Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
За абразлівыя каментары ў адрас чыноўнікаў і Лукашэнкі мужчыну пакаралі трыма гадамі «хіміі» і вялікім штрафам

Агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітзняволенага Вадзіма Гіля, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК). Паводле абвінавачвання, мужчына з красавіка па чэрвень 2021 году пакінуў шэраг каментароў у чаце тэлеграм-канала «Кулуары KYKY», у якіх абразіў 11 чалавек.

Пацярпелымі па справе былі прызнаныя начальнік мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба, міліцыянт-кіроўца Шукайла, старшыня пастаяннай каміі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных і пракурорка Аліна Касьянчык.

Суддзя Марына Фёдарава прысудзіла Гілю тры гады «хіміі» і штраф у 300 базавых. Акрамя таго, яна пастанавіла канфіскаваць мабільны тэлефон мужчыны у даход дзяржавы, а таксама выплаціць Балабе маральную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3pVsxKI
У Пецярбургу затрымалі беларуску, у дачыненні да якой у Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа ў сувязі з пратэстамі

Раніцай 1 лістапада ў Санкт-Пецярбургу супрацоўнікі расійскага крымінальнага вышуку затрымалі 24-гадовую грамадзянку Беларусі Яну Пінчук. Як высветлілася, дзяўчына знаходзілася ў вышуку на радзіме.

Яна з’ехала з Беларусі каля года таму. Цяпер яна працуе афіцыянткай у Расіі. Па словах хлопца, дзяўчына свабодна перамяшчалася паміж Масквой і Пецярбургам, нават не падазраючы, што ў Беларусі на яе ўзбуджаная крымінальная справа. Па папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да яе распачатая справа па артыкулах аб распальванні варожасці і заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі.

Апошняя вядомая інфармацыя па сітуацыі, што ўвечары Яну Пінчук з 16-ага аддзела паліцыі на Васільеўскім востраве даставілі ў пракуратуру. З ёй працуе адвакат.
Генпракурору Германіі падалі скаргу на беларускіх сілавікоў за злачынствы супраць чалавечнасці

Еўрапейскі цэнтр канстытуцыйных правоў і правоў чалавека (ECCHR) разам з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) падалі скаргу генеральнаму пракурору Германіі супраць шасці высокапастаўленых прадстаўнікоў органаў бяспекі Беларусі за злачынствы супраць чалавечнасці.

У скарзе ўтрымліваецца інфармацыя пра злачынствы з боку органаў бяспекі пасля 9 жніўня 2020 году, у тым ліку пра масавыя затрыманні, катаванні, знікненні людзей, сэксуальны гвалт і палітычны пераслед. Такія злачынствы могуць разглядацца ў Германіі паводле прынцыпу ўнівэрсальнай юрысдыкцыі.
Барбара Гузарэвіч (ZRABI) далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Таццяне Якельчык, якая сёння адзначае сваё 20-годдзе.

"Вітаю, Таццяна!
Маё імя - Барбара, і я вельмі шчаслівая, калі ты трымаеш гэты ліст у сваіх руках!
Па-першае, хачу павіншаваць цябе з Народзінамі! Ты смелы і вельмі моцны чалавек, Таццяна. Думаю, пасля такога досьведу, які ты атрымала, ты, як ніхто, добра ўсведамляешь каштоўнасць жыцця і каштоўнасць часу.
Віншую цябе і абдымаю! Мысленна прымі ад мяне вялікі-вялікі салодкі і самы смачны торт ва ўсім свеце і вялізны букет свежых рознакаляровых кветак❤️

Прыемна, што ў нас адна альма-матэр. Мяркую, у будучыні ты хочаш працаваць у айці, упэўнена, ты хутка станеш выдатным спецыялістам: сёння ж нават не трэба скончваць універсітэт для гэтага:)
Я скончыла БДУ ў 2018, факультэт бізнесу, спецыяльнасць - лагістык-эканаміст.
Шмат прыемных успамінаў маю пра студэнтства, універ падарыў мне добрыя знаёмства. Трэба разумець, канешне, што акрамя ўселякіх не самых прыемных людзей і выкладчыкаў, мы таксама заўсёды будзем часткай нашага ўніверсітэта.

Калі я паступала, такіх прадметаў, як гісторыя Беларусі і белмова для мяне наогул не існавала. Ставілася да іх скептычна і не разумела, навошта яны ёсць у праграме, бо з дзяцінства ніколі не чула беларускай мовы ў штодзённасці, а вывучаць гісторыю па кнігах і праграме, якія прадстаўлены ў школе - страчваць час.
На першым курсе я ўпершыню сустрэла беларускамоўнага чалавека - гэта быў выкладчык па гісторыі Беларусі. Праз гэтую сустрэчу адбыўся разрыў шаблону, бо ён быў маладым прыгожым мужчынам у выдатнай фізічнай форме, а не дзедам з палкай у пінжаку. Карацей, у 2013 годзе ў асяроддзі маёй групы гэта выглядала як cringe.
Я разумела, што ім кіруе яго ідэалогія, але мне гэта падавалася максімальна не актуальным.

Але зараз, як бачыш, у 2021 годзе пішу табе гэты ліст на беларускай на адрас не самага прыемнага месца ў Беларусі.
Сама цяпер знаходжуся ў Варшаве, гляджу на палякаў і вельмі зайздрошчу: як гэта, размаўляць з дзяцінства на роднай мове, шанаваць і ганарыцца сваёй спадчынай? Пішу табе і слёзы падбіраю, бо вельмі сорамна за нас, што менавіта праз сваё невуцтва (рус. невежество) мы дапускаем усё, што адбываецца, дапускаем несвабоду.

Спадзяюся атрымаць твой адказ. Моцна абдымаю, Таня❤️".

Вы таксама можаце павіншаваць Таццяну Андрэеўну Якельчык з днём народзінаў:
ПК №4, 246035, г.Гомель, вул.Антошкіна, 3.


Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
Заўтра працягнецца судовы працэс па справе Міколы Дзядка

Палітвязня абвінавачваюць у закліку да захопу ўлады, незаконных дзеяннях з гаручымі рэчывамі, арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

🗓 03.11, серада
🕘 10:00
📍 Мінскі гарадскі суд, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1

🔹Душылі падушкай, засоўвалі бутэльку ў рот. На судзе палітвязень Дзядок распавёў пра катаванні і збіццё
У карыстальнікаў з Беларусі назіраюцца праблемы з доступам да сайту гомельскага інтэрнэт-выдання «Флагшток»

За межамі Беларусі сайт адкрываецца без праблем
Мінскі аблсуд пакінуў без зменаў прысуд палітзняволенаму кікбаксёру Аляксею Кудзіну

Адвакатка спартоўца прасіла замяніць Кудзіну 2,5 года калоніі на абмежаванне волі («хімію»). На разгляд справы калегіі па крымінальных справах спатрэбілася менш за гадзіну. Скарга не была задаволеная, прысуд пакінуты без зменаў.

Кудзіна асудзілі за супраціў міліцыянтам падчас акцый пратэсту ў Маладзечне ў жніўні 2020-га, пасля выбараў. Да суда спартовец уцёк у Расію і прасіў там палітычнага прытулку, але яго дэпартавалі ў Беларусь.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3w9pEH6
📄Справаздача наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў кастрычніку

📍Судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да прынамсі 95 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах;
📍Ліквідаваныя найстарэйшыя ўплывовыя праваабарончыя арганізацыі — «Беларускі Хельсінскі камітэт» і «Прававая ініцыятыва», а ўсяго ліквідуецца або ліквідавана не менш за 275 арганізацый грамадзянскай супольнасці;
📍Маюцца звесткі аб затрыманні не менш як 152 чалавек;
📍Накладзена штрафаў на 5 360 рублёў, прысуджана 892 дні арышту;
📍Працягваюцца фіксавацца шматлікія факты жорсткага абыходжання ў дачыненні да грамадзян, пазбаўленых волі па палітычных матывах, затрыманых і падвергнутых адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у мірных сходах. Наўмысна створаныя адміністрацыяй ЦІП, ІЧУ і іншых месцаў пазбаўлення волі бесчалавечныя ўмовы ўтрымання для дадзенай катэгорыі арыштаваных расцэньваюцца экспертамі як катаванні.

Падрабязны агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў кастрычніку (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3CFvXoj
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Палітзняволенага экс-амапаўца асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсце

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 лістапада паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі палітвязня Максіма Клімовіча. Пасля двух з паловай месяцаў пад арыштам ён выйшаў на волю.

Былога супрацоўніка АМАПа, які звольніўся яшчэ ў 2012 годзе (але пры затрыманні яму гэта ўзгадалі), абвінавацілі ў перакрыцці дарог счэпкай на акцыі пратэсту ў дзень выбараў — яго вылічылі па здымку з акцыі пратэсту. Сёлета, на пачатку лета, ён з'ехаў жыць у Польшчу, але вымушаны быў вярнуцца. Праз некалькі дзён пасля вяртання яго і затрымалі.

Суддзя Юрый Машкетаў асудзіў палітвязня да трох гадоў «хатняй хіміі» і вызваліў яго ў зале суда.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3pVFmoo
🕊Вясновец Уладзь Лабковіч даслаў вестачку з-за кратаў

Зняволены праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч за кратамі ўтрымліваецца ўжо тры з паловай месяцы. За гэты час так і не атрымалася наладзіць з ім ліставанне, таму ў сваіх вестачках, якія прарываюцца на волю, Уладзь піша, што лісты для вязняў — глыток свежага паветра і натхненне.

«Вялікі Вам дзякуй за віншаванні з Днём народзінаў! Вы нават не ўяўляеце на колькі натхняе кожны ліст, які трапляе сюды. Гэта неверагодная падтрымка! Вялікі дзякуй за столькі промняў цяпла».

💌Працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
🔻У Мінску сёння пасля ператрусу супрацоўнікі КДБ затрымалі 41-гадовага Уладзіміра Жалобава. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

🔻Учора ў Мінску затрыманы Сцяпан Палаўкоў. Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за пост з абразай прэзідэнта. Яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У Гомелі была затрыманая Наталля Лупан. Да затрымання яна адбыла 30-сутачны арышт па арт. 19.11 КаАП за рэпост з «экстрэмісцкіх каналаў». Верагодна, цяпер затрыманая ў межах крымінальнай справы.

🔻Адвакат журналіста, палітвязня Андрэя Пачобута Аляксандр Бірылаў атрымаў паведамленне ад Мінюста, што яго кваліфікацыя з'яўляецца «не цалкам адпавядаючай патрабаванням заканадаўства».

Яму далі паўгода на тое, каб выканаць рэкамендацыі камісіі, пасля чаго будзе праведзеная новая атэстацыя.

Хроніка палітычнага пераследу 1-2 лістапада (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3wc90qr

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Трымя гадамі «хатняй хіміі» пакаралі мінчука за ўдзел у масавым мерапрыемстве 9 жніўня мінулага года

Вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да афіцыянта Ігара Каранеўскага. Яго абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК РБ). Згодна з абвінавачваннем, хлопец «публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў воплескі, адмовіўся выканаць распараджэння супрацоўнікаў органаў улады, блакаваў дарогу».

Хлопец мае некалькі захворванняў, у яго змены ў паяснічных аддзелах пазваночніка, ён знаходзіўся на стацыянарным лячэнні з 17 па 21 верасня з дыягназам — гіпертэнзія.

Суддзя Аляксандр Якунчыхін прызнаў Каранеўскага вінаватым і пакараў трымя гадамі «хатняй хіміі».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3CzuaBg
⚖️Заўтра абвесцяць прысуд Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы

Іх вінавацяць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

13 кастрычніка пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запатрабавалі для Леаніда і Таццяны па тры гады пазбаўлення волі.

🗓 03.11, серада
🕘 10:00
📍 Суд Цэнтральнага раёна Гомеля, вуліца Пушкіна 10
«Крычаў пару разоў “Жыве Беларусь”. У далоні не пляскаў»: пракуратура запрасіла тры гады «хатняй хіміі» для жыхара Вялікага Сціклева

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска слухаецца крымінальная справа жыхара Вялікага Сціклева Андрэя Юніка, якога вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (арт. 342 КК РБ).

Згодна з абвінавачваннем, 6 верасня 2020 года мужчына «публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі, накіраваныя на працяглае парушэнне спакою грамадзян».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3BFiw6u
Сілавікі выламалі дзверы ў кватэру мужчыны з-за рэпоста з «экстрэмісцкага» канала

Сёння раніцай у Магілёве супрацоўнікі 11-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ выламалі дзверы ў адну з кватэр — відавочцы паведамілі, што сілавікі груба ўварваліся ў памяшканне. Яны таксама бачылі, як выводзяць іх суседа — Рамана Мельнікава.

Папярэдне, падставай для арышту стала абвінавачанне па ч. 2. арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць), піша @MAYDAYhr

Хроніка палітычнага пераследу 1-2 лістапада (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3wc90qr

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Палітвязень Эдуард Бабарыка пазбавіўся абаронцы

Мінюст на паседжанні атэстацыйнай камісіі прыняў рашэнне аб тым, што яго адвакат Ірына Варанкова «не можа выконваць свае прафесійныя абавязкі з-за недастатковай кваліфікацыі».

Варанкова вяла справу Эдуарда Бабарыкі, якога разам з бацькам затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. З таго часу сын палітыка Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў СІЗА КДБ, піша @euroraio

Хроніка палітычнага пераследу 1-2 лістапада (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3wc90qr

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
⁉️Як зрабіць грашовы перавод, што варта ведаць пра спатканні з вязнямі і што рабіць, калі лісты не даходзяць — карысныя тэксты ў «Правах зняволеных»

Нагадваем, што на сайце «Вясны» ёсць спецыяльны раздзел «Правы зняволеных» — у ім шмат цікавых тэкстаў для родных зняволеных.

🔹Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі?
🔹Як выжыць на «хіміі», калі больш за палову заробку трэба аддаць дзяржаве?
🔹Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?
🔹Запрацавалі новыя правілы заліку тэрміну знаходжання пад вартай у тэрмін адбыцця пакарання
🔹Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

📍Гэтыя і шмат іншых тэкстаў у раздзеле «Правы зняволеных» (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mC2AOg

🌿Таксама чытайце навіны, гайды і іншую карысную інфармацыю на нашым Telegram-канале «Вясна палітвязні»
❗️Распавядзіце пра ўмовы ўтрымання падчас адміністрацыйнага арышту

Калі вы адбывалі адміністрацыйны арышт у верасні ці кастрычніку, распавядзіце, калі ласка, юрыстам «Вясны» аб умовах утрымання ў ізалятарах. Будзем вам вельмі ўдзячныя!

Гэта патрэбна, каб зафіксаваць парушэнні вашых правоў і скласці скаргу, а таксама звярнуцца да спецдакладчыкаў ААН і распавесці ім пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

🔹Звярнуцца ў юрыдычную службу «Вясны»:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
Жыхару Баранавічаў прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі» за «клас», рэпост і каментар у «Аднакласніках»

1 лістапада вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Алега Міхальцэвіча, якога абвінавачвалі ў паклёпе (арт. 188 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

15 жніўня мужчына, «маючы намер на распаўсюд загадзя ілжывых звестак» пра камандзіра ўзвода ДПС ДАІ Баранавіцкага гарвыканкама Аляксандра Лісіцы», у «Аднакласніках» адзначыў ацэнкай «клас» фотавыяву пацярпелага з тэкстам: «Антигерой города Барановичи!!! Дорогие жители города Барановичи, если вы знаете этого человека или его родственников, прошу передать что такие м*** не должны спать спокойно! Он очень опасен для общества! Избивает жестоко детей и женщин, задерживает простых мимо проходящих людей. Такие м*** как он не заслуживают спокойно жить в обществе!» і размясціў публікацыю на сваёй персанальнай старонцы. Па меркаванні дзяржабвінавачвання, указаныя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці, істотна прымяншаюць гонар і годнасць асобы, дыскрэдытуюць пацярпелага ў вачах грамадскасці. Такім чынам, Міхальцэвіч учыніў злачынства, прадугледжанае арт. 188 КК.

Пасля гэтага ён размясціў абразлівы каментар у адрас супрацоўніка міліцыі — «П***», які паводле заключэння судова-лінгвістычнай экспертызы мае негатыўную ацэнку пацярпелага. Тым самым Міхальцэвіч здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт. 369 КК.

Алег Міхальцэвіч віну прызнаў цалкам. Суду растлумачыў, што ў жніўні мінулага года была непрыязнасць да прозвішча Лісіца: праз тры гады прыйшло паведамленне за подпісам Лісіцы аб неабходнасці аплаціць штраф-стаянку машыны, якой кіраваў абвінавачаны. Калі Алег убачыў публікацыю ў «Аднакласніках», дзе было напісана, што супрацоўнік міліцыі Лісіца збівае дзяцей і жанчын, то абвінавачаны са злосці паставіў лайк, зрабіў рэпост запісу і пакінуў абразлівы каментар.

«Для мяне гэта непрымальна, калі мужчына збівае дзяцей і жанчын», — растлумачыў Міхальцэвіч.

Пацярпелы Аляксандр Лісіца заявіў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.

Суддзя Юльяна Шчэрба падтрымала пазіцыю дзяржабвінавачання і прызначыла Алегу Міхальцэвічу 2,5 года «хатняй хіміі», а таксама пастанавіла спагнаць з абвінавачанага заяўлены пазоў у поўным аб'ёме.
МУС прызнала інтэрнэт-рэсурс «Белсат» экстрэмісцкім фарміраваннем.
Яшчэ адзін палітвязень з СІЗА выйшаў на волю — яго асудзілі да трох гадоў «хіміі»

2 лістапада вынеслі прысуд 28-гадоваму палітзняволенаму мінчуку Дзянісу Лазоўскаму. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў у Мінску суддзя Таццяна Пірожнікава асудзіла яго да трох гадоў «хіміі». Пасля двух з паловай месяцаў пад арыштам Дзяніс выйшаў на волю.

Хлопца затрымалі больш чым праз год пасля падзей — 17 жніўня гэтага года дома пасля ператрусу. Дома знайшлі майку, у якой ён удзельнічаў у акцыі, на тэлефоне былі фатаграфіі з пратэстнай акцыі. Яго ідэнтыфікавалі па фота, дзе ён стаіць у счэпцы на акцыі пратэсту 9 жніўня.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3CImTz5