Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Сёння былі прызнаныя экстрэмісцкімі тры Telegram-чата:

📍«Новополоцк 7 микрорайон чат»
📍«Бел Ультра Радикалы БУР Кiлеры Карнiкi Каты Кiднэпiнг»
📍«Чат.СсылокНеЖать.МодераНет. УкусиОппонента. УбейЕгоКлавой»

Інтэрнэт-рэсурсы анархісцкай групы «Прамень» прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CbbbvY (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
🆘 Дапамога сям'і зняволенага

📍Мікалай Кавалёўскі — жыхар Быхава, асуджаны да 1,5 гадоў «хіміі» за абразу кіроўцы АМАП. Мужчына напісаў каментар «дрышч» пад запісам пра супрацоўніка органаў унутраных спраў Уладзіслава Шукайлу.

❗️Родныя палітвязня звярнуліся па дапамогу:

«У нас трое дзяцей: старэйшаму 11 гадоў, малодшай — 10 месяцаў.

Маёй дзіцячай дапамогі хапае толькі на аплату камунальных плацяжоў і крэдыту. Пасля ўсіх аплат у нас застаецца 50 рублёў на мяне з дзецьмі. Яшчэ трэба падтрымліваць мужа».

💵 Падтрымаць фінансава сям'ю Мікалая
⚡️На волю выйшла палітзняволеная па «справе Рабочага руху» Наталля Белабехава

47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па «справе Рабочага руху» ў межах арт. 356 Крымінальнага кодэксу (зрада дзяржаве). Сёння яе нечакана выпусцілі на волю. У гомельскім СІЗА-3 яе ўтрымлівалі паўтара месяца.

Падрабязнасці высвятляюцца.
Улады прызналі інфармацыйнае агенцтва БелаПАН экстрэмісцкім фарміраваннем.

Рашэнне аб наданні агенцтву новага статусу КДБ прыняў яшчэ 1 лістапада.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CbbbvY (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
⚡️На волю выйшлі яшчэ два палітвязня па «справе Рабочага руху». Ім змянілі меры стрымання

Гэта былая супрацоўніца Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне Святлана Зыль і старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі Максім Саковіч.

Іх затрымалі 21-22 верасня, выставілі абвінавачванне па арт. 356 КК і змясцілі пад варту. Палітвязняў утрымлівалі ў гомельскім СІЗА-3.

Паведамляецца, што Святлане, Максіму і Наталлі змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, паручальніцтва і заклад.

Яшчэ дзесяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.
🚑Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын напісаў заяву на сустрэчу з доктарам у турме

Пра гэта паведамляе жонка палітвязня Вольга. Па яе словах, Дзяніс Івашын па-ранейшаму адчувае праблемы з сэрцам, нават мусіў напісаць заяву на сустрэчу з доктарам. Нагадаем, улетку ў журналіста здарыўся сардэчны прыступ.

Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 245-ты дзень. Як піша “Новы Час”, апошнія два месяцы родныя не атрымлівалі ад яго лістоў.

💌Падтрымайце Дзяніса: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
Forwarded from Вясна | Брэст
Посадили в брестское СИЗО Дмитрия Щурко

В декабре 2020 его осудили за "украденную у омоновца рацию" — получил "домашнюю химию". Впоследствии задерживался превентивно (на годовщину выборов, перед Днем независимости-2021). Получал штраф по ст.19.11 КоАП за репост. Также у Дмитрия с августа 2020 прошло не менее 5 обысков.

В этот раз претензии к Дмитрию возникли по статье 368 Уголовного кодекса (Оскорбление Президента РБ). 9 ноября 2021 его забрали в ИВС, и через пару дней перевели в СИЗО-7. У мужчины дома остались 2 детей.

На фото: Дмитрий Щурко во время суда по "украденной рации" в декабре 2020. Фото брестской Весны.

источник: https://brestspring.org/tpost/cudko55j91
Мікола Дзядок на «Валадарцы» сустрэўся з бацькам. Нават пасля жорсткага прысуду палітвязень не губляе аптымізму

Бацька палітзняволенага Мікалая Дзядка, якога асудзілі да 5 гадоў калоніі, падзяліўся з «Нашай Нівай», як прайшло спатканне з сынам.

Аляксандр Дзядок распавёў, што спатканне доўжылася трохі больш за гадзіну. Ён паспеў даведацца, што ў камеру да Міколы не садзяць «палітычных», а сам палітвязень у няволі займаецца ёгай і спортам, шмат чытае і глядзіць беларускае тэлебачанне:

🔺Са здароўем у яго ў цэлым нармальна. Выглядае добра, не бледны, бадзёры. Аптымістычны, пасміхаецца. 

🔺Але сын кажа, што намагаецца неяк дапамагаць сукамернікам. Расказваў, што часам людзей прыводзяць у камеру ўвогуле без абутку ці нармальнага адзення, нямытыя… Але палітзняволеных у яго не бывае, толькі тыя, каго прыцягваюць за «звычайную» крыміналку.

🔺"Сын кажа, што ціску на яго няма. Камера, праўда, загружаная моцна, дастаткова цесна. Але канфліктаў няма".

🔺"Лісты да яго даходзяць, але не ўсе. Мае ён атрымлівае адносна рэгулярна. Лісты ад сястры з Германіі — чамусьці не. Пры гэтым лісты з Італіі ён таксама атрымлівае".

🔺"Мікола ў камеры сур’ёзна займаецца ёгай, адціскаецца ўжо больш за 100 разоў за адзін падыход. Чытае сур’ёзныя кнігі, напрыклад Іосіфа Флавія «Іўдзейская вайна»".

🔺"Ну і глядзіць беларускае тэлебачанне — 8 каналаў. Аналізуе. Да Азаронка і іншых ставіцца з гумарам, для Міколы дзіўна, што няўжо ж яны не разумеюць, што прыйдзецца адказваць? Калі не перад судом, то перад Богам, ці Сусветам, ці сваім сумленнем, напрыканцы. Але ж тут я яму сказаў, што для іх паняцця «сумленне», на маю думку, не існуе. Для іх існуюць толькі амбіцыі ці грошы. Тут сын пагадзіўся".

🔺"Дарэчы ў сувязі з яго працэсам нейкі журналіст казаў па ТБ, што Мікола быў асуджаны за парушэнне прэвентыўнага нагляду, за падпалы… Такога ніколі не было. Таму цяпер мы падумваем, а ці не падаць на гэтага журналіста грамадзянскі пазоў? Бо дэ-факта гэта ж паклёп. Імя журналіста зараз не згадаю: выступаў па БТ днямі, з такой дзіўнай бародкай".

🔺"Іншай пазіцыі ён не прымае: сын лічыць, што за справядлівасць і дабро трэба змагацца. І ён такі выбар зрабіў. Ён застаецца ўпэўненым у сваіх поглядах і сёння. Ахвярай сябе таксама не лічыць, для Міколы ахвяры — тыя, хто яго катаваў, хто яго прэсаваў. Гэта яны ахвяры сваіх памылак, ахвяры ўлады і гэтак далей. І з цягам часу яны атрымаюць тое, што ім накавана".

🔺"Свой прысуд Мікола ўспрыняў спакойна. Гэта было чакана. Мы пра гэта і не гаварылі амаль, калі шчыра. Але да 5 гадоў ён гатовы. Пры гэтым і ён, і я лічым, што сітуацыя ў Беларусі сёння вельмі складаная. І мы не думаем, што за 5 гадоў нічога не зменіцца. Таму і сын, і я лічым, што і Мікола, і Бабарыка, і Калеснікава цалкам не адбудуць свае тэрміны: усё скончыцца раней. Нашмат раней".

💌Падтрымаць Міколу: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
Паэтка Вальжына Морт у межах праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" напісала ліст Алане Гебрамарыям, у якім перадала прывітанне ад вядомай эфіопскай пісьменніцы Маазы Менгістэ.

"Дарагая Алана,

Нялёгка пісаць незнаёмаму чалавеку, але ў мяне ёсць нагода. Учора я распавядала пра вас Маазе Менгістэ, вядомай і шанаванай пісьменніцы з Эфіопіі, якая жыве ў Нью-Йорку. Мааза прасіла перадаць вам, што ведае пра вас, хвалюецца за вас, і шле вам і вашым калегам па крымінальнай справе словы падтрымкі і вялікай павагі.

Апошні раман Маазы, «Кароль ценяў», распавядае пра «жаночы твар» вайны эфіопаў супраць фашысцкай Італіі ў 1935 годзе. Мусаліні паказваў італьянцам фотаздымкі эфіопскіх жанчын, каб завабіць іх запісвацца на вайну. Але жанчыны былі не толькі аб’ектам гвалту, яны змагаліся супраць акупацыі. Салдаты-жанчыны выпалі з афіцыйнай памяці гэтай вайны, але яны былі, і пісьменніца знайшла не толькі іх гісторыі, раскіданыя па архівах, але і даведалася, што і ў яе сям’і была салдатка – яе прабабуля, Гетэй.

Калі Мусаліні рушыў на Эфіопію, Хайле Селасіе загадаў, каб ад кожнай сям’і на барацьбу аддалі старэйшага сына. У сям’і прабабулі Маазы не было сыноў, але Гетэй была старэйшай дачкой і яна заявіла, што возьме бацькаву зброю і пойдзе на вайну. Бацька не дазваляў ён. Ён сказаў, што ад іх сям’і мусіць ісці хлопец, з якім Гетэй была заручаная. Тады дзяўчына пайшла ў суд і перамагла. Калі суддзя прачытаў сваё рашэнне, яна ўзняла зброю над галавою і заспявала.

Я б хацела даслаць вам гэтую кніжку, але не ведаю, ці дазволена дасылаць кніжкі з ЗША ў беларускую турму… Няхай Мааза падпіша, а я перадам вам асобнік, калі вы будзеце на волі. Бо вы будзеце на волі і мы будзем сустракацца, знаёміцца і абменьвацца любімымі кніжкамі. Я абдымаю вас за сябе, і за Маазу, і за Гетэй.

Вальжына Морт

3 лістапада 2021"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Алане Тадэге Гебрамарыям:
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
Затрыманы вакаліст мазырскага гурта «Ня Варта»

Фёдара Чаранкова затрымалі ў ДАІ і накіравалі ў аддзел па барацьбе з кіберзлачынствамі. Пазней па месцы жыхарства Федара адбыўся ператрус, міліцыянты забралі кампутары.

Папярэдне, падставай для затрымання стала яго падпіска на «Б**сат» у Instagram

Крыніца: Kitakittycat
У Віцебску лекарку аштрафавалі за герб Літвы на машыне

12 лістапада суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу паводле арт. 24.23 КаАП, заведзеную на лекарку-пульманолага Марыну Бурбліс. Яе прызналі вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і аштрафавалі на 1450 рублёў за налепку герба Літвы на багажніку аўто. На судзе стала вядома, што крышка багажніку была «няродная», яе мянялі ў Літоўскай Рэспубліцы. На ёй засталася налепка з гербам гэтай краіны.

Муж Марыны тлумачыў, што крышка на багажніку была замененая — яе прывезлі з Літвы, мужчына паказаў на судзе перапіску з прадаўцом.

Адвакат прасіў, каб у выпадку, калі Марыну Бурбліс прызнаюць вінаватай, яе б не адпраўлялі за краты, бо ёй трэба дапамагаць хворым на COVID-19.

Суддзя Уладзімір Царыкаў прызнаў лекарку вінаватай і прыняў рашэнне аштрафаваць жанчыну на 50 базавых велічынь (1450 рублёў)

Падрабязнасці 👉 bit.ly/30mPufe

*Фота мае ілюстрацыйны характар
❗️Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту

Крыніца: @novychas
Працягваюць абражаць прэзідэнта: вынікі разгляду дыфамацыйных крымінальных спраў за тыдзень

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Чарговы прысуд за «абразу Лукашэнкі»: 2 гады «хіміі», да суда мужчыну трымалі ў СІЗА;

🔹Бабруйчаніну замянілі «хімію» на калонію за абразу Лукашэнкі;

🔹Назваў «упыром» супрацоўніка калоніі, пацягнула на тры гады «хатняй хіміі».

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3onfShn

📍Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні
✍️🏻Павел Севярынец працуе ў турме над трыма новымі кнігамі

Палітзняволены палітык і пісьменнік
Павел Севярынец праягвае творчаць за кратамі.

У нядаўнім лісце да беларускі ён запрасіў яе, на прэзентацыю новых кніг: рамана «Беларусаліма» (меркавана, гаворка ідзе пра трэцюю, заключную, частку), «Дрэва жыцця», «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску».

Як растлумачыла жонка палітвязня Вольга, гэта кнігі, над якімі ён працуе цяпер. «Дрэва жыцця» ён прыдумаў за кратамі, а «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску» пачаў пісаць за год да затрымання і цяпер працягвае працу над ёй.

🏆У міжнародны Дзень пісьменнікаў у зняволенні 15 лістапада Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесцяць лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Адзін з намінантаў сёлета — Павел Севярынец. Падрабязнасці:

Літаратура з турмы. Павал Севярынец: «Тата ўсё яшчэ ў турме за Беларусь»

Падтрымаць Паўла лістамі і выказаць салідарнасць: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец
✍️Літаратура з турмы. Алесь Бяляцкі: «У мяне як у назьве рамана Аляксандра Дзюмы „Десять лет спустя“»

Заўтра, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволенні, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар абвесцяць лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча — за найлепшы твор, напісаны ў зьняволенні.

Сёння Радыё Свабода расказвае пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

«Навінаў мала, бо дні цякуць аднастайна ад ранішняй праверкі да вячэрняй, ад пад’ёму да адбою, ад сняданку да абеда, ад абеда да вячэры. Як бы нічога не адбываецца, але ўсё і не апішаш. Увогуле, у мяне як у назве рамана Аляксандра Дзюмы „Десять лет спустя“»
❗️«Ухіліліся ад прызнання «Вясны» падатковым агентам»: за што чатыры месяцы ўтрымліваюць за кратамі трох вясноўцаў

Сёння чатыры месяцы як старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч знаходзяцца ў зняволенні. Раніцай 14 ліпеня да іх і іншых вясноўцаў з ператрусамі прыйшлі сілавікі — з тых часоў яны ўтрымліваюцца за кратамі па ч. 2 арт. 243 КК (нявыплата падаткаў).

Расказваем, у чым абвінавачваюць праваабаронцаў, хто вядзе іх справу і чаму пераслед вясноўцаў — палітычна матываваны (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3ngfBNC

🗣«Спроба схаваць палітычны матыў пераследу праваабаронцаў не першая. Але ўсім зразумелая сутнасць прэтэнзій да «Вясны»: праваабаронцы ніколі не маўчалі, калі парушаліся правы чалавека і душыліся свабоды»

💌Падтрымаць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
✊🏻«Мы павінны рабіць сваю праваабарончую справу, калі нават няма надзеі, што хутка стане лепш», – Валянцін Стэфановіч з-за кратаў

Палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч даслаў з-за кратаў ліст, у якім разважае пра праваабарончую дзейнасць, калегаў-вясноўцаў і пра будучыню:

▪️«Шмат думаю пра тое, што робіцца. Гляджу навіны па ТВ, чытаю газеты і пасля складаю ў галаве з гэтых абрыўкаў больш менш цэльную карціну… Шкадую, што не з вамі зараз, я б вам дакладна сумаваць не даў. Ніхто не ведае, што нас чакае. Але адно я ведаю: праца наша годная і патрэбная людзям. Вельмі па ўсіх сумую».

▪️«Як і што будзе з краінай, з намі – мы не ведаем. Я не ведаю, колькі гадоў мне наканавана лёсам правесці ў лагерах. Адно я ведаю, што мы павінны проста рабіць сваю праваабарончую справу, рабіць, калі нават няма надзеі, няма спадзяванняў на тое, што хутка стане лепш. Як казалі нашыя савецкія папярэднікі: “Рабі, што можаш, і будзе тое, што будзе"».

▪️«Не хварэю, усё пакуль нармальна. Я мушу трымацца, берагчы сілы і здароўе, бо не маю права сканаць тут, я абавязаны вярнуца жывы да сваіх дзетак і сям’і».

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✍️🏻Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
❗️Палітзняволеную Марыю Калеснікаву амаль восем месяцаў утрымліваюць у адзіночнай камеры

Марыя Калеснікава
, якой прысудзілі 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, 12 лістапада сустрэлася ў СІЗА са сваім бацькам. Аляксандр Калеснікаў распавёў пра тое, як праходзіла сустрэча.

🔹«Маша вельмі добрае выглядае. Стройная, працягвае рабіць фізічныя практыкаванні і стала практыкаваць ёгу. Маша кажа, што гэта надае ёй дадатковыя сілы і ўпэўненасць»;

🔹«Марыя ўжо амаль 8 месяцаў знаходзіцца ў камеры адна. Яна ад гэтага, скажам так, не ў захапленні, і будзе настойваць, каб гэтае становішча змяніць. Маша расцэньвае гэтую сітуацыю не толькі як ціск, але і парушэнне яе правоў. Згодна нават з нашымі законамі, адзіночнае заключэнне з'яўляецца пакараннем. Ёй вельмі не хапае размоваў. Вы не ўяўляеце, з якой радасцю яна слухае ад мяне навіны ад родных, блізкіх, сяброў»;

🔹«Апеляцыйная скарга склала 70 лістоў рукапіснага тэксту. Гэта дае ўяўленне аб аб'ёме той інфармацыі, якую трэба было праз сябе прапусціць. Выснову Маша зрабіла такую: 41 том крымінальнай справы аказаўся без доказаў. “Мне стала зразумела, чаму суд быў закрыты. Таму што няма доказаў віны"»
.

📨 Падтрымаць Марыю:
- СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыя Аляксандраўна Калеснікава
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай арыштавалі на 15 сутак за маску "Честные люди"

Аляксей Канеўскі, сын палітзняволенай Таццяны Канеўскай, быў затрыманы 8 лістапада ў будынку суда, куды яго выклікалі ў якасці сведкі. Прычынай затрымання стала антывірусная маска з надпісам «Честные люди».

⚖️ Аляксея асудзілі да 15 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Адміністрацыйны арышт ён адбывае ў ІЧУ Гомеля.

Нагадаем, маці хлопца асудзілі да 6 гадоў калоніі, а старэйшага брата Дзмітрыя — да 3 гадоў калоніі.

📹Відэарэпартаж "Гомельскай Вясны" пра сям’ю Канеўскіх можна паглядзець тут:
Дзмітрый Канеўскі: Яны пераследуюць нашу сям’ю і хочуць перасадзіць усіх
У пятніцу перазатрымалі дзяжурнага электраманцёра і старшыню суполкі незалежнага прафсаюза цэха 200 завода «Палімір» Аляксея Сцяпанава

28 кастрычніка суддзя суда горада Наваполацка Зінаіда Балаболава арыштавала мужчыну па арт. 19.11 КаАП на 15 сутак за рэпост у сацсетках у 2019 годзе матэрыялаў, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі. Аляксея затрымалі адразу пасля суда. Пакаранне ён адбываў у полацкім ІЧУ.

Але пасля 15-сутачнага арышту яго так і не выпусцілі на волю. Вядома, што над Сцяпанавым адбыўся новы суд. Аднак да мужчыны ў полацкі ІЧУ не пускаюць адваката па прычыне эпідэміялагічнай абстаноўкі.

Хроніка палітычнага пераследу за выходныя (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Fmrs3f

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna