Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
22K photos
471 videos
83 files
19.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Два гады «хатняй хіміі» за «счэпку». Гродзенцаў працягваюць судзіць за ўдзел у леташнім «Маршы адзінства»

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзеў крымінальную справу 28-гадовай бухгалтаркі Дар'і Давідовіч. Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў «Маршы адзінства» 6 верасня мінулага года паводле ч. 1 арт. 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Згодна з абвінавачваннем, дзяўчына ўзялася ў «счэпку» з іншымі ўдзельнікамі маршу і «натхняла сваімі паводзінамі навакольных удзельнічаць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Сама Дар'я на судзе віну прызнала і распавяла што вырашыла прыняць удзел у акцыі, каб выказаць пратэст супраць гвалту, які ўжывалі супрацоўнікі міліцыі пасля выбараў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3qYLUTF
⚖️Прысуд блогера Руслана Лінніка пакінулі ў сіле хутка яго этапуюць у калонію на 4 гады

У судзе Мінскага гарадскога суда 19 лістапада разгледзелі апеляцыйную скаргу на прысуд суда палітвязня блогера Руслана Лінніка, якога ў верасні асудзілі па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса да чатырох гадоў калоніі.

У скарзе блогер паказаў, што довады суда ў прысудзе не адпавядаюць фактычным абставінам справы. Але судовая калегія пад старшынствам Алены Ананіч пакінула прысуд без зменаў. Гэта значыць, што хутка блогера этапуюць у калонію.

📌"Я быў вымушаны прызнаць віну і агаварыць сябе". Блогера Руслана Лінніка прысудзілі да чатырох гадоў калоніі

💌Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Руслан Міхайлавіч Ліннік
⚡️Праваабаронца «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда — у новым выпуску «Жизнь-малина»

🔹 Смяротная пакаранне ў Беларусі: як гэта робіцца?
Гэта адбываецца ноччу, каб іншыя асуджаныя ў спецчастках на Валадарскага не чулі, што адбываецца. Іх псіхіка і так разгойдана дастаткова моцна. Людзі, якія ўвесь час чакаюць смяротнага пакарання ўвесь час чакаюць, што за імі прыйдуць. І гэта адназначна элемент бесчалавечнага катавання і абыходжання. Людзі па крокам спрабуюць вылічыць – да іх прыйшлі ці не.

Людзі, якія прымаюць у гэтым удзел: кіраўнік стрэльная каманды, чальцы, якія прыводзяць у выкананне прысуд, пракурор і доктар. Бывае і такое, што адной кулі не хапае, тады трэба перазарадзіць і зрабіць яшчэ адзін стрэл. Людзі, якіх вядуць на расстрэл, як правіла не супраціўляюцца, бо іхняя псіхіка вельмі падаўлена.

🔹 Лукашэнка заслугоўвае смяротнае пакаранне?
Я стаўлюся да гэтага крайне негатыўна. Таму што я і мае калегі адназначна выступаем супраць смяротнага пакарання пры любых умовах і ў адносінах да любых людзей. Я не хацеў бы такой новай Беларусі, дзе было б смяротная пакаранне, дзе парушаліся б правы чалавека. Што тады зменіцца? Выканаўцы, людзі, якія будуць выносіць прысуды ці выконваць смяротны прысуд.

🔹 72 гадзіны на Акрэсціна і паста ад Івуліна
Гэта працяг гісторыі, якая адбывалася пасля ператрусаў 14 ліпеня. Закінулі мяне ў камеру на чацвёртым паверсе дзе было так горача, што мы здымалі вопратку. Адсутнасць бялізны, увесь час гарыць свет, дастаткова сур’ёзная антысанітарыя, няма кіслароду і гэтак далей. Хлеб плеснявеў ужо на наступны дзень – умовы такія, што нейкія сухоты могуць распаўсюджвацца вельмі лёгка.

Перадачы амаль што не заходзяць, але нам засталася зубная паста ад Аляксандра Івуліна, ён быў перада мной у гэтай камеры. Нам не было чаго чытаць, але ў гэтай пасце ў скрыні ляжаў укладыш з нейкім тэкстам пра фірму. Я сядзеў гэты час з Ягорам Марціновічам – галоўным рэдактарам “Нашай Нівы”, потым да наш патрапіў Ігар Ільяш. Гэта была камера палітычных.

👀Глядзець выпуск: youtu.be/5XZ7rf_znO4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заклікаў падтрымаць беларускіх палітвязняў

Кіраўнік МЗС Літвы падчас форуму Future of Democracy, які праходзіць у Вільні, заклікаў людзей з усяго свету падтрымаць беларускіх палітычных зняволенных. Ён прапануе:

🔹Напісаць і адправіць ліст палітвязням;
🔹Зрабіць фотаздымак і загрузіць яго ў сацыяльныя сеткі;
🔹Дадаць хэштэг
#FreedomLetters.

📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉
bit.ly/3sSr3iL
‼️За ўключаную песню «Муры» пад Акрэсціна двух хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах

У першай палове кастрычніка каля Акрэсціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сценамі ізалятара ў машыне ўключылі песню «Разбуры турмы муры». Былы арыштант, якому давялося пазнаёміцца з адным з затрыманых, распавёў «Вясне», што хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах.

Пра хлопцаў амаль няма ніякай інфармацыі. Вядома толькі, што аднаму з іх каля 25 гадоў і на іх было складзена мінімум па два пратаколы. На пачатак лістапада яны знаходзіліся за кратамі ўжо месяц. Іх затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка за тое, што яны пад’ехалі да ЦІПа на Акрэсціна на электрамабілі Tesla і ўключылі «Муры». Ці выйшлі яны цяпер на волю — невядома. Вось, што распавядае былы арыштант:

«У дзень майго вызвалення [5 лістапада], раніцай, усю нашу камеру з рэчамі вывелі і перавялі ў ІЧУ. Мяркуем, прыязджаў Кубракоў і гэта была “паказуха“ для яго (гэта па чутках, за гэтую інфармацыю я не адказваю).

Цяпер тое, што я бачыў на свае вочы: перад тым, як з ЦІПа кінуць у камеру ў ІЧУ, мы знялі абутак, тапачкі пераапрануць не паспеў, тварам уніз павялі ў камеру басанож і прывялі, як аказалася, у карцар. У карцары знаходзілася разам з намі восем чалавек. Сам карцар прыкладна 3х3 метра. Падлога бетонная. Шконку ад сцены адшпільваць забаронена, таму затрыманыя спяць на бетоннай падлозе. У той дзень хлопцы елі без лыжак, ім не далі гарбаты.


У самой камеры цёмна і яна нагадвае падвальнае памяшканне. Перагародкі ў туалеце адсутнічаюць. Акно можна трохі адкрыць, але сонечнае святло не заходзіць у камеру. Нельга сядзець і дакранацца спіной да сцяны, можна толькі стаяць. У камеры няма сродкаў асабістай гігіены, акрамя невялікага кавалачка мыла. Калі падчас шмона хтосьці пакіне "лішнюю" кофту — яе забіраюць.

Такіх камер, як я зразумеў, дзве. У адной з іх знаходзіцца адзін хлопец за песню, у іншым такім жа карцары — яго сябар. Акрамя гэтых хлопцаў, утрымліваліся затрыманыя яшчэ па арт. 342 КК (цяпер, хутчэй за ўсё, іх ужо перавялі ў СІЗА), а таксама з імі ўтрымліваўся мужчына за распіццё алкаголю. Так, ЦІП мне паказаўся санаторыем, у параўнанні з гэтым свінарнікам, у якім утрымлівацца людзі».

📲Калі вы ведаеце, пра каго ідзе гаворка, і валодаеце інфармацыяй пра лёс хлопцаў, напішыце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna.
Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна накіравалі ў Навінкі для правядзення псіхіятрычнай экспертызы

30 лістапада будзе 8 месяцаў, як Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі. За гэты час яго неаднаразова кідалі ў карцар, прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні – аднак мастак адмовіўся.

Яму пагражае да 12 гадоў зняволення за паказ на выставе партрэту Яўгена Жыхара – удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціву. Паводле ўладаў, гэта «рэабілітацыя нацызму».

Крыніца: Б**сат
👦Падлеткі за кратамі — у Сусветны дзень дзіцяці ўспамінаем пра непаўнагадовых палітвязняў Беларусі

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 7 дзяцей-палітвязняў. Пяці з іх прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калоніі, аднаму — 1 год і 3 месяцы.

📍Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

📖 Гісторыі хлопцаў і адрасы, каб іх падтрымаць:

Мікіта Залатароў
Сяргей Гацкевіч
Эдуард Кудынюк
Максім Шатохін
Данііл Калеснікаў
Максім Імхавік
Іван Пацяйчук

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🔻19 лістапада быў затрыманы жыхар аграгарадку Рубель Столінскага раёна Сяргей Ляшкевіч. Яго адвезлі ў Мінску ў ІЧУ на Акрэсціна па падазрэнні ў крымінальнай справе па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

🔻Вядома пра затрыманне ўчора ў Мінску Сяргея Зянькова. Яго выклікалі ў ГУБАЗ для дачы паказанняў, аднак пасля допыту ён не выйшаў на волю.

🔻Стала вядома, што затрыманыя 11 лістапада жыхары Вілейкі Ігар Санкевіч і Барыс Несцяровіч пераведзеныя з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА №1. Яны праходзяць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DCiG0q (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Учора ў сябе дома быў затрыманы жыхар Полацкага раёну Анатоль Каханчык

У той жа дзень мясцовым судом ён быў пакараны 15 суткамi арышту па артыкулу 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі).

Раней Анатоль паведамляў, што невядомыя зафарбавалi чырвоныя палоскi памiж вокнаў яго дома, якiя разам з белымi ўтваралi стылiзаваны бел-чырвона-белы сцяг.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DCiG0q (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Дудар Зміцер Шыманскі здолеў пакінуць Беларусь — цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве

Тры тыдні таму музыканта асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Яго абвінавачвалі па арт 342 КК (арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) за гранне на дудзе на маршы 16 жніўня 2020 года.

Зміцер быў затрыманы разам з музыкамі гурта Irdorath і знаходзіўся за кратамі з 2 жніўня. Праваабаронцы прызналі Шыманскага палітычным зняволеным.

Крыніца: @by_culture
🎤«Мама, цябе не білі?» — Беларусь пасля жніўня 2020 і дзеці, якія жывуць у ёй. У Сусветны дзень дзіцяці ўзгадваем 15-ы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе»

Усе мы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сталі жыць сапраўды ў новай рэальнасці. Але ў ёй таксама жывуць і нашы маленькія грамадзяне — ім і прысвечаны гэты выпуск падкаста «Вясна прыйдзе».

«Мама, цябе не білі?» — першае, што спытала сямігадовая дачка Вольгі пасля яе вызвалення. Бацькі імкнуцца аберагаць яе ад інфармацыі аб гвалце ў Беларусі, але дзяўчынка задае пытанні аб тым, што адбываецца, і палохаецца людзей у чорным.

Малодшая дачка Алены кожны дзень пасля школы заходзіць да мамы на працу, каб праверыць, ці на месцы яна — Алену затрымлівалі на трое сутак, а потым завялі крымінальную справу за надпіс, прысвечаны Святлане Ціханоўскай.

• Пяцігадовая дзяўчынка бачыла, як ГУБАЗіК граміў кавярню.

💎 SoundCloud | Youtube
✍️У Львове 20 лістапада дзяўчаты падпісалі 120 паштовак для пацярпелых беларусаў

«Хтосьці пісаў журналістам, хтосьці студэнтам, анархістам, мамам, музыкам і г.д., а адна дзяўчына Жэня — напісала ўсім Жэням, якія цяпер у турме».

Эстафета перададзена Кіеву.

📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
✊🏻“Можна колькі заўгодна пераконваць сябе ў перамозе, але крызіс даверу дзеячай уладзе нікуды не падзенецца”, — праваабаронца Валянцін Стэфановіч з-за кратаў

Палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч даслаў ліст з-за кратаў, у якім распавядае, што ў яго пагоршыўся зрок, а таксама разважае пра магчымыя наступствы рэферэндума і змены ў грамадстве, якія ўжо адбыліся.

▪️«У мяне ўсё больш-менш нармальна. Плыву ў сваёй субмарыне і зрэдку ўсплываю на паверхню (на гадзінку-паўтары), каб глытнуць паветра і паглядзець на неба. Лета скончылася, цяпер глыбокая восень і хутка пачнецца зіма, навагоднія і калядныя святы. Дзіўна, што я ў самым цэнтры горада, здаецца, усё побач і адначасова так далёка».

▪️«Зараз я акрамя газет нічога не чытаю, даў сваім вачам адпачынак. Мне падаецца, зрок у мяне ўпаў, дробныя літары цяжкавата чытаць. З ТВ і газет я стараюся сачыць за навінамі і спрабаваць вылавіць нейкую інфармацыю пра тое, што адбываеццы ў краіне. Калі казаць пра тое, што я думаю, дык магу сказаць, што да канца лютага наступнага года сітуацыя будзе заставацца цяжкай, усё будзе жорстка і рэпрэсіі будуць працягвацца. Уся гэтая зачыстка, найперш у інфармацыйнай сферы, не выпадковая. Ім трэба ў лютым правесці рэферэндум і запусціць гэтак званы “мяккі транзіт” улады. Што будзе пасля – пабачым. Усё будзе залежыць ад наступных крокаў пасля рэферэндума. Ці гэта будуць датэрміновыя выбары новага прэзідэнта, ці яны адбудуцца ў 2025 годзе. Вельмі верагодна, што такое напружанне будзе захоўвацца да гэтых самых выбараў. Пасля, магчыма, будзе пэўная спроба перазагрузкі і адпаведна вызваленне палітвязняў. Верагодна, што частка з іх будзе вызваленая і раней. У цэлым жа ў бліжэйшай перспектыве нічога добрага я не бачу».

«Хаця сам рэферэндум – ужо рэч цікавая, відавочна звязаная з цяперашнім палітычным крызісам. Можна колькі заўгодна пераконваць сябе ў перамозе, але крызіс даверу дзеячай уладзе нікуды не падзенецца. Яны б не праводзілі ніякіх канстытуцыйных рэформаў, каб не падзеі мінулага году. Але трэба разумець, што гэты рэферэндум – далёка не тое, што хоча беларускае грамадства. Мяркую, што крызіс гэта не вырашыць, напружанне застанецца. Самае галоўнае – што ў мінулым годзе адбыліся глыбінныя змены ў нашым грамадстве і, як я
пісаў у сваім блогу “Любоў тут болей не жыве”. Можна хоць кожны дзень паказваць прызнанні ў каханні да вядомага персанажа па ТВ, рэаліі зусім іншыя, і гэта ведаюць усе – і яны, і мы. А што да моладзі, дык моладзь нашая цудоўная, адукаваная, свабодная, без грузу “саўка” за плячыма. Гэтыя змены пакаленняў маюць вырашальнае знаэнне. Веру, што змены не за гарамі. Мы назіраем пачатак закату гэтай эпохі, нават заходзячы з ліміту часу для вядомага персанажа. Так што, вы яшчэ на сваім вяку заспееце гэтыя змены і перамены».

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✍️🏻Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org✊🏻
💌Акцыя #FreedomLetters для беларускіх палітвязняў прайшла ў Вільні

20 лістапада ў Вільні ў межах форума Future of Democracy прайшла акцыя падпісання паштовак для беларускіх палітвязняў #FreedomLetters, якая была сумесна арганізаваная МЗС Літвы і ПЦ «Вясна».

Напачатку дня міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс распавёў пра сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, падпісаў і даслаў праз адмысловую скрыню паштоўку для 19-гадовай палітзняволенай Віталіі Бандарэнка, якая была асуджаная на чатыры гады пазбаўлення волі за ўдзел у мінулагодняй акцыі пратэсту ў Брэсце.

Таксама Ландсбергіс запісаў відэазварот, якім заклікаў усіх жадаючых далучыцца да акцыі:

🔹Напісаць і адправіць ліст палітвязням у Беларусі;
🔹Зрабіць фота і змясціць яго ў сацсетках;
🔹Выкарыстоўваць хэштэг #FreedomLetters.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/2Z7AMIC

📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL