Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚡️Палітвязень Аляксей Коршун збег з «хіміі» і з'ехаў з Беларусі

Аляксей — жыхар Оршы, асуджаны на 2,5 года пазбаўлення волі за каментар у «ВКонтакте». Яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасці): на думку сілавікоў, Коршун пакінуў нэгатыўны каментар пра супрацоўнікаў МУС Беларусі, накіраваны на распальванне нянавісці да іх.

У верасні Аляксей трапіў у спіс амніставаных — яму замянілі калонію на абмежаванне волі («хімію»).

Свой тэрмін хлопец адбываў у Папраўчай установе адкрытага тыпу №3 у Бярозе

29 лістапада стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь. На гэты момант ён ужо ў Польшчы, паведамляе @MAYDAYhr
🔈 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹24 лістапада Таццяна Ласіца адзначыла Дзень народзінаў — віншаванні яна атрымала з розных краін свету;

🔹«Не толькі Бродскі». Запусцілі акцыю ў падтрымку Уладзя Лабковіча — размяшчайце ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna або дасылайце на freeviasna@gmail.com свае ўласныя вершы ці творы розных аўтараў. Не забывайце дасылаць іх і праваабаронцу!;

🔹Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку выставілі канчатковыя абвінавачванні. Марфу абвінавачваюць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу (ёй пагражае да 20 гадоў калоніі), Андрэя — па двух;

🔹Алесь Бяляцкі даслаў на волю ліст, у якім смуткуе пра смерць вядомага беларускага археолага Алега Макушнікава: «Чалавек такое стварэнне, што заўсёды снуе планы будучыню, хоць гэтай будучыні можа не так і багата застаецца»;

🔹Працягваем збіраць адкрытыя лісты ў падтрымку зняволеных вясноўцаў — дасылайце іх на freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info
⚡️Аляксандра Лойку трэці раз запар арыштавалі на 15 сутак

У судзе Першамайскага раёна 29 лістапада адбыўся суд над Аляксандрам Лойкам, якога затрымалі яшчэ 30 кастрычніка разам з жонкай Ірынай Слаўнікавай. Справу зноў разглядаў суддзя Максім Трусевіч, які раней ужо двойчы адпраўляў мужа і жонку на «суткі». На гэты раз у Першамайскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Згодна з пратаколам, Лойку 28 лістапада прывезлі ў РУУС для «прафілактычнай гутаркі», але ён нібыта «адмовіўся прайсці ў 112 кабінет, упіраўся і чапляўся за адзенне міліцыянта». Аляксандр гэта адмаўляе і сцвярджае, што на Акрэсціна яго сустрэў міліцыянт, прывез у РУУС, дзе яны падыйшлі да 112 кабінета. Там мужчыне далі падпісаць пратакол, з якім Лойка не пагадзіўся. Пры гэтым, Аляксандр адзначыў, што на Акрэсціна яго ніхто не папярэдзіў, што яго вязуць ў РУУС на «прафілактычную гутарку».

🤡Сведка-міліцыянт на судзе пераблытаў сваё імя па бацьку. Суддзя Трусевіч прапанаваў сваякам, якія абурыліся паказаннямі сведкі, напісаць заяву ў РУУС, калі ім падаецца, што сведка хлусіць.

Вынік — 15 сутак.

📍Нагадаем, 30 кастрычніка журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі па прылёце ў Мінск з Егіпта. Ірыну пасля «сутак» так і не выпусцілі на волю — яна стала падазраванай паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх»).
​​⚡️Пракурорка запатрабавала пакараць шматдзетную маці Вольгу Залатар пяццю гадамі калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 29 лістапада працягнуўся суд над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар. Ёй ставяць у віну наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнае віну ні па ніводным артыкуле Крымінальнага кодэкса.

Палітзняволеная абвінавачваецца, у тым ліку, у стварэнні экстрэмісцкіх фарміраванняў – тэлеграм-чатаў "Ждановічы сёння", "Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя", якія прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання Вольгі.

Сёння пракурорка Жанна Баранава запрасіла пакаранне для зняволенай шматдзетнай маці – пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/317J2Jh
‼️Віцебскага актывіста Уладзіміра Булаўскага пакаралі 7-сутачным арыштам

Уладзімір Булаўскі
— вядомы віцебскі актывіст і арганізатар культурных праектаў. Яго затрымалі 26 лістапада і змясцілі ў Віцебскі ІЧУ да суда.

⚖️Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што сёння над Булаўскім прайшоў суд, вынікам якога стаў 7-сутачны арышт. Артыкул, па якім судзілі актывіста, дакладна невядомы. Але, верагодна, арыштавалі Булаўскага за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» па арт. 19.11 КаАП. Таксама паведамляюць, што для Уладзіміра сёння прынялі перадачу.
Палітвязня Андрэя Баранава асудзілі да двух гадоў «хіміі»

22 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў палітвязня Андрэя Баранава вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да двух гадоў «хіміі». Такі прысуд вынесла суддзя Маргарыта Ланцэвіч. Андрэя вызвалілі ў залі суда.

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што 6 верасня 2020 года ён прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў цэнтры Гродна, а менавіта «адмаўляўся выконваць патрабавання супрацоўнікаў АУС, сваімі актыўнымі дзеяннямі выклікаў рашучасць удзелу іншых грамадзян у групавых дзеяннях, якія парушалі грамадскі парадак і пацягнулі за сабой блакіроўку дарог і парушэнне работы транспарту».

Цікава, што ў віну Андрэю пастаўлены ўдзел у несанцыянаваным мерапрыемстве 6 верасня 2020 года, а згодна з тэкстам прысуду, «суд улічыў абставіны, што Баранаў раней ужо прымаў удзел у такіх мерапрыемствах 20 верасня і 31 кастрычніка 2020 года».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3EbpNgM
✌️«Мы, беларусы, нарэшце палюбілі самі сябе, з усімі нашымі хібамі і вартасцямі», — Валянцін Стэфановіч з-за кратаў

Палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч даслаў шчымлівы ліст з-за кратаў, у якім паразважаў пра любоў беларусаў да саміх сябе пасля падзеяў мінулага года.

«Пра вядомую асобу вы ўжо перагнулі. Ну якая я вядомая асоба? Я ж не зорка шоў-бізнесу ці нейкі вядомы кінаактор, але і яны ўсе толькі людзі найперш. Я самы звычайны чалавек, такі як вы, як вашы сябры».

«Дзякуй вялікі за тое, што знаходзіце час напісаць мне лісты. Дзякуй за вашую спагаду і салідарнасць! Мяркую, што салідарнасць — гэта мабыць самае галоўнае, што мы атрымалі ў выніку мінулагодніх падзеяў. Мы, беларусы, нарэшце палюбілі самі сябе, з усімі нашымі хібамі і вартасцямі. Для нас, якія ўвесь час пакутвалі на комплексы нацыянальнай непаўнавартасці, гэта вельмі важна — любіць сябе».

«У мяне ўсё нармальна, наколькі гэта магчыма ў гэтых умовах. Часы цяжкія, канешне, насталі, але самае галоўнае, яно ў нас — у галавах і сэрцах. А гэта ніхто не можа змяніць. Так што ўсё будзе добра!»


💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✍️🏻Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
✊🏻Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
❗️ У Беларусі +5 новых палітвязняў

Гэта Марыя Успенская, Сяргей Іваноў, Яўген Коржаль, Цімафей Мажанкоў і Аляксей Ігнаценка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3E3Yk0j

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
👩29 лістапада — Міжнародны дзень жанчын-праваабаронцаў

У гэты дзень Антыдыскрымінацыйны цэнтр «Мемарыял» імкнецца прыцягнуць адмысловую ўвагу да становішча жанчын-праваабаронцаў у Беларусі. З вясны 2020 года на грамадзянскую супольнасць у гэтай краіне абрынуліся рэпрэсіі ўсёй моцы дзяржаўнага апарату.

На сёння ў Беларусі 98 жанчын-палітвязняў
, адна з іх — каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, якой, як толькі што стала вядома, прад'явілі абвінавачванне паводле 11 артыкулаў КК і пагражае зняволенне да 20 гадоў.

Расказваем пра пяць беларускіх жанчын-праваабаронцаў, якія сутыкнуліся з ціскам з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3xxxxaa
Да трох гадоў «хіміі» асудзілі палітзняволенага мінчука за пяціхвілінную счэпку 9 жніўня мінулага году

Суд Заводскага раёна Мінска 29 лістапада асудзіў да трох гадоў «хіміі» 41-гадовага палітвязня Максіма Мікуліча. Пасля трох з паловай месяцаў за кратамі палітвязень выйшаў на волю. Яго абвінавацілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня мінулага года разам са сваім сябрам, былым палітзняволеным экс-амапаўцам Максімам Клімовічам, якога асудзілі за гэтыя падзеі да трох гадоў «хатняй хіміі».

У счэпцы Мікуліч і Клімовіч патрапілі на фотаздымак, па якіх іх ідэнтыфікавалі і ўзбудзілі крымінальныя справы. Сваю віну на судзе Максім прызнаў у поўным аб’ёме і распавёў, што ў той дзень вырашылі з сябрам прайсціся ў цэнтр, каб паглядзець, што робіцца ў горадзе — калі сталі выбухаць светлашумавыя гранаты, яны сыйшлі адтуль

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3rmo3xt
🏆Герхарт Баўм і Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымалі прэмію Марыён Дзёнхаф 2021

Палітык і юрыст Герхарт Баўм і беларуская праваабарончая арганізацыя «Вясна» ўдастоеныя прэміі Марыён Дёнхаф за міжнароднае разуменне і прымірэнне. Сёлета яна ўручаецца ў 19-ы раз.

Старшыня парламенцкай групы Бундэстага Bündnis 90 / Die Grünen Катрын Герынг-Эккардт у сваёй прамове падкрэсліла:

«Дэмакратычная апазіцыя ў аўтарытарных сістэмах залежыць ад асвятлення сусветнай грамадскасці, таму што ў цемры дыктатуры растуць хутчэй, чым пры святле. "Вясна" ўжо на працягу 25 гадоў прыцягвае ўвагу да жорсткага абыходжання і парушэнняў у сваёй роднай краіне, Беларусі. І робіць нас сведкамі: "Паглядзіце, паглядзіце ж, што тут адбываецца!".

Кожнае імя ў спісе палітвязняў "Вясны", колькасць якіх жудасна вырасла за апошні год, гэта абвінаваўчае зняволенне — ужо больш за 800 імёнаў. Уручэнне прэміі Марыён Дзёнхаф гэта наша абяцанне: ніхто з гэтага спісу не будзе забыты!»

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3xzJaNK
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «ЧП Беларусь» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі
❗️Міколу Дзядка, асуджанага да 5 гадоў калоніі, перавялі ў магілёўскую турму

33-гадовага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка перавялі ў следчую турму №4 у Магілёве.

🔺Нагадаем, 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3.

Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.


Падчас апошняга слова Дзядок выступіў з моцнай прамовай: «Ну а ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, а роўна і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: не майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор ня здольныя спыніць вызваленне чалавека і прагрэс. Мы ўсё роўна пераможам!»

💌Падтрымаць Міколу: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
Лабарантку «Гродна Азоту» асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за счэпку на «Маршы адзінства»

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовай лабаранткі хімічнага аналізу прадпрыемства «Гродна Азот» Вольгі Белазёравай.

Паводле абвінавачвання, жанчына «натхняючы сваімі паводзінамі навакольных з мэтай падахвочвання ў іх пачуцця неабходнасці ўдзелу ў паказаным несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, парушала ўмовы адпачынку і побыту грамадзян, дэманстравала свой намер аказаць відавочнае непадпарадкаванне».

Суддзя Вольга Бекушава прызначыла пакаранне на паўгода меншае за тое, што прасіла дзяржабвінаваўца: 1,5 года «хатняй хіміі».

Жыхароў Гродна працягваюць судзіць за ўдзел у «Маршы адзінства», які адбыўся ў горадзе летась 6 верасня. Праз год, 6 верасня 2021-га, у Гродне адбыліся дзясяткі затрыманняў удзельнікаў таго марша. І цяпер суды адзін за адным выносяць абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да гэтых людзей.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3E7gKNR
❗️Журналістка Ірына Слаўнікава прызнаная палітычнай зняволенай

Ірыну затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яна з мужам вярталіся з адпачынку. Іх абодвух 1 лістапада асудзілі да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». 15 лістапада другі раз запар журналістка была пакарана 15 суткамі арышту па абвінавачванні ў «дробным хуліганстве».

26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яе справу палітычна матываванай 👉 bit.ly/3Ihemqj

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
‼️У палітзняволенай старшыні «Саюзу палякаў Беларусі» Анжалікі Борыс у турме пагоршыўся стан здароў’я

Як паведамляе «Саюз палякаў у Беларусі», Анжаліка Борыс выглядае вельмі нездарова і мае патрэбу ў тэрміновым аглядзе лекара з выкарыстаннем ультрагукавога абсталявання. Таксама ёй трэба правесці шэраг іншых абследаванняў. Вядома, што Борыс пакутуе на цяжкую хваробу страўнікава-кішачнага тракту і пячонкі.

«З апісанняў знешняга выгляду Анжалікі Борыс відаць, што яна выглядае вельмі змучанай, у яе зямліста-жоўты колер скуры, што можа казаць пра хваробу пячонкі. Таксама ў яе інтэнсіўна выпадаюць валасы», — паведамляюць у «Саюзе палякаў у Беларусі».

Акрамя гэтага, блізкая знаёмая Анжалікі Інэса Тодрык-Пісальнік успамінае, што яшчэ да арышту ў Борыс былі частыя галаўныя болі і болі ў жываце, а ў стрэсавых сітуацыях у яе выпадалі валасы.

📍Нагадаем, Анжаліку Борыс затрымали 23 сакавіка ў Гродне. Яна стала фігуранткай справы па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу аб дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыю нацызму. У канцы лістапада стала вядома, што палітзняволенай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 25 лютага 2022.

Крыніца: Новы Час

💌Падтрымайце Анжаліку лістамі салідарнасці: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Борыс Анжаліцы Чэславаўне
«Счэпка была сімвалічная». Двух палітзняволеных братоў асудзілі да «хіміі» за жнівеньскія пратэсты

У судзе Маскоўскага раёна Мінска да трох і двух з паловай гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах асудзілі двух палітзняволеных братоў: 42-гадовага Аляксея і 40-гадовага Аляксандра Русецкіх. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля вынясення прысуду іх вызвалілі ў зале суда.

Аляксея ідэнтыфікавалі па фота, дзе ён стаіць у счэпцы ў ноч з 9 на 10 жніўня мінулага года. Яго брата Аляксандра выклікалі ў ГУБАЗіК, дзе і затрымалі. Яны прызналі віну цалкам і распавялі, што разам удзельнічалі ў акцыі пратэсту.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/32MvqUH
Жлабінчанку суд пакараў двумя гадамі «хатняй хіміі» за жнівеньскія падзеі мінулага года

На два гады «хатняй хіміі» суд Жлобінскага раёна асудзіў мясцовую жыхарку Кацярыну Якубчык, якую вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса РБ)

Па матэрыялах следства, жанчына 9-10 жніўня мінулага года «не рэагавала на заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні, выкрыквала лозунгі, груба парушала грамадскі парадак і замінала працы грамадскага транспарту».

Агулам, за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш за 20 чалавек.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3d0GBee
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌎 30 лістапада адзначаецца дзень Міжнароднай акцыі «Гарады за жыццё» — гарады супраць смяротнага пакарання

Акцыя адбываецца штогод з 2002 года 30 лістапада, бо ў гэты дзень ў 1786 годзе ў Таскане ўпершыню ў гісторыі Еўропы было адмененае смяротнае пакаранне. Гэта свята тых гарадоў, дзе смяротнае пакаранне існавала і было нарэшце адмененае, але мы спадзяемся, што Менск абавязкова будзе сярод іх.

🙌 У кастрычніку праваабаронцы правялі шэраг мерапрыемстваў у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Цэлы тыдзень мы разважалі пра тэму смяротнага пакарання анлайн і распавядалі пра страчаныя праз смяротныя выракі лёсы таленавітых беларусаў і беларусак.

Іх гісторыі можна пачытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3I91rX5
Да трох гадоў «хіміі» асудзілі палітвязня за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў

У судзе Савецкага раёна 30 лістапада вынесены прысуд палітзняволенаму 30-гадоваму мінчуку Дзянісу Ляхару, якога абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Судзя Марына Фёдарава асудзіла яго да трох гадоў «хіміі», палітвязень быў вызвалены ў залі суда.

Дзяніса затрымалі роўна праз год пасля выбарчай акцыі пратэсту, у якой ён прыняў удзел, і змясцілі пад варту.

На судзе ён распавёў, што ў той дзень у раёне Стэлы да яго з сябрам падыйшоў незнаёмы чалавек, у якога былі бэйдж і прафесійная камера і папрасіў стаць у счэпку на некалькі хвілін, каб зрабіць фотаздымкі — калі такім чынам невядомы «папрацаваў», сябры разыйшліся і болей у акцыях пратэсту не ўдзельнічалі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3rnnFi3
🌿«Я хачу міра для сваёй роднай краіны», — Вольга Залатар у апошнім слове

У Мінскім гарадскім судзе сёння з апошнім словам выступіла палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар. Учора пракурорка Жанна Баранава запрасіла ў суда пакаранне для яе — пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд Вользе будзе вынесены 3 снежня.

🔹«Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці расце, павялічваецца колькасць болю і крыўдаў. Неабходна пакаянне і ўзаемнае прабачэнне. Толькі так магчыма спыніць грамадска-палітычны крызіс у краіне»;

🔹«У матэрыялах справы ёсць фота плаката, на якім напісана «Мір. Любоў. Свабода». І я падпісваюся пад кожным словам. Я хачу міра для сваёй роднай краіны»;

🔹«Я хачу, каб у маёй краіне панавала любоў да Бога і людзей. Я хачу, каб кожны чалавек меў свабоду выбара… Хачу скончыць словамі Уладзіміра Караткевіча: «На Беларусі Бог жыве». Жыве Бог! Жыве вечна»».

Апошняе слова цалкам 👉 bit.ly/3pvEqFB (з Беларусі — праз VPN)