за тое, што запісаў відэа «Медыязоне» пра ўмовы ўтрымання на «хіміі», дзе адбывае пакаранне, і паказаў, як яму праз краты перадаюць ежу. Гэта супрацоўнікі ПУАТ №9 палічылі парушэннем рэжыму.

🔺У выданні падлічылі, што Банцэр агулам са жніўня ў віцебскай папраўчай установе адседзеў у ШІЗА ўжо 70 сутак. Нагадаем, што Ігар адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
🎄Распавядзіце Паўлу Севярынцу пра калядныя традыцыі свайго мястэчка

Палітзняволены Павел Севярынец, асуджаны да 7 гадоў калоніі, у нядаўнім лісце на волю пацікавіўся ў беларускі пра ўпрыгожванне ялінкі ў яе родным горадзе:

«Ці ставяць у Старых Дарогах ці Плешчаніцах на Раство елку? А калі ставяць, дык якая там наверсе зорка – белая/сіняя васьміканцовая віфлеемская альбо чырвоная пяціканцовцая савецкая (пентаграма)? У Беларусі тры гады таму па абласных гарадах было 50/50. Цікавы і характэрны сімвалічны факт».

🌟Мы прапануем распавесці Паўлу пра тое, як цяпер адбываецца падтрыхтоўка да Раства ў вашых гарадах і вёсках, каб палітвязень мог адчуць святы і атмасферу ўпрыгожаных ялінак нават за кратамі.

💌Напісаць Паўлу можна па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец
📃Адмова ў выкліку адваката, асабісты агляд мужчынам: у Мінгарсуд падалі скаргу на "суткі" Таццяны Батура

Адвакат Таццяны Батура, якую затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе падчас спробы трапіць на суд да палітзняволенай Вольгі Залатар, 6 снежня падаў скаргу на рашэнне суддзі Таццяны Полулех. Суд над Таццянай адбыўся 1 снежня. Агулам за кратамі яна правядзе 30 сутак.

❗️Адвакат лічыць, што з тымі парушэннямі, з якімі матэрыялы трапілі да суддзі, справу мусілі вярнуць справу на дапрацоўку або наогул спыніць яе.

Якія парушэнні былі дапушчаны па справе Таццяны Батура 👉https://bit.ly/3dpKppt
❗️У доме бацькоў журналісткі Юліі Матузавай прайшоў ператрус. На яе завялі крымінальную справу

Раніцай 7 снежня з ператрусам прыйшлі да бацькоў былой журналісткі @euroradio Юліі Матузавай у Наваполацку. Пра гэта яна напісала ў твітары. Сілавікі паведамілі бацькам, што на яе завялі крымінальную справу за дачыненне да каналу «Карнікі Беларусі». Юлія распавяла «Медыязоне», што нават ніколі не была на яго падпісаная і нічога туды не дасылала. Падчас ператрусу канфіскавалі тэхніку. Пры гэтым, пастанову на ператрус фатрагаваць забаранілі.
🎓Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” у партнёрстве з Суполкай “Жывая Бібліятэка” запускае курс па адвакатыўных кампаніях для прадстаўнікоў_ніц уразлівых груп “Актывуйся!”

🗣Мэта курса — расказаць пра інструменты вырашэння сацыяльна важных праблем і навучыць прадстаўнікоў_ніц уразлівых груп адвакатыўным практыкам, спосабам іх выкарыстання для прасоўвання сваіх патрэб.

Што будзе:
• вы даведаецеся аб розных адвакатыўных практыках (петыцыі, інфармацыйныя кампаніі і г.д.),
• вы вывучыце існуючыя прыклады іх выкарыстання,
• вы зможаце напісаць стратэгію сваёй адвакатыўнай кампаніі.

📄Курс будзе складацца з 6 сесій па 2-3 гадзіны. Асноўныя блокі праграмы будуць арганізаваны ў студзене-красавіку 2022 года. Фармат правядзення – анлайн. Паміж сесіямі ўдзельнікам(цам) будуць давацца хатнія заданні. 

Для навучання на курсе трэба запоўніць форму рэгістрацыі па ссылцы ніжэй да 7 снежня ўключна. Анкета 👉 https://bit.ly/3lE2HrS
"Выйшаў не ў той час і не ў тым месцы": гарадзенцу прысудзілі год калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту

У Гродна вынесены чарговы прысуд за ўдзел у акцыі "Марш адзінства", якая праходзіла ў горадзе 6 верасня 2020 года.

Абвінавачаны Мікіта Аўдзік прызнаў віну часткова, паколькі сапраўды знаходзіўся ў месцы падзей прыкладна 20 хвілін, аднак адмаўляў факт папярэдняй змовы і тое, што нібыта загадзя ведаў пра акцыю.

Падрабязней пра ход судовага працэсу (з Беларусі - праз VPN) 👉👉👉 https://cutt.ly/gYcnsN4
📲«Алё, міліцыя? Сцяг у мяне». Расейца асудзілі за крадзеж беларускага дзяржаўнага сцяга

7 снежня суддзя Астравецкага раёна Дзмітрый Багдановіч вынес прысуд у дачыненні да грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Гуртавога. Яго авбінавацілі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (“Здзек з дзяржаўных сімвалаў”). Падствай для ўзбуджэння справы стала тое, што ў адзін з чэрвеньскіх вечароў, вяртаючыся з прагулкі, ён зняў разам з дрэўкам сцяг Рэспублікі Беларусь, які мацаваўся на сцяне памяшкання Упраўлення працы і сацыяльнай абароны Астравецкага райвыканкама, і аднёс дадому.

У судзе Дзмітрый Гуртавы патлумачыў свае дзеянні тым, што ён любіць гэты сімвал, таму вырашыў упрыгожыць ім памяшканне па месцы жыхарства.

Як высветлілася, ніхто з прысутных у судзе сведкаў працэсу зняцця сцяга не бачыў, а сам сцяг належыў прыватнай асобе. Яшчэ адна цікавая падрабязнасць: пасля свайго ўчынку падсудны сам патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што сцяг у яго дома.

Следства, пракурор і суд кваліфікавалі дзеянні Дзмітрыя Гуртавога як здзек з дзяржаўнага сімвала. З гэтай фармулёкай, дарэчы, пагадзіўся і сам абвінавачаны. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе двух месяцаў арышту. Паколькі Гуртавы быў затрыманы 22 кастрычніка і ўвесь гэты час утрымліваўся пад вартай, то акурат да ўступлення прысуду ў сілу ён адбудзе сваё пакаранне.
⚡️"Света, я вас кахаю". Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай

Учора ў судзе Ляхавічаў асудзілі 47-гадовага Аляксандра Плескацэвіча, абвінавачанага паводле ч.1 і ч.2 арт. 339 КК РБ ("Хуліганства") за тое, што пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў - "Света, я вас кахаю".

"На наступны дзень я напісаў на слупе надпіс: "Света, я вас кахаю". Такім чынам я хацеў паказаць, што кандыдатка ў прэзідэнты 2020 года Святлана Ціханоўская мне падабаецца як жанчына. Таму я нанёс гэты надпіс на слуп".

У выніку Плескацэвіча асудзілі на 2 гады "хіміі".

Падрабязна пра тое, як праходзіў судовы працэс (з Беларусі - праз VPN)
👉👉👉https://cutt.ly/FYcAG1H
❗️Ператрусы і затрыманні 6 і 7 снежня

🔺Як паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, раніцай 6 снежня ў сябе дома затрымлівалі сябра БСДП (Грамада), экс-кандыдат у дэпутаты парламента Дзмітрыя Яўстратава. Дома ў яго супрацоўнікі КДБ правялі ператрус і забралі на допыт. З яго ён выйшаў толькі ўвечары.

🔺Раніцай 7 снежня ў Мазыры каля дома затрымалі яшчэ супрацоўніка НПЗ Віталя Прыко. Ён займае пасаду эканаміста дырэкцыі па рэканструкцыі і развіццю.

🔺У Мінску сёння быў затрыманы Максім Бубовіч. Паведамляецца, што яго збілі, але не аказалі медычную дапамогу. Пасля затрымання яго даставілі ў Мачулішчанскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС.

🔺Таксама паведамляецца пра петатрусы па ўсёй Беларусі ў незалежных назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2020 гаду.

Хроніка палітычнага пераследу 6 снежня 👉 https://bit.ly/31CRPTX (З Беларусі – праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Асудзілі перад студэнтамі ва ўніверсітэце. У Гомелі трыма гадамі «хіміі» пакаралі мужчыну за абразу ўчастковага

Сёння суд Савецкага раёна Гомеля разгледзеў справу 47-гадовага дальнабойніка Андрэя Дзямідава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Аднак сам суд праходзіў у будынку Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" і заняў усяго пару гадзін.

Суддзя Аляксандр Махароў пры дзяржабвінаваўцы Марыі Пушкар асудзіў гамяльчаніна перад студэнтамі да трох гадоў "хіміі" за абразу ў "Аднакласніках" гродзенскага ўчастковага Уладзіміра Казлоўскага – таго самага міліцыянта, які ўпаў на зямлю падчас патасоўкі 29 траўня мінулага года на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Падрабязней пра суд (з Беларусі - праз VPN) 👉 https://bit.ly/3lIuWpd
У актывіста з Салігорска Паўла Батуева, які адбывае 15-суткавы арышт, сёння адбываюцца новыя ператрусы ў межах крымінальных спраў (адна з іх узбуджана за абразлівы каментар па арт. 369 КК). Вядома, што на ператрусы яго самога прывезлі з ІЧУ.

Крыніца: Вольга Быкоўская
⚡️"Начальнік ІЧУ пагражаў згвалціць дубінкай", — мужчына, які пад сценамі Акрэсціна ў "Tesla" уключыў "Муры"

37-гадовы Руслан Багданоўскі — кіроўца той самай "Tesla", з вокнаў якой 11 кастрычніка пад сценамі Акрэсціна некалькі хвілінаў гучала песня "Разбуры турмы муры". Другі хлопец, якога затрымалі разам з ім, — кліент таксі. На іх склалі па два пратаколы і трымалі за іх учынак 30 сутак у карцары ў нечалавечых умовах. Руслана цэлы месяц перамяшчалі "ластаўкай" і ў кайданках. Па словах кіроўцы "Tesla", начальнік ІЧУ на Акрэсціна Ігар Кенюх рабіў іх тэрмін за кратамі невыноснымі. 1 снежня мужчына пакінуў Беларусь, цяпер ён у бяспецы.

🔺Руслан распавёў "Вясне" пра матывы іх учынку, пра невыносныя ўмовы ўтрымання і пагрозы асабіста ад начальніка ізалятару 👉 https://bit.ly/3IryvtE
"Участковыя худымі бываюць?" Мужчыну асудзілі на 2 гады і 3 месяцы калоніі за абразу міліцыянта

У судзе Докшыцкага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Сяліцкага, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў (арт. 369 КК).

Сяліцкі ў "Аднакласніках" пакінуў абразлівы каментар пад публікацыяй Вольгі Карач пра міліцыянта Бабруйскага РАУС Андрэя Комара: "Участковыя худымі бываюць? Гатовыя за лішні мех камбікорму несці ўсякую лухту ў судзе, але нічога не бывае вечнага, і мы гэтых ж*палізных бл*дзяў адгонім палкай ад карыта".

Як праходзіў суд над Аляксандрам Сяліцкім (з Беларусі - праз VPN)👉👉👉https://cutt.ly/HYb9VGz
⚡️У Мінску затрыманы сузаснавальнік стартапа WiFi Map Дзмітрый Плашчынскі. Ён грамадзянін Ізраіля.

Вядома, што ў яго дома прайшоў ператрус. У "пакаяльным" роліку, які сёння выпусціў з ім прапагандысцкі тэлеграм-канал, ён кажа, што быў падпісаны на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

Крыніца: dev.by

Хроніка палітычнага пераследу 7-8 снежня 👉 https://cutt.ly/3Yb3Vtk (З Беларусі – праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🌍🖐Міжнародны дзень правоў чалавека крочыць па планеце. Далучайся!

10 снежня адзначаецца Міжнародны день правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Аднак сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі толькі пагаршаецца. За 2020-2021 годы грамадзяне краіны спазналі столькі рэпрэсіі і розных формаў ціску з боку ўладаў, якіх дагэтуль не было за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.

На дадзены момант за кратамі знаходзіцца 907 палітвязняў, сярод якіх сем праваабаронцаў з “Вясны” – Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

Мы заклікаем усіх ахвочых і салідарных 10 снежня далучацца да акцый, якія будуць праходзіць у розных гарадах свету, павіншаваць “вясноўцаў” з Міжнародны днём правоў чалавека, а таксама напісаць цёплыя словы для іншых палітзняволеных.

Пра якія акцыі вядома ўжо цяпер?

🔹Вільня, Літва. “Вясна” сумесна з хабам Imaguru арганізуе акцыю "Пошта салідарнасці" па падпісанню паштовак зняволеным праваабаронцам-вясноўцам і ўсім палітвязням краіны. 10 снежня можна прыйсці з 17 да 19 гадзін у салідарную прастору Imaguru і падпісаць паштоўкі ад "Майстэрні паштовак", а праваабаронцы адправяць іх у беларускія турмы.
Адрас: Вільнюс, вул. Віцянё, 18, 5 паверх.
Уваход вольны, аднак абавязкова мець сертыфікат аб прышчэпцы і ахоўную маску.

🔹Кіеў, Украіна. Арт-паб "Торвальд" у Кіеве запрашае падтрымаць палітвязняў Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства змогуць адправіць лісты і падпісаць паштоўкі падтрымкі людзям у засценках, паўдзельнічаць у зборы сродкаў у падтрымку палітвязняў. З адпраўкай лістоў будзе дапамагаць ініцыятыва "Письма в клеточку".
Адрас: Кіеў, вул. Фраметоўская, 2 (ст. м. Дзямееўская), арт-паб “Торвальд”. Пачатак у 19.30.

👉Па спасылцы інфармацыя пра акцыі будзе абнаўляцца.
Блог Алеся Бяляцкага: МУЗЕЙ-1. Ішоў на дырэктара з думкай пра творчасць, а давялося выбіваць, даставаць, прабіваць…

Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998-га. Успаміны друкуюцца на "Свабодных навінах" са скарачэннямі.

Публікуем першую частку👉👉👉https://cutt.ly/eYneQCK
⚡️Паведамляецца, што затрыманы актывіст, былы маладафронтавец Зміцер Хведарук.

Хроніка палітычнага пераследу 7-8 снежня 👉 https://cutt.ly/3Yb3Vtk (З Беларусі – праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️Сёння на волю выходзіць палітвязень Уладзімір Міхалка. Ён цалкам адбыў пакаранне

Уладзімір Міхалка — жыхар Рэчыцы, якога асудзілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). За кратамі Уладзімір утрымліваўся амаль год — з 20 снежня 2020 года. У сакавіку суд прызначыў Міхалку 1 год і 2 месяцы пазбаўлення волі. Сваё пакаранне палітвязень адбываў у папраўчай калоніі №8 ў Оршы.